Магілёўскі далягляд № 4, красавік
|
Камунальнікі пляваць хацелі на свае абавязкі
За чатыры месяцы, пакуль дождж залівае кватэру магіляўчаніна, яны гэтак і не прыйшлі ані зафіксаваць факт затапленьня, ані адрамантаваць дах. У аднапакаёвай кватэры на апошнім паверсе з-за працяканьня даху ўжо чацьвёрты месяц у натуральным сэнсе ідзе дождж. Залівае ўсюды – вада цячэ і на кухні, і ў прыхожай, і ў пакоі. Шпалеры ды падлога заўжды ў вадзе, у ванным са столі адвальваецца тынкоўка. Жыць ва ўмовах такой вільготнасьці проста немагчыма. – На працягу чатырох месяцаў даводзіў да ведама ЖЭУ-20 аб тым, што працякае дах і залівае маю кватэру. Тройчы прыходзіў у домаўпраўленьне, пакідаў свае нумары тэлефонаў, аднак рэакцыя нулявая, – расказвае Леанід, уладальнік кватэры па вуліцы Гогаля. Аднак і па сёньняшні дзень ЖЭУ не знайшоў часу для агляду кватэры. З месяц назад жыхар падаў афіцыйную заяву да начальніка жыллёвага ўпраўленьня і папрасіў зарэгістраваць яе. Але – адмахнуліся. Не так даўно Леанід зноў зьвярнуўся да камунальнікаў, яны паабяцалі знайсьці яго заяву і зайсьці для састаўленьня акту. Аднак чаканьне цягнецца і дагэтуль. Яшчэ адну афіцыйную заяву расчараваны ўладальнік падаў ужо ў ЖРЭУ Ленінскага раёна. І настаяў на рэгістрацыі. У гэты ж дзень патэлефанаваў майстар ЖЭУ-20 і паабяцаў прыйсці. Але не з'явіўся. А дождж усё лье ды лье. Ваду Леанід зьбіраць нават не спрабуе – хай, маўляў, цячэ далей, залье суседа знізу, можа тады лягчэй будзе прывесьці камунальнікаў. Колькі яшчэ чакаць камунальнікаў і куды зьвяртацца – Леанід проста не ведае. Саша Заяц 25.04.2008
Тры суботнікі запар чакаюць Асіповічы
Абрэвіятура БРСМ расшыфроўваецца проста: Бясплатная Рабочая Сіла – Моладзь. За працу, таварышы! Моладзі Асіповічаў не пашанцавала больш за ўсіх. У суботу 19 красавіка тут пройдзе ўжо трэці па ліку суботнік. Сэрыя працоўных выхадных пачалася яшчэ 5 красавіка. Ізноў без аніякай ініцыятывы "знізу". На адкрыцьці суботніка, які арганізаваў раённы камітэт БРСМ, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шавлюга адзначыў, што заробленыя сродкі вызначаны для аплаты праектна-сметнай дакументацыі на будаўніцтва помніка партызану-падпольшчыку Фёдару Крыловічу. Тут моладзі працу знайшлі: бясплатна працавалі і на лесгас – высаджвалі дрэвы, і прыбіралі прыбярэжжа мясцовага вадасховішча, а іншыя проста бясплатна адпрацавалі на сваіх працоўных месцах. Наступны прайшоў у мінулую суботу – 12 красавіка. Гэта быў Рэспубліканскі моладзевы суботнік, які арганізуе… ізноў БРСМ. Аднак цяпер маштабы іншыя – суботнікі прайшлі па ўсёй рэспубліцы. А 19 красавіка пройдзе агульны для ўсіх суботнік. І асіповіцкай моладзі не давядзецца застацца ў баку. Гэта будзе заключны суботнік у гэтым сэзоне – спадзяюцца асіпоўцы. Калі БРСМ ізноў што-небудзь не прыдумае. Нездарма БРСМ у адной з расшыфровак гучыць як "Бясплатная Рабочая Сіла – Моладзь". Саша Заяц 17.04.2008
Ад суботнікаў можна адкупіцца
"Падыйшоў наш сакратар БРСМ і сказаў: "Заўтра суботнік. Калі вы не хочаце працаваць, проста скінцеся па пяць тысяч рублёў". Перад правядзеньнем суботніка кіраўнікам арганізацый паведамілі, колькі яны павінны "зарабіць". Грошы можна пералічваць на рахунак, альбо прадастаўляць у наяўнай форме. Па ўсёй Беларусі 12 красавіка прайшоў Рэспубліканскі моладзевы суботнік, заробленыя сродкі будуць накіраваны на выраб і ўсталяваньне памятнага знака ў гонар 90-годдзя камсамола на Камсамольскім возеры, што ў Менску. Вядома, моладзь не мае аніякага жаданьня зарабляць на нейкі знак у гонар нейкай даты, якая анічога для новага пакалення не значыць. Арганізатар суботніка – БРСМ. Аднак, без дапамогі ўладаў тут не абыйшлося. Да кіраўнікоў арганізацыяў прыйшоў ліст з дакладна вызначанай сумай, якую іх арганізацыя павінна зарабіць. Мэтай такіх "маладзёвых суботнікаў" – не прыбраць ваколіцу і зрабіць нашую радзіму чысьцей, а зарабіць грошы. Хто як можа. А хто не можа – прыносіць у наяўнай форме. Аніякіх ведамасьцей няма. Ведамасьці па сбору сродкаў запаўняюцца тады, калі праводзіцца сбор. Тут жа афіцыйна ніякага сбору сродкаў не праводзіцца, таму і ведамасці не існуюць. І невядома, куды потым пойдуць гэтыя сродкі на самой справе. – Да нас падыйшоў наш сакратар БРСМ і сказаў: "Заўтра суботнік. Калі вы не хочаце працаваць, проста скінцеся па пяць тысяч рублёў", - скардзіцца супрацоўнік дзяржаўнай арганізацыі Магілёва. – Нас гэтыя паборы ўжо дасталі. То на возера, то на Ратушу, то гэты суботнік, а ў наступную суботу ізноў скідвацца? Ад БРСМу адныя толькі паборы. Саша Заяц 16.04.2008
Раз'яднаныя дэмакраты шукаюць кампраміс
Будучыя кандыдаты ў дэпутаты з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны і менскія госці абмеркавалі план супольнай дзейнасці. Старшыня выбарчага кааліцыйнага штабу Юры Новікаў адзначыў, што Магілёўская кааліцыя дэмакратычных сілаў будзе супрацоўнічаць з усімі дэмакратычнымі кандыдатамі, якіх на сучасны момант 26 чалавек. – Мы, – гаворыць Юры Новікаў, – адкрыты для прадстаўнікоў АДСнай кааліцыі і гатовы з імі супрацоўнічаць. На нарадзе таксама разглядалася пытанне аб супрацоўнецтве рэдактароў незалежных маланакладных выданняў з будучымі кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. Трэба адзначыць, што асноўныя супярэчанні, якія існуюць паміж АДСнай і неАДСнай Магілёўскімі кааліцыямі заключаюцца ў тым, што прадстаўнікі неАДСнай кааліцыі не жадаюць выстаўляць па аднаму кандыдату на выбарчую акругу, як гэта вырашылі прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, і не жадаюць пераходзіць на прынцыпы працы, па якіх працуе АДСная кааліцыя. Вітольд Няўрыда 15.04.2008
Прапусьціў "пару" – гані 16 000!
З траўня 2008-га ў Магілёўскім дзяржунівэрсітэце харчаваньня ўводзяцца платныя адпрацоўкі прапушчаных практычных і сэмінарскіх заняткаў. Выкладчыкі адмаўляюць студэнтам адпрацоўваць прапушчанае ў красавіку – чакаюць траўня. Кошт адной "пары" складзе каля 16 тысяч рублёў. Адзінае радуе: пераздача экзаменаў застаецца бясплатнай, каб папярэдзіць спэцыяльнае "завальваньне". Аднак і тут выкладчыкі знайшлі добры мэтад "пахарчавацца": яны адмаўляюць студэнтам адпрацаваць заняткі, "пакуль ня позна". Вядома, адпрацоўкі з траўня выкладчыкам будуць больш выгадныя. – Я не атрымоўваю стыпендыю. Як вучыцца далей – проста ня ўцямлю, – сумна скардзіцца студэнт унівэрсітэта. Два астанія ВНУ даўжно ўжо ўвялі платныя адпрацоўкі. Унівэрсітэт харчаваньня чакаў да апошняга. І апошні момант прыйшоў. Савет Міністраў даслаў сьпіс аказаньня платных паслугаў, у шэрагу якіх – адпрацоўка прапушчаных заняткаў. Дзецца няма куды – тут жа адкульсьці зьявілася палажэньне, распрацаванае яшчэ ў студзені. Незразумела, чаму бяз подпісу старшыні прафкаму? Незразумела таксама, ці трэба будзе плаціць за адпрацоўку прадмэту "Фізычнае выхаваньне", і чаму наагул такі вялікі кошт? Няўжо выкладчыкі будуць праводзіць адпрацоўку з кожным студэнтам асобна? А кошт вылічыны менавіта на такую паслугу. Саша Заяц 15.04.2008
"Жалезная заслона-2": не кантактаваць, ня езьдзіць, дакладваць!
У Магілёўскім унівэрсытэце спэцзагад: узгадняць любыя свае паездкі за мяжу. За іншаземцамі ўстаноўлены спэцкантроль. Зносіны зь імі без спэцдазволу забароненыя. Усё – "дзеля бясьпекі грамадзянаў". Загадам № 71 прадпісана "выключыць несанкыянаваныя кіраўніцтвам унівэрсытэту кантакты выкладчыкаў і студэнтаў з прадстаўнікамі іншаземных арганізацыяў падчас рэалізацыі зацьверджаных кіраўніцтвам ВНУ адукацыйных праграмаў" і ў абавязковым парадку замацоўваць за прадстаўнікамі іншаземных арганізацыяў і супрацоўнікамі іншаземных дыпмісыяў, якія наведваюцца ў УА "МДУ імя А. А. Куляшова" з мэтаю рэалізацыі міжнародных адукацыйных праграмаў, супрацоўнікаў адміністрацыі ўнівэрсытэту й зацікаўленых службаў унівэрсітэту. Загад за № 71 пабачыў сьвет 27 сакавіка 2008 году. Тэкст стаў агульнадаступным. Свае дзеяньня рэктарат МДУ імя Куляшова абгрунтаваў неабходнасьцю "забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў". – Гэты загад супярэчыць усяму дзейнаму заканадаўству Беларусі, ня кажучы пра міжнародныя нормы. Па-першае, забясьпечваць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў павінны праваахоўныя органы. Такім чынам Установа адукацыі "МДУ імя А. А. Куляшова" спрабуе заняцца неўстаўной дзейнасьцю. Кожны грамадзянін Беларусі мае права на таямніцу асабістага жыцьця, права бесперашкоднага руху па Беларусі й за яе межы… Магілёўскія незалежныя юрысты ў хуткім часе пададуць заяву ў пракуратуру з патрабаваньнем прыпыніць дзеяньне загаду й прыцягнуць да адказнасьці адміністрацыю ўнівэрсытэту, – пракамэнтаваў сытуацыю Аляксандар Каралёў, юрыст-консульт Магілёўскага прадстаўніцтва прафсаюзу РЭП. Дарэчы, словаспалучэньне "несанкцыянаваныя кіраўніцтвам кантакты" прымушае задумацца… З аднаго боку, добра хоць унівэрсытэт ня лезе сваімі загадамі ў інтымнае жыцьцё студэнтаў. Але зь іншага, было б прышпільна браць санкцыю на інтымны кантакт ў дэканаце! А што маецца на ўвазе пад "зацікаўленнымі службамі ўнівэрсытэту"? У Савецкім Саюзе за іншаземцамі замацоўвалі супрацоўнікаў КДБ. Хіба МДУ імя А. А. Куляшова стварыла ўласную Службу Бясьпекі, якая й будзе "забясьпечваць ахову правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў"? Андрэй Воўкаў 14.04.2008
БРСМ не давярае самому ж сабе
На працягу апошніх двух тыдняў Саюз моладзі праводзіў маштабнае анкетаваньне вучняў 10 і 11 клясаў. Каб зразумець, чым яны займаюцца і ці займаюцца ўвогуле. Анкетаваньне праводзілася выбарачна – любая школа, любыя дзясятыя і адзінаццатыя клясы. Юнакі і дзяўчаты былі ня супраць паўдзельнічаць у апытаньні. Тым больш, яно канфідыцыйнае. Сярод пытаньняў – "Ці зьяўляецеся Вы сябрам БРСМ? ", "Чым займаецца БРСМ? ", "Ці прымаеце Вы ўдзел ў гэтых мерапрыемствах? ", "Ці ведаеце Вы свайго сакратара? " і г.д. Асабліва шмат месца ў анкеце было пакінута для адказу на пытаньне "Чым павінен займацца БРСМ? ". Гэта прымусіла некаторых шкаляроў задумацца: а насамрэч, чым павінна займацца "кантора"? Гэтае анкетаваньне ўнутранае, і мэтай сваёй ставіла паглядзець, як вучні ставяцца да БРСМ, якія напрамкі працы ўмацаваць, а якія наадварот – выключыць. Аднак вынікі не распаўсюджваюцца і не абнародваюцца. А было б цікава. Цікава й тое, ці зьменецца што-небудзь у дзейнасьці "самай масавай арганізацыі"? Саша Заяц 14.04.2008
Эканоміку "ўздымаюць" абменам дэлегацыямі
Магілёў і Хабараўск заключылі пратакол аб намерах супрацоўніцтва. Беларускія ўлады ізноў імнкуцца на ўсход. У пратаколе адзначаныя асноўныя напрамкі супрацоўніцтва гарадоў. Галоўныя зь іх – абмен дэлегацыямі прадстаўнікоў, спэцыялістаў у абласьцях эканомікі, гандлю, навукі, культуры, адукацыі, мэдыцыны, а таксама турысцкіх і маладзёвых групаў, спартыўных каманд, мастацкіх калектываў. Пасьля падпісаньня пратаколу Андрэй Валакжанін – першы намесьнік мэра Хабараўска – уручыў мэру Магілёва Віктару Шорыкаву афіцыйнае запрашэньне наевдаць іх горад. Цяпер некаторых магілёўцаў чакаюць камандзіроўкі на Далёкі ўсход. Вядома, за кошт дзяржаўнага бюджэту. А адзін квіток цягніком да Хабараўска каштуе 2,5 мільёна рублёў. Добра, каб гэтыя "візыты" прывялі да нейкага плёну ды ўздыму эканомікі рэгіёну, а не пераўтвараліся ў простыя фуршэты ды банкеты чыноўнікаў. Саша Заяц 08.04.2008
Улады хавалі ад студэнтаў палажэньне пра дапамогу
Бо яе фактычна скасавалі. Размова пра матэрыяльную кампэнсацыю за праезд зьвялася да прапагандысцкай акцыі, кажуць студэнцкія прафкамы ўнівэрсытэтаў Магілёву. Два ўнівэрсытэты наагул нічога ня ведалі нават аб праекце гэтага палажэньня. І толькі празь месяц пасьля яго выхаду, на нарадзе ў абкаме, старшыня прафкаму МГУ імя А.А.Куляшова Таццяна Навіцкая паказала паперы сваім калегам. Яны трапілі да яе цудам на адным з сэмінараў у Менску. У праекце прадугледжвалася матэрыяльная дапамога на праезд студэнтам, чый сярэднедушавы даход ня большы за 200 адсоткаў велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму. Больш таго, прадугледжвалася кампэнсацыя праезду на гарадзкім транспарце. Аб тым, што палажэньне прынята, першым даведаўся старшыня прафкаму Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэта Аляксандр Мастэраў... з газэты. Ня ў курсе былі і старшыня прафкаму Ўнівэрсытэта харчаваньня Аляксандр Сенкевіч, і яго калега з унівэрсытэту імя Куляшова Таццяна Навіцкая. Ніякіх лістоў зь міністэрства не прыходзіла. Пачалі чакаць. – Праз тыдзень патэлефанавалі туды самі, папрасілі даслаць паперы, – адзначае дзеяч прафкаму студэнтаў унівэрсытэту. – Аднак Менск і цяпер не сьпяшаўся. Ліст не ішоў яшчэ тыдзень. І толькі цяпер стала зразумела, чаму ўлады так жадалі схаваць ад нас гэты дакумэнт. Бо замест 200 адсоткаў БПМ прынята 100, а кампэнсацыя гарадзкога праезду адмененая. Такога мы не чакалі. Абураецца і старшыня ЦК прафсаюзу працаўнікоў адукацыі й навукі Раман Дапіра: – Прынятае палажэньне стала вялікай нечаканасьцю. Прыкрай: не была ўлічаная ніводная наша заўвага… Саша Заяц 07.04.2008
Паставіць газавы лічыльнік у Магілёве складана
У чаргу на іх мантаж запісваюць толькі на жнівень. Прычынай гэтаму – вялікі наплыў жадаючых. Па словах галоўнага інжынера МРПУ газавай гаспадаркі Міхаіла Парфеменка, кожны дзень паступае 100-120 замоваў на ўсталяваньне лічыльнікаў прыроднага газу ва ўласныя кватэры. Аднак штодзень служба ўсталёўвае ў сярэднім усяго па 80 лічыльнікаў. Гэтай працай займаецца 20 брыгад зваршчыкаў. Зь вялікім павышэньнем кошту на газ грамадзяне пачалі аналізаваць свае выдаткі на кватэру. Калі ў сьнежні налічэньні за газ для абанентаў кватэр, у якіх не ўсталяваны лічыльнікі, складалі 1936 рублёў, то ўжо ў сьнежні гэты памер складае 3696 – рост на 52,4 адсодкі. На кожнага чалавека за гэты кошт налічваецца па восем кубоў прыроднага газа. А набыцьцё і ўсталяваньне лічыльніка газу абыйдзецца жыхару ў 120-150 тысяч. – Горгаз шукае розныя варыянты, каб як мага хутчэй задаволіць патрэбы сваіх абанентаў. Так што за год-два нашае прадпрыемства здыме праблему і ўсталюе лічыльнікі ўсім жадаючым, – спадзяецца Міхаіл Парфеменка. Саша Заяц 04.04.2008
В Могилёве прошел обыск на государственном телевидении
В отличие от офисов независимых СМИ, тут искали алкогольные напитки. Составлен акт на всех сотрудников отдела новостей и АТН. Поводом к обыску послужила найденная в мусорном ведре пластмассовая бутылка из-под джин-тоника. В День рождения своего коллеги работники телевидения не сочли нарушением Декрета президента распить, как говорится, символически литровую бутылку джин-тоника на 15 человек. Далее в меню были только пирожные и чай. Обыск, проводимый начальником отдела охраны Антоном Дашко и его подчиненными, был безрезультативным: других алкогольных напитков не нашли. Приняв рвение обыскивающих за первоапрельскую шутку, работники областной студии впоследствии просто впали в шок, когда охрана не разрешила выйти в туалет женщинам. Только по прошествии часа телевизионщики смогли покинуть свой кабинет. 01.04.2008 |