Вінаваты пажарнікі?
Ад пачатку году ў інтэрнатах Магілёўскага ўнівэрсітэта харчаваньня пажарнікі зачынілі ўсе пакоі для паленьня. Вынік – пажар. Бо студэнт мусіў паліць у прыбіральні.
Каля дванаццаці гадзін ночы ён вырашыў папаліць. Аднак пакоі для паленьня ва ўнівэрсытэцкіх інтэрнатах даўно зачыненыя пажарнымі службамі (да слова, бадай ужо ні ў адным інтэрнаце такіх пакояў няма). А на вуліцу пасьля адзінаццаці вечара выходзіць нельга. Вось і прыстасаваўся хлопец у прыбіральні. А непатушаны недапалак выкінуў у сьметніцу, якая потым загарэлася.
У выніку прыезду пажарных атрадаў эвакуіравалі ўсіх жыхароў, а гэта прыблізна 600 чалавек, і крыніца пажару была ліквідаваная. Студэнтам, якія жывуць з "падпальшчыкам" у блоку далі вымовы, маўляў, за тое, што адразу не засьведчылі, хто паліў, а сам учыньшчык пажару зь інтэрнату выселены.
Аднак шмат у каго пасьля гэтай гісторыі адказ на пытаньне: "Хто вінаваты?" – зусім іншы. Яны вінавацяць пажарнікаў і адміністрацыю студэнцкага гарадка. Бо калі недзе нешта зачыняеце. То мусіце прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты. А гэтага не зрабілі. Ну а небарака-студэнті стаў "стрэлачнікам".
Саша Заяц
27.05.2008