Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 6, чэрвень За скаргу прэзідэнту актывіста выжываюць з працы
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

За скаргу прэзідэнту актывіста выжываюць з працы

НаташаПоследнее изменение: 2008-06-04 13:06

Брыгаду магілёўскіх будаўнікоў, якая даслала ліст А.Лукашэнку, прымушаюць пісаць заявы: маўляў, не ведалі, што падпісваюць. Траіх дысцыплінарна пакаралі.

Па ініцыятыве наймальніка праведзены сход рабочай брыгады, якая працуе на будоўлі 120-кватэрнага жылога дома па пр-ту Дзімітрава горада Магілёва. Парадкам дня было пытанне аб вывадзе рабочага Мікалая Расюка са складу брыгады.

Са словаў Мікалая Расюка, нагодай для такога сходу стала яго ініцыятыва запрасіць на будоўлю лідэра Свабодных прафсаюзаў Аляксея Паўлоўскага, пасля чаго рабочыя склалі ліст аб праблемах на будоўлі і накіравалі яго ў кантралючыя органы і прэзідэнту.

– Мэтай сходу было жаданне наймальнікаў выключыць мяне са складу брыгады, каб потым прасцей расправіцца з тымі людзьмі, якія падпісалі зварот, – гаворыць Мікалай Расюк. – Пасля ліста нас пачалі прымушаць пісаць заявы: маўляў, не ведалі, што падпісваюць. Траіх падпісантаў дысцыплінарна пакаралі.

Што ў выніку?

– Рабочых запужалі і на адкрытым галасаванні яны прагаласавалі супраць мяне, то бок за мой выхад са складу брыгады, але я паставіў пытанне аб таемным галасаванні, у выніку чаго ў маю падтрымку прагаласавала больш за 60 працэнтаў і я застаўся, – працягвае Мікалай.

Са складу брыгады рабочага вывелі іншым шляхам. Наймальнікі стварылі дзве брыгады, а яго не ўключылі ні ў першую, ні ў другую. Зараз Мікалай працуе адзін, але на гэта, з яго слоў, няма ніякага заканадаўчага дакумента. Рабочы перакананы: яго вернуць тады, калі абяруць брыгадзіра і раду, каб ня даць магчымасці яму стаць лідэрам.

– Я думаю, – адзначае рабочы-будаўнік, – ціск звязаны з маім стаўленнем да бязмежжа, якое творыцца на будоўлі. Кіраўніцтва ведае, што я буду балатавацца ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах і тое, што я выступаю за рэфармаванне будаўнічай індустрыі.

Зараз Мікалай Расюк чакае законнага дакумента аб тым, які статус ён мае на будоўлі ў сучасны момант. А аб тым, чаго яго не ўзялі ў адну з брыгад, будзе разбірацца ў бліжэйшы час раённая пракуратура.

Вітольд Няўрыда

04.06.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: