Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 4, красавік Ад суботнікаў можна адкупіцца
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Ад суботнікаў можна адкупіцца

НаташаПоследнее изменение: 2008-04-16 08:47

"Падыйшоў наш сакратар БРСМ і сказаў: "Заўтра суботнік. Калі вы не хочаце працаваць, проста скінцеся па пяць тысяч рублёў".

Перад правядзеньнем суботніка кіраўнікам арганізацый паведамілі, колькі яны павінны "зарабіць". Грошы можна пералічваць на рахунак, альбо прадастаўляць у наяўнай форме.

Па ўсёй Беларусі 12 красавіка прайшоў Рэспубліканскі моладзевы суботнік, заробленыя сродкі будуць накіраваны на выраб і ўсталяваньне памятнага знака ў гонар 90-годдзя камсамола на Камсамольскім возеры, што ў Менску. Вядома, моладзь не мае аніякага жаданьня зарабляць на нейкі знак у гонар нейкай даты, якая анічога для новага пакалення не значыць.

Арганізатар суботніка – БРСМ. Аднак, без дапамогі ўладаў тут не абыйшлося. Да кіраўнікоў арганізацыяў прыйшоў ліст з дакладна вызначанай сумай, якую іх арганізацыя павінна зарабіць. Мэтай такіх "маладзёвых суботнікаў" – не прыбраць ваколіцу і зрабіць нашую радзіму чысьцей, а зарабіць грошы. Хто як можа. А хто не можа – прыносіць у наяўнай форме. Аніякіх ведамасьцей няма. Ведамасьці па сбору сродкаў запаўняюцца тады, калі праводзіцца сбор. Тут жа афіцыйна ніякага сбору сродкаў не праводзіцца, таму і ведамасці не існуюць. І невядома, куды потым пойдуць гэтыя сродкі на самой справе.

– Да нас падыйшоў наш сакратар БРСМ і сказаў: "Заўтра суботнік. Калі вы не хочаце працаваць, проста скінцеся па пяць тысяч рублёў", - скардзіцца супрацоўнік дзяржаўнай арганізацыі Магілёва. –  Нас гэтыя паборы ўжо дасталі. То на возера, то на Ратушу, то гэты суботнік, а ў наступную суботу ізноў скідвацца? Ад БРСМу адныя толькі паборы.

Саша Заяц

16.04.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: