Як нешта знікла, згубі надзею знайсці
У краіне за год зарэгістравана 103 тысячы крадзяжоў, у болей за 70 тысяч выпадкаў зладзеі не знойдзены.
Напрыклад, у Магілёўскай вобласці ў 2007 годзе ўчынена 23 647 злачынстваў. Меней за пазалетась толькі на няпоўны адсотак. Вялікая колькасць злачынстваў застаецца нераскрытымі: толькі ў кожным другім выпадку праваахоўныя органы знаходзяць злачынцу. Такая тэндэнцыя – агульная для ўсіх рэгіёнаў.
Найбольшая колькасць злачынстваў называецца меней цяжкімі: гэта рабаўніцтвы і крадзяжы – жытла, аўтамабіляў і ўсяго іншага. Раскрывальнасць крадзяжоў – усяго 20 адсоткаў з лішкам.
У чалавека, у якога, да прыкладу, абрабавалі кватэру, знікае пачуццё абароненасці. Матэрыяльны аспект немалаважны: усё жыццё назапашваў – і ў адзін момант усё знікла. Калі не знайшлі злодзея і не кампенсавалі ўрон, то людзі застаюцца незадаволенымі дзеяннямі праваахоўных органаў і ўладаў увогуле. Таму крадзяжы цяпер лічаць злачынствам, небяспечным для грамадства.
Пракуроры маюць намер сёлета прымаць жорсткія меры па нагляду за выкананнем прынцыпа непазбежнасці пакарання: учынена злачынства – віноўнік мусіць быць перададзены правасуддзю. І гэта датычыцца не толькі цяжкіх злачынстваў, але і "банальных" крадзяжоў, якія сёння ў агульнай структуры злачыннасці складаюць прыкладна 70 адсоткаў.
Праваахоўныя органы лічаць: трэба больша актыўна працаваць страхавым кампаніям. А таксама агітаваць грамадзян карыстацца паслугамі ахоўнай службы міліцыі, не грэбаваць любымі сістэмамі для абароны сваёй маёмасці.
Сяргей Гутарэвіч
30.01.2008