Прапанова Еўрапейскага Звязу па-ранейшаму застаецца ў сіле
David Stulik
Press and Information Officer
Delegation of the European Commission to Ukraine and Belarus
Адзін год таму, 21 лістапада 2006 г., Еўрапейская Kaмiciя апублікавала дакумент пад назвай "Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі".
Гэты дакумент прапануе Беларусі поўнае партнёрства з ЕС пры ўмове, што беларускія ўлады зробяць пэўныя крокі да павагі дэмакратыі, правоў чалавека i вяршэнства права.
Дакумент пералічвае тыя перавагі, якія можа прынесці беларускім грамадзянам поўнае партнёрства паміж Беларуссю i EC: спрашчэнне паездак у ЕС, магчымасць працаваць i вучыцца ў ЕС, дадатковыя магчымасці для бізнесу i гандлю ў ЕС, дапамога ЕС Беларусі ў правядзенні неабходных рэформ у галінах аховы здароўя i адукацыі, грамадскай адміністрацыі i мясцовага кіравання. Некаторыя краіны-суседзі, такія як Малдова i Украіна, ужо атрымліваюць карысць ад такога партнёрства з ЕС, якое грунтуецца на агульных каштоўнасцях павагі да правоў чалавека i асноватворных свабод, такіх як свабода слова, свабода сходаў i свабода прэсы.
Гэты дакумент, адрасаваны Беларусі пералічвае пэўныя меры, якія павінны прыняць улады, каб дазволіць больш глыбокія адносіны паміж ЕС i Беларуссю, а таксама паміж нашымі грамадзянамі. Сярод гэтых мер, у прыватнасці, - вызваленне ўcix палітычных зняволеных, павага да свабоды слова, свабоды сродкаў масавай інфармацыі i сходаў, правядзенне свабодных i справядлівых выбараў, расследаванне справаў зніклых людзей i павага да правоў меншасцяў.
Праз адзін год пасля апублікавання прапанова ЕС Беларусі па-ранейшаму застаецца ў сіле. ЕС гатовы развіваць блізкія адносіны з Беларуссю i яе народам, як толькі беларускі ўрад прадэманструе павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў i асноўных правоў беларускіх грамадзян.
22.02.2008