Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 3, чэрвень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 3, чэрвень

Страхи "дикого" отдыха

Могилевские туроператоры считают, что за границей отдыхать надо организованно и со страховкой.

Сразу три могилевчанки пострадали в результате взрыва в курортном городе Манавгат в Турции: две сестры Лина и Дина и их подруга Женя.

Взрыв в ресторане

kurortДевушки отправились под Анталию по частному приглашению турецких знакомых. Взрыв прогремел в ресторане, к которому могилевчанки подходили, собираясь перекусить. В итоге девушки получили ранения и травмы различной степени тяжести, Жене пришлось ампутировать ногу.

Сейчас жизнь подружек вне опасности, Лина уже вернулась домой. Насколько это происшествие напугало могилевских туристов, собирающихся провести летний отпуск на турецком берегу? И что делать, дабы избежать подобных неприятностей?

Почему становятся "дикарями"

Первое, на что обратили внимание операторы туристических фирм, работающих в Могилеве: девушки отправились в Турцию "дикарями". Говорят, даже не позаботившись о страховке, сэкономив таким образом деньги...

— Страховка, конечно, ЧП не предотвратит. Но спасет, случись что, от материальных потерь, — говорит представитель одной из компаний. — На отдых в чужую страну надо ехать организованно, со всеми страховками, в случае чего это поможет избежать проблем с медпомошью. Мы, как и все турфирмы, своих клиентов страхуем обязательно.

Попасть в Турцию самоходом — не сложно. Так  поступают туристы, которые успели обзавестись любимыми местами отдыха, знакомствами и думают, что отдыхать "дикарем" дешевле. Тем более, Турция не требует  от въезжающих обязательного страхования.

Что теряют на "экономии"

Как правило, турфирмы работают с приличными отелями, где есть охрана и система "все включено". Чтобы питаться, туристу нет особой необходимости искать кафе в городе, а потанцевать — дискотеку. Все есть на территории отеля, за все заплачено. И это, по мнению туроператоров, повышает степень защищенности клиентов.

Однако наших людей ничем не напугать, и происшествия, которые время от времени случаются на том или ином морском берегу, спрос на турпутевки не уменьшают. Так было и прежде: после взрывов в Египте и той же Турции, слухов о птичьем гриппе в Крыму. Опасения, конечно, высказываются, но как бы для проформы, ведь после них все равно следует просьба оформить выездные документы.

"Или "цунами", или "Книгу жалоб"!

Директор "МогилевОблТуриста" Елена Карпенко вспоминает, что уже на следующий день после того, как на Таиланд обрушилось цунами, в офис агентства пришли могилевчане с просьбой продать им путевку в эту страну. А, получив отказ, потребовали "Книгу жалоб"...

Сергей Гутаревич

Кострома и Могилев договорились дружить

Сегодняшние торгово-экономические отношения между двумя регионами не устраивают ни одну из сторон.

kastramaМогилевский облисполком и администрация Костромской области России подписали в Могилеве двухстороннее соглашение о сотрудничестве. Оно призвано стимулировать отношения между двумя регионами, которые на данный момент не удовлетворяют ни одну из сторон. Кострома покупает у Могилевщины немного лифтов, были разовые поставки оборудования. Продает – хлопчатобумажную пряжу.

Российскую делегацию возглавлял Костромской губернатор Виктор Шершунов. Гости встретились с руководством Могилевщины, посетили Могилевский и Белыничский районы, провели переговоры с директорами автомобильного и лифтостроительного заводов, ряда бобруйских предприятий.

При посещении выставочного центра "Могилевторгсервис" россиян прежде всего интересовала производимая в области сельхозтехника. Стенды предприятий большой химии осматривали молча. Зато заинтересовались льняными декоративными тканями "Моготекса", потрогали образцы спецодежды.

Очередная остановка у выставки продукции консервных заводов. Российского губернатора удивил закатанный в современные 1-1,5-литровые банки березовый сок. "Открывай", – сказал он. Оказалось – это не просьба о дегустации, а совет одному из замов. Мол, на Костроме березы тоже есть, так чего тоже сок не гнать на продажу? 

Нарасхват ушли прайс-листы завода "Кричевцементношифер". Россиянам приглянулся как цемент, так и покрытый полимерами, раскрашенный во всевозможные цвета шифер. Тем более, могилевчане сделали ненавязчивую, но многозначительную рекламу: мол, область вынуждена ограничивать экспорт цемента, так как сама много строит...

Конкретный разговор о сроках поставок и ценах шел с представителями могилевских завода "Техноприбор" и "Строммашина". Первые заинтересовали российского губернатора светодиодными светофорами, которые и энергии мало потребляют, и в солнечную погоду не отсвечивают. Вторые сделали упор на оборудование по производству тротуарной плитки. Благо, ее на могилевских тротуарах в центре города полно, можно оценить в деле.

– Текстиля у нас своего много. Но нас интересуют белорусские цены, качество, объемы, – признался в интервью журналистам Виктор Шершунов. – А вот сельскохозяйственную технику мы не прочь купить. Нужно и отработавшие лифты менять. 

Достигнута предварительная договоренность о поставках около одной тысячи тонн льноволокна хозяйствами области на переработку в Кострому. Проект заработает, если россиян устроит цена и качество сырья.

Российский рынок остается для предприятий Могилевщины желанной нишей, в которую можно вписаться со своей продукцией по цене и качеству. Все понимают, что времена, когда было достаточно товар произвести, прошли. Теперь его важно выгодно и стабильно продавать. От этого зависит возможность развития, появление новых рабочих мест и, наконец, размер зарплаты работников.

Сергей Гутаревич

Магілёў спявае "Магутны Божа"

У сталіцы Прыдняпроўя ўрачыста адкрыўся XIV Міжнародны фестываль духоўнай музыкі.

bozhaЗа 14 гадоў існавання вядомы магілёўскі фестываль змяніў свой твар, але застаўся верны асноўнай ідэе: славіць Бога і яднаць людзей розных вераспавяданняў і нацыяў.

Фестываль пачынаўся як справа энтузіястаў і спачатку быў дэмакратычным, у шмат чым спантанным і ад таго вельмі шчырым. Цяпер, з удзелам уладаў у яго арганізацыі, на фестываль наведзены канчатковы глянец, што і паказала сёлетняе адкрыццё. Разам з тым, трэба адзначыць і павелічэнне цікавасці людзей да свята духоўнай музыкі: упершыню за апошнія гады зала палаца культуры "Магілёўхімвалакно", дзе праходзіла адкрыццё, была поўнай.

Вялікі канцэрт, паводле традыцыі, адкрывалі прывітальныя прамовы. Старшыня Магілёўскага гравыканкама і аргкамітэта фестывалю Віктар Шорыкаў гаварыў аб адраджэнні духоўнасці ў Магілёве і ўвогуле ў Беларусі. Яму падалася ўдалай ідэя сумясціць у часе фестываль і святкаванне ў Магілёве 65-годдзя яго гераічнай абароны, бо, як сказаў Шорыкаў, "карані існаснай веры дапамаглі ў цяжкі час".

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт прывітаў удзельнікаў і гасцей фестывалю. Зала сустракала яго стоячы, і выступленне ўладыкі было сціслым і выразным. Ён назваў галоўным вынікам фестывалю "памнажэнне дабрыні і прыгажосці, змякчэнне чалавечых зносінаў і пагружэнне ў гармонію жыцця, у якой гучыць вечнасць і святасць".

Нунцый Апостальскі архіепіскап Марцін Відовіч звярнуўся да магілёўцаў і гасцей фестывалю ад імя каталіцкай царквы на беларускай мове. У прывітальнай частцы яго прамова неаднаразова перарывалася апладысментамі. Аднак у архіепіскапа яшчэ ёсць цяжкасці ў чытанні на беларускай мове, таму частка яго прамовы была не вельмі зразумелая. Затое моцна парадавала прысутных перададзеныя архіепіскапам прывітанне і благаслаўленне Папы Бенэдыкта XVI.

Канцэрт адкрыцця быў вялікі і разнастайны. Вядучыя чыталі вершы пра Бога і любоў да роднай Беларусі. Акцёры Маскоўскага абласнога драматычнага тэатра імя Астроўскага ў выглядзе Хрыста і 12-ці апосталаў дэкламавалі біблейскія тэксты.

Вельмі спадабаўся публіцы ансамбль старажытнай музыкі і танцаў з Нямеччыны: дзеці ў сярэднявечных строях граюць на інструментах, якія з'яўляюцца копіямі музейных экспанатаў XVI стагоддзя. Шквал апладысментаў сарваў вядомы харавы калектыў з Расіі – Дзяржаўная акдэмічная капэла Санкт-Пецярбурга. Цёпла віталі магілёўцы манастрыскі хор з Малдовы.

Але найбольш людзі чакалі выступлення спявачкі з Кітая. Упершыню ў фестывалі "Магутны Божа" бярэ ўдзел прадстаўнік азіяцкай краіны. Чэнь Ця, прыгожая дзяўчына ў ярка-чырвонай вечаровай сукенцы, выканала раманс Рахманінава. Яна будзе браць удзел у конкурсе, і, паводле яго ўмоў, будзе спяваць і на беларускай мове.

Заверышалася адкрыццё, паводле шматгадовай традыцыі, спяваннем рэлігійнага гімна "Магутны Божа". Гэты твор кампазітара Міколы Равенскага на вершы паэткі Наталлі Арсенневай стаў візітоўкай магілёўскага свята музыкі. Зала стоячы спявае яго разам з харавымі калектывамі, і дырыжыруе імі прафесар Віктар Роўда, які ўзначальвае журы фестываля.

Аматараў духоўнай музыкі чакаюць канцэрты. У касцёле Святога Станіслава, які славіцца сваёй выдатнай акустыкай, пройдуць конкусныя выступленні харавых калектываў і вакалістаў, арганныя канцэрты. На адкрытых пляцоўках увечары будуць спяваць моладзевыя групы, якія ў асноўным прадстаўляюць пратэстанцкія цэрквы.

1 ліпеня фестываль завершыцца ўрачыстым узнагароджаннем пераможцаў.

Сяргей Гутарэвіч

Зацверджаны афіцыйны гімн Магілёва

Дэпутаты разглядалі яго восем гадоў і нарэшце прынялі на безальтэрнатыўнай аснове, што спадабалася далёка не ўсім.

dyryzhorВосем гадоў магілёўскія ўлады спрабавалі знайсці галоўную песню для горада. Быў аб»яўлены конкурс на гімн Магілёва, але ніводнаму твору так і не ўдавалася перамагчы. Загаслыя часам спробы ажывіліся з прыходам два гады таму новага кіраўніка гарадской «вертыкалі» Віктара Шорыкава, якія вялікае значэнне надае гарадскім сімвалам у справе выхавання патрыётаў Магілёва.

На новы конкурс пяць аўтараў даслалі восем твораў. Увазе дэпутатаў гарадскога савета быў прадстаўлены той варыянт, які, паводле неафіцыйнай інфармацыі, быў ухвалены страшынём гарвыканкаму. У выніку яго і зацвердзіла сесія пераважанай колькасцю галасоў.

Тэкст гімна Магілёва напісаў мясцовы паэт Мікалай Шлеянкоў, а музыку – смадзейны кампазітар-песеннік Мікалай Яцкоў.

"Ты стаіш  шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі,
А аблічча тваё застаецца заўжды маладым.
Расцвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
Хай тваю прыгажосць нясе людзям дняпроўская плынь".

Аб прыняцці гімна вельмі прасіла дэпутатаў упраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама, якое немала гадоў займалася гэтай праблемай. Яго кіраўніцтва лічыць, што мелодыя – урачыстая і ў той жа час не складаная для выканання і ўспрымання, а ў тэксце адлюстраваны асноўныя вехі гістарычнага і сучаснага развіцця горада на Дняпры.

Аднак не ўсе дэпутаты пагадзіліся з такім меркаванем работнікаў культуры. Дэпутатат Мікалай Жыгуноў назваў прадстаўлены варыянт гімна падобным на «застольную песню стомленых людзей». У яго былі прынцыповыя пярэчанні, якія ён выказаў з трыбуны сесіі.

– Гімн, на мой погляд, – гэта сур»ёзная рэч, і яна павінна адлюстроўваць галоўную тдэя грамадства на гэтым этапе, – патлумачыў Мікалай Жыгуноў. – А ў гэтым варыянце ёсць ухіл на дэталі, асобнасці.
Напрыклад, у тэксце ёсць згадка пра Георгія Каніскага – праваслаўнага архіепіскапа, якія жыў у Магілёве ў XVIII стагоддзі. ("Бачу я ў сваіх снах хараство сваіх вуліц і плошчаў, па якіх шмат разоў сам Георгі Каніскі хадзіў…") Гэты чалавек быў асветнікам, і цяпер кананізаваны праваслаўнай царквой. Але Мікалай Жыгуноў лічыць гэта недастатковым для згадцы ў гімне: паводле яго меркавання, па гораду Магілёве хадзілі і іншыя, не менш значныя асобы.

Па-другое, Жыгунову і яшчэ некалькім дэпутатам не спадабаўся радок "Не адолеў цябе і спякотны чарнобыльскі боль". Адны дэпутатаы палічылі, што абласны цэнтр не так ужо шмат пацярпеў ад радыяцыйнай катастрофы, а іншыя – што не варта ўзгадваць тэхнагенную катасрофу ў гімне.

– Гімн павінен хваляваць чалавека, закранаць яго душу, каб слёзы на вачах праступалі, – пераконвае Мікалай Жыгуноў – А тут я гэтага не адчуў, таму ўстрымаўся.

Кірыл Шарапкін, дэпутат гарадскога савета ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, хоць і не прысутнічаў на сесіі, але гатовы быў аддаць свой голас за новы гімн Магілёва.

– Мне ён падаўся цікавым варыянтам, і я да яго прыхільна паставіўся, – прызнаўся Кірыл. – У савеце былі дыскусіі: нібыта гімн складзены не па прынятых канонах, але ён мне падаўся простым і яркім, які добра запомніцца людзям. Праўда, мне зусім не спадабалася, што нам паказалі толькі адзін варыянт, і выбару не было. Але такая ў нас сістэма.

Тэкст гімна будзе дапрацоўвацца, і з гэтай умовай большасць дэпутатаў прагласавала за яго. Супраць – два галасы. Упраўленню кульутры даручана падрыхтваць палажэнне: дзе і як, уласна кажучы, будзе выкарыстоўвацца гарадскім гімн.

Шырокай публіцы яго маюць намер прадставіць ў часе святочных мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў Магілёве 1-3 ліпеня. Яны прысвечаны 65-годдзю гераічнай абароны Магілёва і афіцыйнаму Дню незалежнасці Беларусі.

Сяргей Гутарэвіч

Кислотные реки, свинцовые берега

Отработавшие аккумуляторы становятся экологической проблемой.

Автомобильные аккумуляторы, которые отработали свой срок, в большом количестве не утилизируются, как это положено, а просто выбрасываются, загрязняя таким образом окружающую среду и нанося вред природе. К такому выводу можно придти, ознакомившись с итогами сбора аккумуляторного свинца.

Согласно данным областной ГАИ, на Могилевщине насчитывается около 238 тысяч автотранспортных средств. В каждом из аккумуляторов в зависимости от машины от 9 до 37 килограммов свинца. Плюс – несколько литров серной кислоты. Год назад могилевское предприятие "Белцветмет" собрало около 570 тонн свинца из аккумуляторов. Усреднённый математический расчет показывает, что на сторону только в прошлом году выброшено и вылито минимум 300 тонн свинца и 100 тонн кислоты.

– Я попробовал сдать отработавший аккумулятор в заготконтору, но оказалось, что это не выгодно, – делится один из могилевских автолюбителей. – За него я могу выручить всего лишь около 700 рублей. Съездить к заготовителям туда и обратно дороже получается.

Просто выбросить аккумулятор на помойку теоретически нельзя. Вернее – нежелательно, ведь сотрудникам спецавтопредприятия запрещено вывозить их на свалки. Но это для законопослушных граждан. Как признаются руководители местной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды, поймать с поличным человека, который выбрасывает аккумулятор где-нибудь в придорожных кустах или лесу, нереально. Штрафные санкции при таком развитии событий оказываются бесполезными и совершенно не страшными.

Активисты Могилевского городского экологического общественного объединения ЭНДО в свое время провели акцию с участием горожан по сбору старых аккумуляторов. Собрали и отправили на утилизацию около полутоны свинца.

– Проблема действительно очень серьезная, – высказывает свое мнение активист общественной организации Семён Глазштейн. – Но как ее решить? С одной стороны, водители считают сдачу аккумуляторов излишней морокой. С другой, заготовительные организации ведут себя не слишком активно. Поэтому делается расчет на самих граждан, которые, в идеале, должны проявлять сознательность и все делать сами, как за границей. Но так не получается.

Наши граждане во всем комплексе экологических проблем пока проявляют низкий уровень культуры. А потому, считают специалисты, в работе с загрязняющими природу материалами надо исходить и действовать из дурных ожиданий. Методы решения проблемы могут быть различными: от повышения цены сданного аккумулятора до продажи новой батареи при условии сдачи старой. Но в любом случае выжидательное отношение к загрязнению окружающей среды обернется куда более значительными убытками.

Сергей Гутаревич

Навозное дело "Родины"

"Кто сдает продукт вторичный, тот питается отлично" – подобный лозунг может появиться в одном из хозяйств Белыничского района.

В СПК "Родина", где 7000 голов скота, веселая цитата из писателя Владимира Войновича, похоже, взята на вооружение. В самом ближайшем будущем там начнут зарабатывать на отходах коровьего пищеварения.

В начале плохо пахло

В хозяйстве возникла проблема: куда девать навоз? Ведь такое количество крупного рогатого скота и отходы производит – по крупному... Озабоченные растущими навозными потоками сельчане случайно прочли заметку в газете: в России, оказывается, навоз перерабатывают. Полученный продукт – нечто полезное и, главное, без запаха.

Поехали в Подмосковье, на ту самую ферму, и выяснили: там, оказывается, коров держат вообще не для мяса-молока, а лишь ради навоза! Из которого теперь получают метан, удобрение и, в добавок ко всему вырабатывают электричество.

Дома руководство "Родины" попыталось рекламировать  идею. Мол, она позволит отопить зимой весь огромный колхоз, который пока держится на твердом топливе. Им кивали: давай-давай! Вроде даже губернатор лично пообещал выделить деньги, чтобы хозяйство перерабатывало 50.000 тонн коровьих лепешек в день. Но на этом официальная часть "фекального" дела "Родины" и закончилось.

– Из-за нашей бюрократии, – говорит председатель СПК Александр Лапотенков, – установку не внедрили. Проект и лицензию получить оказалось почему-то очень сложно...

Запахло деньгами – заработала голова

Несмотря на неудачу, руководство СПК от идеи превратить коровий навоз в доходное сырье не отказалось. В итоге была изобретена оригинальная мини-установка – аналог импортного агрегата. Собирали из чего попало: бочек, проволоки, даже из запчастей трактора. Получилось нечто страшненькое, но способное перерабатывать по 0,5 тонны в день. "Это только "макет", но и по нему уже наглядно видно – дело живое", – уважительно отзывается о машине один из колхозников. Но "живое дело" умерло, не родившись. Угробили чиновники хитроумный проект... Тогда упрямцы из "Родины" пошли третьим путем: решили закупить машину в Германии.

Кстати

В Германии такие установки крайне популярны, хотя сырья там почему-то значительно меньше, чем у нас. И поэтому некоторые белорусские хозяйства уже всерьез подумывают о том, чтобы наладить поставки за границу чистого сырья.

В "Родине" уже подсчитали выгоды от ноу-хау. По крайней мере, можно будет прилично сэкономить на покупке калийных, а также частично фосфорных и азотных удобрений. Потому что тут не Германия. У нас, на родине, всякого дерьма – полно... Жаль, и чиновников предостаточно!

Марьяна Новосельская

Што і як чытаюць вяскоўцы

Кніжка ў вёсцы: раманы пра каханне, а таксама газеты і часопісы пра гаспадарку ды здароўе найбольш папулярныя.

Ачаг культуры

knigaЗвычайна сельскія бібліятэкі месцяцца не ў самых лепшых будынках – драўляных, якія пабудаваныя за савецкім часам. Бібліятэка ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна – гэта палова дома, які датуецца 50-гадамі мінулага стагоддзя і мае пячное ацяпленне. На іншай палове жывуць сем'і, і іх хатнія каты, якія лічаць сваёй тэрыторыяй усю "камуналку", упрыгожваюць бібліятэчныя інтэр'еры.

Цяхцінская бібліятэка невялікая: яе кніжны фонд складаецца з 15 тысяч асобнікаў. Штодзень сюды прыходзяць 20-30 чалавек, узімку, калі ў сялянаў менш працы, – чалавек 40. Бібліятэкаркі з Цяхціна упэўнены, што сяляне нават болей чытаюць за гарадскіх, таму што тут няма выбару забаў – толькі крама, клуб і бібліятэка.

– Як жа без кніжкі? – здзіўляецца сельская бібліятэкарка. – У нас ёсць даярка – сапраўдны кнігаголік. Гаворыць, што як бы ні стамілася, а ўсё роўна павінна прачытаць перад сном хоць дзьве старонкі.

– А пенсіянеры паўночы могуць не спаць і чытаць, – гаворыць яе калега. – А штодня нас просяць даць што-небудзь новае і цікавае. Так што кнігі людзям патрэбныя.

Цяпер далёка не ў кожнага вяскоўца ёсць грошы на падпіску, таму газеты і часопісы карыстаюцца вялікім попытам. Расійскія перыядычныя выданні, а таксама папулярныя кнігі, можна атрымаць на камерцыйным абанеменце. Суткі каштуюць 50 рублёў, а калі трэба пакарыстацца дома энцыклапедычным выданнем – 250 рублёў.

Цяхцінская бібліятэка зарабляе на месяц у сярэднім 15 тысяч рублёў, і гэта даволі невялікая сума ідзе на падпіску і набыццё новай літаратуры.

Чытацкія перавагі

Хаця ў сельскіх хатах зрэдку можна пабачыць кнігі, бібліятэкаркі сцвярджаюць, што людзі ў вёсках усё ж чытаюць. Пры тым, канечне, найбольш частыя наведвальнікі бібліятэкаў – гэта пенсіянеры і дзеці.

Ветэраны любяць чытаць пра вайну, і не толькі пра другую ўсясветную. Гісторыі войнаў, біяграфіі палкаводцаў, агляды зброі – звычайныя кнігі для гэтай катэгорыі чытачоў.

У сельскіх бібліятэках шмат класічнай і савецкай літаратуры. Уся яна карыстаецца попытам у школьнікаў, якія праходзяць гэта па праграме. Па-за праграмай дзеці цікавяцца новымі і маляўнічымі выданнямі прыгодаў і фантастыкі.

Сельскія інтэлегенты, да якіх належаць і ветлівыя бібліятэкаркі, любяць беларускую літаратуру і па-ранейшаму зачытываюцца раманамі Шамякіна і Мележа.

У аддаленую і маланаселеную вёску Харанеў Слаўгарадскага раёна дзяўчына з сельскай бібліятэкі прыязджае штомесяц. Шмат кніг не прывозіць, бо цягне ў сваіх руках, едзіць на рэйсавым аўтобусе.
Вяскоўцы радуюцца газетам і часопісам – гаспадарчага накірунку і пра здароўе. Мужчыны патрабуць дэтэктывы, жанчыны – любоўныя раманы. 

– Так, мне пра любоў падабаецца, – усміхаецца сельская пенсіянерка. – Я ўжо не маладуха: пад старасць трэба ўзгадаць, што такое каханне. Хоць у кніжках!

– Канечне, пасля такой цяжкай працы хочацца што-небудзь лёгкае, – пагаджаецца бібліятэкарка з вёскі Малы Кудзін. – Нам не хапае цікавых часопісаў і новых кніг.

Новая літаратура

Новыя паступленні сярэдняй сельскай бібліятэкі абмяжоўваюцца некалькімі дзесяткамі кніжак – гэта ў асноўным беларуская мастацкая і дзіцячая літаратура. Модных аўтараў у сельскіх бібліятэках няма. На паліцах вы не знойдзеце ні Акуніна, ні Брауна. Але прачытаць модныя навінкі можна: замовіць праз раённую бібліятэку і атрымаць кніжку на некалькі дзён.

У Цяхціне праводзілі акцыю "Падарыце кнігу бібліятэцы": прасілі не прыносіць старыя савецкія кнігі, а аддаць тое, што самі прачыталі і што можа зацікавіць іншых людзей. Такім чынам у вясковай бібліятэцы з'явілася каля паўсотні новых кніжак.

У сельскіх бібліятэках пакуль толькі мараць пра шмат новых кніжак, пра тэлевізары з гульнявымі прыстаўкамі і пра кампутары. Тэхніка ў першую чаргу патрэбна дзецям, якія звычайна ў вольны час таўкуцца ў бібліятэцы, і асабліва гэта датычыцца малых з праблемных і сацыяльна неабароненых сем'яў. Гавораць, што ў будучым усё будзе. Вось толькі калі дакладна – ніхто не ведае. 

Сяргей Гутарэвіч

Светлое будущее – широкими мазками

Премьер-министр Беларуси рассказал о грядущем экономическом рассвете Шкловского района.

shklouГлава правительства Беларуси Сергей Сидорский совершил рабочую поездку по Шкловскому району. Он обсудил ход строительства завода по производству газетной бумаги, варианты реконструкции комбината стройматериалов, создание современного сельхозпроизводства в ОАО "Александрийское".

Строительство завода газетной бумаги началаось в июле 2005 года и завершится в четвертом квартале 2007. Сейчас стройка в полном разгаре. Большегрузные машины до того укатали песок, что он превратился в едкую, желтую пыль, которая повсюду и "висит" в воздухе. Кругом шум, гул работающей техники, гигантский кран поднимает в воздух железобетонные сваи. Цех готовой продукции уже практически спрятан под крышу. Именно сюда, чтобы не терять времени, будет поставляться первое заводское оборудование.

Жара. Почти каждые 10-15 минут появляется специальная машина, которая поливает асфальт и бетонный подъезд к стройплощадке, чтобы не было так пыльно.

Премьер появляется в белой рубашке с коротким рукавом, с галстуком. В таком же стиле одеты большинство сопровождающих. Лишь некоторые отважились не снимать пиджаки. Возникает спор об очистных сооружениях. Прежний проект уже кажется громоздким, затратным и не слишком эффективным. Появляется информация, что у какой-то европейской фирмы есть технологии поновее. Премьер тут же дает поручение: собирайтесь в командировку, узнайте все на месте, только возьмите таких специалистов, которых не проведут.

Шкловчане, обрадовавшись поначалу новым рабочим местам, которые им сулит строительство завода, начали волноваться за свой главный традиционный бизнес – огуречный. Не ухудшит ли производство экологию? Премьер уверяет, что нет:   

– Мы очень внимательно относимся к охране окружающей среды, есть предложения, в том числе французских фирм, по самому современному очистному оборудованию. В этом направлении мы работаем совместно с экологическими службами Минприроды, нас консультируют лучшие европейские фирмы. Мы купим самые лучшие очистные сооружения и поставим их на этом предприятии.

Сам же завод, по словам Сергея Сидорского, не будет иметь аналогов на постсоветском пространстве. Механика российская, электроника – европейская. Этой осенью здесь появится современный итальянский лесопильный завод, чтобы ни щепки не пропадало зря. И если сначала в Шклове планировали производить только газетную бумагу, то теперь – и улучшенного качества для журналов. Элементарный эффект – экономия 30 миллионов долларов в год, которые Беларусь тратит на импорт бумаги для периодики. 

Рядом с будущим заводом вырастет жилье для специалистов. Как оно будет выглядеть, пока неизвестно. В программе значится 60-квартирный жилой дом. Но, возможно, появится удобный коттеджный поселок.

В течение двух ближайших лет Шкловский комбинат стройматериалов превратится в современный завод по производству комплектных домов из клееного бруса мощностью 250 штук в год. Аналогичные предприятия появятся в Гомеле и Борисове.

А вообще, подчеркнул премьер-министр, в этой пятилетке Могилевщина получит минимум пять предприятий, в том числе по переработке овощей, производству соков и крахмала.

На селе упор на крупнотоварное производство по примеру производственного комплекса в ОАО "Александрийское". Современная молочно-товарная ферма, свиноводческий комплекс, производство кормов, деревообрабатывающий цех… И все основано на самых новых технологиях и научных разработках. Мол, еще пару лет, и везде так будет. Теперь понятно, что имел в виду поэт Владимир Маяковский, когда пророчествовал: здесь будет город-сад.

Сергей Гутаревич

Цёмны бок жыцця праблемных сем'яў

Сельскія камісіі ў справах непаўнагадовых сочаць за праблемнымі сем'ямі: калі дзеці галодныя, брудныя і спужаныя – прымаюць меры.

Праблемныя сем'і, дзе бацькі п'янствуюць і кідаюць сваіх дзяцей на самавыжыванне, сталі актуальнай праблемай беларускай вёскі. У адным з сельскіх саветаў падлічылі, што амаль пятая частка дзяцей – з праблемных сем'яў, і за імі патрэбен пастаянны дагляд. Ёсць іншая залежнасць: большасць шматдзетных сем'яў на сяле – недобрапрыстойныя. Гэта ў вёсках называюць "цёмным бокам нашага жыцця".

У Магілёўскай вобласці створаны банк інфармацыі праблемных сем'яў. Паводле афіцыйных данных на пачатак гэтага года, у рэгіёне больш за 4,5 тысячы праблемных сем'яў, у якіх выхоўваецца больш за 10 тысяч дзяцей. Штогод правоў на дзяцей пазбаўляецца больш за 700 бацькоў. У сацыяльныя прытулкі трапляе прыкладна 1,5 тысячы дзяцей.

Дзяржаўныя органы выпрацавалі сістэму нагляду за праблемнымі сем'ямі. Асноўная праца тут палягае на камісіі ў справах непаўнагадовых, якія працуюць пры сельскіх саветах. Сябры камісіі звычайна размяркоўваюць паміж сабой усе сем'і і кантралююць іх. Напрыклад, у Цяцерынскім сельскім савеце, што ў Круглянскім раёне, пад пастаяннай увагай знаходзяцца 33 сям'і, у якіх 75 дзяцей.

Калі ў хаце брудна, бацькі нецвярозыя, дзеці напужаныя, ежы няма – камісія прымае меры. Нярэдка дзяцей ад гора-бацькоў часова забіраюць: малодшых адпраўляюць у бальніцу, старэйшых – у сацыяльны прытулак. Іх там адмываюць, адкармліваюць, лечаць. У адной сям'і забралі двухгадовую дзяўчынку, якая чорнаму хлебу радавалася як цукеркам: у хаце яе бацькоў правяральнікі знаходзілі толькі пярлоўку, якую прымушалі варыць для дзіцяці бязладную мамку. Іншага хлопчыка выцягнулі з дома, дзе бялізна была падобная на рубероід і там ніколі не распраналіся на нач. А "апошняй кропляй" стала абсалютная нецікаўнасць бацькоў да здароўя сына, які зламаў нагу.

Праца ў камісіі ў справах непаўнагадовых – справа нялёгкая.
-- Мы гасцей не клікалі! – крычыць брудная цётка з парога трухлявай хаты.
-- А мы не да вас, а да вашых дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, -- спакойна, але рашуча гаворыць жанчына.
-- Я сама нарадзіла і што хачу, тое і раблю са сваімі дзіцямі! – не ўтаймоўваецца пахмельная гаспадыня.
-- У нас ёсць закон аб шлюбе і сям'і і, паводле яго, мы вас пакараем за дрэнны ўплыў на дзяцей, -- не здаецца сябра камісіі.
-- А вас, паважаная, накіруем у ЛПП на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, -- абяцае ўчастковы інспектар міліцыі.

Пагрозы забраць дзяцей альбо накіраваць у ЛПП з'яўляюцца самымі дзейснымі. Там, дзе дзеці яшчэ дорагі, удаецца павярнуць сем'і да лепшага. Сям'я з вёскі Цяцерына, у якой дзесяць дзяцей – ад 6 гадоў да 25, пачала новае жыццё, калі маці закадзіравалася і кінула піць.
-- Зрабіла гэта дзеля дзяцей, – прызнаецца жанчына. -- У тых, хто глядзіць у чарку, парадку ў доме няма. Маё меркаванне, каб жанчыны не пілі, тады ўсё будзе добра.

Няхай яшчэ не ўсё атрымліваецца ў сельскіх і раённых камісіяў, якія наглядаюць за праблемнымі сем'ямі, але пэўныя вынікі іх працы ёсць: у 2,5 разы ў Магілёўскай вобласці знізілася колькасць выпадкаў смерці дзяцей ад няшчасных выпадкаў. Звычайна гэта гібель на пажарах – у хатах, дзе п'яныя бацькі забываюцца пра небяспеку. Таксама ў моцныя маразы ўзімку даводзіцца кантраляваць хаты: ці цёпла ў іх, ці не замерзнуць малыя, ці ёсць у іх якія харчы…

Дзецям з праблемных сем'яў цяжка жывецца. Яны бачаць п'янкі. Самі нецэнзурна лаюцца, бо з імі гэткім жа чынам размаўляюць бацькі. З імі не сябруюць дзеці з нармальных сем'яў. Педыкулёз – гэта мінімум непрыемнасцяў, якія можна атрымаць ад зносінаў. Часта, калі дзеці прадастаўлены самі сабе, яны трапляюць пад уплыў крымінальнага света. Чым цяжка працаваць, яны аддаюць перавагу "лёгкаму бізнесу" – скрасці і выпіць.

Што рабіць з праблемнымі сем'ямі? Меркаванні на гэты конт падзяліліся.
-- Трэба зрабіць больш жорсткімі законамі, і садзіць за краты тых, хто раджае дзяцей, а потым не клапоціцца пра іх, -- лічыць адзін вясковец.
-- Ва ўсякім разе, спаганяць з іх вялізныя штрафы, каб падумаў перад тым, як піць "горкую", -- дадае іншы.
-- Людзі співаюцца ад беспрасветнасці, калі не бачаць нічога добрага ў сваім жыцці і ў будучыні, -- мае сваё меркаванне яшчэ адзін чалавек. – Пакуль сялянам не будуць плаціць дастойныя заробкі, не будзе ў іх прыстойнага жыцця.
-- Пакуль жа трэба працаваць з праблемнымі сем'ямі – штодзённа, -- рэалістычна заўважае сялянка. – Дзякуй людзям, якія ходзяць да п'яніц і выцягваюць з "дрыгвы" іх няшчасных дзяцей.

Сяргей Гутарэвіч

Кукушка кукует всё меньше

Ожидаемая продолжительность жизни на Могилевщине продолжает снижаться.

babkaaЕсли представить себе собирательный образ современного жителя области, может получиться стареющая дама, вернее – вдова, имеющая дочь и максимум одного внука. Она постоянно жалуется на молодое поколение, которое пьет горькую и не заботится о том, чтобы обрадовать ее еще парой-тройкой внуков.

Что имеем?

С начала 1990-х годов на Могилевщине смертность уверенно превышает рождаемость, народ стареет, количество мужчин сокращается, да и вообще люди живут все меньше. В 2000 году впервые за последние годы было отмечено небольшое повышение продолжительности жизни, но оно оказалось временным, и в следующем 2001 этот показатель снова снизился. По данным статистики, ожидаемая продолжительность жизни в области по сравнению с 2000 годом снизилась на 0,7% и составила 67,7 года, в том числе у женщин – 73,9 года, у мужчин – 62. Надеждам на то, что кукушка накукует больше, пока не откуда взяться.

Чья вина?

Жители области в основном умирают от болезней системы кровообращения (более 59% с начала года от всех смертей). Затем идут несчастные случаи вместе с травмами, отравлениями и самоубийствами. На третьем месте – онкологические заболевания. Особенно настораживает то, что более 22% умерших находились в трудоспособном возрасте, а более половины из них – молодые мужчины в возрасте до 28 лет.  

Еще одна страшная тенденция: увеличение смертей, официальная причина которых – случайное отравление алкоголем. От этого за четыре месяца года скончалось 176 человек. Причем, они вряд ли спутали воду с водкой.

Каждый пятый житель области – пенсионер, в деревнях – каждый третий. При этом, две трети всех пенсионеров – женщины.

Где вы, аисты?

А вот детей рождается все меньше, а значит, редеет приток молодежи в экономику. Например, в этом году на тысячу человек в трудоспособном возрасте пришлось лишь 268 детей и подростков. Это рекордно низкий показатель с 1979 года, когда "трудовая смена" насчитывала 428 человек.

С 1992 года численность населения области сокращается примерно на 11 тысяч человек и уже откатилась к уровню послевоенных 1950-х годов. Всё вместе это называется умным словом "депопуляция", которым маскируются старение и умирание.

Сергей Гутаревич

Ягору Рыбакову скарочаны тэрмін пазбаўлення волі

Былому старшыні Белтэлерадыёкампаніі рашэннем Аляксандра Лукашэнкі скарочаны тэрмін пакарання.

rybakouПаводле паведамлення інфармацыйнай агенцыі "Інтэрфакс-Захад", Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 32-х грамадзян, якія былі асуджаны за розныя злачынствы. Сярод іх – 29 жанчын, якія маюць непаўнагадовых дзяцей.

Аднак, як стала вядома, у цяперашні спіс памілаваных трапіў і экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі: яму скарочаны тэрмін адбывання пакарання на два гады. Ягор Рыбакоў цяпер знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму ў Шклове.

Нагадем, Ягора Рыбакова затрымалі ў лютым 2004 года, праз год яго асудзілі. Гэта быў адзін з самых гучных судовых працэсаў у Беларусі. Рыбакова прызналі вінаватым ў атрыманні хабару і выкарыстанні службовага становішча з мэтай легалізацыі сродкаў, атрыманых незаконным шляхам. Прысуд: 11 гадоў пазбаўлення волі, канфіскацыя маёмасці і забарона займаць адказныя пасады на працягу пяці гадоў. Суд таксама вырашыў спагнаць з Рыбакова 212 мільёнаў рублёў на карысць Белтэлерадыёкампаніі і пошліну на карысць дзяржавы 21 мільён рублёў.

З моманту арышта Рыбакоў адбыў за кратамі каля двух з паловай гадоў. Паводле неафіцыйных звестак, ён займаецца справамі тэлевізійнай міні-студыі, якая створана ў калоніі для зняволеных.

Да свайго прызначэння страшынём Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў узначальваў Магілёўскае абласное тэлерадыёаб'яднанне. Яшчэ раней працаваў на абласным радыё і ў газеце "Магілёўскія ведамасці", вядомай падтрымкай Аляксандра Лукашэнку з яго самай першай кампаніі на выбарах прэзідэнта Беларусі. Такім чынам, Ягора Рыбакова добра ведаюць у Магілёве.

Да яго цяперашняга становішча, а таксама і да навіны аб скарачэнні тэрміна пазбаўлення волі, былыя калегі ставяцца неадназначна. Меркаванні падзяліліся.

– Асабіста мне шкада Рыбакова, – гаворыць адзін з магілёўскіх журналістаў. – І гэта нядрэнна, што яму скарацілі тэрмін адбывання пакарання. Можа, ён і не быў добрым кіраўніком, але пры ім студыя тэлебачання ў Магілёве развівалася. Ён "выбіў" шмат новай тэхнікі, прыцягнуў маладых супрацоўнікаў. Цяпер на мясцовым тэлебачанні іншыя часіны: нават не застой, а ўпадак.

– Нягледзячы на заслугі Рыбакова, не магу забыцца на яго нахабства, якое межавала з непрыстойнасцю, – прызнаецца іншая былая супрацоўніца Рыбакова ў Магілёве. – Ды і хабарніцтва – гэта сур'ёзнае злачынства. Хаця многім, хто ведаў Ягора Рыбакова, падавалася, што асудзілі яго ўсё ж такі за нешта іншае. Так ці інакш, ён яшчэ малады чалавек, і ў яго ёсць шанец пачаць усё нанова.

Сяргей Гутарэвіч

Дырыжор капэлы арыштаваны падчас канцэрту

Своеасабліва завяршыўся музычны сэзон камэрнага аркестра гарадзкой капэлы ў Магілёве – арыштам дырыжора.

На канцэрце, што ладзіўся ў адной з заляў Магілёўскага абласнога мастацкага музэю імя Паўла Масьленікава, быў упершыню прадстаўлен знакаміты твор Дзьмітрыя Шастаковіча "Антыфармалістычны раёк", працу над якім аўтар распачаў яшчэ ў 48-ым годзе мінулага стагодзьдзя. Штуршком для напісаньня твору сталася кампанія супраць dyryzhorпрадстаўнікоў "антынароднага, фармалістычнага накірунку ў музыцы". У літаратурнай аснове тэксту ляжаць сапраўдныя выказваньні тагачасных партыйных лідэраў (несумнеўна падабенства: Едзініцын – Сталін, Двойкін – Жданаў, Тройкін – Шэпілаў), іх характэрныя моўныя інтанацыі, нават няправільныя націскі. У гучаньні "Райка" вялікую ролю адыгрываюць музычныя цытаты. Так падчас выступу Едзініцына і Двойкіна ўвесь час гучыць традыцыйны для падобнага кшталту збораў туш; сваю прамову Едзініцын робіць пад мелодыю народнай грузінскай песні "Суліко".

Выказваньні герояў "Райка", іх карыкатурныя вобразы ўжо не актуальныя і малазразумелыя без гістарычнага і палітычнага кантэксту. Сведчаньне гэтаму – факт плясканьня ў далоні часткі слухачоў пад "глінку-малінку" таварыша Тройкіна, што, безумоўна, нагадвала нешта накшталт "Славянскага базару". Сваё бачаньне твору самі музыкі прадэманстравалі тым, што калі ў фінале арыгінальнай пастаноўкі з’яўляецца рэвалюцыйны матрос, то зараз гэта быў малады нахабны чалавек ў чорнай вопратцы і ў чорных акулярах. Прыставіўшы да галавы дырыжора пісталет, вывеў апошняга з залі. Дырыжыраваць аркестрам застаўся "таварыш у фуражцы".

Музычны сэзон завершаны, але тыя, хто шукае сустрэчы з клясычнай музыкай, могуць яшчэ раз паслухаць выступ камэрнага аркестру і хору Магілеўскай гарадзкой капэлы. З творамі духоўнай музыкі яны выступяць на міжнародным фэстывалі "Магутны Божа", які штогод ладзіцца ў Магілёве.

Зьміцер Мышкоўскі
19.06.2006

Не хочаце згубіць бацькаву хату – рамантуйце яе!

З пакінутымі дамамі ў вёсках разбіраюцца сельскія саветы: калі не заявіць пра свае правы, спадчыны можна пазбавіцца.

khata3Дамы без дагляду – наступства вымірання вёсак. Старыя адыходзяць, а спадчыннікам часта непатрэбна нерухомасць на сяле. Моладзь заставацца там не хоча. Аддаленыя і маланаселеныя пункты знікаюць з карты Беларусі.

Вызначайцеся, спадарства, часу засталося мала!

На вуліцах нават цэнтраў гаспадарак хапае безгаспадарных, трухлявых дамоў. Яны не толькі псуюць знешні выгляд вуліцы. Вакол кінутых будынкаў адразу ўтвараюцца сметнікі, зямля зарастае пустазеллем, а сама пабудова становіцца прытулкам для п'яніц. Аматары выпіць звычайна паляць, а гэта небяспечна: пажар можа закрануць і суседнія дамы.

Аднак у большасці выпадкаў мясцовыя ўлады не маюць права распарадзіцца пустымі хатамі, бо фармальна яны маюць уладальнікаў. Нават руіны прыбраць не могуць: гаспадар ў любы момант заявіць аб сваім жаданні будавацца нанова на зямельным участку і – трэба яму ісьці насустрач...

Цяпер сельскія саветы пачалі наводзіць парадак у гэтай справе. Паводле указа Аляксандра Лукашэнкі, да 1 ліпеня трэба стварыць адпаведныя рэестры. Для гэтага ўласнікам, якія не жывуць у доме пастаянна, прапанавана заявіць аб сваіх правах у сельскія саветы. Са свайго боку, апошнія таксама шукаюць гаспадароў і спадчыннікаў, якія з'ехалі хто куды і не цікавяцца сваёй занядбанай уласнасцю... Ім трэба канчаткова вызначыцца: альбо даглядаць свой дом і навакольную тэрыторыю, альбо прадаць.

Адным – ладная капейка, іншым – галаўны боль...

Ідэя мець летні дом у вёсцы мае вялікую папулярнасць у гараджан. Канечне, найбольшым попытам карыстаюцца хаты ў тых вёсках, якія паблізу гарадоў, альбо маюць побач чыгунку і добрае аўтатранспартнае абслугоўванне. У лік патрабаванняў да лецішча на адно з першых месцаў жыхары Магілёўшчыны таксама ставяць радыяцыйную бяспеку: жытло павінна быць у чыстай зоне. Цэны на такую нерухомасць немалыя.

Напрыклад, у Гарбавіцкім сельскім савеце дамы каштуюць ад тысячы долараў і вышэй. Гэта Чавускі раён – непадалёк ад Магілёва, асноўнай трасы і чыгуначнай станцыі. Тут ёсць толькі каля трох дзесяткаў пустых дамоў, і іх гаспадары паспяшаліся заявіць аб сваім праве на ўласнасць.

А ў Фашчаўскім сельскім савеце, які ў Шклоўскім раёне, налічваецца каля сотні пустых і паўразбураных дамоў. Цэнтр – вёска Фашчаўка, якая знаходзіцца ў некалькіх дзесятках кіламетраў і ад Шклова, і ад Магілёва. Таму тут дом можна набыць ад 300 долараў.

Што чакае хаты, якія забяруць сельсаветы

У кожным сельскім раёне створаны камісіі па навядзенню парадка ў населеных пунтах. Яны будуць вырашаць лёс тых пабудоў, гаспадары якіх не аб'явяцца. Калі безгаспадарныя будынкі месцяцца ў аграгарадках, туды хутчэй за ўсё пераселяць жыхароў малых і аддаленых вёсак. Танней прапанаваць чалавеку новае месца, чым наладжваць яго сацыяльнае абслугоўванне за шмат кіламетраў. Аднак хаты, якія патрабуюць значных грошай для рамонту, хутчэй за ўсё будуць руйнаваць, а зямлю, у залежнасці ад попыту, аддаваць прыватнікам альбо сельскім гаспадаркам і лясніцтвам.

Сяргей Гутарэвіч

Как улучшить белорусскую деловую среду

В Могилеве состоялась презентация исследований деловой среды в Беларуси, проведенных Международной финансовой корпорацией.

biznesГлавный вывод: необходимо существенно упростить разрешительную систему, системы лицензирования и налогообложения, реформировать контрольную деятельность.

— Назрела огромная необходимость создания единой законодательной базы. Ведь, по нашим расчетам, в среднем бухгалтеры тратят почти пятую часть своего времени на отслеживание изменений в законодательстве, — заявил консультант по экономическим вопросам Сергей Солодовников.

По мнению принявших участие в исследовании представителей малого и среднего предпринимательства Могилевщины, главной проблемой деловой среды являются сложные административные процедуры (82% опрошенных), макроэкономическая ситуация (62%), привлечение финансовых ресурсов (49%) и аренда помещений (36%). 47% респондентов ответили, что в 2005 году деловая среда в области ухудшилась, 26% — улучшилась. В качестве позитивных изменений отмечено введение принципа "одно окно" для пострегистрационных процедур, сокращение сроков и стоимости регистрации.

По мнению начальника управления предпринимательства Могилевского облисполкома, устранение административных барьеров для малого бизнеса особенно позитивно скажется на экономической ситуации в малых городах и населенных пунктах, где нет крупных промышленных производств. В качестве примера, он привел поселок Глуша Бобруйского района, где в бывших цехах стекольного завода летом планируется открыть частный цех по производству чипсов, а к осени — крахмальный.

Выводы и рекомендации, подготовленные на основе исследования по улучшению деловой среды в республике, направлены в качестве предложений в правительство.

Сергей Гутаревич

Ветэраны трох краін шукаюць прымірэння

Немцы хочуць пахаваць парэшткі салдатаў вермахта. Хоць у Беларусі па-ранейшаму не спяшаюцца ісці насустрач, лёд пачаў кранацца.

nemcyУ Магілёве адбылася міжнародная сустрэча ветэранаў другой усясветнай вайны з Беларусі, Расеі і ФРГ. Арагнізаваў яе Народны звяз Нямеччыны па дагляду за вайсковымі магіламі.

Праблема нумар адзін – горкая памяць

Тэма ветэранскай сустрэчы -- "Прымірэнне: пошук узаемаразумення". Гэта мерапрыемства падтрымалі магілёўскія ўлады: паводле намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Глаза, сустрэчы ветэранаў спрыяюць замірэнню былых салдат, якія на франтах вайны змагаліся па загаду сваіх урадаў на супрацьлеглых баках.

Сустрэча ветэранаў у Магілёве прайшла без вострых выказванняў, аднак вядома, што праблема перазахавання парэшткаў салдат вермахта выклікае гарачыя спрэчкі. Адны ветэраны лічаць, што прыйшоў час дараваць і пахаваць усіх мёртвых, іншыя катэгарычна адмаўляюцца прызнаць за немцамі права на могілкі і нагадваюць пра жахі фашызму.

У Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну загінуў кожны трэці, 114 вёсак было спалена разам з жахарамі.

Улады лічаць, што памяць пра Вялікую Айчынную яшчэ вельмі жывая, і беларускае грамадства пакуль не гатова ўсё дараваць і прыняць як належнае стварэнне нямецкіх вайсковых могілак.

На Магілёўшчыне іх увогуле няма. Адпаведны праект паблізу вёскі Шчаткава Бабруйскага раёна, пра які было аб'яўлена некалькі гадоў таму, замарожаны. Прычым, паводле інфармацыі з нямецкага боку, да гэтага часу ўжо адкапаны і нават ідэнтыфікаваны парэшткі больш за дзвюх тысяч салдат вермахта. Немцы хочуць іх перапахаваць, аднак справа з месца не рухаецца.

Праблема ў тым, што міжурадавае пагаднене паміж Беларуссю і Нямеччынай на гэты конт так і не ратыфікавана. Народны звяз Нямеччыны па дагляду за вайсковымі магіламі працуе паводле такіх пагадненняў у 42-х краінах свету, аднак у ім няма Беларусі. Як, дарэчы, і Чэхіі. У Польшчы праца па перапахаванню парэшткаў салдат вермахта пайшла толькі два гады таму.

Праблема нумар два – вялікая палітыка

Аднак кіраўніцтва Народнага звязу ўпарта працуе. Не толькі з ветэранамі, але і з моладдзю. У тым, што цяжкая праблема у будучым будзе паспяхова вырашана, згодна і кіраўніцтва аблвыканкама. Тым больш, нямецкі бок ідзе насустрач: магілёўцам перадалі спісы жыхароў вобласці, якія загінулі ў нямецкіх концлагерах, а цяпер рыхтуюцца аддаць і іх асабістыя справы. Добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі, ахвяраванні ў сацыяльную сферу і дагляд за пахаваннямі савецкіх салдат – гэта таксама выгады праекта стварэння нямецкіх вайсковых могілак.

Аднак у гэтай праблемы ёсць і палітычныя акцэнты. У выступленнях чыноўнікаў і беларускіх ветэранаў гаварылася пра тое, што Захад крытыкуе цяперашнюю палітычную сістэму Беларусі і не прымае яе кіраўніка. Гэта ветэраны расцэньваюць як непавагу і патрабуюць лічыцца з выбарам беларусаў. Аднак немцы ад палітычных каментароў устрымліваюцца. Яны нагадваюць пра замірэнне, агульначалавечыя каштоўнасці і пра тое, што салдацкія магілы з'яўляюцца найлепшай пропаведзю за мір.

Усе ўдзельнікі магілёўскай сустрэчы засталіся задаволены, што ветэраны пачалі зносіны і з'явіўся фундамент для адкрытага абмеркавання праблемы ў грамадстве.

Сяргей Гутарэвіч

Бюст з магілы героя-афганца прадавалі па вазе метала

Затрыманы падазраваемыя ў апаганенні магілы Андрэя Мельнікава, аднаго з персанажаў блокбастэра "9 рота".

9 rota_malУ Магілёве затрыманы людзі, якія падазраюцца ў крадзяжы бронзавага бюста з магілы ветэрана вайны ў Афганістане, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава.

Нагадаем, бюст знік з Польскіх могілак у ноч з 25 на 26 мая, і міліцыя няспынна вяла пошукі. Асоба Андрэя Мельнікава, які геройскі загінуў у Афганістане ў 1988 годзе, вядома на Магілёўшчыне. Ён стаў прататыпам аднаго з персанажаў кінастужкі Фёдара Бандарчука "9 рота". Магілёўскія "афганцы" і бацькі Андрэя Мельнікава цяжка перажывалі крадзёж бюста, тым больш гэта б