Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 9, студзень Кінатэатр ператварылі ў праваслаўны храм
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Кінатэатр ператварылі ў праваслаўны храм

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-14 17:20

У Магілёве адкрылася новая, чацвёртая ў горадзе і 78 у вобласці царква. Праваслаўе – дамінуючая канфесія ў рэгіёне.

Раней у цяперашнім культавым будынку мясціўся кінатэатр "Змена". За год праваслаўныя вернікі зрабілі рамонт. На яго пайшлі ахвяраванні прыхаджанаў, свой унёсак зрабілі нават бабруйскія казакі.

Новы храм у гонар сьвятога цудатворцы Серафіма Сароўскага асвяціў Мітрапаліт Філарэт, які прамовіў людзям, што з’яўленне цэркваў мае вялікае значэнне для духоўнага адраджэння народа – чым больш будуецца іх, тым больш набожнымі і маральна здаровымі будуць людзі.

Гэта царква у Магілёве – ужо чацвёртая з дзеючых. Цяпер паступова расце Свята-Прэабражэнская ў мікрараёне "Задняпроўе". Святары прыдняпроўскай сталіцы замахнуліся пабудаваць самы вялікі праваслаўны храм у Беларусі, але грошай не стае і работы ідуць квола. А вернікі з Задняпроўя звыкла наведваюць чыгуначны вагон, перароблены ў часовую цэркву.

Сёлета летам абяцаюць пачаць будаўніцтва новага культавага будынка ў цэнтры Магілёва, у парку імя Горкага. Ён стане помнікам пакутнікам і воінам, што аддалі жыццё за Айчыну ў ХХ стагоддзі.

У гэтага праекта нямала прыхільнікаў, але і праціўнікаў. Справа ў тым, што ўлады дазволілі праваслаўным пабудаваць новы храм на Замчышчы – гістарычным цэнтры Магілёва, вядомым таксама як "Магіла ільва".

Гэта месца яшчэ да канца не даследавана, і там кожны метр зямлі абяцае адкрыцці. Гісторыкі прапануюць там пабудаваць археалагічны музей пад адкрытым небам. На Замчышчы ў ХІІ стагоддзі стаяла драўляная царква, і можна паводле рэштаў яе фундамента зрабіць рэканструкцыю, каб атрымаўся выдатны аб’ект гарадскога турызма.

А ўсяго ў Магілёўскай вобласці цяпер будуецца яшчэ 23 новых праваслаўных храмы. У дадатак да тых 78, якія дзейнічаюць. Праваслаўная царква мае 103 прыходы і дамінуе ў рэгіёне.

Сяргей Гутарэвіч

18.01.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: