Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 20, снежань
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 20, снежань

Будучае Магілёўшчыны: цамент, сыр і АЭС

Абласныя ўлады рапартуюць пра выкананне прагнозных паказчыкаў і заяўляюць амбіцыёзныя планы на 2008 год.

Пабудова Шклоўскага завода газетнай паперы называюць галоўнай падзеяй 2007-га года ў Магілёўскай вобласці. Завод павінен урачыста выпусціць першую паперу да 31 снежня. Апошнімі тыднямі на пляцоўцы быў аўрал. Як будзе працаваць расейская бумагаробчая машына, ці хопіць ялін для сыравіны, ці сапсуе новая вытворчасць экалогію і знакамітыя шклоўскія гурочкі – пакажа 2008-ы год.

Працу мясцовых кіраўнікоў абяцаюць ацэньваць па двум паказчыкам: інвестыцыям і новым працоўным месцам. Абласная ўлада заявіла, што ў 2008-м годзе будзе адкрыта 400 новых вытворчасцяў, цахоў і прадпрыемстваў. Напрыклад, мяркуецца мадэрнізаваць цаментавыя заводы ў Касцюковічах і Крычаве. Калі не пашанцавала з нафтай, лічаць у аблвыканкаме, дык заробім на цаменце. Гэта сёння адзін з самых дэфіцытных тавараў, прычым ужо не ў сезон, а ўвесь год. Таму на цамзаводы цяпер выдаткоўваюць дзесяткі мільярдаў рублёў.

Яшчэ адзін дэфіцыт – малако і малочныя прадукты. Больш даіць і перапрацоўваць – такую задачу ставяць улады. Сухое малако з Магілёўшчыны вязуць у Японію, казеін – у Нямеччыну, а сыр адрываюць з рукамі ў Расеі. Праўда, у магілёўскіх крамах цяпер немагчыма набыць мясцовы сыр, і мала шанцаў – масла мясцовай вытворчасці. Ўсе ведаюць праўду – малочныя прадукты ўцякаюць праз расійскую мяжу.

Фінансавае становішча прадпрыемстваў, паводле лічбаў, палепшылася. Стратных – толькі каля 5 адсоткаў ад агульнай колькасці. Але сапраўднае становішча ацаніць цяжка: стратныя сельскія гаспадаркі і прадпрыемствы масава далучаюць да больш паспяховых.

Сярэдні заробак жыхара Магілёўшчыны складае 673 тысячы беларускіх рублёў. З трыбунаў расказваюць пра павышэнне дабрабыту і паляпшэнне жыцця людзей, аднак у прыватных размовах людзі скардзяцца адзін адному на павелічэння коштаў на харчы, паўзучае падвышэнне камунальных тарыфаў, распаўсюджанне платных паслугаў.

Народ моцна незадаволены адменай ільготаў: людзі часта проста не вераць, што дзяржава пазбавіла іх правоў на скідкі па аплаце. Пенсіянеры гучна абураюцца ў траснпарце, калі плацяць поўны кошт за квіток, а маці самых малых дзяцей – у аптэках, дзе даводзіцца цяпер плаціць за лекі.

Між тым, у будучым годзе бюджэт Магілёўскай вобласці чакаецца з прафіцытам. Заяўлена, што большая частка бюджэта будзе выдаткавана на сацыяльную сферу. Кіраўніцтва вобласці лічыць, што перад усім (нават перад аховай здароўя) трэба звярнуць увагу на фарміраванне здаровага ладу жыцця. Таму ў 2008 годзе плануецца пабудаваць басейны у Крычаве, фізкультурны цэнтр у Бялынічах і завяршыць Лядовы палац у Бабруйску. Праўда, для насельніцтва усе паслугі гэтых сучасных цэнтраў фізкультуры і спорта будуць платныя. Прама скажам: здаровы лад жыцця ў Беларусі абыходзіцца нятанна.

І, канечне, улада разлічвае, што менавіта ў Магілёўскай вобласці будзе абрана пляцоўка для будаўніцтва АЭС. Яны гавораць пра дынаміку развіцця рэгіёна, папярэджваюць пра непазбежны энергетычны крызіс, а чарнобыльскі сіндром пераадольваюць расповядамі пра АЭС пад Парыжам. Планы на АЭС пад Магілёвам спраўдзіць альбо не 2008-мы год.

Сяргей Гутарэвіч

29.12.2007

Прадпрымальнікі могуць стаць будаўнікамі

Толькі нязначная частка індывідуальных прадпрымальнікаў Магілёўшчыны вырашылася на рэарганізацыю ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.  

Паводле кіраўніцтва  Магілёўскай вобласці, найбольш дынамічна, нават бурна,  развіваецца прыватны сектар эканомікі. Прыватнікі цяпер забяспечваюць прыкладна пятую частку мясцовых бюджэтаў.

У рэгіёне працуюць больш за тры тысячы малых прадпрыемстваў. Іх перспектывы ацэньваюцца вельмі высока. Чаго нельга сказаць пра індывідуальных прадпрымальнікаў.

У вобласці налічваецца прыкладна 26 тысяч ІП. З іх 9,7 тысяч выкарыстоўвалі працу наёмных работнікаў, а таму павінны былі да канца гэтага года зрабіць выбар – як жыць і працаваць далей.

Аднак толькі каля тысячы прадпрымальнікаў заявілі аб намеры рэарганізавацца і стаць ПУП. Астатнія альбо звальняюць работнікаў, альбо пераводзяць іх у прыватныя прадпрымальнікі, альбо арганізоўваюць сямейны бізнес. Найбольш смелыя фіктыўна жэняцца ці выходзяць замуж, каб узнаконіць хаця б яшчэ аднаго наёмнага работніка.

– А я ўвогуле ліквідуюсь, закансервую абсталяванне і буду чакаць лепшых часін, – паведаміў адзін з магілёўскіх прадпырмальнікаў. – Няхай праз 5 ці праз 10 гадоў, але яны прыйдуць. Я ў гэта веру!

– Можна па рознаму ставіцца да новаўвядзенняў, але дзяржава вядзе прадпрымальніцтва ў цывілізаванае рэчышча, – пракаментаваў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. – Спачатку гандлявалі, як хацелі – гэта быў перыяд першаснага накаплення капітала. Я ведаю сур'ёзных бізнесменаў, якія "выраслі" з чаўнакоў. І няхай некаму больна і крыўдна, але трэба пераходзіць на новы ўзровень.

Улады не лічаць, што ў Магілёўскай вобласці ёсць асаблівая вастрыня ў прадпрымальніцткім пытанні. 19 снежня прыватнікі спрабавалі арганізаваць страйк, але ён атрымаўся даволі вялым.

Чыноўнікі заклікаюць да перамоваў і прапануюць разам шукаць выйсце. У прыватнасці, прадпрымальнікам, якія кінуць свой бізнес, абяцаюць дапамагчы працаўладкавацца. Напрыклад, у будаўнічых арганізацыях, якія цяпер спытваюць вялікі дэфіцыт працоўных рук.

Сяргей Гутарэвіч

28.12.2007

Палац адрэстаўруюць пад Музей дваранства і сялянства

У пасёлку Жылічы Кіраўскага раёна спадзяюцца на адраджэнне архітэктурнага помніка і развіццё турызма.

Пан, войны і саветы

Жыліцкі палац – помнік XVIII-XIX стагоддзяў. Яго пабудаваў магнат Ігнацій Булгак у якасці сваёй летняй рэзідэнцыі. Гэта чатырохкутнік з унутраным дваром, а фасад упрыгожаны шасцікалонным порцікам. Вакол палаца зрабілі парк у англійскім стылі і каскад штучных сажалак з лебядзямі на рацэ Добасна. Праўда, цяпер тых сажалак няма, а будынак і парк маюць патрэбу ў аднаўленні і рэстаўрацыі.

Палац неблага захаваўся праз войны і рэвалюцыи. У першую сусветную немцы вывезлі з яго статуі і іншыя каштоўнасці. У другую сусветную – выбух разбурыў аранжэрэю.

Адбітак пакінулі на помніку архітэктуры савецкія часіны. Тут пэўны час месціўся саўгас-тэхнікум, і былую бальную залю ўпрыгожылі выявамі шчаслівых калгаснікаў, ёсць таксама і Ленін. На сценах у калідорах вісяць маштабныя палотны савецкага мастака Жарнасека: партрэт зборшчыка аўтапакрышак спалучаецца са шляхетнымі грыфонамі на столях.

Музей дваранства і сялянства

Увогуле ляпныя аздобы – славутасць жыліцкага палаца. У адных залях – антычныя сюжэты, у іншых – кветкі ў яркіх колерах народнага стылю. Прыгожа глядзяцца карыятыды ў выглядзе анёлаў. Дзе-нідзе на столях засталася сапраўдная пазалота.

Зараз палац займаюць мастацкая школа, бібліятэка і мясцовы музей. Большасць музейных пакояў – абсалютна пустыя. Палац мае патрэбу ў рэстаўрацыі і напаўненні мэбляй, экспанатамі. Плануецца, што ў будучым тут будзе адкрыты Музей дваранаства і сялянства.

– Тут мноства пакояў і вінтавых лесвіц, – паказвае дырэктарка музея Ірына Шляхтава. – І другое ўражанне – пачуццё супакаення ў гэтых сценах. Нават калі тут было шмат студэнтаў і маяты. Відаць, гэта засталося ад тых людзей, якія ў даўнія часіны прыздяжалі тут бесклапотна бавіць час. А яшчэ ад старых людзей у Жылічах дасюль можна пачуць гісторыі, якія перадаюцца праз пакаленні. Напрыклад, пра тое, як шчодры пан і яго госці кідалі сялянам манеты з балкона палаца...

Палац-прывід

У пачатку ХХ стагоддзя жыліцкім палацам валодаў Эдгар Булгак, малодшы сын заснавальніка. Ён быў халасцяком і спадчыну перадаў свайму пляменніку. Але таго выгнала з палаца рэвалюцыя. Ёсць нават пагалоскі, што апошняга жыліцкага пана забілі непадалёк.

Прамых нашчадкаў у Булгакаў няма. Гавораць, у 1990-х гадах прыязджаў у Жылічы польскі землеўладальнік Анджэй Булгак-Сыракомля і плакаў у палацы.

Мясцовае кіраўніцтва і шэрагоўцы хочуць, каб Жылічы зарабілі на сваім культурным багацці. Пакуль жа на прыгажосці палаца прыязджаюць паглядзець у асноўным школьнікі з Кіраўска. І нездарма яго часта называюць палацам-прывідам: пра яго чулі, але мала хто бачыў. А нават і цяпер там ёсць што паглядзець і чым уразіцца.

Паводле планаў, рэстраўрацыя павінна даць штуршок развіццю турызма. Таму ў палацы, дзе калісьці была аранжэрэя, мяркуюць пабудаваць гатэль. Кіраўніцтва лічыць, што на перспектыву Жылічаў могуць з карысцю выдаткаваць сродкі і прыватнікі.

Сёлета Жылічы сталі аграгарадком, а план наступнага года – навядзенне парадку ў гістарычнай спадчыне.

Сяргей Гутарэвіч

26.12.2007

У Магілёве адрадзілі калядную батлейку

У мастацкім музеі імя Масленнікава школьнікам паказваюць гісторыю нараджэння Хрыста і вясёлыя інтэрмедыі.

Сапраўдная батлейка, якая вандравала па магілёўкім гарадам і вёскам у XIX стагоддзі, цяпер захоўваецца ў Расіі. За мінулым часам гэты каштоўны экспанат трапіў у Дзяржаўны музей этнаграфіі ў Санкт-Пецярбургу.

Беларускія мастакі Алена Іванчанка і Міхаіл Шэпеленка зрабілі дакладную копію той батлейкі, і цяпер магілёўцы могуць на свае вочы пазнаёміцца са старажытным лялечным тэатрам. Вялікая скрыня з каляднай зоркай уверсе і двума паверхамі, населенымі лялькамі, адрозніваецца ад музейнага экспаната толькі сучасным асвятленнем.

Батлейка стала сёлетнім калядным праектам Магілёўскага мастацкага музея. На адмысловых занятках школьнікам расказваюць гісторыю батлейкі, якая прыйшла на Беларусь у сярэдневечча з Заходняй Еўропы. Потым паказваюць калядную п’еску "Цар Ірад". Найбольш папулярныя лялькі  – Марыя і Іосіф з немаўлятам Ісусам, Анёл і Смертка, якая рубіць галаву цару Іраду.

Пасля традыцыйнай каляднай гісторыі ў музеі паказваюць вясёлыя інтэрмедыі. Доктар лечыць паненку вельмі арыгінальнымі слоўнымі парадамі ў п’есцы "Можам вас навучыць, як панскія хваробы лячыць". Бабуля мужна супрацьстаіць памкненням Нячысціка, які ў абход царкоўных і народных традыцыяў схіляе яе да працы ў калядныя святы, у пастаноўцы "Баба і чорт".

– І дзеці, і дарослыя радасна рагочуць з гэтых свецкіх батлеечных гісторыяў, – гавораць у музеі. – Так што тут яны спалучаюць карыснае і прыемнае: атрымліваюць веды пра старажытны лялечны тэатр і свята Нараджэння Хрыстова, ды яшчэ і забаўляюцца.

Магілёўскія школьнікі хозяць знаёміцца з магілёўскай батлейкай цэлымі класамі. Адзін квіток каштуе 750 рублёў.

Сяргей Гутарэвіч

24.12.2007

Магілёўскія донары адстаялі сваё права на ільготы

Сёньня ў Магілёве прайшло пасяджэньня гарадзкога Савету дэпутатаў, на якім аднагалосна прынятае рашэньне аб захаваньні льготаў донарам плязмы й крыві.

Да пасьведчаньня ганаровых донараў будзе выдавацца спэцыяльны дадатак, які гарантуе донарам бясплатны праезд у грамадзкім транспарце ў межах Магілёву.

– Гэта ёсьць перамога, – гаворыць лідэр донарскага руху й старшыня аргкамітэту па стварэньні арганізацыі донараў плязмы й крыві Ігар Каваленка.  – Улада, нарэшце, зьвярнула ўвагу на донараў і іхныя праблемы. Рашэньне гарадзкога Савету дэпутатаў сьведчыць: гораду патрэбны донары.

Акрамя гэтага, донарам гарантуецца адпаведная прыбаўка да пэнсіі й працоўны адпачынак у любы час, як гэта прапісана ў Працоўным кодэксе.

Вітольд Няўрыда

21.12.2007

В Могилеве невозможно починить мобильник

Все мастерские большого города перестали принимать в ремонт телефоны. Причина проста: с 1 декабря никому из предпринимателей не дали сертификат на эту услугу.

В одном из пунктов нынешнего стандарта СТБ 1303 говорится: ремонт мобильных телефонов в течение всего срока эксплуатации должен проводиться в сервисных центрах изготовителя либо его официального представителя. Остальным мастерским оставили право ремонтировать телефоны с истекшим сроком службы, что должно подтверждаться документально. Но если у клиента по какой-то причине нет документов на телефон, принять его в ремонт не имеют права.

– А ведь не секрет, что на руках огромное количество "серых" телефонов, –  говорит мастер. – Да, частников часто обвиняли в некачественном ремонте. Но среди нас есть и опытные спецыа, способные реанимировать практически любой аппарат.

К тому же, говорят предприниматели, клиенты сами могли выбирать мастерскую. А вот монополия еще никогда не шла на пользу потребителю. Она всегда связана с повышением цен и падением качества оказания услуги.

В Могилевский областной центр стандартизации и метрологии обратились лишь несколько предпринимателей, и то лишь за разъяснениями. Мастера признаются: им теперь выгоднее уйти в тень, работать по домам, чинить телефоны знакомых.

Старые мастерские не работают, новые в Могилеве пока не появились. А крайним в этом переустройстве оказались десятки тысяч владельцев мобильных телефонов, для удобства которых, уверяют чиновники, новшества и задумывались.

Сергей Гутаревич

20.12.2007

Жанчына здала сына ў Дом дзіцяці

Напярэдадні Нараджэння Хрыстова яна проста прыйшла і заявіла: стамілася, хлопчык ёй больш не патрэбен. Паўтарагадовы Андрэй стаў сацыяльным сіратой.

Як высветліла міліцэйская праверка, гэтай жанчыне 33 гады, і яна жыве ў адной зь вёсак Магілёўскага раёна. Кабета занята сваімі справамі – нейкімі "калымамі", а сына даручыла даглядаць маці. Аднак неўзабаве бабуля па патрабаванню свайго сужыцеля вярнула ўнука: маўляў, ты маці – твой і клопат. А маці такога цяжару, як уласны сын, не адолела. Такім чынам маленькі Андрэй і трапіў у Дом дзіцяці.

Нядаўна Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці прыняў яшчэ двух немаўлятак, у якіх нават не было імёнаў. Проста іх бацькі не знайшлі часу і сілы, каб зарэгістраваць нованароджаных дзяцей. А потым увогуле адмовіліся ад малых.  

Хлопчыку Быкаву, якому цяпер няма і двух месяцаў, далі ў Доме дзіцяці імя  Даніла. Яго маці нідзе не працуе, мае цяжкае матэрыяльнае становішча і не можа забяспечыць належны дагляд за дзіцём. Гэта афіцыйная фармулёўка, а на справе сведкі расказваюць пра так званы "касмічны загар" алкагольнага паходжання і запазычанасць па кватэрнай плаце ў некалькі мільёнаў рублёў.

Яшчэ адна безыменная дзяўчынка ледзь не стала поўнай цёзкай актуальнай тэлевізійнай гераіні Каці Пушкаровай. Супрацоўнікі Дома дзіцяці, калі даведаліся пра прозвішча трохмесячнай малой, сталі аўтаматычна клікаць яе Кацей. Праўда, маці, месцазнаходжанне якой да нядаўняга часу было невядомае, аб’явілася і выказала сваё меркаванне. Так Пушкарова стала Юляй, але забіраць яе пакуль ніхто не збіраецца.  

Гэтыя немаўляткі будуць жыць у Доме дзіцяці. Там цяпер знаходзіцца каля 150 малых да чатырох гадоў. Прыкладна сто чалавек штогод пакідаюць Дом дзіцяці, але іх месцы тут жа займаюць іншыя сто.

– Людзі! Трэба не грашыць, а рабіць добрыя справы, тым больш напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова, – звяртаецца кіраўніцтва Дома дзіцяці. – Не кідайце сваіх дзяцей, рабіце для іх добрае. Памятайце, што ўсё самае лепшае ў гэтым свеце пачынаецца з дабрыні.

Сяргей Гутарэвіч

19.12.2007

Диплом требует денег. Немалых!

Ежегодная плата за обучение в вузах Могилевщины находится в районе двух миллионов белорусских рублей.

Отечественные вузы, похоже, все увереннее отдают предпочтение платной форме обучения студентов. При этом чиновники от Минобразования заявляют, что студенты оплачивают чуть больше половины от реальных вузовских затрат, а потому плату за обучение пора повышать.

Самым дорогим для студентов вузом области является Белорусско-Российский университет. Здесь первокурсники стационара платят более двух миллионов рублей за учебный год, заочники – 747 тысяч. Плату за обучение желательно вносить своевременно, так как за один день просрочки насчитывается пеня.

В Могилевском госуниверситете продовольствия очнику учиться чуть дешевле, а вот заочнику – дороже.

Примерно одинаковую сумму ежегодно достают из своих и родительских кошельков студенты платных отделений Могилевского филиала Белорусского института правоведения и Могилевского государственного университета им. А. Кулешова – чуть менее двух миллионов рублей. Стоит отметить, что при переводе на каждый следующий курс плата за обучение уменьшается.  

Меньше всего денег из семейного бюджета потребует обучение в Белорусской государственной сельхозакадемии – около полутора миллиона рублей в год. Правда, как утверждают специалисты, реальная стоимость раскрытия секретов работы в сельскохозяйственной сфере как минимум в два раза больше названной суммы.

Куда идут собранные от студентов-платников деньги? В основном на укрепление научной и материальной базы вузов. Так БГСХА содержит около 100 гектаров земли, на которой студенты отрабатывают практические навыки. В университете продовольствия большие деньги тратятся на приобретение необходимых реактивов, продуктов питания для лабораторных исследований. Кроме этого, некоторые вузы обновляют свою компьютерную базу, обустраивают студенческие общежития, выплачивают зарплату преподавателям и т.д.

– Я работаю, а потому могу сам заплатить за свое обучение, – говорит студент-заочник МГУ. – В год плачу около 670 тысяч рублей. Это примерно равняется моей месячной зарплате. А учись я на стационаре, даже и не представляю, как бы выкручивался.   

Решить проблему платного обучения можно разными способами. Например, около 800 жителей области взяли кредиты на обучение под 5 и 11 процентов годовых. Но самый дешевый путь – успешно сдать тесты и попасть в число студентов-бюджетников.

Сергей Гутаревич

19.12.2007

Пенсіянерка асвойвае бізнес

67-гадовая жыхарка Клімавічаў з дапамогай ведаў, вопыту, асабістых сродкаў ды яшчэ крэдытаў наладзіла вытворчасць макарон.

У былым адміністрацыйным будынку камбіната будматэрыялаў, які абанкруціўся, размясцілася цяпер ТАА "Сёмая паралель". Яе заснавальніцай з’яўляецца 67-гадовая Галіна Асмалоўская.  

Працоўны стаж гэтай энергічнай жанчыны сёння сумарна складае 50 гадоў. Яна атрымала ў Маскве адукацыю інжэнера-тэхнолага харчовых вытворчасцяў, працавала на прадпрыемстве і выйшла на пенсію ў 61 год.

–  Я не пабаялася пайсці ў прыватны бізнес, – гаворыць Асмалоўская. – Я проста прыйшла да высновы, што маю прыстойную базу ведаў і вялікі вопыт, які можна прымяніць на справе.

У сваю новую справу Галіна Васільеўна ўклала ўсе асабістыя сродкі, ды яшчэ ўзяла крэдыты. Пазыка цэнтра занятасці абавязвала "Сёмую паралель" стварыць дзесяць працоўных месцаў, і гэтую ўмову прыватніца выканала.

Асмалоўская закупіла расійскае абсталяванне для выпуска макароны хуткага прыгатавання. За суткі тут грузяць спажыўцам ад чатырох да пяці тон прадукцыі.

– У нас добрая рэцэптура, – хваліцца гаспадыня. – Гэта здаровае харчаванне, з бэта-карацінам на аснове морквы. Ніякіх хімічных дадаткаў і фарбаў. А гатаваць макарону трэба ўсяго некалькі хвілін. Хутка, карысна і смачна.

Цяпер для наладжвання больш шырокага збыту Галіна Васільеўна мяркуе набыць сучасную лінію фасоўкі, а для гэтага ўзяць яшчэ адзін крэдыт і адкрыць два новыя працоўныя месцы.   

Самым цяжкім у прыватнай кар’еры клімавіцкай пенсіянеркі быў бадай што першы год, калі давялося рамантаваць будынак, які стаяў закінуты 15 гадоў. Цяпер трэба змагацца з цвіллю і восем разоў бяліць столі, каб яны сапраўды сталі белыя.

Зараз на парадку дня новыя праблемы. Галіна Васільеўна прызнаецца: працуе штодня  па 12 гадзін – без выхадных дзён. Аднак праца і свая справа ёй падабаецца, таму мяркуе бізнес пашыраць. У "Сёмую паралель" прыйшоў і яе дарослы сын, які будзе займацца маркетынгам. Мэта цяпер ужо сямейнага бізнесу – расплаціцца з пазыкамі і нарэшце атрымаць чысты прыбытак.   

Сяргей Гутарэвіч

13.12.2007

Доноры протестуют против отмены льгот

Могилевчане снова пытаются привлечь внимание белорусских и европейских чиновников к своим проблемам со сдачей крови.

Доноры крови и плазмы решили объединиться в местный благотворительный фонд "Капля жизни". И уже есть первый положительный результат борьбы за восстановление льгот: им вернули 40-процентную прибавку к пенсии.

По словам председателя организационного комитета фонда Игоря Коваленко, доноры обратились в Евросоюз и Европарламент с просьбой выслать регламентирующую документацию отношений государства и доноров, чтобы познакомиться с европейской практикой.

– Мы получили большой пакет документов и благодарность за поднятую проблему, актуальную во всех странах Евросоюза, – сообщил Игорь Коваленко. – Суть предоставленных материалов: любое государство должно всеми способами поддерживать донорское движение, потому что потребность крови и плазмы во всем мире растет, а достойной замены этим веществам еще не придумано.

По мнению Игоря Коваленко, возврат прибавки к пенсии – не главный результат борьбы. Важнее то, что проблемы доноров стали темой для обсуждения в кабинетах белорусских чиновников.

Своей кровью они спасают жизни многих людей, но сами очень тяжело переносят вирусные заболевания.

Но то, что доноров причислили к малообеспеченным слоям населения, некоторых из них задело.

– Среди нас есть вполне обеспеченные люди, которые имеют высокое социальное положение, – рассказывает один из наших собеседников. – Нам важен не статус, а целостное внимание государства к сдаче крови и плазмы.   

Еще одной причиной создания фонда стало недовольство работой местного отделения "Красного креста", которое, якобы, самоустранилось от проблемы.    

– Мы совершенно аполитичная общественная организация. Льготы нужны донорам как знак внимания государства, залог того, что оно знает, помнит и заботится об этой категории людей, – говорит Игорь Коваленко. – Ввиду отмены льгот количество доноров резко сократилось, и теперь необходимо просвещать наше население, рассказывать о  положительных и отрицательных моментах донорства. Этим мы и собираемся заниматься.

В начале этого года на учете в Могилевской станции переливания крови стояло около 8,5 тысяч доноров.

Сергей Гутаревич

07.12.2007

Дзіцячая цацка ўзарвалася прама ў краме

У выніку хімічны апёк вока атрымала жанчына. У Магілёў забаўку прывезлі з Масквы.

52-гадовая жыхарка абласнога цэнтра прыйшла ў краму прыглядзець падарункі да Новага года. Пакуль яна стаяла ля прылаўка, дзве маладыя прадавачкі забаўляліся незвычайнай цацкай. Як сведчыла кароткая інструкцыя на англійскай мове, трэба было пляскаць па невялікаму папяроваму пакунку, каб з яго вылятаў паветраны шарык.

Жанчына так і зрабіла. Аднак замест шарыка ёй у твар  нечакана пырснула нейкая вадкасць і абпаліла вока. Давялося тэрмінова звярнуцца па дапамогу ў Магілёўскую гарадскую бальніцу хуткай дапамогі. Медыкі выявілі хімічны апёк рагавіцы вока і параілі шпіталізацыю. Пакупніца, праўда, вырашыла лячыцца амбулаторна.

Высвятленнем абставін гэтага незвычайнага здарэння займаецца міліцыя. Небяспечная цацка канфіскавана. Паводле прадавачкі, яе набылі ў расійскай сталіцы, аднак інфармацыі пра вытворцу цацкі і пастаўшчыка няма.

Бліжэйшым часам будзе зроблена экспертыза, якая дасць адказ – што за хімічнае рэчыва стала прычынай траўмы і наколькі яно сапраўды небяспечнае.

Гэта першы падобны выпадак у Магілёве. Хаця цацкі і іх бяспека для здароўя людзей – актуальная праблема. Тым больш, напярэдадні калядных і навагодніх святаў.

Сяргей Гутарэвіч

05.12.2007

Акцёры збіраюць грошы для дзіцячага хоспіса

У Магілёўскім драматычным тэатры 8 снежня адбудзецца дабрачынны спектакль "Толькі ён мае права мяне пабудзіць".

Гэта шчымлівая гісторыя па п’есе Эрыка-Эмануіла Шмітта "Оскар і Ружовая дама" – пра 10-гадовага хлопчыка, які вырачаны і памірае. Ідэя пастаноўкі нарадзілася пасля мінулагодняй каляднай вечарыны, якую акцёры тэатра наладзілі для пацыентаў дзіцячага хоспіса.

У грамадскай арганізацыі "Магілёўскі дзіцячы хоспіс" аб’ядналіся бацькі дзяцей, якія паміраюць ад невылечных хваробаў – у асноўным анкалагічных. Цяпер пад апекай хоспіса знаходзяцца 12 пацыентаў ад чатырох да 16 гадоў.

Праца з такімі дзецьмі патрабуе не толькі мужнасці і адданасці, але і вялікіх сродкаў. Грошай не стае: дзяржава арганізацыю матэрыяльна не падтрымлівае, усё ліпее на ахвяраваннях ірландскіх і айчынных дабрачыннікаў.  

– Грамадства павінна зрабіць усё магчымае, каб апошнія месяцы, тыдні, дні гэтых бязвінных пакутнікаў прайшлі цывілізавана, – упэўнена выканаўца галоўнай ролі ў спектаклі Алена Дудзіч. – І з тэатральнай сцэны мы хочам нагадаць, што вакол нас дзесяткі такіх Оскараў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.

Большая частка квіткоў на суботні вечар у тэатры ўжо раскуплена. Ініцыятыву падтрымала каталіцкая парафія Магілёва, і спектакль наведае архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.

Кіраўніца Магілёўскага дзіцячага хоспіса Лілія Судзілоўская разлічвае, што сродкаў, сабраных у тэатры, хопіць у прыватнасці на набыццё кастылей 10-гадоваму хлопчыку – старыя ў яго зламаліся. Але рукі ў дзіцяці ўжо вельмі слабыя, таму кастылі павінны трымацца не на локцях, а на падпахах.

– Ведаеце, 90 адсоткаў нашых пацыентаў – з бедных, сацыяльна неабароненых сем’яў, – тлумачыць Лілія Судзілоўская. – Маці дзяцей усе маладыя – 25-30 гадоў. Але лячэнне тэрмінальных дзяцей адбірае ўвесь час і сродкі, і таты часта не вытрымліваюць, сыходзяць. Таму няшчасныя дзеці і іх маці сапраўдны маюць патрэбу ў дапамозе.

Сяргей Гутарэвіч

05.12.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: