Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 9, студзень Мясцовыя саветы ачысцілі ад іншадумцаў
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Мясцовыя саветы ачысцілі ад іншадумцаў

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-14 17:20

У Магілёўскай вобласці абрана больш за 3200 дэпутатаў. Але з вылучэнцаў палітычных партый у дэпутацкім корпусе толькі некалькі сябраў праўладнай КПБ.

Выбары, як вядома, былі безальтэрнатыўныя, а кіраўнікі вобласці заклікалі выбаршчыкаў галасаваць за "дастойных кандыдатаў". Кандыдаты, падтрыманыя ўладамі, меліся ў кожнай акрузе. Але не ўсюды яны знайшлі падтрымку людзей. У Магілёўскай вобласці ёсць выпадкі (адзінкавыя – каментуюць у выбаркаме), калі ў некаторых акругах выбары адбыліся, але дэпутаты ў сельскі савет не абраны.

Праўда, гэта ніяк не паўплывае на легітымнасць такіх сельсаветаў: усе яны маюць пераважную большасць новаабраных дэпутатаў. Ці будуць у акругах, дзе не абраны дэпутаты, прызначаны новыя выбары, пакуль невядома. Гэта пытанне вырашаць кіраўнікі новых саветаў пасля першых арганізацыйных сесій, якія пройдуць цягам месяца.

Склад мясцовых саветаў дэпутатаў у Магілёўскай вобласці ў выніку выбараў абноўлены больш як напалову. На выбарах, паводле афіцыйнай інфармацыі аблвыбаркама, прагаласавала 83,3 адсоткаў выбаршчыкаў.

Сяргей Гутарэвіч

17.01.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: