Улады гуляюць ў "абяцанкі-цацанкі"…
Магілёўскі гарвыканкам паабяцаў зрабіць рамонт дарог жыхарам двух вуліц спачатку ў трэццім квартале 2007 года, потым у 2008-м, а зараз перанёс час працаў на невызначаны тэрмін.
У пачатку 2007 года жыхары дамоў № 21 па б-ру Ювілейнаму і вул. Наталлінскай горада Магілёва зьвярнуліся да ўладаў адрамантаваць дваровыя пляцоўкі, бо карыстацца ўшчэнт разьбітымі дарогамі між дамоў было ўжо немагчыма. Патрабавалі жыхары зрабіць хаця б падсыпку ды прафілактычныя работы.
Улады быццам бы пайшлі насустрач. 24 ліпеня мінулага года начальнік упраўленьня жыллёва-камунальнай гаспадаркі сп. Дубчонок афіцыйна паабяцаў – у трэццім квартале 2007 года рамонт будзе выкананы. Толькі жыхары яго не дачакаліся ані ў трэцьцім, ані ў чацьвёртым квартале.
Вядома, адкрыты падман чыноўніка не прымусіў доўга чакаць. Жыхары дамоў накіравалі ліст да старшыні гарвыканкама Віктара Шорыкава ў надзеі вырашэньня праблемаў. У адказе мэра значыцца, што "падсыпка і прафіліроўка праезда паміж указанымі дамамі будзе зьдзейсьнена МГКУ дарожна-маставым прадпрыемствам у траўні 2008 года, у чэрвені-ліпені 2008 года будзе выкананы ямачны рамонт пакрыцьця дваровых тэрыторый, што знаходзяцца побач". Жыхары ізноў пачалі чакаць. І чакалі да таго моманту, калі скончыўся тэрмін, паабяцаны мэрам.
– Не адзін з пералічаных у адказе Шорыкава пунктаў не выкананы і па сёньняшні дзень, – скардзіцца жыхар Іван. Затое каля элітных дамоў №13 і 13а па вул. Б.Машэкаўская кожныя паўгады ідзе рамонт дарог.
Пасьля чарговага падмана, зноў было вырашана накіраваць ліст да старшыні гарвыканкама. Маўлаяў, можа гэта бязьдзейнасьць з боку падначаленых? Аднак чарговы адказ узрушыў жыхароў яшчэ больш – працы ізноў перанесены. Прычым на невызначаны тэрмін.
– Працы па выкананьню ямачнага рамонта дваровага праезда дамоў 19 і 21 па б-ру Ювілейнаму будуць разгледжаны пры фарміраваньні плана па дабраўпарадкваньню на 2009 год, – адзначаецца ў адказе мэра.
Саша Заяц
29.07.2008