Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 9, студзень Народ прыдумляе новы сімвал Магілёва
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Народ прыдумляе новы сімвал Магілёва

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-14 17:20

Гарвыканкам хоча, каб падчас адмысловага конкурса турфірмы і шарагоўцы далі новыя і яркія ідэі дзеля прыцягненьня турыстаў.

Удзельнікам своеасаблівага творчага спаборніцтва прапануецца вызначыць, які аб’ект – помнік, скульптура альбо будынак – можна стаць сімвалам Магілёва. Альбо гэта можа быць пранцыпова новая выява.

Справа ў тым, што магілёўцы і іх улады ўжо колькі гадоў не могуць вызначыцца з сапраўдным сімвалам абласнога цэнтра. Раней за яго лічылі вялізную скульптуру жанчыны з хусткай, якая ўсталявана на Савецкай плошчы. Тады казалі, што нібыта гэта апякунка Магілёва, якая хутскай накрывае горад і бароніць яго ад усялякіх бедаў. Гараджане ж без літасці празвалі яе "кабетай, якая бяжыць з Лаўсана" (з галоўнага хімічнага гіганта горада). Цяпер той сімвал лічаць за састарэлы.

Улады новага часу прапанавалі ў якасці эмблемы Магілёва Зорніка. Гэта сучасная скульптура ўсталявана на плошчы Зорак у цэнтры горада. Мэр Віктар Шорыкаў сам распавядаў у тэлепраграмах, да якіх пальцаў на назе Зорніка трэба дакрануцца, каб было здароўе і ўдача ў жыцці. Але справа ў тым, што Зорнік ніяк не звязаны з багатым гістарычным мінулым Магілёва. 

Яшчэ адзін варыянт – Ратуша. Гэты будынак упрыгожваў цэнтр горада з 17 стагоддзя, але яго зняслі ў 1957 годзе. Цяпер улады вырашылі аднавіць Ратушу, рыхтуецца яе праект. Але пакуль будынак не існуе, наўрад ці ён можа прэтэндаваць на паўнавартасны сімвал Магілёва.

Што мяркуюць на гэты конт турфірмы і магілёўцы – будзе вядома пасля 20 сакавіка. Паводле вынікаў конкурса, яго пераможцы, у тым ліку і ў намінацыі на лепшы сімвал горада, атрымаюць прэміі ў 35 базавых велічынь ды яшчэ падарункі спонсараў.

Сяргей Гутарэвіч

19.01.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: