Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 20, снежань У Магілёве адрадзілі калядную батлейку
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

У Магілёве адрадзілі калядную батлейку

НаташаПоследнее изменение: 2007-12-24 14:20

У мастацкім музеі імя Масленнікава школьнікам паказваюць гісторыю нараджэння Хрыста і вясёлыя інтэрмедыі.

Сапраўдная батлейка, якая вандравала па магілёўкім гарадам і вёскам у XIX стагоддзі, цяпер захоўваецца ў Расіі. За мінулым часам гэты каштоўны экспанат трапіў у Дзяржаўны музей этнаграфіі ў Санкт-Пецярбургу.

Беларускія мастакі Алена Іванчанка і Міхаіл Шэпеленка зрабілі дакладную копію той батлейкі, і цяпер магілёўцы могуць на свае вочы пазнаёміцца са старажытным лялечным тэатрам. Вялікая скрыня з каляднай зоркай уверсе і двума паверхамі, населенымі лялькамі, адрозніваецца ад музейнага экспаната толькі сучасным асвятленнем.

Батлейка стала сёлетнім калядным праектам Магілёўскага мастацкага музея. На адмысловых занятках школьнікам расказваюць гісторыю батлейкі, якая прыйшла на Беларусь у сярэдневечча з Заходняй Еўропы. Потым паказваюць калядную п’еску "Цар Ірад". Найбольш папулярныя лялькі  – Марыя і Іосіф з немаўлятам Ісусам, Анёл і Смертка, якая рубіць галаву цару Іраду.

Пасля традыцыйнай каляднай гісторыі ў музеі паказваюць вясёлыя інтэрмедыі. Доктар лечыць паненку вельмі арыгінальнымі слоўнымі парадамі ў п’есцы "Можам вас навучыць, як панскія хваробы лячыць". Бабуля мужна супрацьстаіць памкненням Нячысціка, які ў абход царкоўных і народных традыцыяў схіляе яе да працы ў калядныя святы, у пастаноўцы "Баба і чорт".

– І дзеці, і дарослыя радасна рагочуць з гэтых свецкіх батлеечных гісторыяў, – гавораць у музеі. – Так што тут яны спалучаюць карыснае і прыемнае: атрымліваюць веды пра старажытны лялечны тэатр і свята Нараджэння Хрыстова, ды яшчэ і забаўляюцца.

Магілёўскія школьнікі хозяць знаёміцца з магілёўскай батлейкай цэлымі класамі. Адзін квіток каштуе 750 рублёў.

Сяргей Гутарэвіч

24.12.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: