Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members kola Магілёў Магілёўскі далягляд № 8, жнівень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёўскі далягляд № 8, жнівень

Бомбу зрабілі з дыпломнай працы?

На месцы выбуху 3 ліпеня знойдзен кавалак паперы, які звычайна выкарыстоўваўся для крэсьляньня.

Зараз РАУСы пачынаюць ператрусваць усе курсавыя і дыпломныя працы, справаздачы па практыцы ў ВНУ і сярэдне-сьпецыяльных установах адукацыі.

На кавалку паперы, знойдзенай на месцы здарэньня, вынайшлі нумар выпуску і вызначылі, што вытворцам зьяўляецца Добрушская папяровая фабрыка. Гэтакі від паперы звычайна выкарыстоўвалі студэнты для акрэсьляньня прыкладна чатыры гады таму, бо з тога часу Добрушская фабрыка такую паперу больш не выпускае.

Аператыўнікі заняліся нялёгкай працай – як кажуць, шукаюць іголку ў стоге сена. Ператрус датычыцца ўсіх вышэйшых і сярэдне-сьпецыяльных навучальных установаў тэхнічнага профілю. Шукаць адпаведны нумар выпуску паперы даручана мясцовым РАУСам. У Магілёўскіх ВНУ, напрыклад, ператрус ужо пачаўся.

– У нашым унівэрсітэце больш за 12 кафэдраў, на якіх студэнты абавязкова выкарыстоўваюць крэсьленьне. Некалькі з іх супрацоўнікі ўжо праверылі. Праверылі таксама і ўвесь архіў. Гэта заняло чатыры дні. Колькі дзён альбо тыдняў аператыўнікі яшчэ будуць наведваць унівэрсітэт – не вядома, – адзначае супрацоўнік аднаго з унівэрсітэтаў.

Пакуль калідоры ўстановаў пустыя ад студэнтаў, а супрацоўнікі больш-менш вольныя, пашуковая праца праходзіць ціха і спакойна. Аднак страшна ўявіць, што будзе, калі знойдуць такую ж серыю паперы? І, галоўнае, што будзе аўтару гэтага праекта? Можа студэнтам патрэбна ўжо цяпер пачынаць адшукваць у сябе дома паперы з крэсьлінамі і зьнішчаць іх, ад граха далей?

Саша Заяц

14.08.2008

Каментар

дыплом

Автор: Slava Дата: 2008-08-15 10:54
Вiдавочна, што з часоу Сталiна у КДБ працуюць тыя ж людзi (зараз далёка на пенсii). Цiкава што знайшлi не Савецкую Беларусiю i не пячатку райвыканкаму, а менавiта дыплом. Такiм чынам, "ворагi народа" метавiта з iнтэлiгенцыi, з тых, каму наша сацыялiстычная дзяржава дала найлепшую у свеце адукацыю. Iх усiх i трэ садзiць ды растрэльваць каб перавыхоувалiся. А добрым людзям чарку i шкварку.

Каментаваць

С кранов холодной воды течёт "кофе"

Около полудня 7 августа в МГКУП "Горводоканал" обратилась могилевчанка Татьяна: из крана холодной воды течет нечто ужасное! Оператор пояснила ситуацию.

 – В результате аварии на водозаборе "Добросневичи", жители микрорайонов "Рабочий", "Казимировка" и района "Заднепровье" вынуждены пользоваться ржавой водой.

По информации МГКУП "Горводоканал", 6 августа на водозаборе рухнула железная заслона, в результате чего в трубы подачи холодной воды попало большое количество ржавого металла. Рабочие исправляли последствия аварии два дня, но когда качество воды в кранах жителей нормализуется, точно оператор ответить не смогла. Предположение: возможно, через день.

Тем не менее, предприятие по подаче воды сообщило и в городские СМИ, и на радио, что хотя  вода сейчас с большим содержанием железа, однако употребление ее опасности не представляет. Для улучшения качества "Горводоканал" предлагает жителям отстаивать либо кипятить сырую воду.

Саша Заяц

08.08.2008

Дэмакратычных кандыдатаў не пускаюць у інтэрнаты

У пракуратуры ганароваму донару Беларусі Ігару Каваленка параілі выклікаць міліцыю, калі  ініцыятыўную групу не пускаюць у інтэрнаты для збору подпісаў.

– На вахце мы паказалі адмысловыя пасведчанні, але жанчына, якая сядзела там, катэгарычна адмовілася прапускаць для абыходу пакояў, – гаворыць сябра ініцыятыўнай групы Ігара Каваленкі Аксана Самуйлава. –  Вахцёрша сказала, што ў яе адпаведны загад каменданта, бо мы ствараем людзям шмат нязручнасцей і адцягваем іх вольны час.

Госці не разгубіліся і выклікалі міліцыю.

– Прыехалі патрульныя, – працягвае Аксана. – Мы паспрабавалі зноў зайсці разам з імі, аднак жанчына пачала істэрычна крычаць, што не пусціць нікога. Міліцыянеры ў гэтым выпадку нічога не маглі зрабіць. Яны адмовіліся складаць пратакол: маўляў, на тое мае права толькі ўчастковы. Участковы з’явіўся ў інтэрнаце толькі а 20-й гадзіне. У гэты час злоснага вахцёра ўжо не было на сваім пасту – яна перадала сваю змену іншаму. Збіраць подпісы ў гэты дзень мы не сталі, бо было ўжо позна, а пайшлі ў апорны пункт, дзе далі тлумачэнні з нагоды інцыдэнту. Міліцыянер склаў пратакол аб правапарушэнні і дамовіўся аб тым, каб мы сёння разам падышлі да гэтага злоснага вахцёра.

Трэба адзначыць, што гэта ўжо другі выпадак, калі сябраў ініцыятыўнай групы Ігара Каваленкі спрабавалі не пусціць у інтэрнат. Мінулы раз Ігар быў вымушаны самастойна прыехаць у інтэрнат і праводзіць прававы "лікбез" супрацоўнікам інтэрната па адрасу вул.Бялінскага. Гэтым разам яму патрапіўся інтэрнат на вул.Грышына, 72. На чарговы выпадак парушэння Выбарчага кодэкса спадар Каваленка ўжо рыхтуе яшчэ адну скаргу ў Пракуратуру і акруговую выбарчую камісію.

Вітольд Няўрыда

07.08.2008

У Магілёве пачалі будаваць касцёл Святога Антонія

Ён паўстане ў спальным раёне горада на скрыжаваннях праспекта Шмідта і вуліцы Сіманавай і будзе ўяўляць сабой вялікі комплекс з чырвонай цэглай у неагатычным стыле.

Пасярэдзіне – дваццаціпяцімятровая вежа са звонам. Касцёл плануецца пабудаваць да канца 2009 года. На сёння закладзены толькі фундамент.

– Першапачатковым месцам для будаўніцтва храма было скрыжаванне вуліцы Габраўскай і бульвара Няскораных, але калі падалі неабходную дакументацыю, – гаворыць ксёндз Ежы, – гарадскія ўлады вырашылі аддаць пляцоўку пад забудову жылых дамоў, а нам прапанавалі іншы варыянт.

Ксёндз адзначае, што ім патрапілася ціхае месца, без уліку тых, хто "адпачывае" побач.

– Пасля такіх "адпачынкаў", – распавядае ксёндз Ежы, – даводзіцца прыбіраць смецце, бо нашай тэрыторыяй лічыцца ўсё на адлегласці пяці метраў ад будаўнічага плоту. Часам удзень збіраем да трох мяшкоў бутэлек, стаканчыкаў, астаткаў ежы.

Нягледзячы на тое, што касцёл яшчэ не пабудаваны, ад студзеня ў капліцы штодзённа праходзяць ранішнія і вячэрнія службы, а па нядзелям і дзённая.

Святы Антоній вельмі папулярны сярод вернікаў. Ён з’яўляецца заступнікам бедных і вандроўнікаў. Акрамя гэтага, дазваляе вярнуць страчаныя каштоўнасці. Абраз Святога Антонія, які таксама з’яўляецца і заступнікам Магілёва, знік у часы другой сусветнай вайны, як і крыж Ефрасіні Полацкай разам з іншымі не менш важнымі каштоўнасцямі.  

Трэба адзначыць, што да рэвалюцыі 1917 года ў Магілёве было пяць каталіцкіх храмаў: касцёл Св.Станіслава, які захаваўся і да нашага часу, касцёл Св.Казіміра, частка якога ацалела і па наш час – зараз прыстасавана пад падсобнае памяшканне, а яшчэ бернардзінскі, іезуіцкі і касцёл Св. Антонія.

Вітольд Няўрыда

07.08.2008

У Магілёве супрацоўнікі ДАІ затрымалі п'янага судмедэксперта

Міліцыянты западозрылі, што кіроўца Віктар Глушкоў знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення і прапанавалі яму праехаць на медасведчанне.

Інцыдэнт адбыўся на трасе Магілёў-Вендраж. Супрацоўнікі ДАІ прыпынілі аўтамабіль маркі "Форд Эскорт". Падчас размовы спадар Глушкоў прызнаўся, што сам з'яўляецца супрацоўнікам судмедэкспертызы, таму прызнае сваю віну без асведчання калегаў.

У машыне разам з кіроўцам знаходзілася ягоная жонка і малое дзіця.

У судзе Віктар Глушкоў патлумачыў, што перад тым, як сесці за руль, на дачы піў піва "Баброў".

Суд прызнаў яго вінаватым і вынес пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні, адпаведна якому спадар Глушкоў на бліжэйшыя тры гады пазбавіцца магчымасці кіраваць аўтатранспартам і заплаціць штраф у памеры 15 базавых велічынь.

Вітольд Няўрыда

05.08.2008

Районным донорам льготы "не светят"

О могилёвских донорах позаботились, а на районных денег не хватило.

Как уже сообщал bulletinonline.org с 1-го июля Могилёвским донорам предоставили социальную помощь в виде оплаты проездных билетов на одном из видов общественного транспорта (автобусе или троллейбусе).

Игорь Коваленко, председатель Общественного объединения "Капля жизни" надеялся, что такую возможность получат доноры и Могилёвского района. Но вот пришёл ответ из райисполкома, в котором говорится:

– Предоставление льготы на бесплатный проезд в городском транспорте донорам, жителям Могилёвского района, Могилёвским районным исполнительным комитетом не осуществляется, так как это является нецелевым использованием бюджетных средств…

Такой ответ поверг районных доноров в изумление. Даже на одно транспортное средство нескольким десяткам людей денег найти не могут.

– На наше обращение Могилёвский районный исполнительный комитет ответил, что на нас у них денег нет. Мы же сдаём кровь в городе Могилёве, а не за границей. Нас всего 89 человек в Могилёвском районе, – сетует Валентина Козырина, Почётный донор Республики Беларусь.

Тот факт, что доноры Могилёва получили право на бесплатный проезд, даже учитывая, что за проездным необходимо ездить в контору, казалось бы, доказывает, что прецедент есть, и проблемы с бесплатным проездом для региональщиков тоже должны были решиться. Но увы… После такой избирательности властей невольно задаёшься вопросом: почему у городских властей есть на доноров деньги, а на районе – это "нецелевое использование бюджетных средств"?

Саша Заяц

04.08.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: