Магілёўскі далягляд № 1, студзень
|
Магілёўскі вагонабудаўнічы не можа прадаць прадукцыю за лістапад
Магілёўскі вагонабудаўнічы завод не можа рэалізаваць 100 грузавых паўвагонаў, вырабленых у лістападзе мінулага года. Як паведамляе афіцыйны сайт аблвыканкама, пра гэта на нарадзе ў гарвыканкаме сказаў дырэктар прадпрыемства Віктар Суханаў. Набыць гэтыя вагоны не можа цяпер і Беларуская чыгунка, бо для гэтага ёй патрэбны крэдыт. Таму пакуль запасы гатовай прадукцыі на заводзе складаюць каля 24 мільярдаў рублёў. Па словах дырэктара, заводу таксама бракуе і запчастак, якія вырабляюца толькі па-за межамі Беларусі. Каб вырашыць гэтую праблему, патрэбна мадэрнізацыя на 50 мільёнаў долараў, кажа Суханаў. 14.01.2009
У Магілёве на месцы касцёла пабудуюць бізнес-цэнтр?
Праект цэнтра ужо ёсць на іхнім сайце. Будынак, які па структуры вельмі нагадвае касцёл, прапаноўваюць пабудаваць на тэатральнай плошчы горада акурат там, дзе раней быў езуіцкі касцёл. Гэта пакуль толькі праект, але многія пабудовы кампаніі "Стройпраектинвест" сёння стаяць у Магілёве. Напрыклад, рэстаўраваны чыгуначны вакзал. Фота proekt.by, radzima.org 13.01.2009 |