Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 9, студзень ДАІ будзе сачыць за намі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

ДАІ будзе сачыць за намі

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-14 17:20

У Магілёве пачаўся мантаж відіэназірання Дзяржаўтаінспекцыі. Усяго ў абласным цэнтры усталююць 13 відэакамер: на ўездзе ў горад, вуліцах і перакрыжаваннях з інтэнсіўным рухам.

Калі на вуліцы няма інспектара ДАІ, ледзь не кожны кіроўца здольны "троху парушыць". Відэаназіранне – гэта новы для Магілёва спосаб націснуць на свядомасць аўтамабілістаў.  

Інфармацыя, запісаная камерамі, будзе захоўвацца. У ДАІ запрацуе спецыяльны інспектар, задача якога адсочваць і выклікаць парушальнікаў, якім прапануюць падпісаць пратакол і заплаціць штраф. Інспектар на дарозе можа дараваць парушэнне альбо не, але відэфіксацыя – рэч дакладная, разлічвацца давядзецца дакладна.

Магілёўская ДАІ таксама папярэджвае, што месцы знаходжання відэакамер будуць мяняцца. Адначасова прадугледжана выкарыстанне муляжоў. 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дарогах Магілёўшчыны летась загінулі на 32 чалавекі меней за папярэдні год. Сёлета перад ДАІ пастаўлены новыя задачы. Відэанзіранне стане адным са сродкаў іх выканаць. 

Відэакантроль на дарозе – гэта таксама кампенсацыя за скарачэнне інспектараў ДАІ на вуліцах горада. У будучым, мяркуецца, супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі пачне з'яўляцца на дарозе альбо для разбіральніцтва аварыі, альбо для дапамогі кіроўцам. Цяпер іх больш арыентуюць на прафілактычную працу: лекцыі ў працоўных калектывах і навучальных установах павінны стаць галоўнай часткай працы інспектараў ДАІ. А на дарогах за іх спрацуюць камеры.

– На кожным местры дарогі відэакамеры ўсё роўна не ўстановяць, грошай не хопіць, – лічыць магілёўскі кіроўца. – Таму як парушалі, так і будуць парушаць. Трэба, каб і пешаходы, і кіроўцы ўразумелі, што ад выканання правіл дарожнага руху залежыць твая бяспека і жыцці людзей.

Сяргей Гутарэвіч

25.01.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: