Прыдняпроўе № 19, лістапад
|
Сыр таинственно исчезает
На Могилевщине продукцию местного производства ищут не только покупатели, но и милиция. Уже несколько недель, как жители Могилевской области заметили дефицит сыра местного производства в магазинах. Освободившееся место на прилавках торговля заполнила продукцией западных областей, России, Украины и даже Германии. – Наверное, весь наш сыр вывозится в Россию, – высказывает свое мнение одна из покупательниц. – Мы уже привыкли к старым сортам, знали, какие они по своим свойствам и вкусу. А теперь приходится покупать, как говорится, кота в мешке. Названия у всех производителей примерно одинаковые, но качество разное, – говорит другая могилевчанка. Работники торговли жалуются, что местные заводы перестали выполнять заявки, мотивируя это временной приостановкой производства продукции. В свою очередь переработчики успокаивают народ, заверяя: сыры есть, но в стадии созревания. Мол, не хочется выбрасывать на рынок некачественный товар, так что как только – так сразу. Между тем, по дороге из Белыничского района в Витебскую область пропала партия сыра. Ещё 23 ноября на предприятии в Белыничах водитель загрузил в МАЗ 20 тон сыра. Через четыре дня встревоженный предприниматель с Витебской области, так и не дождавшись товара, обратился в милицию. Груз дефицитного продукта оценивается в более чем 90 тысяч долларов. Милиция проводит проверку всех обстоятельств, но пока (на утро 30 ноября) не нашли ни сыра, ни водителя, ни машину. Сергей Гутаревич 30.11.2007
Одиноким старикам предоставляется общежитие
В Горецком районе пенсионеров из неперспективных деревень собирают на зиму в агрогородке. В бывшей гостинице поселка Ленино зимуют пенсионеры из окрестных сел. У стариков есть собственное жилье, но их родные деревни давно потеряли всякую перспективу. Чтобы ветераны не коротали зиму в одиночестве, им предложили переехать в общежитие агрогородка. У 74-летней Екатерины Якубовской на новом месте есть кое-какая мебель, холодильник, электрические чайник и плита. По ее словам, в опустевшей деревне Сафонова остался лишь холодный дом. – Здесь всё рядом: магазин, аптека, администрация, – говорит сельчанка. – В моем номере тепло, сухо, есть санузел, вода. А дома, даже чтобы зимой за водой сходить, это же целая проблема: то колонка замерзнет, то дорогу заметет. На территории самого большого в районе Ленинского сельсовета деревни пустуют буквально через одну: в каждой второй осталось по десятку жителей, а то и меньше. Любовь и Евгений Даревские живут в маленьком двухместном номере, в котором с трудом помещаются две кровати, письменный стол, холодильник и пара стульев. Но пенсионеры на тесноту не жалуются. Сюда они переехали лишь на зиму, а летом опять вернутся домой к грядкам и курам. – Тяжеловато старым людям одним в деревне жить, – рассказывает хозяин. – Даже чтобы дом протопить, это сколько сил приложить надо. А тут всё рядом, на месте. Если не хочется самому готовить, можно в кафетерий через площадь сходить. Какие у нас уже запросы? Минимальные. Примечательно, что в отличие от чернобыльских переселенцев, старики в Ленино по оставленным домам не тоскуют. Может быть потому, что сменили место жительства по собственному желанию? Гостиница опустела с распадом Советского Союза. Несколько лет назад местные власти переоборудовали ее в общежитие и заселили молодежью, которая хочет отделиться от родителей и иметь собственную кастрюлю на кухне. Молодые семьи с детьми занимают сразу два соседних номера: в одном живут, в другом готовят еду. Воду можно нагреть в титане. Обитатели общежития свое сегодняшнее положение называют временным, надеясь через несколько лет получить дом в хозяйстве. Теперь к общежитской молодежи добавились пенсионеры. Сельская жизнь все заметнее начинает концентрироваться вокруг агрогородков. Мелкие и отдаленные деревни стареют, обрастая грузом социальных проблем, которые с приближением зимы лишь усугубляются. Сергей Гутаревич 26.11.2007
Апошняя сустрэча Мікалая II з маці адбылася ў Магілёве
У абласным краязнаўчым музеі дзякуючы датскаму культурнаму таварыству адкрылася выстава "Імператрыца Марыя Фёдараўна – веліч лёсу". Выстава прысвечана 160-годдзю з дня нараджэння маці апошняга расійскага імператара. Менавіта ў Магілёў 90 гадоў таму імператрыца Марыя Фёдараўна прыязджала з Кіева на персанальным цягніку, каб сустрэцца з сынам. Яна была ў горадзе пяць дзён. Імператрыца імкнулася падтрымаць Мікалая ў цяжкі час, калі ён адрокся ад прастолу. І, як цяпер гавораць гісторыкі, блаславіла сына на непазбежны пакутніцкі шлях. Выстава адбылася дзякуючы культурнаму таварыству "Дагмарыя". Яго ўтварылі ў Капенгагене людзі, якія пераехалі ў Данію з постсавецкіх краінаў. Дагмарыя – гэта спалучэнне двух імёнаў дачкі датскага караля, якая стала расійскай імператрыцай, – Дагмар і Марыі. У Магілёве ў адкрыцці выставы брала ўдзел Наталля Булдава-Бак. Яна – беларуска, і дзесяць гадоў таму выйшла замуж за датчаніна. Цяпер Наталля працуе ў банку, а ў вольны час займаецца захаваннем памяці пра імператрыцу Марыю Фёдараўну. – Яна апеквала Чырвоны Крыж, кадэтскія вучэльні і займалася дабрачыннасцю, – расказвае Наталля. – Марыя Фёдараўна выклікала павагу і сімпатыю ў людзей сваёй прастатой, шчырасцю, добразычлівасцю. І ва ўсім яна бачыла Божую волю. На выставе ў Магілёве шмат фотаматэрыялаў, якія ілюструюць жыццё расійскай імператарскай сям’і. Таксама прадстаўлены абразы, якія шанавалі ў доме Раманавых. Цікава паглядзець прыжыццёвае выданне казак Хрысціяна Андэрсэна, які сябраваў з сям’ёй датскіх каралёў і асабіста праважаў на параход прынцэсу, якая адправілася ў Расію і стала імператрыцай Марыяй Фёдараўнай. Яна, аднак, вярнулася ў Данію пасля рэвалюцыі 1917 года, і толькі летась прах Марыі Фёдараўны быў перапахаваны ў Расіі, побач з парэшткамі яе мужа, імператара Аляксандра III. Сяргей Гутарэвіч 19.11.2007
15 тысяч долараў падарылі 370-тысячнай магіляўчанцы
Вераніка Гаўрылава, якая толькі што нарадзілася, стала юбілейнай жыхаркай абласнога цэнтра. 370-тысячны жыхар Магілёва нарадзіўся ў цалкам, так бы мовіць, "паліткарэктнай" сям’і: маці Веранікі – школьная настаўніца, бацька – старэйшы майстар "Магілёўхімвалакно", самага буйнога прадпрыемства вобласці. Гэта іх другое дзіця, першы сын – 12-гадовы школьнік. Бацька прызнаўся: вельмі хацеў дачку. А маці расказала, што спачатку прыняла звесткі пра падарачныя грошы за жартаўлівы розыгрыш, а цяпер для яе самае галоўнае, каб Вераніка гадавалася здаровенькай. Але і грошы будуць вельмі дарэчы – сям’я цяпер будуе кааператыўную кватэру. Магілёўскі гарвыканкам дорыць Гаўрылавым 1000 базавых велічынь і абяцае так жа сама прэміраваць і кожнага наступнага 10-тысячнага жыхара абласнога цэнра. Верагодна, што гэта будзе ў недалёкім будучым, бо сёлета ў Магілёве, паводле заяў кіраўніцтва горада, упершыню за апошнія гады нараджальнасць перавысіла смяротнасць. Сяргей Гутарэвіч 15.11.2007
Могилев превращается в Лас-Вегас
Городские психологи все больше сталкиваются с людьми, страдающими зависимостью от азартных игр. Чаще это молодежь и подростки. Врачей особенно беспокоят несовершеннолетние – их родители приводят все чаще. – Мой сын уже больше года играет на автомате "Однорукий бандит". Иногда приходит под утро, – рассказывает мать одного из могилевских старшеклассников. – Когда ему не везло, работники клуба им не интересовались. Но только стал выигрывать – тут же заявили, чтобы приходил только с кем-то из взрослых. Деньги на игру парень достает так: выделенные родителями на школьные обеды три тысячи рублей ставит в букмекерской конторе. В случае удачи и голодным не остается, и пять тысяч на ставку для "Однорукого бандита" появляется. В Могилеве игорным бизнесом промышляют полтора десятка субъектов хозяйствования. Если раньше это было в основном минские и витебские фирмы, то сейчас все активнее открываются местные филиалы. Казино и залы игральных автоматов стали новым местом притяжения молодых могилевчан, придя на смену компьютерным клубам. Игроки часто рассказывают истории о неудачниках: мол, при нас один мужик за вечер на игральном автомате спустил 800 тысяч рублей. Об удачах стараются не распространяться, чтобы не спугнуть. Но, например, наш собеседник благодаря фортуне смог купить себе джинсы за 100 тысяч рублей, куртку за 250 и шапку за 25, обновив свой гардероб накануне зимы без родительской помощи. С начала года налоги с игорного бизнеса остаются в местном бюджете. В Могилеве – это дополнительные 333 миллиона рублей за 9 месяцев. В итоге же в городскую казну по расчетам специалистов поступит не менее 700 миллионов рублей. Сергей Гутаревич 14.11.2007
Магілёўшчыну накрыла снегам
У выніку без электрычнасці засталіся больш за паўтысячы населеных пунктаў. У Магілёўскай вобласці з 12 лістапада выпала, у розных мясцінах, ад 45 да 90 адсоткаў месячнай нормы ападкаў. На метэастанцыі Мсціслава нават зарэгістраваны небяспечны для людзей і народнай гаспадаркі рэкорд: за адну ноч там выпала 22 мм ападкаў. Мокры снег наліпаў на правады і абрываў іх. На лініі электраперадач валіліся цяжкія ад снегу галіны і дрэвы. Без электрычнасці засталіся сотні населеных пунктаў і фермы. Напрыклад, 70 адсоткаў Быхаўскага раёна засталося без электрычнасці. Тут аварыйныя брыгады працавалі дзень і ноч, каб аднавіць святло. Увогуле пацярпелі 14 сельскіх раёнаў з 21-го. І ў панядзелак брыгады "Магілёўэнерга" мелі выканаць больш за дзве сотні заявак. Між тым, снег і цяпер не спыняецца. Магілёў выглядае па-зімоваму. У сельскіх раёнах праблемы з праездам па мясцовым дарогам: шмат дзе сугробы дасягаюцт ледзь не паўметра вышынёй. Аднак і ў горадзе людзям даводзіцца караскацца па коўзкім сцежкам, а кіроўцам аўтамабіляў – рухацца павольна ў складаных дарожных умовах. Паводле шматгадовай традыцыі, у абласным цэнтры ў першую чаргу чысцяць аўтадарогу і дарожкі для пешаходаў толькі каля Дома саветаў. Магілёўскія сіноптыкі папярэджваюць, што неспрыяльныя пагодныя ўмовы ў рэгіёне захаваюцца. Зімовае надвор’е, як мінімум, пратрымаецца да канца гэтага тыдня. Будзе мокры снег, аднак не такім моцны, як апошнімі днямі. Снегапады напачатку лістапада – не такая вялікая рэдкасць. Людзі старэйшага пакалення часта ўзгадваюць, што за савецкім часам на дэманстрацыі 7 лістапада часта ішоў снег. Напрыклад, 10 лістапада 1956 года ў Горках, а ў той жа дзень у Магілёве – толькі 1995 года, вышыня снежнага покрыва складала 12 сантыметраў. Лістапад 2007 года ставіць новыя рэкорды. Сяргей Гутарэвіч 13.11.2007
У Глуску прайшоў суботнік у падтрымку стаматалогіі
Гараджанам давялося на суботніках зарабіць на новае абсталяванне для зубапратэзнай лабараторыі, каб займець прыгожыя ўсмешкі. Людзі распавядаюць, што зубапратэзная стаматалогія ў раённым цэнтры – гэта ў літаральным сэнсе мінулае стагоддзе. Аказваецца, у Глуску ўсё яшчэ не могуць вырабляць металакерамічныя зубныя пратэзы. Мясцовыя спецыялісты вымушаны ўжываць старыя методыкі пратэзіравання, і таму іх паслугамі карыстаюцца ў асноўным састарэлыя людзі. Моладзь едзе ў суседнія гарады, дзе прапануюць стамалагічныя паслугі на сучасным узроўні. Але глусчанам хочацца, каб усё было сваё. Мясцовыя арганізацыі бралі ўдзел у суботніку на карысць прыгожых зубоў без пярэчанняў. Цяпер яны пералічваюць сумы грошай – прыкладна 10 тысяч рублёў на аднаго працаўніка. Увогуле мяркуецца сабраць каля 18 мільёнаў рублёў. Усе заробленыя на суботніку грошы будуць накіраваны на закуп новага зубапратэзнага абсталявання. Мяркуецца, што яно запрацуе ў першым паўгоддзі 2008 года. І тады нарэшце глусчане будуць усміхацца амаль па-галівудзку. – Канечне, дзеля зубоў варта было зрабіць суботнік, – дзеліцца жанчына. – Пратэзіраванне бадай што кожнага з нас датычыцца. Толькі дзіўна, што ў нашай дзяржаве, дзе шмат гавораць пра ўвагу да клопатаў людзей, не стае на гэта грошай, а зарабляць даводзіцца талакой. Глускі суботнік – гэта далёка не першы прыклад у Магілёўскай вобласці, калі на добрую справу людзям даводзіцца бясплатна папрацаваць. Напрыклад, у райцэнтры Круглае падобным чынам будавалі праваслаўны храм. Звычайна гэта робіцца ў тых раёнах, якія з’яўляюцца датацыйнымі. Грошай у мясцовых бюджэтах на ўсё не стае: тады і ўзнікаюць ідэі выйсці на суботнік. Сяргей Гутарэвіч 09.11.2007
Слепые вступились за себя и предпринимателей
Незрячие могилевчане прояснили будущее мини-рынка "Дубровенский". Многие полагают, что именно они спасли торговый центр. В Могилеве разразился скандал, порожденный слухами о сносе мини-рынка "Дубровенский" по улице Циолковского и строительстве на его месте жилой многоэтажки с автостоянкой. Как мы уже сообщали, местные жители и предприниматели бросились собирать подписи, протестуя против такой перспективы. Однако наиболее активно в спор с городскими властями вступили инвалиды по зрению. "Дубровенский" мини-рынок находится в микрозоне, где проживает большое количество незрячих могилевчан и расположено специализированное предприятие инвалидов по зрению. Здесь есть дорожки, специально оборудованные направляющими, за которые незрячие люди могут придерживаться во время путешествия за покупками. – Этот рынок является для нас важнейшим объектом безбарьерной среды, – говорит один из инвалидов. – Здесь можно действительно купить тысячу мелочей: от бытовой химии до любых продуктов питания. И мы уже выучили, что где продается, даже как зовут продавцов. Нас не обманывают, не обвешивают, не обсчитывают, не унижают. – Ходить по обычным магазинам очень сложно, ведь не видим не только цен, а порой и самого товара, – рассказывает другой слабовидящий могилевчанин. – И если уберут рынок, я даже не представляю, каким образом буду покупать нужные вещи. Наверное, придется просить соседей… Информация о сносе рынка распространилась в народе после того, как предприниматели начали жаловаться, что городские власти не хотят продлевать ордера на торговые объекты. В инстанциях, куда бизнесмены бросились за разъяснениями, намекали на желание городских властей поставить на месте рынка жилой дом и советовали искать заступников. В этой роли в итоге и выступила городская организация инвалидов по зрению, чьи активисты, недолго думая, отправились на прием к председателю горисполкома Виктору Шорикову. Конфликт разрешился в течение одного вечера: руководство города подтвердило информацию о строительстве дома, но заверило, что "снос мини-рынка по ул. Циолковского не планируется", а стоянку сделают за счет реконструкции дворов. Но был ли дым без огня? Ведь это не первый случай, когда об уплотнении застроек и связанных с этим переменах местные жители узнают уже от экскаваторщиков, приступивших к выкапыванию котлована. Сергей Гутаревич 07.11.2007
Сенсацыйны прысуд у Магілёве
Калегія абласнога суда апраўдала пяць маладых людзей, якія падазраваліся ў жорсткім забойстве. Хоць ім пагражалі расстрэламі і пажыццёвым заключэннем. У вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна ў ноч з 31 мая на 1 чэрвеня былі забіты шасьцёра чалавек: пенсіянерка і яе дачка, іх сужыцелі, і два дзіцяці – сямі і чатырох гадоў. На целах ахвяраў, у тым ліку і малых, былі шматлікія цялесныя пашкоджанні. Гэта сям’я напярэдадні пераехала ў вёску з райцэнтра. Людзі прадалі кватэру і набылі хату. За тым часам меркавалі, што злачынцы спакусіліся на грошы, якія павінны былі застацца ад продажу гарадскога жытла. Ужо на наступны дзень міліцыя затрымала сямёра чалавек – маладых жыхароў вёскі. Старэйшаму з іх на той момант было 24 гады, астатнім – недзе 18. Пяцёра з іх абвінавачаны ў забойстве. Суд пачаўся ў снежні мінулага года, і паседжанні былі закрытыя. Справа ў тым, што ў часе расследвання выявіліся эпізоды, звязаныя з сексуальным гвалтам. Судовы разбор доўжыўся амаль год: справа складалася з 28-мі тамоў, апытаны больш сотні сведкаў. Нягледзячы на тое, што пракурор запрасіў для пяці падсудных вышэйшую меру пакарання (двум – расстрэл і тром – пажыццёвае зняволенне), адвакаты спадзяваліся на апраўданне. Абаронцы расказвалі, што доказаў віны няма і што нават вынікі экспертызаў паказваюць невіноўнасць падсудных. Хоць у часе следства маладыя людзі нават прызнавалі сваю віну, але іх паказанні былі супярэчлівыя і не падцвярджаліся высновамі экспертызаў. У выніку судовая калегія ў частцы абвінавачання ў забойстве вынесла апраўдальны прысуд, за недаказанасцю віны. Між тым, падсудныя пакараны рознымі тэрмінамі зняволення. Самы вялікі тэрмін – 10 гадоў за згвалтаванне і іншыя злачынствы. Некаторыя пакараны зняволеннем на некалькі гадоў за сексуальныя дачыненні з непаўнагадовымі, распіцце спіртных напояў, дробныя крадзяжы. Адзін з падсудных вызвалены з-пад варты ў зале суда. Прысуд можа быць абскарджаны цягам дзесяці дзён. Калі ён уступіць у законную сілу, міліцыі давядзецца працягваць пошук забойцаў бялыніцкай сям’і. Сяргей Гутарэвіч 02.11.2007
Беспрацоўе стала звычкай
У Краснапольлі ствараюць новыя працоўныя месцы, аднак не стае ахвотнікаў заняць іх. Краснапольскі раён моцна пацярпеў ад Чарнобыльскай аварыі, адсюль з’ехалі тысячы людзей. Гавораць, народ распесцілі "непрацоўныя" даходы: на заражаных радыяцыяй тэрыторыя плацілі "грабавыя", давалі кампенсацыі за хаты. Лічыцца, што праца і заробак – гэта самы вялікі дэфіцыт сучаснай Краснапольшчыны. Аднак пры стварэнні новых працоўных месцаў хутка выявілася – тутэйшыя развучыліся працаваць, а псіхалогію ўтрыманства даводзіцца з цяжкасцямі пераламываць. Некаторыя работнікі, які дагэтуль жылі (а таксама і пілі) за кошт бацькоўскіх пенсіяў, просяць працадаўцаў плаціць ім менш грошай, але дазволіць хадзіць на працу вольна. Не як трэба па графіку, а калі ім самім хочацца. І не бачаць у гэтым патрабаванні нічога дзіўнага. Кіраўніцтва замежнага прыватнага прадпрыемства "Красдрэў" выбрала Краснапольскі раён для размяшчэння менавіта з прычыны высокага ўзроўню беспрацоўя. Праблем з працоўнай сілай не прадбачылася, але яны ўзніклі. Цякучка кадраў тут склала 50 адсоткаў. – Мы, канечне, меркавалі, што такое можа быць, – прызнаецца дырэктар Валерый Масанскі. – Але калісьці трэба ж пачынаць. Спачатку прымалі ўсіх запар, а потым высвятлялася: працаваць не хочуць. Цяпер, калі даведаліся пра рэгулярныя заробкі, да нас патроху пацягнуліся нармальныя работнікі. І, ведаеце, псіхалогія людзей з цягам часу мяняецца. Яны адчуваюць перспектыву і пачынаюць паступова разумець, што заробак залежыць ад працы: хочаш болей зарабіць – больш рабі. "Красдрэў" прадае абразную дошку ў Эўразвяз, прадпрыемства пашыраецца. Цяпер там працуюць 74 чалавекі, яшчэ 40 гатовы прыняць да канца года. Плацяць нядрэнна – ад 450 тысяч да 800 тысяч рублёў у месяц. Высокакваліфікаваным і дысцыплінаваным тым больш абяцаюць дастойны заробак. У малых і сярэдніх гарадах Магілёўшчыны сітуацыя з працоўнымі месцамі больш напружаная, чым у сярэднім па рэгіёну. Калі ў вобласці на адну вакансію прэтэндуе 1,2 чалавекі, то ў райцэнтрах – 2. Таму ў невялікіх гарадах па-ранейшаму цяжка знайсці працу і заробак, каб з упэўненасцю сказаць: хто хоча – той працуе. Сяргей Гутарэвіч 02.11.2007
У Шклове будуць вырабляць якасную туалетную паперу
На мадэрнізацыю вытворчасці на папяровай фабрыцы "Спартак" спатрэбіцца болей за 30 мільёнаў долараў. Вытворчасць туалетнай паперы цяпер называюць перспектыўным бізнесам. Гэта прадукцыя патрэбна ўсім і заўсёды. У Беларусі санітарна-гігіенічную паперу вырабляюць толькі на Гродненшчыне, і штогод даводзіцца завозіць у краіну туалетнай паперы, а таксама папяровых ручнікоў і сурвэтак на некалькі дзесяткаў мільёнаў долараў. Шклоўскай папяровай фабрыцы – больш за сто гадоў. Вядома тым, што напачатку ХХ стагоддзя яе развіў бярдзічаўскі цукровы купец Гурарый Гарнштэйн. А год таму фабрыка "Спартак" трапіла ў выпускі навін з прычыны арышту дырэтара і яго намесніка: іх абвінавацілі ў крадзяжы – за набыццё праз пасрэднікаў надта дарагіх запчастак для абсталявання. Сёння 85 адсоткаў абсталявання "Спартака" маральна і фізічна састарэла. У старым цэхе з чырвонай цэглы, падаецца, можна здымаць гістарычныя кінастужкі. Там ёсць абсталяванне нават з 1947 года. Ідэю зачыніць старую фабрыку адрынулі: наўрад ці больш за 400 яе работнікаў маюць шанец уладкавацца на новым заводзе па вырабу газетнай паперы, які запрацуе ў Шклове праз два месяцы. Тым больш, што прадукцыя "Спартака" –санітарна-гігіенічная папера і ўпаковачны кардон – знаходзіць попыт, у тым ліку і за межамі Беларусі. Таму урад разглядае магчымасць поўнай рэканструкцыі папяровай фабрыкі. Сяргей Сідорскі лічыць, што трэба прыбраць усю старызну, частку тэрыторыі аддаць гораду пад зялёную зону і практычна нанова адбудаваць кампактны, сучасны завод. Плануецца, што аб’ём вытворчасці абноўленай папяровай фабрыкі дасягне 28 мільёнаў долараў. Толькі туалетнай паперы тут будзе вырабляцца 50 тон у суткі. Прычым не толькі з макулатуры – шэрай і таннай, але і з цэлюлозы – высокай якасці. Грошы на рэалізацыю праекта не шукаюць у замежных інвестараў, бо прадукцыя шклоўскай фабрыкі спатрэбіцца на ўнутраным рынку. Паводле планаў, абноўленая папяровая фабрыка запрацуе напачатку 2009 года. Сяргей Гутарэвіч 02.11.2007 |