Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 16, жнівень Праваслаўныя Магілёва пайшлі хросным ходам
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Праваслаўныя Магілёва пайшлі хросным ходам

НаташаПоследнее изменение: 2007-08-07 07:09

Боская ЛітургіяЁн налажаны ў гонар Свяціцеля Георгія Каніскага – архіепіскапа, які жыў у Магілёве у 18-м стагоддзі і вёў актыўную барацьбу за праваслаўную веру.

Беларуская праваслаўная царква ў 1993 годзе прылічыла Каніскага да ліку святых.

Сёлета ў хросным ходзе бралі ўдзел каля тысячы праваслаўных вернікаў. У фінале да іх далучыліся Мітрапаліт Філарэт, а таксама і прадстаўнікі свецкай улады – кіраўнікі Магілёва і вобласці.

Завершылася ўсё малебнам каля Архірэйскага палаца – помніка архітэктуры 18-га стагоддзя, дзе калісьці была рэзідэнцыя Георгія Каніскага. Каменны палац цудам захаваўся ў войнах і рэвалюцыях. За савецкім часам у ім быў жылы дом без зручнасцяў, а потым яго планавалі адрэстаўраваць і перадаць музею гісторыі Магілёва. Тым не менш, улады некалькі гадоў таму аддалі палац праваслаўнай епархіі.

Рамонт, які новыя гаспадары зрабілі ў помніку архітэктуры, абурыў гісторыкаў, журналістаў і магілёўскую грамадскасць. Яны разбурылі мармурную лесвіцу, па якой, дарэчы, і хадзіў сам Свяціцель Георгій. Затое там з’явіўся гараж, шклопакеты і сучаснае еўрааздабленне. "Што гэта за рэстаўрацыя?" – пыталіся магілёўцы, але ўлады не захацелі пачуць пратэсты.

Праўда, епархія мае свой погляд на справу: яе кіраўніцтва лічыць, што праваслаўныя выратавалі будынак ад разбурэння. Аднак і практычна зачынілі яго для публікі: толькі цяпер у палацы адчыніўся невялікі метадычны пакой для настаўнікаў, дзе можна пакарыстацца матэрыяламі ў дапамогу духоўнага і маральнага выхавання дзяцей. Напрыклад, пра шкоду палення альбо пра небяспеку абортаў.

Хросны ход у гонар Каніскага – сёлета ўжо трэці. Праваслаўныя вернікі Магілёўшчыны ўжо ўшанавалі такім чынам  знакамітыя на ўсю Беларусь цудатворныя абразы Бялыніцкай Божай маці і Баркалабаўскай Божай маці.

Сяргей Гутарэвіч

07.08.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: