Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 4, красавік "Жалезная заслона-2": не кантактаваць, ня езьдзіць, дакладваць!
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

"Жалезная заслона-2": не кантактаваць, ня езьдзіць, дакладваць!

НаташаПоследнее изменение: 2008-04-14 09:39

У Магілёўскім унівэрсытэце спэцзагад:  узгадняць любыя свае паездкі за мяжу. За іншаземцамі ўстаноўлены спэцкантроль. Зносіны зь імі без спэцдазволу забароненыя.  Усё – "дзеля бясьпекі грамадзянаў".

Загадам № 71 прадпісана "выключыць несанкыянаваныя кіраўніцтвам унівэрсытэту кантакты выкладчыкаў і студэнтаў з прадстаўнікамі іншаземных арганізацыяў падчас рэалізацыі зацьверджаных кіраўніцтвам ВНУ адукацыйных праграмаў" і ў абавязковым парадку замацоўваць за прадстаўнікамі іншаземных арганізацыяў і супрацоўнікамі іншаземных дыпмісыяў, якія наведваюцца ў  УА "МДУ імя А. А. Куляшова" з мэтаю рэалізацыі міжнародных адукацыйных праграмаў, супрацоўнікаў адміністрацыі ўнівэрсытэту й зацікаўленых службаў унівэрсітэту.

Загад за № 71 пабачыў сьвет 27 сакавіка 2008 году. Тэкст стаў агульнадаступным.

Свае дзеяньня рэктарат МДУ  імя Куляшова абгрунтаваў неабходнасьцю "забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў".

– Гэты загад супярэчыць усяму дзейнаму заканадаўству Беларусі, ня кажучы пра міжнародныя нормы. Па-першае, забясьпечваць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў павінны праваахоўныя органы. Такім чынам Установа адукацыі "МДУ імя А. А. Куляшова" спрабуе заняцца неўстаўной дзейнасьцю. Кожны грамадзянін Беларусі мае права на таямніцу асабістага жыцьця, права бесперашкоднага руху па Беларусі й за яе межы…  Магілёўскія незалежныя юрысты ў хуткім часе пададуць заяву ў пракуратуру з патрабаваньнем прыпыніць дзеяньне загаду й прыцягнуць да адказнасьці адміністрацыю ўнівэрсытэту, – пракамэнтаваў сытуацыю Аляксандар Каралёў, юрыст-консульт Магілёўскага прадстаўніцтва прафсаюзу РЭП.

Дарэчы, словаспалучэньне "несанкцыянаваныя кіраўніцтвам кантакты" прымушае задумацца… З аднаго боку, добра хоць унівэрсытэт ня лезе сваімі загадамі ў інтымнае жыцьцё студэнтаў. Але зь іншага, было б прышпільна браць санкцыю на інтымны кантакт ў дэканаце!

А што маецца на ўвазе пад "зацікаўленнымі службамі ўнівэрсытэту"? У Савецкім Саюзе за іншаземцамі замацоўвалі супрацоўнікаў КДБ. Хіба МДУ імя А. А. Куляшова стварыла ўласную Службу Бясьпекі, якая й будзе "забясьпечваць ахову правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў"?

Андрэй Воўкаў

14.04.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: