Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 4, красавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 4, красавік

Нячысцік спакусіў бацюшку на Вялікі пост

845 тысяч рублёў штрафу і пазбаўленне на тры гады правоў кіроўцы атрымаў 47-гадовы  праваслаўны святар з вёскі Ўсход Магілёўскага раёна Уладзімір Кавальчук.

У ноч з 26 на 27 сакавіка ён быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ на ўласным аўтамабілі BMW-520 у стане алкагольнага ап'янення.

Са словаў супрацоўнікаў ДАІ, айцец Уладзімір хістаўся з боку ў бок і ад яго зыходзіў запах алкаголя. Ад якіх бы то нібыло тлумачэнняў бацюшка адмовіўся, катэгарычна падкрэсліў: "Не піў! "

У судзе супрацоўнікі ДАІ патлумачылі, што святар у гэтую ноч затрымліваўся двойчы. За першым разам з айцом Уладзімірам у машыне была дзяўчына дваццаці пяці год, якая таксама знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Нягледзячы на ДАІшнікі вынеслі яму папярэджанне і адпусцілі.

Аднак праз некалькі гадзін шальны святар быў затрыманы паўторна, у выніку чаго міліцыянты ўжо склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, пасля чаго даставілі яго ў абласны наркалагічны дыспансер на асведчанне. Альконт у крыві быў амаль утрая больш дапусцімай нормы.

Падчас суда айцец Уладзімір заявіў, што нічога не памятае і не прызнае сваю віну.

Трэба адзначыць, што Вялікі пост, распачаўся ў гэтым годзе 10 сакавіка і цягнецца да 26 красавіка (Вялікадня) і забараняе хрысціянам ўжываць алкагольныя напоі.

Вітольд Няўрыда

14.04.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: