Прыдняпроўе №15, ліпень
|
Што рабіць з бацькамі-алкаголікамі?
Судовыя выканаўцы, нарколагі, псіхолагі, прадстаўнікі пракуратуры і сацыяльных устаноў збіраюць у сельсаветах мясцовых выпівохаў і вядуць выхаваўчыя гутаркі. Іх пераконваюць кінуць рызыкоўны лад жыцця і звярнуць увагу на сваіх дзяцей, пакуль іх не адабралі. Жанчына, якая ў кабінеце закрывае вочы сонечнымі акулярамі, п’яным голасам агрызаецца на спробы пабудзіць элементарныя мацярынскія, пачуцці. У яе трое дзяцей, мужа няма. Старэйшы жыве ў сваякоў, а хлопчык 10 гадоў і 5-гадовая дзяўчынка з маці. Брудная хата, п’яны сужыцель. Яна спрабавала кінуць піць, але зноў сарвалася. Яе сяброўцы 27 гадоў, сын і дачка ў дзіцячым доме. Іх маці няма дзе жыць, яна блукае па знаёмых і не можа ўладкавацца на працу. Ёй абяцалі дапамагчы з працай і інтэрнатам. Але заяўленае жаданне пачаць нармальнае жыццё, забраць дзяцей пакуль пад сумнівам: паводле ўласнага прызнання, кабета даўно не наведвала малых і нават не тэлефанавала ў дзіцячы дом, каб пацікавіцца імі. На ўвесь Вейнянскі сельсавет усяго з дзесятак сем’яў, дзе бацькі п’юць. Аднак справіцца з імі неверагодна цяжка. Уладкоўваюць на працу – кідаюць яе праз тыдзень. Дасылаюць у ЛПП – вяртаюцца і пачынаюць піць нанова. Запрашаюць на сходы і заклікаюць да сумлення – пасля размовы ідуць у суседнюю краму адзначыць дзень прафілактыкі п’янства пляшкай таннага віна. Менавіта з гэтай прычыны старшыня сельсавета прапануе пасылаць алкаголікаў у аддаленыя сельскія раёны, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі, і выхоўваць іх працай у лагерах па вырошчванню рапса... У адной з вёсак жыве жанчына, у якой васьмярых дзетак адабралі. Сялянка жыве за кошт дзяржаўнай дапамогі на дзявятае дзіцё – і то за палову, бо чатску пералічваюць на ўтрыманне іншых малых. Зараз яна цяжарная дзясятым. Вельмі нярэдка такія гора-мамашы ў судовых працэсах ад пазбаўленні іх бацькоўскіх правоў заяўляюць: "Забірайце! Я сабе яшчэ нараджаю". А потым сацыяльным работнікам даводзіцца кантраляваць, каб выдаткаваныя грошы на новых дзяцей пайшлі на харчы і адзенне для малых, а не на гарэлку. Аднак часта гэта не ўдаецца – ад іх проста збягаюць. Каб не жылі п’яніцы за кошт сваіх няшчасных дзяцей, на месцах просяць даваць льготы і грошы не ўсім, хто нараджае дзяцей, – а тым, хто хоча лепшага жыцця для сябе і сваіх малых. Жахаў з жыцця сельскіх п'яніцаў хапае. Судовыя выканаўцы, напрыклад, расказвалі: аднойчы ў хаце на свае вочы бачылі, як немаўляты-блізняткі спалі ў шафе, закіданыя анучамі. У пакоі не было ні ацяплення, ні бялізны, таму ад марозаў ратавала толькі шафа. І ўсё ж арганізатары прафілактычных гутарак лічаць, што нягледзячы ні на што, трэба "дзяўбсьці" – вынік абавязкова будзе. Ва ўсялякім разе за паўгады такой працы колькасць сацыяльна небяспечных сем’яў у Магілёўскім раёне паменшылася. Сяргей Гутарэвіч 31.07.2007
Помнік Агурку на радзіме Лукашэнкі
28 ліпеня ў Шклове адбудзецца вялікае свята. Галоўнай падзеяй на ім стане адкрыццё скульптуры у гонар славутых тамтэйшых агурочкаў. Гэта будзе персанаж-жарт:месціч у выглядзе агурка з пупышкамі, аднак пры пінжаку, гальштуку-бабачцы і капялюшы з лісця. У адной руцэ – кашолка з агуркамі, у іншай – кветка, таксама агурковая. Скульптуру ўсталююць каля Палаца культуры Шклова, і "агурок" будзе нібыта ісці на гарадскі рынак, які месціцца непадалёк. Эскіз распрацаваў магілёўскі майстар Андрэй Вараб’ёў, а адлілі агурка ў бронзе ў Магілёўскім інстытуце тэхналогіі металаў. Дарэчы, сам скульптар жартам называў свой твор "Агуродцам". Як сымбаль "агурковай краіны" Шклоўшчына атрымала вядомасць на ўсю краіну пасля абрання на пасаду кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. З таго часу гэты невялікі сельскі раён непадалёк ад Магілёва знаходзіцца на асаблівым становішчы радзімы прэзідэнта, і ганарлівыя шклоўцы саспелі да таго, каб усталяваць помнік агурку – гародніне, якая іх корміць. Агуркаводства – гэта спрадвечны занятак тутэйшых, цяпліца ёсць на кожным падворку, і за ўдалы сезон уладальнік плантацыі можна набыць аўтамабіль. Адзіная перасцярога шклоўцаў: ці не паўлывае негатыўна на якасць іх агуркоў завод газетнай паперы, які паводле планаў павінен запрацаваць напрыканцы года. Свята агурка ў Шклове будзе сёлета праводзіцца другім разам. Гавораць, што ідэю цяперашні кіраўнік райвыканкама Валерый Іваноў падглядзеў у Суздаля. Гандлёвыя рады і канцэрты дапоўняць выступленні лепшых спецыялістаў у справе вырошчвання агуркоў: яны абяцаюць падзяліцца сакрэтамі майстэрства, спосабамі кансервацыі агуркоў і прыгатавання з іх смачных страваў. А ўрачыстае адкрыццё помніка Агурку запланавана на 10 гадзіну раніцы бліжэйшай суботай. Сяргей Гутарэвіч 26.07.2007
В Могилеве построят аквапарк
Проект уже разработан австрийской фирмой, она же поставит оборудование. Инвестиционный проект парка водных аттракционов оценивается в 8,5 миллиона евро. Осталось самое сложное – найти инвестора. За последние несколько лет в Могилеве появилось много новых мест для отдыха: несколько боулингов и бильярдных клубов, открытые кафе, современные дискотеки, пешеходная Ленинская улица. Но все это не решает проблемы семейного и детского отдыха. Исправить ситуацию и призван аквапарк – давняя мечта городского руководства. Предполагается, что аквапарк разместится на площади около 12 тысяч квадратных метров. В нем будут бассейны, открытый ледовый каток, бильярд, фитнес-центр, тенисные корты, кафе и бары. Срок строительства – полтора года, окупаемость – 4-5 лет. Горисполком готов выделить будущим заказчикам строительные площадки в лучших местах. Например, у дворца культуры химиков, что недалеко от центра. Или в районе пригородной деревни Буйничи, где уже есть популярный в народе зоосад и развлекательный этнокомплекс "Белорусская деревня". Но где найти деньги? По крайней мере, в городском бюджете такой суммы нет. Иностранные инвесторы уже интересовались проектом парка водных развлечений, но, как стало известно, им хотелось бы иметь в партнерах не государственные, а частные структуры. – Бюджетные деньги надо вкладывать не в аквапарк, а в дороги, ремонт домов, – считает коренная могилевчанка Вера Березина. – Если же за это возьмется иностранная фирма – я только за: будет куда с внуками сходить. – Аквапарк – это не роскошь, а примета времени, – уверены в горисполкоме. – Его строительство – серьёзное инвестиционное предложение, равного которому в Могилёве ещё не было. Сергей Гутаревич 24.07.2007 |