Нячысцік спакусіў бацюшку на Вялікі пост
845 тысяч рублёў штрафу і пазбаўленне на тры гады правоў кіроўцы атрымаў 47-гадовы праваслаўны святар з вёскі Ўсход Магілёўскага раёна Уладзімір Кавальчук.
У ноч з 26 на 27 сакавіка ён быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ на ўласным аўтамабілі BMW-520 у стане алкагольнага ап'янення.
Са словаў супрацоўнікаў ДАІ, айцец Уладзімір хістаўся з боку ў бок і ад яго зыходзіў запах алкаголя. Ад якіх бы то нібыло тлумачэнняў бацюшка адмовіўся, катэгарычна падкрэсліў: "Не піў! "
У судзе супрацоўнікі ДАІ патлумачылі, што святар у гэтую ноч затрымліваўся двойчы. За першым разам з айцом Уладзімірам у машыне была дзяўчына дваццаці пяці год, якая таксама знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Нягледзячы на ДАІшнікі вынеслі яму папярэджанне і адпусцілі.
Аднак праз некалькі гадзін шальны святар быў затрыманы паўторна, у выніку чаго міліцыянты ўжо склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, пасля чаго даставілі яго ў абласны наркалагічны дыспансер на асведчанне. Альконт у крыві быў амаль утрая больш дапусцімай нормы.
Падчас суда айцец Уладзімір заявіў, што нічога не памятае і не прызнае сваю віну.
Трэба адзначыць, што Вялікі пост, распачаўся ў гэтым годзе 10 сакавіка і цягнецца да 26 красавіка (Вялікадня) і забараняе хрысціянам ўжываць алкагольныя напоі.
Вітольд Няўрыда
14.04.2008