Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 1, красавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 1, красавік

В Могилеве появятся жилища для сирот

Первая в области "SOS-детская деревня" откроется весной 2008 года. Она станет третьей в стране.

SOS-детские деревни для ребятишек, которые остались без родителей, существуют в 132 странах мира. Сейчас их более 450, том числе две в Беларуси: в Боровлянах и Марьиной Горке.

Ребятишек спасают всем миром

"Сиротство как социальное явление присуще любому обществу. И нужно прилагать максимум усилий, чтобы смягчить участь малышей, не по своей вине попавших в тяжелую жизненную ситуацию, – заявил на церемонии начала стройки председатель Могилевского облисполкома Борис Батура. – Я надеюсь, что в SOS- деревне будут царить мир, милосердие и радость семейного очага".

Президент Международной благотворительной организации "SOS-Киндердорф Интернациональ" Хельмут Кутин передал приветы и пожелания добра белорусским детям от их сверстников из Австрии и Германии и выразил надежду на дальнейшее сотрудничество.

У сирот появятся свои "семьи"

По официальным данным, на Могилевщине около 5 тысяч детей остаются без родительского попечения. Большинство из них воспитываются в приёмных семьях, около 1800 ребят в интернатах.

SOS-детские деревни по своему принципу организации похожи на дома семейного типа, которых в области уже 18. В каждом котедже поселятся 7-8 детей, причем братья и сестры разделяться не будут. Во главе каждой такой семьи станет SOS-мама: специально обученная и нанятая по контракту молодая незамужняя женщина.

По предварительной информации, необычные жилища для могилевских сирот обойдутся примерно в два миллиона евро. Это деньги западноевропейских спонсоров и доноров благотворительной организации. Зарубежные партнеры возьмут на себя обеспечение своих подшефных всем необходимым.

Место строительства детской деревни освятил Епископ Могилевский и Мстиславский Софроний.

Сергей Гутаревич

Магілёўшчына: заробак "адзіночкі" на 20 працэнтаў ніжэй

Mnogodetnaya mama bigЧвэрць стагоддзя таму маці адна выгадавала трох дзяцей. Сёння яе дачка "падымае" двух малых. Ці стала лягчэй "адзіночкам"?

Жыхарка Бялынічаў Ніна Мікалаеўна разышлася з мужам-алкаголікам  больш за дваццаць гадоў, і сама падняла на ногі трох  дзяцей.

– Ведаеце, мне тады дапамагалі нават чужыя. Не кажучы пра бацькоў: у іх была добрая гаспадарка... Ды і на сваю тагачасную 150-рублёвую зарплату магла, напрыклад, набыць  любую рэч для быта. Цяпер гэтага немагчыма! Я па сваёй дачцэ ведаю...

Тацяне зараз дваццаць сем, у яе два сыны – чатырох і пяці гадоў. Пра свой развод не шкадуе, з жахам узгадвае, як муж казаў ёй толькі два словы: "Заб’ю і закапаю!" Яе рашэнне і сваякі, і знаёмцы: хай цяжка з грашама, зато душы лягчэй... А вось маці гаворыць, што  дваццаць гадоў таму ёй наадварот было прасьцей матэрыяльна, але маральна – куды горш: людзі тады не віталі скасаваньне шлюбу... Цяпер у кватэры жывуць пяцёра: Ніна Мікалаеўна, Ліля, яе незамужняя сятра і двое хлопчыкаў. У жанчын агульны бюджэт, харчуюцца, як кажуць, дзіцячым рацыёнам – спачатку стол накрываецца для малых, а што застаецца – пад’ядаюць самі.

Жанчыны смяюцца: ратуе адсутнасьць мужчын у доме – ім жа сала з мясам падавай! Самі вымушаны  харчавацца  паводле модных жаночых часопісаў: мінімум тлусту і ласункаў... Іншая справа – дзеці...

Тацяна ўжо зараз хвалюецца, як хлопцы пойдуць у школу, дзе ўзяць грошы на прыстойную вопратку. Маладая жанчына не разлічвае на дабрыню дзяржавы і не патрабуе ніякіх льготаў. Маўляў, нельга дапамагчы ўсім –  кожнае трэцяе дзіця ў акрузе выхоўваецца ў няпоўнай сям’і. Таму ў маці-адзіночак адно жаданне: знайсці працу з больш-менш прыстойным заробкам...

Замест каментарыя:

Сярэдняя зарплата жанчын у рэгіёне складае 80 працэнтаў ад мужчынскай. А сярэдні даход яшчэ ніжэй – усяго крыху больш за 60. І яшчэ лічба: звыш 60 адсоткаў зарэгістраваных беспрацоўных – зноў жанчыны. Ніна Мікалаеўна і Тацяна неяк падлічылі: пасля аплаты камунальных паслугаў і за дзіцячы садок для харчаваньня  застаецца пяць тысяч на дзень. Каб хапала пражыць без раскошы, сціпла, але з нармальным сталаваннем, бялыніцкія маці-адзіночкі мараць зарабляць хоць бы ў тры разы болей...

Сяргей Гутарэвіч

В Могилеве задержан подозреваемый в педофилии

Им оказался оператор корпункта ОНТ по Могилевской области. Теперь горожане боятся людей с камерами, как чертей...

Сюжет о поимке педофила показали на всю страну. Выяснилось, что задержанный приглашал к себе в квартиру неблагополучных подростков и фотографировал их обнаженными. За это он давал детям деньги или усаживал играть на компьютере. Никто из подростков так и не пожаловался в милицию. 

Могилевчане в шоке. Такого в городе не случалось с 1997 года. Тогда поймали маньяка, который работал в школе учителем истории. Теперешний извращенец куда более публичный человек – оператор корпункта Общественного национального телевидения. Милиция изъяла у него  компьютер, диски и фотоальбомы, буквально забитые детскими снимками .

Возбуждено уголовное дело по статье 173 часть 1 (вовлечение несовершеннолетнего в антиобщественное поведение). Только за одно это можно угодить в тюрьму на срок до трех лет, а у следствия к подозреваемому вопросов, как говорится, предостаточно. 

– Мы все отлично знаем этого человека. Разные слухи ходили, но вроде был нормальным мужиком, только очень жалел беспризорных и сирот, – вспоминает на правах анонимности  сотрудник телеканала "Могилев". – А тут выясняется, что он их развращал. Да еще и снимал на государственную технику... Теперь могилевчане боятся людей с камерами, как чертей.

Игнат Данилюк

Есть ли в березовом соке радиация?

Сейчас – сезон заготовки березовика. Но многие побаиваются, что в нем есть радиация. Обоснованы ли эти подозрения?

Могилевщина – одна из наиболее пострадавших от чернобыльской аварии область. Но здесь стремятся наращивать заготовку березового сока: если в прошлом году здесь заготовили 340 тонн сока, то этой весной планируют получить почти вдвое больше.

– До Чернобыля мы собирали по 3-4 тысячи тонн, – вспоминает ведущий инженер областного производственного лесотехнического объединения Надежда Глазкова. – Но сейчас консервные заводы находятся в непростом финансовом положении, а некоторые не рассчитались полностью еще за прошлогоднее сырье. Хотя закупочная цена сока небольшая – около 125 тысяч рублей за тонну.

В лесничествах сок берется с больших, зрелых деревьев на лесосеках. С одной березы, утверждают специалисты, за сутки можно собрать 5-6 литров сока, за сезон 120 литров. Сок собирается до распускания почек, а потому, чем дольше весна – тем больше березовика можно получить.

– Каждый уважающий себя сельчанин должен хотя бы полсотни литров сока заготовить, – считает житель деревни Чечевичи Быховского района Василий Федорков. – Но много его не надо, потому что быстро портится. Для смаку туда накидаю каких ягод, яблок сушеных, в погреб ставлю и потом пью холодненьким. Кстати, отличное средство для опохмела. Если забродит – немножко градусов будет, но самогонки с него не делают. Это проверенный факт...

Березовик – один из самых экологически чистых продуктов в Беларуси. Могилевские санитарные врачи заявляют, что они не получали ни одной нестандартной пробы сока на радиацию или соли тяжелых металлов. Большую пользу сока для здоровья подчёркивает и Надежда Глазкова:

– Он очень богат минеральными веществами. В нем содержатся калий, кальций, магний, биологически активные фитонцидные вещества, которые убивают и подавляют рост и развитие грибковых заболеваний. Сок выводит из организма лишние соли, токсины, шлаки, растворяет камни в почках.

Из березового и кленового соков белорусы традиционно делали квас. А вот экспортировать напитки "из деревьев" не получается. Во-первых, если сразу не законсервировать, они портятся уже на завтра. Во-вторых, пить березовый сок – исключительно наша традиция, которая для жителя Западной Европы выглядит экзотикой.

Сергей Гутаревич

Чарнобыльскія вёскі дажываюць сваё, як хворыя людзі

У забруджанай зоне Магілёўшчыны  ў 1986 годзе апынуліся больш за 1100 населеных пунктаў. Як склаўся іх лёс?

Маладыя прыжыліся сярод чужых, а старых цягне дадому...

З моцна забруджаных вёсак, дзе было больш за 40 кюры на квадратны кіламетр, людзей перасялялі ў 24 новыя пасёлкі. Адзін з самых буйных і найбольш добраўпарадкаваных – шклоўскія Гавяды. За мінулыя пятнаццаць гадоў перасяленцы адаптаваліся на новым месцы. І толькі назва цэнтральнай вуліцы – Слаўгарадская – нагадвае пра раён, з якога іх выгнаў Чарнобыль.

– Мы кінулі родныя дамы, бо думалі пра будучае нашых дзяцей, – узгадвае бабуля Ганна. –  Тут добра, аднак старэйшых цягне назад...

Часьцей спатканьні з малой радзімай прыпадаюць на Радуніцу: тады з пасёлкаў перасяленцаў у зону едуць паўнюткія аўтобусы...

Праца ёсць – людзі застаюцца, няма – з’язджаюць

150 забруджаных вёсак за мінулыя дваццаць гадоў удалося рэабілітаваць – навукоўцы лічаць, што з цягам часу радыёнукліды распадаюцца і ўзровень забруджвання памяншаецца.

У "ачышчанай" вёсцы Рагі Слаўгарадскага раёна жыве шмат людзей састарэлага ўзросту. Каб было каму працаваць на тутэйшай ферме, гаспадарка будуе новыя сучасныя дамы і засяляе туды маладыя сем'і з дзецьмі. Рагоўцам пашанцавала – у іх ёсць праца.

Іншая сітуацыя ў Выдранцы Краснапольскага раёна. Гаспадарку тут ліквідавалі пятнаццаць гадоў таму, шмат жыхароў выехала. Людзей, якія засталіся ў вёсцы, кінулі на волю лёсу, і ўрэшце яны заняліся, так бы мовіць, самавыжываньнем. Навучыліся звадзіць канцы з канцамі. І цяпер, калі там з'явілася фермерская гаспадарка, мясцовыя старажылы не хочуць ісці працаваць... Іх задавальняюць выпадковыя сезонныя заробкі: на бярозавіку, ягадах, грыбах, лекавых травах...

 Даведка

Цяпер на забруджаных тэрыторыях Магілёўскай вобласці жыве 128 тысяч чалавек, у тым ліку 27 тысяч дзяцей.
 
Сяргей Гутарэвіч

"Хочаш больш жыць – кідай піць і паліць!"

Стартавала шырокамаштабная рэклямная кампанія "Магілёўская вобласць – тэрыторыя здароўя".

Пайсці на гэта вымушае складаная сітуацыя. На Магілёўшчыне дванаццаты год запар людзей памірае больш, чым нараджаецца – тут самая дрэнная дэмаграфічная статыстыка ў Беларусі. Паводле яе, летась у вобласці выяўлена больш за 3,5 тысячы хворых наркалагічнага профілю, большасць з якіх – алкаголікі. У грамадстве абвастраюцца сацыяльныя хваробы – п’янства, наркаманія, гвалт у сям'і, падлеткавая злачыннасць, сацыяльнае сіроцтва ды іншыя.

Кампанія, якая будзе прапаганадаваць здаровы лад жыцця, прызначана змяніць стаўленне людзей да ўласнага здароўя і пераканаць іх адмовіцца ад шкодных звычак. У першую чаргу ад палення –  цяпер 38 працэнтаў магілёўцаў ня могуць без тытуню... Таксама каля паловы насельніцтва лічыць цалкам нармальным ужыванне алкаголю. Між тым, на ўліку ў абласным наркалагічным дыспансэры стаяць ўжо 12-гадовыя пацыенты. Усяго ж магілёўскія нарколагі назіраюць за здароўем і паводзінамі 27 тысяч чалавек.

Медыкі гавораць пра ўзмацненне агульнай дэградацыі здароўя насельніцтва. Яны лічаць, што з дапамогай сучасных тэхналогіяў уплыву на людзей – рэкламных акцыяў, якаснай нагляднай агітацыі, кірмашоў і святаў здароўя, якія мяркуецца праводзіць сумесна з моладзевымі арганізацыямі, святарамі і гэтак далей – можна пераконваць людзей далучыцца да здаровага ладу жыцця. 

Паводле сацыялагічных апытанняў, грамадства паступова разумее, што больш чым напалову здароўе залежыць ад ладу жыцця. І за апошнія пяць гадоў ў іерархіі каштоўнасцяў яно перамясцілася з сёмага на пятае месца.

Праз год будуць зроблены першыя высновы – ці пераўтвараецца Магілёўшчына ў тэрыторыю здароўя.

Сяргей Гутарэвіч

Помнік адселеным і пахаваным вёскам

Да 20-годдзя катастрофы на ЧАЭС у Касцюковічах адкрыўся незвычайны помнік.
 
Ня стала Саматэвічаў – радзімы Аркадзя Куляшова...

Касцюковіцкі раён моцна пацярпеў ад радыяцыйнай навалы: усяго тут адселена сорак вёсак, дзесятак з якіх ужо зьніклі з твару зямлі. Цяпер бульдзеры працуюць у вялікім мястэчку Саматэвічы, знакамітага тым, што гэта радзіма славутага беларускага паэта Аркадзя Куляшова і што ў часе перабудовы ў мясцовым сельскім клубе выступаў прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

Помнік, які быў урачыста адкрыты 26 красавіка ў Касцюковічах, захавае памяць аб вёсках, якія знікаюць з мапаў Беларусі.
Ён уяўляе сабой бярозу, на ёй гняздо, з якога злятае бусел. Гэта як сымбаль вымушанага перасялення з заражаных радыяцый тэрыторыяў. У падмурку – знак радыяцыйнай небяспекі, дзе напісаны назвы ўсіх пацярпелых ад Чарнобыля вёсак.  Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця помніка бралі ўдзел прадстаўнікі краін СНД і выканкама садружнасці, якія пасадзілі дрэвы ў памятным скверы.

Дабрачыннікі дапамагаюць чарнобыльцам

На юбілейныя ўгодкі Чарнобыльскай аварыі ў Касцюковічы прыехала вялікая дэлегацыя з Нямеччыны. Грамадская дабрачыная арганізацыя "Кола сяброў горада Касцюковічы" з Дзітцэнбаха ўжо 15 гадоў супрацоўнічае з раённым цэнтрам і дапамагае людзям, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

Толькі за апошнія дзевяць гадоў паступіла 172 тоны груза коштам 210 тысяч эўра. Дзякуючы немцам ва ўсіх касцюковіцкіх дзіцячых установах з'явіліся кампутары – усяго 247. Дабрачыннікі вядуць праект "Дзіцячы сад"  і плацяць за наведванне дзіцячых садоў у пасёлках для перасяленцаў раёна. Яны адкрылі майстэрні, дзе рамантуюць кампутары і ровары і потым аддаюць іх дзецям з праблемных сем’яў.

"Кола сяброў горада Касцюковічы" паставіла ў раённую бальніцу два санітарных аўтмабілі коштам у 22 тысячы долараў, а таксама розныя медычныя прылады і лекі. Немцы пабудавалі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку (улетку корт – узімку хакейная каробка) і, урэшце, штогод запрашаюць да сябе дзве групы дзяцей на аздараўленчы адпачынак. Беларусы цэняць дапамогу сваіх сяброў-дабрачыннікаў з Нямеччыны.

Сяргей Гутарэвіч

На памежжы ходзіць "Кирюша" з касой…

Усходняе памежжа Магілёўшчыны "залівае" сурагатная гарэлка з нехарчовых спіртавых вадкасьцяў, якія вязуць з Расеі.

Вырабляюць яе са шклоачышчальнікаў, растваральнікаў ды іншага, што  зроблена на аснове этылавага спірта. Вадкасьці разбаўляюць вадой, потым дадаюць апельсінавыя альбо лімонныя коркі, каб адбіць непрыемны пах, і –вось вам "гарэлка". Каштуе пляшка сурагату ад 1,5 да 2,5 тысяч рублёў, і з прычыны таннасці карыстаецца вялікім попытам.

"Ходзіць Кіруша з касой..."

Дарэчы, асабліва папулярная вадкасць пад красамоўнай назвай  "Кирюша", якая стала асновай сучаснай прымаўкі:  "Ходзіць Кіруша з касой…"
У сельскіх саветах памежных раёнаў адкрыта гавораць, што народ ад сурагатаў папросту "адкідае канькі". Паводле медыкаў, напоі з нехарчовых вадкасьцяў выклікаюць цяжкую алкагольную залежнасць, запойныя формы падобныя на залежнасць наркаманаў, узнікаюць алкагольныя псіхозы.

Фэльчарка з вёскі Шарэйкі Касцюковіцкага раёна расказала, што ў іх назіраецца хваля суіцыдаў: адзін мужчына павесіўся, а маладога хлопца ледзь выцягнулі з пятлі. Яшчэ ў аднаго мужыка пачаліся эпілептычныя прыступы, пасля якіх ён нічога не памятае. І ўсе, хто ўжывае "хімію", гаворыць медычка, вельмі апухаюць – людзей немагчыма пазнаць!

Як спыніць смяротны бізнэс?

Мясцовыя ўлады спрабуюць змагацца з гэтай бядой: выяўляюць прадаўцоў, канфіскуюць і знішчаюць тавар. Але спірт зноў вязуць праз мяжу: "чорны" бізнес вельмі выгадны... Беларуска-расейская мяжа – адкрытая, празрыстая. Людзі свабодна ездзяць праз мяжу – да сваякоў, у госці ці па тавары. Кожны мае права правезці пяці літраў спіртавой вадкасьці.

Мытнікі разам з іншымі кантрольнымі органамі ледзь не штотыдзень выяўляюць факты незаконнага, звыш устаноўленых нормаў увоза на тэрыторыю Магілёўскай мытні спірта і гарэлкі. Спіртавыя вадкасьці нярэдка вязуць сотнямі літраў, тлумачаць, што закупілі спіртное, напрыклад, для вяселля альбо іншай вялікай гулянкі...

Мытнікі лічаць, што пакуль у Расеі гэтыя спірты будуць каштаваць танней, чым у Беларусі, людзі будуць вазіць іх і потым труціцца.  Магілёўскі аблвыканкам звярнуўся ў Менск з прапановамі: увесці крымінальную адказнасць за нелегальны выраб і распаўсюд алкагольных напояў. Дзеля кантролю сытуацыі прапануецца таксама дазволіць увоз спірта і вадкасьцяў, якія яго ўтрымліваюць, на тэрыторыю Беларусі толькі дзяржаўным аптовым прадпрыемствам. Пакуль адказу няма. 

Сяргей Гутарэвіч

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: