Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 4, красавік Тры суботнікі запар чакаюць Асіповічы
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Тры суботнікі запар чакаюць Асіповічы

НаташаПоследнее изменение: 2008-04-17 08:16

Абрэвіятура БРСМ расшыфроўваецца проста: Бясплатная Рабочая Сіла – Моладзь. За працу, таварышы!

Моладзі Асіповічаў не пашанцавала больш за ўсіх. У суботу 19 красавіка тут пройдзе ўжо трэці па ліку суботнік.

Сэрыя працоўных выхадных пачалася яшчэ 5 красавіка. Ізноў без аніякай ініцыятывы "знізу". На адкрыцьці суботніка, які арганізаваў раённы камітэт БРСМ, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шавлюга адзначыў, што заробленыя сродкі вызначаны для аплаты праектна-сметнай дакументацыі на будаўніцтва помніка партызану-падпольшчыку Фёдару Крыловічу. Тут моладзі працу знайшлі: бясплатна працавалі і на лесгас – высаджвалі дрэвы, і прыбіралі прыбярэжжа мясцовага вадасховішча, а іншыя проста бясплатна адпрацавалі на сваіх працоўных месцах.

Наступны прайшоў у мінулую суботу – 12 красавіка. Гэта быў Рэспубліканскі моладзевы суботнік, які арганізуе… ізноў БРСМ. Аднак цяпер маштабы іншыя – суботнікі прайшлі па ўсёй рэспубліцы.

А 19 красавіка пройдзе агульны для ўсіх суботнік. І асіповіцкай моладзі не давядзецца застацца ў баку. Гэта будзе заключны суботнік у гэтым сэзоне – спадзяюцца асіпоўцы. Калі БРСМ ізноў што-небудзь не прыдумае. Нездарма БРСМ у адной з расшыфровак гучыць як "Бясплатная Рабочая Сіла – Моладзь".

Саша Заяц

17.04.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: