Прыдняпроўе № 3, сакавік
|
"Неаплан" сутыкнуўся з маршруткай
У выніку страшнай аварыі на аўтатрасе "Магілёў-Бабруйск" тры чалавекі загінулі і 7 паранены. 24 сакавіка каля 16 гадзін, калі ў Магілёўскай вобласці быў моцны снегапад, на шашы паміж раённым цэнтрам Кіраўск і вёскай Скачок сыткнуліся аўтобус "Неаплан" і маршрутная таксоўка. У аўтобусе ехалі гомельскія дзеці – каля 50 чалавек, разам з дарослымі і кіроўцам. Пачаліся веснавыя вакацыі, і школьнікі накіроўваліся на экскурсію ў Санкт-Пецярбург. У маршрутцы "Магілёў-Бабруйск" ехалі 13 чалавек. Ад моцнага ўдару (гэта, паводле папярэдняй інфармацыі, было амаль што лабавое сутыкненне) аўтобус заваліўся на бок, а рухавік маршруткі адкінула за 15 метраў. З пасажыраў аўтобуса моцна паранена толькі адно дзіця. З пасажыраў маршруткі – тры чалавекі загінулі, 6 паранены. Папярэдне мяркуецца, што маршрутка выехала на сустрэчную паласу ва ўмовах дрэннай бачнасці. Ідзе расследванне трагічнага здарэння. Сяргей Гутарэвіч 24.03.2008
У Магілёве на месцы міні-рынка пабудуюць спарткомплекс
Прадпрымальнікі сабралі каля пяці тысяч подпісаў супраць зруйнавання міні-рынка "Крыніца" на мікрараёне Саломенка. Магілёўскія ўлады ўзялі курс на закрыццё міні-рынкаў і тлумачаць яго імкненнем да цывілізаванага гандлю. Гарвыканкам аб'явіў, што на месцы міні-рынка "Крыніца" з'явіцца вялікі фізкультурна-аздараўленчы комплекс з двума басейнамі і гімнастычнай залай. Не выпадае спрачацца, што спарткомплекс вельмі патрэбны мікрараёну, дзе жыве шмат моладзі і дзяцей. Магчымасць далучыцца да здаровага ладу жыцця і бавіць вольны час з карысцю дапаможа змагацца са злачыннасцю і алкагалізмам. "Але чаму для пабудовы спартыўнага аб'екта трэба зруйнаваць папулярны міні-рынак?" – здзіўляюцца жыхары Саломенкі. Меркаванні людзей падзяліліся. – Спартыўны комплекс будзе сапраўдным храмам здароўя і завершыць эру рынкаў, дзе ўсё дапатопна, брудна і правінцыйна, – кажуць адны. –Мы хочам мець магчымасць набыць непадалёк ад дома танныя тавары, а ў сучасных гандлёвых цэнтрах не знаходзіцца месца бабулям з цыбуляй і яблыкамі, – пярэчаць іншыя. Паводле дэпутата гарсавета Аляксандра Агеева, большасць яго выбаршчыкаў лічыць, што не трэба супрацьпастаўляць спартыўны аб'ект рынку: трэба захаваць рынак і пабудаваць комплекс. На рынку зрабіць рэканструкцыю і навесці парадак, а для спарткомплекса пашукаць у вялікім мікрараёне іншую пляцоўку. Дэпутат прапаноўвае ўладам параіцца з жыхарамі, каб прыняць рашэнне, якое б задаволіла ўсе зацікаўленыя бакі. Калегі Агеева, якія маюць акругі на Саломенцы, сцвярджаюць, што абсалютная большасць народу – за пабудову спартыўнага комплекса. Незадаволеным прадпрымальнікам яны прапануюць даць іншыя працоўныя месцы. Архітэктары тлумачаць, што пляцоўка, дзе цяпер месціцца міні-рынак "Крыніца", усё ж найбольш прыдатная для пабудовы буйнога фізкультурна-аздараўленчага комплексу – па плошчы, інжынерным камунікацыям і транспартнай даступнасці. Улады абяцаюць перанесці рынак у іншае месца, і тут з дзвюх магчымых пляцовак прапануецца выбраць самому народу. У гарвыканкаме мяркуюць бліжэйшым часам правесці сустрэчу, дзе прадстаўнікі ўлады, дэпутаты, прадпрымальнікі і народ абмяркуюць сітуацыю і абвесцяць канчатковае рашэнне. Сяргей Гутарэвіч 24.03.2008
У Магілёве праходзіць маладзёжны тэатральны форум "М*@rt. Кантакт"
Квіткі на спектаклі коштам 10-12 тысяч рублёў магілёўцы раскупілі ўсяго за чатыры дні. За тыдзень яны паглядзяць 13 прэм'ер. У Магілёўскім абласным драматычным тэатры, якому сёлета спаўняецца 120 гадоў, адбылося ўрачыстае адкрыццё форума. "М*@rt. Кантакт праводзіцца ў абласным цэнтры трэццім разам, і яго папулярнасць павялічваецца. Першы спектакль на форуме паказаў Дзяржаўны драматычны тэатр "Приют комедианта" з Санкт-Пецябурга: "PRO Турандот" паводле п’есы Карла Гоццы. Глядацкая зала была поўная. Авангардны спектакль доўжыўся 3,5 гадзіны. У знакамітай казцы пра жорсткую прынцэсу ў інтэрпрэтацыі расійскага тэатра няма аніякай усходняй экзотыкі, а ёсць складаныя пытанні пра самае важнае ў жыцці чалавека. За тыдзень на форуме пакажуць 13 спектакляў. Сёлета ў Магілёў прыехалі тэатры з сямі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Малдовы і Балгарыі. Яны прадстаўляюць эксперыментальныя пастаноўкі, праблемныя спектаклі – пра моладзь і для моладзі. Сёлета націск зроблены на класіку і яе сучасную інтэрпрэтацыю. У форуме бяруць удзел чатыры беларускія трупы. Дзве з іх прадстаўляюць спектаклі на беларускай мове: гэта парадаксальная камедыя Сяргея Гіргеля "Сталіца Эраўнд" у пастаноўцы Рэспубліканскага цэнтра беларускай драматургіі і пластычны спектакль паводле матываў паэмы Янкі Купалы "Яна і я", якую пакажа Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Магілёўцы любяць тэатральны форум за магчымасць паглядзець цікавыя спектаклі. "М*@rt. Кантакт" для рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў азначае шырокія творчыя кантакты: у праграму ўваходзяць творчыя майстэрні, майстар-класы, дыскусійныя сталы, выставы. Дарэчы, з першая выстаў ужо адкрылася: гэта работы тэатральных мастакоў Алега Рыбакова і Андрэя Меранкова, у асноўным у стылі "ню". Форум завершыцца 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра. "Пад заслону" выступіць Дзяржаўнага тэатр нацыяў з Масквы, абноўлены мастацкім кіраўніцтвам Яўгена Міронава. Апасля журы, якое узначальвае прафесар БДУ Таццяна Арлова, уручыць дыпломы пераможцам "М*@rt. Кантакт" – 2008. Сяргей Гутарэвіч 24.03.2008
Магілёўскіх кіраўнікоў вучылі здароваму ладу жыцця
90 працэнтаў з іх мае фактары рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. У лячэбна-дыягнастычным цэнтры мясцовыя вертыкальнікі и дэпутаты прайшлі дыспансерызацыю: наведалі кардыёлага і эндакрынолага, зрабілі кардыяграму, здалі аналіз крыві… І вось высветлілася: з сотні дэпутатаў і кіраўнікоў прыкладна 90 працэнтаў маюць фактары рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых хваробаў – лішняя вага, павышаны ціск, курэнне і гэтак далей. Узровень стрэсаў у большасці – высокі і сярэдні. Таму пачынаць фарміраванне здаровага ладу жыцця кіраўнікам трэба з сябе саміх. Між тым, усе запаветы здаровага ладу жыцця выконвае сёння меней дзесятай часткі насельніцтва Беларусі. Праўда, як сведчаць спецыялісты, заклікі кшталту "Народ, не пі гарэлку і не палі цыгарэты!" плёну сёння не маюць. Людзі вераць у хуткае пазбаўленне ад хваробаў з дапамогай лекаў. Шкоду наносіць рэклама: замест таго, каб параіць унучцы з цяжасцю ў жываце больш не есці, добрая бабуля дастае прэпарат, які дазволіць неадкладна пачаставацца бульбай з мясам. Кіраўнікам Магілёўшчыны прапанавана неадкладна зрабіць рэчы, якія не патрабуюць вялікіх выдаткаў і даследванняў: напрыклад, забараніць паленне на прадпрыемствах, увесці сістэму заахвочвання за здаровы лад жыцця, увесці вытворчую гімнастыку. Усё гэта павінна працаваць на галоўную задачу: сціснуць дымаграфічныя "нажніцы", дзе цяпер смяротнасць перавышае нараджальнасць. Сяргей Гутарэвіч 20.03.2008
Могилевский Дом бытуслуг ожидают перемены
Мнение могилевчан и предпринимателей в очередной раз никто не спрашивает. Важный для города вопрос решается втихаря. Здание бывшего Дома быта, а нынче – "Бизнес-сервис-центра" расположено в самом центре Могилева, прямо напротив горисполкома. В советские времена здесь оказывалось более двух десятков видов бытовых услуг от замены набоек на каблуках до пошива одежды. Несмотря на то, что с тех пор ремонтные мастерские стали частными, разбавились торговыми объектами, а сам Дом быта сменил свое название, суть этого заведения осталась прежней. Под одной крышей сконцентрированы около 80 арендаторов, которые предлагают посетителям свои услуги по ремонту зонтов, обуви, одежды, бытовой техники... Здесь также можно сделать прическу, взять на прокат свадебные наряды и т.д. Но, похоже, Дом быта, как бы он ни назывался, доживает в современном виде последние месяцы. Предприниматели не берутся загадывать, сколько еще времени им работать на прежнем месте. Говорят, уже появился проект капитальной реконструкции пятиэтажки, включающий в себя возведение 18-этажного бизнес-центра, паркинга, сети торговых помещений, спортивно-развлекательного центра. Заказчиком якобы выступает одна из столичных фирм. – На протяжении многих лет мы вкладывали миллионы рублей в аренду, ремонт здания Дома быта, благоустройство территории. За наш счет перекрыли крышу. И теперь мы оказываемся как бы ни при чем? – возмущается один из арендаторов. – Одни городские чиновники говорят, что нам дадут поработать до осени. Другие уверяют – никаких официальных решений не принималось, и нам нечего волноваться. Хочется ясности, а ее нет, – говорит другой предприниматель. – Недавно от нас снова потребовали отремонтировать свои помещения. Мол, без этого не будет продлен договор аренды. И вот мы задумались: в это здание деньги вкладывать или новое искать? – делится своими проблемами третий собеседник. У могилевчан отношение к Дому быта неоднозначное. Он удобно расположен, многие мастера имеют репутацию специалистов на все руки. При этом само здание, построенное в советские времена, славится запутанным лабиринтом коридоров и нелогичностью расположения помещений. Возможно, реконструкция назрела. Но зачем ее готовить втихаря, без учета интересов горожан и арендаторов? Это могилевчанам непонятно. Сергей Гутаревич 19.03.2008
Начались слушания по "Бобруйскому делу"
Школьник, который оказался на скамье подсудимых, обвиняется в похищении человека и убийстве с особой жестокостью. Судебная коллегия по уголовным делам Могилевского областного суда приступила к рассмотрению дела об убийстве, в котором жертвой и главным подозреваемым являются несовершеннолетние бобруйчане. Эта трагедия, случившаяся в августе прошлого года, потрясла не только Бобруйск и Могилевскую область, но и получила резонанс во всей республике. Сначала пропал 10-летний мальчик, потом неизвестный позвонил его родным и потребовал выкуп в размере нескольких тысяч долларов США. Однако в скором времени ребенок был найден мертвым: его утопили в водоеме, до того нанеся многочисленные телесные повреждения разной степени тяжести. Главным подозреваемым оказался ранее не судимый бобруйский школьник 1993 года рождения. Он обвиняется в похищении человека, убийстве с особой жестокостью малолетнего, других преступлениях. В том числе – хищении у жертвы относительно дешевого мобильного телефона. Разбирательство обстоятельств дела проводится в Бобруйске за закрытыми дверями. Если вина подсудимого будет доказана, ему грозит лишение свободы сроком до 15 лет. Сергей Гутаревич 18.03.2008
У Магілёве сакратар пярвічкі БРСМ выйшла з арганізацыі
Вучаніца 10 класа сярэдняй школы №43 Ганна Леўшукова зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара арганізацыі. Гэта – пратэст супраць прымусовай БРСМізацыі старэйшых класаў. Да дырэктара былі выкліканы ўсе класныя кіраўнікі, якім пагражалі звальненнем у тым выпадку, калі дзеці не будуць уступаць у БРСМ. – Яшчэ два тыдні таму, – гаворыць Ганна, – колькасць сяброў БРСМ у нашай школе складала 86 чалавек. Цяпер жа іх ужо 193. Два гады назад, калі я стала сакратаром першаснай арганізацыі, сакратар гарадскога камітэта БРСМ Іна Караткевіч мне казала, што ніхто нікога заганяць у арганізацыю прымусова не будзе, але на справе ўсё аказалася не так. Летась, – працягвае Ганна, - я звярнулася да старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі Дзмітрыя Цімафеенкі з пытаннем: "Як можна выйсці з арганізацыі? " Ён мне адказаў: стане 31 год, вось тады і развітаешся. Аднак пазней я азнаёмілася са Статутам арганізацыі і паводле прапісанай працэдуры падала заяву аб сваім выхадзе з яе шэрагаў. Адразу пасля гэтага школьніца была выклікана на размову да дырэктара школы. Спачатку ёй пагражалі: такія паводзіны будуць адлюстраваны ў характарыстыцы, а ўрэшце папрасілі пачакаць да моманту справаздачна-выбарчай канферэнцыі, пры гэтым параіўшы выйсці з шэрагаў арганізацыі праз месяц пасля яе. – На канферэнцыі прысутнічала галоўны ідэолаг школы і адначасова намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Галіна Каліновіч, – распавядае Ганна. – Яна цалавала ўсіх новых сяброў БРСМ пры ўручэнні членскіх білетаў, а гэта больш за 100 чалавек! Негледзячы на папярэдняю размову я перад усёй заляй заявіла аб сваім выхадзе з арганізацыі. Большасць маіх сябраў віталі маё рашэнне і загарэліся аналагічным жаданнем. Акрамя гэтага, былы сакратар пярвічкі адзначае вышэйшую ступень фармалізму арганізацыі і немагчымасць самарэалізацыі там, у прыватнасці таму, што акцыі ў большай ступені былі накіраваны для справаздачы, а не на рэальныя вынікі. – Пасля таго, як я зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара БРСМ, мне стала лепей дыхаць, – падсумоўвае Ганна. Вітольд Няўрыда 17.03.2008
Предприниматели боятся потерять опору в бизнесе
На Могилевщине из более чем 25 тысяч предпринимателей в ЧУПы на начало марта перерегистрировались менее 1300. В управлении предпринимательства Могилевского облисполкома отмечают проблемы, возникшие при переходе ИП в ЧУП, однако уверены, что бизнесмены области "сделали шаг вперед на пути к цивилизованному бизнесу". Предприниматели, не спешащие становиться юрлицами, дробятся, но сами же признают эту меру вынужденной. Недавно депутаты облсовета на своей сессии увеличили налог для ИП в среднем на 30 процентов. Большинство торговых мест на рынках и торговых центрах Могилевщины продолжают пустовать, товар распродается, предприниматели ищут новые возможности заработка. – Переходя в ЧУП, я теряю опору в своем бизнесе, – рассказывает один из могилевских предпринимателей, все же решивший стать юрлицом. – Мне придется снова начинать с нуля: новые условия работы, новая документация, новые финансовые риски. Другой собеседник объясняет, почему не ждет выгоды от перехода в ЧУП: – После перерегистрации в ЧУП я вынужден закупать товар в России не на рынке, а на фирме, что дороже. Плюс – таможенная пошлина, НДС. Для ведения дел придется прибегать к помощи таможенного агента и бухгалтера, расходы на их содержания также заложу в цену. В итоге мой товар подорожает на треть, станет неконкурентоспособным. И какой смысл в таком бизнесе? А обманывать государство не хочется. Из общения с предпринимателями становится понятно, что в самой большой растерянности оказались те, кто работал в сфере бытовых услуг, а также мелкие торговцы, чей ежемесячный оборот ниже 15-20 миллионов рублей. Кстати, субъектами малого предпринимательства за 2007 год сформировано 20,8 процента налоговых поступлений в бюджет области, что почти на 77 миллиардов рублей (на 23,8 процента) больше, чем ровно год назад. Сергей Гутаревич 11.03.2008
Змагацца з чэргамі дапаможа інтэрнэт
На прыём да доктара ў Магілёўскай цэнтральнай паліклініцы цяпер можна запісацца па электроннай пошце: mcp@mogilev.by. У лісце на элетронны адрас трэба ўказаць свае каардынаты і тэлефон. Атрымаўшы ліст, медрэгістратар аператыўна звязваецца з чалавекам і запісвае яго на прыём. Крыху грувасткая сістэма, але гэта – адзін з першых крокаў на шляху да камп’ютарызацыі працы ўстаноў аховы здароўя ў абласным цэнтры. Пакуль магілёўцы не спяшаюцца карыстацца новай паслугай. За апошні тыдзень у паліклініку прыйшло толькі пяць электронных лістоў. Пішуць у асноўным студэнты, маладыя людзі, якія актыўна карыстаюцца інтэрнэтам. Аднак спецыялісты прагназуюць імклівае змяненне сітуацыі на карысць развіцця камп’ютарных сістэмаў у сферы аховы здароўя – не толькі ў дыягностыцы і лячэнні, але і ў арганізацыі працы з пацыентамі. – Праз пару гадоў? – разважае інжэнер. – Не, значна раней запіс на праём праз інтэрнэт стане абсалютна звыклай справай. Гэта будучае ўсіх бальніц і паліклінік. Кампутары сёння часта выкарыстоўваюцца як друкарскія машынкі альбо накапляльнікі інфармацыі. Каб тэхніка працавала высокаэфектыўна, у цэнтральнай паліклініцы Магілёва ствараецца аўтаматызаваная сістэма кіравання. Будзе лакальная камп’ютарная сетка. Лячэбныя і дыягнастычныя ўстановы спрабуюць наладзіць абмен інфармацыяй. У паліклініцы распрацоўваецца сайт, дзе можна звярнуцца за парадай да спецыяліста. І недалёк той час, калі замест папяровых картак у выглядзе пухнатых агульных сшыткаў пацыент будзе з’яўляцца на прыём з дыскам альбо флэшкай. Усё гэта – будучае, а сёння паліклініка вядзе вайну з жывымі чэргамі. Выдачу квіткоў на прыём да ўрачэй кантралюе камп’ютарная праграма. У кожным квітку ёсць канкрэтны час прыёму. Аднак людзі, пераважна гэта датычыцца састарэлых, прыходзяць да дзвярэй кабінета ад раніцы, горача спрачаюцца з атрымальнікамі квіткоў на ранейшы час і крыўдуюць, што іх, адсядзеўшых у чарзе гадзіны, усё не прымаюць… Медыкі хочуць, каб стыхійныя жывыя чэргі зніклі зусім. Вызначэнне часу прыёму – больш цывілізаваная форма працы, якая гарантуе спакой і парадак. – Гэта проста перажытак савецкага менталітэту, – лічыць медсястра. – Людзі за тым часам усё жыццё ў чэргах стаялі, а цяпер па звычцы ствараюць іх самі. Аднак новы стыль працы і камп’ютарызацыя аблегчаць жыццё і медыкам, і пацыентам. Сяргей Гутарэвіч 07.03.2008
Бялыніцкая гаспадарка прыняла прагноз на адмову ад курэння
На агульным сходзе СВК "Калгас "Радзіма" вырашана: сёлета павінны кінуць курыць 58 працаўнікоў. Барацьба з курэннем ў гэтай сельскай гаспадарцы вядзецца даўно. 14 гадоў таму старшыня калгаса Аляксандр Лапацентаў не толькі сам развітаўся з шматгадовай шкоднай звычкай, але і далучыў да здаровага ладу жыцця ячшэ 30 чалавек. – Гэта хваля некурэння была першым крокам да дысцыпліны, каб захаваць гаспадарку ў пасляперабудовачныя хістанні, – так тлумачыць сваю ідэю Лапацентаў. У "Радзіме" пераконваюць кінуць паліць цыгарэты не на словах, а эканамічным інтарэсам. Некурцам тут даплачваюць 10 працэнтаў да заробку. Калі сярэдні заробак склаў летась 508 тысяч рублёў, то гэта прыкладна 50 тысяч на месяц альбо 600 тысяч на год. Калі не кураць муж і жонка – удвая болей. А яшчэ не трэба плаціць за цыгарэты, ды ёсць надзея ў будучым сэканоміць на леках. Сёння ў "Радзіме" не кураць 230 чалавек, што складае 64 працэнта. Калі да канца года прагноз будзе выкананы і колькасць некурцоў павялічыцца адпаведна, даплата за некурэнне складзе ўжо не 10, а 15 працэнтаў. Таму працаваць над прыцягненнем да здаровага ладу жыцця выгадна ўсім. – Мой муж курыць, і ад гэтага наша сям'я страчвае каля двух мільёнаў рублёў, – паскардзілася жанчына. – Мой муж кінуў і трымаецца ўжо пяць месяцаў, – хваліцца іншая. – У 50 гадоў давялося нарэшце задумацца пра здароўе і жыццё. Мы ўсёй сям'ёй яго падтрымліваем. Нават сімвалічна спалілі пачак дарагіх цыгарэтаў, каб яму было маральна лягчэй. – Мы з жонкай кінулі курыць, і дзеля гэтага елі таблеткі, – расказаў немалады мужчына. – Жонка пасвяжэла, я стаў сябе лепей адчуваць, але ўсё ж самае галоўнае – матэрыяльны стымул, грошы. У "Радзіме" даплачваюць не толькі за некурэнне. Тут стварана і паспяхова дзейнічае свая сістэма заахвочвання людзей. Прычым даплаты складаюць ледзь не палову заробка калгасніка. Тут даплачваюць за тэхналагічную працу і добрыя паводзіны, калі тры гады адпрацаваў без заўвагаў і маеш добрыя вынікі – атрымай двайныя адпускныя. З іншага боку, адзін прагул можа каштаваць недысцыплінаванаму калгасніку вельмі дорага. Кіраўніцтва гаспадаркі лічыць, што такая сістэма цалкам сябе апраўдвае: калгас – перадавік. Гараджане не паедуць працаваць на вёску – таму трэба выхоўваць сваіх сялянаў. Сяргей Гутарэвіч 05.03.2008
Сельскія ўлады складаюць спісы гультаёў, "кулакоў" і п'яніц
На ўлік бяруцца ня толькі тыя, хто нідзе не працуе і каго будуць хіба ці не сілком працаўладкоўваць у сельскія гаспадаркі. Дастанецца і працаголікам… У Благавіцкім сельсавеце Чавсускага раёну ў спіс апошні трапілі 14 чалавек. У асноўным людзі дрэнных паводзінаў, п'яніцы. Іх калісьці выгналі з працы за парушэнне дысцыпліны, але гэты факт выпівох не засмучае. На пляшку гарэлкі заўсёды можна зарабіць у старых, зрабіўшы для іх працу на падворку. Новы стыль існавання падобных людей – на сметніку, палігоне бытавых адходаў, дзе можна знайсці рэчы на продаж альбо збіраць тару. Узрост непрацалюбівых людзей – самы працаздольны, ад 22-х да 48-мі гадоў. Звычайна яны маюць шмат дзяцей і жывуць за кошт дзяржаўнай дапамогі на малых. – У сельскіх гаспадарках не хапае працоўных рук у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, а таму гультаёў абавязкова трэба цягнуць на працу, нават пад пагрозамі, – лічыць адзін з сельскіх кіраўнікоў. Праўда, мізэрныя заробкі ў сельскай гаспадарцы адбіваюць ахвоту працаваць нават у тых, хто імкнецца стаць на шлях выпраўлення. Сярэдні заробак у сельскагаспадарчых кааператывах у Благавічах і па суседству вагаецца ад 340 да 270 тысяч рублёў на месяц, а простыя рабочыя могуць атрымліваць 100-150 тысяч рублёў, на якія пражыць проста немагчыма. Ёсць і яшчэ некалькі спісаў, якія кантралюе мясцовая ўлада. Другі – тых сялянаў, якія не трымаюць падсобную гаспадарку. Ад агароду і жывёлы, канечне, ёсць плён – свае харчы, магчымасць зарабіць дадатковую капейчыну. Але ж і працаваць трэба штодня. Між тым, вяскоўцы старэюць і не маюць сілаў на гаспадарку: летась у Благавіцкім сельсавеце была 161 карова, а сёлета – ужо 115. Маладыя ж цвердзяць пра недахоп часу, эканамічную нявыгаднасць, магчымасці набыць усё неабходнае ў крамеі ўвогуле сучасны лад жыцця. У Чавускім раёне сялянскіх сем’яў, якія не трымаюць падсобныя гаспадаркі, больш за 600. Трэці спіс – людзі, якія сезонна, але трывала ездзяць у Расію зарабляць грошы. Такіх у Благавіцкім сельсавеце – 12 чалавек. Гэта маладыя і моцныя мужчыны. Яны добра зарабляюць на свае сем’і, набылі абстаноўку і бытавую тэхніку. Гвалтоўна гэтых людзей з выгаднай працы ў замежжы не вярнуць. Улады мяркуюць, што ім можна будзе прапанаваць больш выгадныя і бяспечныя ўмовы працы, чым у Расіі, і не меншыя грошы. Аднак такіх працоўных месцаў пакуль не стае. Сяргей Гутарэвіч 04.03.2008
Вадзіцель асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі
За п’яны наезд на кампанію падлеткаў у вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна, у выніку якога 15-гадовая дзяўчына загінула, а 17-гадовы падлетак застаўся інвалідам. 28 лютага калегія Магілёўскага абласнога суда пакінула ў сіле прысуд суда Магілёўскага раёна. Пазбаўленне волі на пяць гадоў – гэта максімальнае пакаранне паводле Крымінальнага кодэкса. Аднак і ён падаўся жыхарам Княжыцаў надта мяккім. 2007 год стаў "чорным" у жыцці вялікай вёскі пад Магілёвам. Узімку пад колы міжгародняй маршруткі трапілі два першакласнікі, якія па пешаходнаму пераходу ішлі ў школу праз шашу: хлопчык загінуў адразу, дзяўчынка была ў коме доўгі час, а потым памерла. 36-гадовы жыхар Мінска быў асуджаны на чатыры гады ў калоніі пасялення. Праз паўгады – новая трагедыя. За рулём аўтамабіля на гэты раз быў п’яны 37-гадовы вартаўнік свінакомплексу, які ўцёк з месца здарэння. Прычым напярэдадні раніцай інспектары ДАІ адабралі ў мужыка правы на кіраванне аўтамабілем, таму што злавілі нецвярозага за рулём. Але гэта не перашкодзіла яму ізноў выпіць, а потым сесці за руль. І ў часе следства, і на судзе вадзіцель сцвярджаў, што нічога не памятае. Тым не менш, суд палічыў яго віну даказанай. Судовы працэс быў цяжкім. Дзеці, нават аправіўшыся ад ран фізічных, пакутуюць ад наступстваў моцнага стрэсу. Яны плакалі, страшна хваляваліся і ўвогуле не хацелі ўзгадваць тую страшную ноч. Цяжкія псіхалагічныя траўмы атрымалі не толькі пацярпелыя, але і проста сведкі здарэння. У Княжыцах прывялі ў парадак падземны пераход, зрабілі там асвятленне. Наземны пераход праз шашу загарадзілі зусім. Цяпер на яго поручнях вісяць памінальныя вянкі. З ініцыятывы ДАІ Магілёўскага раёна, як ў іншых небяспечных месцах з дрэннай рэпутацыяй, праваслаўны святар асвяціў аўтадарогу. Увогуле ў Магілёўскай вобласці ў 2007-м годзе з ўдзелам нецвярозых вадзіцеляў учынена 105 ДТЗ, у якіх 20 чалавек загінулі і 137 атрымалі траўмы. Сяргей Гутарэвіч 01.03.2008 |