Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 1, студзень Выратавальнікі заклікаюць людзей дапамагчы старым
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Выратавальнікі заклікаюць людзей дапамагчы старым

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-29 05:36

З пачатку года ў Магілёўскай вобласці адбыліся 134 пажары, на якіх загінулі 36 чалавек. Пераважная большасць ахвяраў – састарэлыя людзі.

У Магілёве службы МНС праводзяць акцыю "Успомні пра бацькоў". Адзінокія старыя не сочаць за парадкам у хатах і не дбаюць пра бяспеку. Таму выратавальнікі звяртаюцца да ўсіх, хто мае састарэлых бацькоў ці сваякоў, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Іх заклікаюць прыехаць і праверыць спраўнасць электрапрыбораў, адрамантаваць печкі, замяніць электраправодку.

Падобная просьба адрасуецца і кіраўнікам сельскіх гаспадарак: цяперашнія пенсіянеры ўсё жыццё адпрацавалі на грамадства, а цяпер самі маюць патрэбу ў дапамозе.

Колькаць сёлетніх пажараў і іх ахвяраў перавысілі мінулагоднія лічбы. Мабільныя брыгады ў сельскіх раёнах робяць інспекцыі хатаў, дзе жывуць адзінокія старыя, а таксама і праблемныя сем"і.

Але справа тут не толькі ў печках і электраправодках, а ў ладзе жыцця людзей. Паводле статыстыкі, больш за 90% загіблых на леташніх пажарах былі ў нецвярозым стане. А найбольш распаўсюджаная прычына пажараў – неасцярожнае абыходжанне з вагнём. Пад гэтым часта маецца на ўвазе паленне ў ложку.  

Напрыклад, у студзені ў Кіраўскім раёне здарыўся пажар, які ўнес адразу тры жыцці. У хаце ў вёсцы Барчыцы, пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў, у вагні загінулі 72-гадовы пенсіянер, яго жонка і іх 50-гадовы сын, які нідзе не працаваў. Сцэнар, мяркуецца, быў такім: выпілі, запалілі і не патушылі цыгарэты, заснулі і… загінулі.

Сяргей Гутарэвіч

29.01.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: