Прыдняпроўе № 1, красавік
|
В Могилеве появятся жилища для сирот
Первая в области "SOS-детская деревня" откроется весной 2008 года. Она станет третьей в стране. SOS-детские деревни для ребятишек, которые остались без родителей, существуют в 132 странах мира. Сейчас их более 450, том числе две в Беларуси: в Боровлянах и Марьиной Горке. Ребятишек спасают всем миром "Сиротство как социальное явление присуще любому обществу. И нужно прилагать максимум усилий, чтобы смягчить участь малышей, не по своей вине попавших в тяжелую жизненную ситуацию, – заявил на церемонии начала стройки председатель Могилевского облисполкома Борис Батура. – Я надеюсь, что в SOS- деревне будут царить мир, милосердие и радость семейного очага". Президент Международной благотворительной организации "SOS-Киндердорф Интернациональ" Хельмут Кутин передал приветы и пожелания добра белорусским детям от их сверстников из Австрии и Германии и выразил надежду на дальнейшее сотрудничество. У сирот появятся свои "семьи" По официальным данным, на Могилевщине около 5 тысяч детей остаются без родительского попечения. Большинство из них воспитываются в приёмных семьях, около 1800 ребят в интернатах. SOS-детские деревни по своему принципу организации похожи на дома семейного типа, которых в области уже 18. В каждом котедже поселятся 7-8 детей, причем братья и сестры разделяться не будут. Во главе каждой такой семьи станет SOS-мама: специально обученная и нанятая по контракту молодая незамужняя женщина. По предварительной информации, необычные жилища для могилевских сирот обойдутся примерно в два миллиона евро. Это деньги западноевропейских спонсоров и доноров благотворительной организации. Зарубежные партнеры возьмут на себя обеспечение своих подшефных всем необходимым. Место строительства детской деревни освятил Епископ Могилевский и Мстиславский Софроний. Сергей Гутаревич
Магілёўшчына: заробак "адзіночкі" на 20 працэнтаў ніжэй
Жыхарка Бялынічаў Ніна Мікалаеўна разышлася з мужам-алкаголікам больш за дваццаць гадоў, і сама падняла на ногі трох дзяцей. – Ведаеце, мне тады дапамагалі нават чужыя. Не кажучы пра бацькоў: у іх была добрая гаспадарка... Ды і на сваю тагачасную 150-рублёвую зарплату магла, напрыклад, набыць любую рэч для быта. Цяпер гэтага немагчыма! Я па сваёй дачцэ ведаю... Тацяне зараз дваццаць сем, у яе два сыны – чатырох і пяці гадоў. Пра свой развод не шкадуе, з жахам узгадвае, як муж казаў ёй толькі два словы: "Заб’ю і закапаю!" Яе рашэнне і сваякі, і знаёмцы: хай цяжка з грашама, зато душы лягчэй... А вось маці гаворыць, што дваццаць гадоў таму ёй наадварот было прасьцей матэрыяльна, але маральна – куды горш: людзі тады не віталі скасаваньне шлюбу... Цяпер у кватэры жывуць пяцёра: Ніна Мікалаеўна, Ліля, яе незамужняя сятра і двое хлопчыкаў. У жанчын агульны бюджэт, харчуюцца, як кажуць, дзіцячым рацыёнам – спачатку стол накрываецца для малых, а што застаецца – пад’ядаюць самі. Жанчыны смяюцца: ратуе адсутнасьць мужчын у доме – ім жа сала з мясам падавай! Самі вымушаны харчавацца паводле модных жаночых часопісаў: мінімум тлусту і ласункаў... Іншая справа – дзеці... Тацяна ўжо зараз хвалюецца, як хлопцы пойдуць у школу, дзе ўзяць грошы на прыстойную вопратку. Маладая жанчына не разлічвае на дабрыню дзяржавы і не патрабуе ніякіх льготаў. Маўляў, нельга дапамагчы ўсім – кожнае трэцяе дзіця ў акрузе выхоўваецца ў няпоўнай сям’і. Таму ў маці-адзіночак адно жаданне: знайсці працу з больш-менш прыстойным заробкам... Замест каментарыя: Сярэдняя зарплата жанчын у рэгіёне складае 80 працэнтаў ад мужчынскай. А сярэдні даход яшчэ ніжэй – усяго крыху больш за 60. І яшчэ лічба: звыш 60 адсоткаў зарэгістраваных беспрацоўных – зноў жанчыны. Ніна Мікалаеўна і Тацяна неяк падлічылі: пасля аплаты камунальных паслугаў і за дзіцячы садок для харчаваньня застаецца пяць тысяч на дзень. Каб хапала пражыць без раскошы, сціпла, але з нармальным сталаваннем, бялыніцкія маці-адзіночкі мараць зарабляць хоць бы ў тры разы болей... Сяргей Гутарэвіч
В Могилеве задержан подозреваемый в педофилии
Им оказался оператор корпункта ОНТ по Могилевской области. Теперь горожане боятся людей с камерами, как чертей... Сюжет о поимке педофила показали на всю страну. Выяснилось, что задержанный приглашал к себе в квартиру неблагополучных подростков и фотографировал их обнаженными. За это он давал детям деньги или усаживал играть на компьютере. Никто из подростков так и не пожаловался в милицию. Могилевчане в шоке. Такого в городе не случалось с 1997 года. Тогда поймали маньяка, который работал в школе учителем истории. Теперешний извращенец куда более публичный человек – оператор корпункта Общественного национального телевидения. Милиция изъяла у него компьютер, диски и фотоальбомы, буквально забитые детскими снимками . Возбуждено уголовное дело по статье 173 часть 1 (вовлечение несовершеннолетнего в антиобщественное поведение). Только за одно это можно угодить в тюрьму на срок до трех лет, а у следствия к подозреваемому вопросов, как говорится, предостаточно. – Мы все отлично знаем этого человека. Разные слухи ходили, но вроде был нормальным мужиком, только очень жалел беспризорных и сирот, – вспоминает на правах анонимности сотрудник телеканала "Могилев". – А тут выясняется, что он их развращал. Да еще и снимал на государственную технику... Теперь могилевчане боятся людей с камерами, как чертей. Игнат Данилюк
Есть ли в березовом соке радиация?
Сейчас – сезон заготовки березовика. Но многие побаиваются, что в нем есть радиация. Обоснованы ли эти подозрения? Могилевщина – одна из наиболее пострадавших от чернобыльской аварии область. Но здесь стремятся наращивать заготовку березового сока: если в прошлом году здесь заготовили 340 тонн сока, то этой весной планируют получить почти вдвое больше. – До Чернобыля мы собирали по 3-4 тысячи тонн, – вспоминает ведущий инженер областного производственного лесотехнического объединения Надежда Глазкова. – Но сейчас консервные заводы находятся в непростом финансовом положении, а некоторые не рассчитались полностью еще за прошлогоднее сырье. Хотя закупочная цена сока небольшая – около 125 тысяч рублей за тонну. В лесничествах сок берется с больших, зрелых деревьев на лесосеках. С одной березы, утверждают специалисты, за сутки можно собрать 5-6 литров сока, за сезон 120 литров. Сок собирается до распускания почек, а потому, чем дольше весна – тем больше березовика можно получить. – Каждый уважающий себя сельчанин должен хотя бы полсотни литров сока заготовить, – считает житель деревни Чечевичи Быховского района Василий Федорков. – Но много его не надо, потому что быстро портится. Для смаку туда накидаю каких ягод, яблок сушеных, в погреб ставлю и потом пью холодненьким. Кстати, отличное средство для опохмела. Если забродит – немножко градусов будет, но самогонки с него не делают. Это проверенный факт... Березовик – один из самых экологически чистых продуктов в Беларуси. Могилевские санитарные врачи заявляют, что они не получали ни одной нестандартной пробы сока на радиацию или соли тяжелых металлов. Большую пользу сока для здоровья подчёркивает и Надежда Глазкова: – Он очень богат минеральными веществами. В нем содержатся калий, кальций, магний, биологически активные фитонцидные вещества, которые убивают и подавляют рост и развитие грибковых заболеваний. Сок выводит из организма лишние соли, токсины, шлаки, растворяет камни в почках. Из березового и кленового соков белорусы традиционно делали квас. А вот экспортировать напитки "из деревьев" не получается. Во-первых, если сразу не законсервировать, они портятся уже на завтра. Во-вторых, пить березовый сок – исключительно наша традиция, которая для жителя Западной Европы выглядит экзотикой. Сергей Гутаревич
Чарнобыльскія вёскі дажываюць сваё, як хворыя людзі
У забруджанай зоне Магілёўшчыны ў 1986 годзе апынуліся больш за 1100 населеных пунктаў. Як склаўся іх лёс? Маладыя прыжыліся сярод чужых, а старых цягне дадому... З моцна забруджаных вёсак, дзе было больш за 40 кюры на квадратны кіламетр, людзей перасялялі ў 24 новыя пасёлкі. Адзін з самых буйных і найбольш добраўпарадкаваных – шклоўскія Гавяды. За мінулыя пятнаццаць гадоў перасяленцы адаптаваліся на новым месцы. І толькі назва цэнтральнай вуліцы – Слаўгарадская – нагадвае пра раён, з якога іх выгнаў Чарнобыль. – Мы кінулі родныя дамы, бо думалі пра будучае нашых дзяцей, – узгадвае бабуля Ганна. – Тут добра, аднак старэйшых цягне назад... Часьцей спатканьні з малой радзімай прыпадаюць на Радуніцу: тады з пасёлкаў перасяленцаў у зону едуць паўнюткія аўтобусы... Праца ёсць – людзі застаюцца, няма – з’язджаюць 150 забруджаных вёсак за мінулыя дваццаць гадоў удалося рэабілітаваць – навукоўцы лічаць, што з цягам часу радыёнукліды распадаюцца і ўзровень забруджвання памяншаецца. У "ачышчанай" вёсцы Рагі Слаўгарадскага раёна жыве шмат людзей састарэлага ўзросту. Каб было каму працаваць на тутэйшай ферме, гаспадарка будуе новыя сучасныя дамы і засяляе туды маладыя сем'і з дзецьмі. Рагоўцам пашанцавала – у іх ёсць праца. Іншая сітуацыя ў Выдранцы Краснапольскага раёна. Гаспадарку тут ліквідавалі пятнаццаць гадоў таму, шмат жыхароў выехала. Людзей, якія засталіся ў вёсцы, кінулі на волю лёсу, і ўрэшце яны заняліся, так бы мовіць, самавыжываньнем. Навучыліся звадзіць канцы з канцамі. І цяпер, калі там з'явілася фермерская гаспадарка, мясцовыя старажылы не хочуць ісці працаваць... Іх задавальняюць выпадковыя сезонныя заробкі: на бярозавіку, ягадах, грыбах, лекавых травах... Даведка Цяпер на забруджаных тэрыторыях Магілёўскай вобласці жыве 128 тысяч чалавек, у тым ліку 27 тысяч дзяцей.
"Хочаш больш жыць – кідай піць і паліць!"
Стартавала шырокамаштабная рэклямная кампанія "Магілёўская вобласць – тэрыторыя здароўя". Пайсці на гэта вымушае складаная сітуацыя. На Магілёўшчыне дванаццаты год запар людзей памірае больш, чым нараджаецца – тут самая дрэнная дэмаграфічная статыстыка ў Беларусі. Паводле яе, летась у вобласці выяўлена больш за 3,5 тысячы хворых наркалагічнага профілю, большасць з якіх – алкаголікі. У грамадстве абвастраюцца сацыяльныя хваробы – п’янства, наркаманія, гвалт у сям'і, падлеткавая злачыннасць, сацыяльнае сіроцтва ды іншыя. Кампанія, якая будзе прапаганадаваць здаровы лад жыцця, прызначана змяніць стаўленне людзей да ўласнага здароўя і пераканаць іх адмовіцца ад шкодных звычак. У першую чаргу ад палення – цяпер 38 працэнтаў магілёўцаў ня могуць без тытуню... Таксама каля паловы насельніцтва лічыць цалкам нармальным ужыванне алкаголю. Між тым, на ўліку ў абласным наркалагічным дыспансэры стаяць ўжо 12-гадовыя пацыенты. Усяго ж магілёўскія нарколагі назіраюць за здароўем і паводзінамі 27 тысяч чалавек. Медыкі гавораць пра ўзмацненне агульнай дэградацыі здароўя насельніцтва. Яны лічаць, што з дапамогай сучасных тэхналогіяў уплыву на людзей – рэкламных акцыяў, якаснай нагляднай агітацыі, кірмашоў і святаў здароўя, якія мяркуецца праводзіць сумесна з моладзевымі арганізацыямі, святарамі і гэтак далей – можна пераконваць людзей далучыцца да здаровага ладу жыцця. Паводле сацыялагічных апытанняў, грамадства паступова разумее, што больш чым напалову здароўе залежыць ад ладу жыцця. І за апошнія пяць гадоў ў іерархіі каштоўнасцяў яно перамясцілася з сёмага на пятае месца. Праз год будуць зроблены першыя высновы – ці пераўтвараецца Магілёўшчына ў тэрыторыю здароўя. Сяргей Гутарэвіч
Помнік адселеным і пахаваным вёскам
Да 20-годдзя катастрофы на ЧАЭС у Касцюковічах адкрыўся незвычайны помнік. Касцюковіцкі раён моцна пацярпеў ад радыяцыйнай навалы: усяго тут адселена сорак вёсак, дзесятак з якіх ужо зьніклі з твару зямлі. Цяпер бульдзеры працуюць у вялікім мястэчку Саматэвічы, знакамітага тым, што гэта радзіма славутага беларускага паэта Аркадзя Куляшова і што ў часе перабудовы ў мясцовым сельскім клубе выступаў прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Помнік, які быў урачыста адкрыты 26 красавіка ў Касцюковічах, захавае памяць аб вёсках, якія знікаюць з мапаў Беларусі. Дабрачыннікі дапамагаюць чарнобыльцам На юбілейныя ўгодкі Чарнобыльскай аварыі ў Касцюковічы прыехала вялікая дэлегацыя з Нямеччыны. Грамадская дабрачыная арганізацыя "Кола сяброў горада Касцюковічы" з Дзітцэнбаха ўжо 15 гадоў супрацоўнічае з раённым цэнтрам і дапамагае людзям, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы. Толькі за апошнія дзевяць гадоў паступіла 172 тоны груза коштам 210 тысяч эўра. Дзякуючы немцам ва ўсіх касцюковіцкіх дзіцячых установах з'явіліся кампутары – усяго 247. Дабрачыннікі вядуць праект "Дзіцячы сад" і плацяць за наведванне дзіцячых садоў у пасёлках для перасяленцаў раёна. Яны адкрылі майстэрні, дзе рамантуюць кампутары і ровары і потым аддаюць іх дзецям з праблемных сем’яў. "Кола сяброў горада Касцюковічы" паставіла ў раённую бальніцу два санітарных аўтмабілі коштам у 22 тысячы долараў, а таксама розныя медычныя прылады і лекі. Немцы пабудавалі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку (улетку корт – узімку хакейная каробка) і, урэшце, штогод запрашаюць да сябе дзве групы дзяцей на аздараўленчы адпачынак. Беларусы цэняць дапамогу сваіх сяброў-дабрачыннікаў з Нямеччыны. Сяргей Гутарэвіч
На памежжы ходзіць "Кирюша" з касой…
Усходняе памежжа Магілёўшчыны "залівае" сурагатная гарэлка з нехарчовых спіртавых вадкасьцяў, якія вязуць з Расеі. Вырабляюць яе са шклоачышчальнікаў, растваральнікаў ды іншага, што зроблена на аснове этылавага спірта. Вадкасьці разбаўляюць вадой, потым дадаюць апельсінавыя альбо лімонныя коркі, каб адбіць непрыемны пах, і –вось вам "гарэлка". Каштуе пляшка сурагату ад 1,5 да 2,5 тысяч рублёў, і з прычыны таннасці карыстаецца вялікім попытам. "Ходзіць Кіруша з касой..." Дарэчы, асабліва папулярная вадкасць пад красамоўнай назвай "Кирюша", якая стала асновай сучаснай прымаўкі: "Ходзіць Кіруша з касой…" Фэльчарка з вёскі Шарэйкі Касцюковіцкага раёна расказала, што ў іх назіраецца хваля суіцыдаў: адзін мужчына павесіўся, а маладога хлопца ледзь выцягнулі з пятлі. Яшчэ ў аднаго мужыка пачаліся эпілептычныя прыступы, пасля якіх ён нічога не памятае. І ўсе, хто ўжывае "хімію", гаворыць медычка, вельмі апухаюць – людзей немагчыма пазнаць! Як спыніць смяротны бізнэс? Мясцовыя ўлады спрабуюць змагацца з гэтай бядой: выяўляюць прадаўцоў, канфіскуюць і знішчаюць тавар. Але спірт зноў вязуць праз мяжу: "чорны" бізнес вельмі выгадны... Беларуска-расейская мяжа – адкрытая, празрыстая. Людзі свабодна ездзяць праз мяжу – да сваякоў, у госці ці па тавары. Кожны мае права правезці пяці літраў спіртавой вадкасьці. Мытнікі разам з іншымі кантрольнымі органамі ледзь не штотыдзень выяўляюць факты незаконнага, звыш устаноўленых нормаў увоза на тэрыторыю Магілёўскай мытні спірта і гарэлкі. Спіртавыя вадкасьці нярэдка вязуць сотнямі літраў, тлумачаць, што закупілі спіртное, напрыклад, для вяселля альбо іншай вялікай гулянкі... Мытнікі лічаць, што пакуль у Расеі гэтыя спірты будуць каштаваць танней, чым у Беларусі, людзі будуць вазіць іх і потым труціцца. Магілёўскі аблвыканкам звярнуўся ў Менск з прапановамі: увесці крымінальную адказнасць за нелегальны выраб і распаўсюд алкагольных напояў. Дзеля кантролю сытуацыі прапануецца таксама дазволіць увоз спірта і вадкасьцяў, якія яго ўтрымліваюць, на тэрыторыю Беларусі толькі дзяржаўным аптовым прадпрыемствам. Пакуль адказу няма. Сяргей Гутарэвіч |
Чвэрць стагоддзя таму маці адна выгадавала трох дзяцей. Сёння яе дачка "падымае" двух малых. Ці стала лягчэй "адзіночкам"?