Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 6, чэрвень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёўскі далягляд № 6, чэрвень

Атракцыён "без тэрміна даўнасьці"

У Магілёве ўсталёўваюць атракцыён "Супер 8". У свой час ён быў дэмантаваны ў менскім парку імя Чалюскінцаў, па прычыне сканчэньня тэрміну эксплуатацыі. Уладальнік канструкцыі застаецца невядомым.

На прыканцы траўня каля дома культуры вобласці ў Магілёве распачаўся мантаж "новага" атракцыёна "Супер 8". Неўзабаве па гораду пачалі распаўсюджвацца чуткі пра тое, што канструкцыя прывезена з менскага парка адпачынку. А там яна была дэмантавана з-за таго, што скончыўся тэрмін эксплуатацыі.

Валянціна Ўладзіміраўна, дырэктарка Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства пабытовых паслуг "Пракат", пад кіраўніцтвам якога знаходзяцца магілёўскія атракцыёны, называць гаспадара "Супер восем" адмовілася. Пазначыла толькі тое, што "новы" атракцыён на самой справе прывезены зь Менску. А прадпрыемства арэндавала яго на невызначаны час. Пра тэрмін эксплуатацыі Валянціна Ўладзіміраўна не ведае анічога.

Не вядома ані хто ўсталёўвае канструкцыю, ані тэрмін эксплуатацыі атракцыёна. У гарвыканкаме патлумачылі толькі тое, што інфармацыя пра ўладальніка можа быць сакрэтнай.

Па словах майстра УП "Гарадскія паркі "Мінскзеленбуд", яшчэ восеньню мінулага года стары "Супер 8" дэмантавалі,  з-за таго, што выйшаў тэрмін эксплуатацыі. Аднак, што сталася з канструкцыяй, супрацоўнік не ведала – маўляла, яна нашай арганізацыі не належыла.

Прадстаўнікі былога ўладальніка канструкцыі ААТ "Белатракцыён" штосьці значнае распавесьці адмовіліся. Толькі пацьвердзілі, што прычынай дэмантацыі на самой справе сталася сканчэньне тэрміну эксплуатацыі. А на пытаньне "Што зь ёй сталася?" адказалі проста: "Мы зараз гэтым не займаемся".

Захапляльны атракцыён "Супер 8" зьявіўся ў менскім парку адпачынка яшчэ 35 год таму. За ўвесь час працы яму ніколі не рабілі капітальнага рамонту. Цяпер разам з захапленьнем ад атракцыёну, магілёўцам трэба турбавацца і пра сваё жыцьцё. Бо пытаньні "Калі сканчваецца тэрмін эксплуатацыі канструкцыі?" і "Хто ўсё ж будзе адказваць за, не дай Бог, няшчасны выпадак?" застаюцца без адказу.

Саша Заяц

25.06.2008

У Магілёве прайшло "Шоу беларушчыны"

Ініцыятарамі гэтага мерапрыемства выступіла творчая група "НАШ Магілёў".

– "Шоу беларушчыны" – гэта эмацыйная ўспышка, гульня і віктарына адначасова, якая праводзіцца адмыслова на беларускай мове, – гаворыць адзін з ініцыятараў правядзення віктарыны Ігар Барысаў. – Удзельнікам задаюцца пытанні з геаграфіі, гісторыі, мовы, музыкі, літаратуры ды і проста глыбіні душы. Ініцыятыва ўзнікла ў выніку нашага шчыльнага супрацоўніцтва з рэспубліканскім кіраўніцтвам арганізацыі "Малады Фронт".

– Магілёўская арганізацыя "Маладога Фронту" фактычна бяздзейнічае, – працягвае Андрэй Воўкаў, – а працаваць з моладдзю і выпрацоўваць у іх любоў да свайго беларускага камусьці трэба. Вось мы і вырашылі дапамагчы ў правядзенні такога мерапрыемства.

– Мне вельмі спадабалася, - гаворыць Алесь Паплыка, адзін з удзельнікаў віктарыны. – Я нават выйграў невялікі каштоўны прыз – касету з беларускімі спевамі, што вельмі прыемна. Хацелася кампакт-дыск, але знайшліся больш спрытныя, якія апярэдзілі мяне па колькасці агульных балаў.

Творчая група "НАШ Магілёў" на гэтым не прыпыняецца і ў бліжэйшы час плануе правядзенне яшчэ некалькіх такіх віктарын.

Вітольд Няўрыда

10.06.2008

За скаргу прэзідэнту актывіста выжываюць з працы

Брыгаду магілёўскіх будаўнікоў, якая даслала ліст А.Лукашэнку, прымушаюць пісаць заявы: маўляў, не ведалі, што падпісваюць. Траіх дысцыплінарна пакаралі.

Па ініцыятыве наймальніка праведзены сход рабочай брыгады, якая працуе на будоўлі 120-кватэрнага жылога дома па пр-ту Дзімітрава горада Магілёва. Парадкам дня было пытанне аб вывадзе рабочага Мікалая Расюка са складу брыгады.

Са словаў Мікалая Расюка, нагодай для такога сходу стала яго ініцыятыва запрасіць на будоўлю лідэра Свабодных прафсаюзаў Аляксея Паўлоўскага, пасля чаго рабочыя склалі ліст аб праблемах на будоўлі і накіравалі яго ў кантралючыя органы і прэзідэнту.

– Мэтай сходу было жаданне наймальнікаў выключыць мяне са складу брыгады, каб потым прасцей расправіцца з тымі людзьмі, якія падпісалі зварот, – гаворыць Мікалай Расюк. – Пасля ліста нас пачалі прымушаць пісаць заявы: маўляў, не ведалі, што падпісваюць. Траіх падпісантаў дысцыплінарна пакаралі.

Што ў выніку?

– Рабочых запужалі і на адкрытым галасаванні яны прагаласавалі супраць мяне, то бок за мой выхад са складу брыгады, але я паставіў пытанне аб таемным галасаванні, у выніку чаго ў маю падтрымку прагаласавала больш за 60 працэнтаў і я застаўся, – працягвае Мікалай.

Са складу брыгады рабочага вывелі іншым шляхам. Наймальнікі стварылі дзве брыгады, а яго не ўключылі ні ў першую, ні ў другую. Зараз Мікалай працуе адзін, але на гэта, з яго слоў, няма ніякага заканадаўчага дакумента. Рабочы перакананы: яго вернуць тады, калі абяруць брыгадзіра і раду, каб ня даць магчымасці яму стаць лідэрам.

– Я думаю, – адзначае рабочы-будаўнік, – ціск звязаны з маім стаўленнем да бязмежжа, якое творыцца на будоўлі. Кіраўніцтва ведае, што я буду балатавацца ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах і тое, што я выступаю за рэфармаванне будаўнічай індустрыі.

Зараз Мікалай Расюк чакае законнага дакумента аб тым, які статус ён мае на будоўлі ў сучасны момант. А аб тым, чаго яго не ўзялі ў адну з брыгад, будзе разбірацца ў бліжэйшы час раённая пракуратура.

Вітольд Няўрыда

04.06.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: