Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 16, жнівень На Блакітную крыніцу едуць пазбавіцца ад хваробаў
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

На Блакітную крыніцу едуць пазбавіцца ад хваробаў

НаташаПоследнее изменение: 2007-08-15 09:49

Святой источникШтогадовае свята на cлаўгарадскай Блакітнай крыніцы сабрала каля 10 тысяч чалавек з Беларусі, а таксама памежных абласцей Расіі і Украіны.

Блакітная крыніца – гэта помнік прыроды. Вада тут мае блакітнае, нават бірузовае адценне. Пасля Чарнобыльскай аварыі вёску Кліны, каля якой была крыніца, хутка адсялілі і пахавалі, але вялікі ўзровень радыяцыі не паўплываў на ваду – яна па-ранейшаму ўнікальна чыстая. Высокая мінералізацыя дазваляе казаць пра яе лекавыя ўласцівасці. Аднак народ проста перакананы, што вада ў Блакітнай крыніцы – гаючая.

Малыя і старыя адважна лезуць у ваду, якая ўзімку і ўлетку заховаўвае адну тэмпературу – плюс 8 градусаў. Аднак, паводле павер’я, трэба перайсці крыніцу альбо акунуцца туды тройчы, і тады прыйдзе збаўленне ад хваробаў.

Тыя, хто не рызыкнуў пайсці ў надзвычай халодную ваду, набіраюць яе для піцця ў бідоны і бутэлькі.

Людзі едуць на Блакітную крыніцу з верай у цуд, з надзеяй на лекаванне ад хваробаў і пазбаўлення ад няшчасцяў.

– Я расчараваўся ў афіцыйнай медыцыне, таму цяпер толькі на Бога і яго цуд спадзяюся, – гаворыць жыхар Рагачова.

– Я ўжо была тут, і мне стала лягчэй, – запэўнівае 80-гадовая паломніца з Быхава. – Святая вада дапаможа, таму што Бог ёсць на свеце і ён ратуе людзей.

– Я, калі шчыра, у цуд не веру, – смяецца гамельчанін, які выйшаў з вады, – аднак шаную народныя традыцыі. І ўрэшце таксама спадзяюся, што буду здаровы і знікнуць непрыемнасці.

Праваслаўная царква лічыць крыніцу святыняй. Слаўгарадскія святары расказваюць, што ў старажытнасці тут было капішча радзімічаў, а потым у крыніцы іх хрысцілі. Таму нашчадкі радзімічаў і шануюць гэта ўнікальнае месца.

За савецкім часам на крыніцу хадзіць забаранялі: у свята ачапленнем стаялі міліцыянеры. Аднак жанчыны прыходзілі да яе маліцца ўначы, а бабулі, нават без папоў, ішлі побач хросным ходам. Вадой, паводле ўспамінаў, заўсёды лічылі хворую жывёлу і дзяцей ад сурокаў. Цяпер 14 жніўня, на праваслаўны дзень памяці Макавеяў на крыніцы афіцыйна арганізоўваюць вялікае свята. У капліцы праходзіць урачыстае богаслужэнне, хрышчэнне і хросны ход. Працуюць гандлёвыя рады і грамадскае харчаванне.

Людзі просяць, каб добраўпарадкаванне Блакітнай крыніцы прадоўжылася. Пакуль дарога туды не заасфальтавана, аўтамабілі паркуюцца прама на полі, а бабулі прадаюць мёд на сонцапёку. Каб прыцягнуць турыстаў, слаўгарадскія ўлады абяцаюць пабудаваць на крыніцы кэмпінг для вандроўнікаў.

Сяргей Гутарэвіч

15.08.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: