Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 20, снежань Прадпрымальнікі могуць стаць будаўнікамі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прадпрымальнікі могуць стаць будаўнікамі

НаташаПоследнее изменение: 2007-12-28 11:21

Толькі нязначная частка індывідуальных прадпрымальнікаў Магілёўшчыны вырашылася на рэарганізацыю ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.  

Паводле кіраўніцтва  Магілёўскай вобласці, найбольш дынамічна, нават бурна,  развіваецца прыватны сектар эканомікі. Прыватнікі цяпер забяспечваюць прыкладна пятую частку мясцовых бюджэтаў.

У рэгіёне працуюць больш за тры тысячы малых прадпрыемстваў. Іх перспектывы ацэньваюцца вельмі высока. Чаго нельга сказаць пра індывідуальных прадпрымальнікаў.

У вобласці налічваецца прыкладна 26 тысяч ІП. З іх 9,7 тысяч выкарыстоўвалі працу наёмных работнікаў, а таму павінны былі да канца гэтага года зрабіць выбар – як жыць і працаваць далей.

Аднак толькі каля тысячы прадпрымальнікаў заявілі аб намеры рэарганізавацца і стаць ПУП. Астатнія альбо звальняюць работнікаў, альбо пераводзяць іх у прыватныя прадпрымальнікі, альбо арганізоўваюць сямейны бізнес. Найбольш смелыя фіктыўна жэняцца ці выходзяць замуж, каб узнаконіць хаця б яшчэ аднаго наёмнага работніка.

– А я ўвогуле ліквідуюсь, закансервую абсталяванне і буду чакаць лепшых часін, – паведаміў адзін з магілёўскіх прадпырмальнікаў. – Няхай праз 5 ці праз 10 гадоў, але яны прыйдуць. Я ў гэта веру!

– Можна па рознаму ставіцца да новаўвядзенняў, але дзяржава вядзе прадпрымальніцтва ў цывілізаванае рэчышча, – пракаментаваў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. – Спачатку гандлявалі, як хацелі – гэта быў перыяд першаснага накаплення капітала. Я ведаю сур'ёзных бізнесменаў, якія "выраслі" з чаўнакоў. І няхай некаму больна і крыўдна, але трэба пераходзіць на новы ўзровень.

Улады не лічаць, што ў Магілёўскай вобласці ёсць асаблівая вастрыня ў прадпрымальніцткім пытанні. 19 снежня прыватнікі спрабавалі арганізаваць страйк, але ён атрымаўся даволі вялым.

Чыноўнікі заклікаюць да перамоваў і прапануюць разам шукаць выйсце. У прыватнасці, прадпрымальнікам, якія кінуць свой бізнес, абяцаюць дапамагчы працаўладкавацца. Напрыклад, у будаўнічых арганізацыях, якія цяпер спытваюць вялікі дэфіцыт працоўных рук.

Сяргей Гутарэвіч

28.12.2007

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: