Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 2, люты Магілёўцы не ахвяруюць грошы на Ратушу
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёўцы не ахвяруюць грошы на Ратушу

НаташаПоследнее изменение: 2008-02-25 11:37

На спецыяльны рахунак для аднаўлення сімвала горада пакуль паступіла толькі драбяза – нешта накшталт 20-ці  тысяч рублёў.

Праўда, бліжэйшымі днямі там будзе папаўненне. Супрацоўнікі музея гісторыі Магілёва сабралі каля 200 тысяч рублёў, якія пералічаць на рахунак для збору дабрачынных узносаў на будаўніцтва Ратушы.

Музейныя работнікі – зусім не самыя высокааплатныя людзі, але яны вырашылі ахвяраваць дзённы заробак (прыблізна 13-15 тысяч рублёў ад аклада). У адноўленай Ратушы менавіта гэты музей атрымае месца для сваёй экспазіцыі – цяпер каштоўныя экспанаты знаходзяцца ў запасніках з-за недахопу плошчаў.

Ды і ўвогуле, адраджэнне старажытнага сімвала гарадскога самакіравання – знакавая падзея для Магілёва.

Першую драўляную ратушу пабудавалі пасля таго, як у 1577 годзе горад атрымаў магдэбурскае права. Узведзеная пазней каменная Магілёўская ратуша была лепшым творам грамадзянскай архітэктуры Беларусі XVII  стагоддзя.

Ратуша трывала стаяла амаль тры стагоддзі, пакуль у 1957 годзе яе не ўзарвалі.

Падмурак для новай Ратушы заклалі яшчэ ў 1992 годзе. Адноўлена будаўніцтва ў леташнім жніўні, і цяпер ідзе такімі шпаркімі тэмпамі, што магілёўцы здзіўляюцца.

Будыніна з чырвонай цэглы з вежай літаральна расце на гарадскім валу. Будаўнікі працуюць у дзве змены шэсць дзён на тыдзень. Здача Ратушы павінна адбыцца ў ліпені, на летнім свяце горада.

Магілёўскі майстар Генадзь Галоўчык, які мае грамадскую пасаду дазорца гарадскіх гадзіннікаў, вырабляе новы галоўны магілёўскі гадзіннік – ён упрыгожыць вежу новай Ратушы.

Усё гэта добра, але лозунг гарадскіх уладаў "Адрадзім Ратушу разам" так пакуль і не ўвасобіўся ў жыццё. Ініцыятыву гараджане не выяўляюць – сведчыць амаль пусты рахунак для ахвяраванняў. Праўда, час яшчэ ёсць.

Кампанія па збору сродкаў, магчыма, разгарнецца вясной, калі распачнуца традыцыйныя суботнікі. Будаўнікі гавораць, што няма сэнсу выходзіць з сякерамі і рыдлёўкамі на пляцоўку – працоўных рук і тэхнікі тут хапае. А вось грошы будаўніцтву не пашкодзілі б.

Сяргей Гутарэвіч

25.02.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: