Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 7, ліпень "Масоўку" чэкісты забяспечылі з дапамогай пісталетаў
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

"Масоўку" чэкісты забяспечылі з дапамогай пісталетаў

НаташаПоследнее изменение: 2008-07-20 22:54

18 ліпеня ў Магілёў на другое за апошні месяц адкрыццё Ратушы прыязджаў Аляксандар Лукашэнка. Гараджан папросту замучылі праверкамі і паказушнымі вітаннямі.

У выніку прыезда прэзідэнта горад быў цалкам перакрыты – рух грамадскага і ўласнага транспарту прыпыніўся амаль на дзве гадзіны. Людзі былі вымушаны пешкам дабірацца з аднаго канца горада ў другі.

– Пакуль я дайшоў з цэнтра да прыпынку "Пушкінская", а гэта вялікая адлегласць ад цэнтра, – гаворыць Віктар, – абшукалі тры разы і столькі ж разоў праверылі дакументы. Са мной быў маленькі празрысты пакет, у якім нёс свае ўласныя рэчы, якія, чамусці, выклікалі ў супрацоўнікаў спецслужбаў падазрэнні. У гэты час таксама даглядалася вельмі шмат іншых людзей.

Cа словаў Зміцера, які таксама апынуўся ў гэты час у горадзе, абласны цэнтр быў напічканы супрацоўнікамі спецслужб "пад завязку".

– Яны стаялі з рацыямі ледзь не кожныя пяць метраў, – адзначае Зміцер. – Адзін мужык пачаў крычаць, маўляў, чаго вы сюды наляцелі і ствараеце нязручнасці. Ён некалькі разоў ужыў непрыстойныя словы. Праз імгненне людзі ў цывільным пад ручкі вывелі яго ў невядомым напрамку.

– У маёй знаёмай, – адзначае Віктар, – якая апынулася ў цырульні, што ў доме, вядомым як  "кітайская сцяна", справа абстаяла ўвогуле драматычна. Туды ўварваліся супрацоўнікі ў цывільным і сказалі, каб усе ішлі разам з імі. Раздалі нейкія плакаты, якія яны павінны былі несці і трымаць. Між іншым, некаторых кліентаў цырульнікі не здолелі да канца дастрыгчы, і яны –  недастрыжаныя, з мокрымі валасамі мусілі рушыць на адкрыццё Ратушы. Не чаплялі толькі тых, якія ў гэты час фарбавалі свае валасы, бо гэта б выглядала ўвогуле вельмі смешна.

– Нехта з кліентаў цырульні пачаў супраціўляцца такой нахабшчыне, – працягвае Віктар, – у выніку адзін з чэкістаў дастаў пісталет, схапіў яго за шкіркі і прыціснуў да сцяны, пры гэтым прыставіў дула да галавы, а затым ультыматыўна сказаў:  "У цябе няма выбару! " І чалавек скарыўся.

Вітольд Няўрыда

21.07.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: