Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 5, травень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 5, травень

Шок: прыяжджалі тройчы зь няспраўным электрашокам

Тры брыгады "хуткай дапамогі" мусілі выратаваць юнаку жыцьцё, аднак ні ў адной не працаваў дэфібрылятар. Чалавек памёр, а медыкаў нават і не абвінавацілі.

Раённым судом Магілёва разглядаецца крымінальная справа па сьмерці 21-гадовага хлопца, які загінуў у выніку няшчаснага выпадку на будаўніцтве. Галоўны інжынэр адкажа за недагляд, а вось "хуткая дапамога", якая магла выратаваць жыцьцё траўміраванаму, застаецца ў баку.

Выпадак здарыўся на будаўнічых работах у сакавіку мінулага году. Малады электрык уключыў рубільнік, выпадкова ўзяўся за трос пад вялікім напружаньнем, і яго адкінула на шэсьць мэтраў. Рабочыя пачалі рабіць штучны масаж сэрца, да хлопца вярнулася дыханьне, аднак без электрашоку абыйсьціся было немагчыма.

Неўзабаве прыехала кардыёбрыгада хуткай медыцынскай дапамогі, аднак абсталяваньне чамусьці не працавала. Выклікалі на дапамогу яшчэ адну брыгаду. І зноў прыехала машына з паламаным дэфібрылятарам. Не дапамагла і трэцяя брыгада – зноў не спрацавала абсталяваньне. У выніку хлопец загінуў на месцы здарэньня. Па факту сьмерці ўзбудзілі крымінальную справу.

Аднак адказчык у судзе – толькі галоўны інжынэр спадар Чэркас. За недастатковае выкананьне сваіх службовых абавязкаў, у выніку чаго загінуў чалавек, ён можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да пяці гадоў.

А хто адкажа за нявыратаваннае жыцьцё маладога чалавека? Хто адкажа за няспраўнае абсталяваньне на трох машынах ХМД, якія маглі б выратаваць жыцьцё чалавека?

Саша Заяц

26.05.2008

Жанчыны зьвярнуліся да Галіны Лукашэнка, мужчыны – ў пракуратуру

Узрушаныя жыхары дамоў, ля якіх будуецца АЗС, зьвяртаюцца куды толькі можна.

Нагадаем, што ў непасрэднай блізкасьці ад дамоў №65 і 69 па вуліцы Сіманава горада Магілёва пачалося будаўніцтва аўтозаправачнай станцыі. Спачатку адлегласьць ад дома складала 17 мэтраў, а пасьля абяцаньняў мэра спыніць будаўніцтва, забор быў перанесены яшчэ на 15 мэтраў.

На сходкі жыхароў, хто выступае супраць АЗС, адна з жанчын прапанавала зьвярнуцца да жонкі Лукашэнкі. Маўляла, бывала шмат выпадкаў, калі аніхто не дапамагаў, зьвярталіся да яе, і справа вырашалася. Неўзабаве грамадзянкі склалі ліст да Галіны і адвязлі яе сакратару ў Шклоў. А заадно ўспомнілі і пра дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Сяргея Шлапака. Яму таксама вырашылі даслаць скаргу.

Між тым, творчая група "Наш Магілёў" ды іншыя грамадзяне, большасьць з каго мужчыны, асаблівай надзеі на жаночы зварот не ўскладаюць. 19 траўня жыхарамі была пададзена калектыўная скарга з 185 подпісамі ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна горада Магілёва.

– Спадзявацца трэба на сябе, – кажа Максім Кавалёў, жахар дома №69, які і зьвярнуўся да пракуратуры. – У гэтай сітуацыі дапаможа толькі пракуратура, калі не раённая, дык абласная, а не абласная, дык генеральная. Аднак мы будзем ісьці да апошняга.

Плянам разьвіцьця, дарэчы, прадугледжана і чатырохпалосная дарога, якая будзе праходзіць акурат паміж дамамі і запраўкай, на адлегласьці ад дома 13,5 мэтраў. Даведаўшыся пра гэтае, жыхары ўзрушаліся яшчэ болей. "І дарогу мы не дазволім тут пракласьці", гучаць словы амаль з кожнага жыхара.

Саша Заяц

22.05.2008

Мэр абяцаў сам прыехаць і спыніць будаўніцтва АЗС

Пяцёра жыхароў з прылеглых да будаўніцтва аўтазапраўкі дамоў літаральна ўварваліся да старшыні Магілёўскага гарвыканкаму.

Усё пачалося з рэгістрацыі жыхароў на прыём да мэра. Адна з грамадзянак на сваё прозьвішча зарэгістравала чаргу. Аднак іх да гарадзкога наычальніка пускаць не захацелі, маўляў, трэба з пашпартам і зарэгістраваць свае дадзеныя. Праз паўгадзіны спрэчак жанчын усё ж пусьцілі да старшыні.

– Ягоны намесьнік, спадар Студнеў, адразу адзначыў, што на пісьмовы зварот па гэтым пытаньні ўжо дадзены адказ, які, маўляў, пэўна яшчэ не дайшоў да адрэсату, – паведаміла адна з наведвальнікаў мэра, спадарыня Брызгалёва. – Потым спрачаліся ўжо з самім старшынёй. Спачатку ён, быццам бы, не мог зразумець, дзе знаходзіцца будаўніцтва (і гэта старшыня гарвыканкама, які даваў дазвол на будаўніцтва!), а паслья таго, як мы намалявалі падрабязны плян, пачаў пераводзіць тэму на іншае. Пасьля амаль гадзіннай дыскусіі паабяцаў: "Заўтра сам зьежджу на будаўніцтва, мы яго спынім, а ў пятніцу а дванаццатай гадзіне прыходзьце за адказам у гарвыканкам".

Жыхары нібыта й задаволеныя: "Вось, мэр нас пачуў і пабяцаў спыніць". Аднак …

Спадар Студнеў, які ўвесь час быў супраць спыненьня будаўніцтва, у перададзенай копіі адказу на зварот адзначыў: будоўля дазволеная на аснове ўзгодненнай і зацьверджанай дакумэнтацыі, таму аніякіх парушэньняў няма.

Між тым згодна зь інструкцыямі, заказчык павінен правесьці грамадзкія слуханьні. Аднак, іх не было. Але тут ёсьць нюанс: праект будаўніцтва датаваны яшчэ 2003 годам, калі інструкцыі яшчэ не былі ўведзеныЗь іншага боку будаўніцтва праводзіцца ў адпаведнасьці зь генэральным плянам, зацьверджаным Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №332 ад 28 ліпеня 2003 года – тады гэты закон быў ужо ў поўнай моцы, бо прыняты ён яшчэ ў 2005 годзе.

Нягледзячы на абяцаньне Шорыкава, надзеяў на спыненьне будаўніцтва ўсё менш: ужо ўсталявалі нейкія слупы, прывезлі блёкі. Большая частка ініцыятыўных жыхароў не спадзяваюцца на дапамогу гарвыканкаму – тых, хто гэта дазволіў.

– Я ня веру, што заўтра спыніцца будаўніцтва. Абяцанкі мэра – проста адчэпка. Адзінае, што нам дапаможа – гэта пракуратура, – адзначыў Максім, жыхар дому нумар 69. – Вось паглядзім…

Саша Заяц

15.05.2008

Мэдыкі патрабуюць вянуць донарам бясплатны праезд

Бабруйскія й горацкія лекары шукаюць падтрымкі ў дэпутатаў мясцовых саветаў. Чаму яны клапоцяцца пра донараў, зь якімі ў рэгіёне праблемаў няма?

Галоўны лекар Бабруйскай занальнай станцыі пераліваньня крыві Людміла Ягорава спадзяецца, што дэпутаты сваім станоўчым рашэньнем прызнаюць заслугі донараў перад людзьмі й грамадзтвам:

– Гэта ўсё ж адзнака таго, што дзяржава думае пра гэтых людзей і з удзячнасьцю да іх ставіцца. Дарослыя людзі, як і дзеці: падзякаваў, ім ужо прыемна. Псыхаэмацыйны настрой будзе некалькі другога, ужо станоўчага парадку.

Паводле Людмілы Ягоравай, у Бабруйску няма гэткага заняпаду донарства, як напрыклад у Магілёве й іншых абласных цэнтрах. У чым прычына, мэдык не сказала.

Спадарыня Ягорава, сьцьвярджае, што ў іх чатыры тысячы актыўных донараў. Усяго ж на ўліку занальнай станцыі пераліваньня крыві васемнаццаць тысяч чалавек. Штогод бабруйчане здаюць чатыры тысячы восемсот літраў крыві.

Вярнуць донарам бясплатны праезд у гарадзкім транспарце намагаецца й адміністрацыя Горацкай раённай бальніцы. Па падтрымку зьвярнуліся ў мясцовы савет дэпутатаў:

– Асабіста я размаўляў са старшынёй савету. Ён сказаў, што 23 траўня будзе сэсія, і прымуць гэтае рашэньне. Праезд па горадзе ня танны. Сярод нашых донараў заможных людзей няма. Таму кожная капейчына ўсё такі нейкая дапамога, – зазначыў галоўны лекар аддзяленьня пераліваньня крыві Ўладзімер Балобін.

Паводле мэдыка, у Горках таксама няма праблемаў з донарствам. Актыўна здаюць кроў каля 200 чалавек. Больш за траціну сярод іх – студэнты сельгасакадэміі. Кроў здаюць таксама мэдработнікі, санітаркі ды дзясятак пэдагогаў. Усяго ганаровых донараў у раёне каля ста чалавек, менавіта яны прэтэндуюць на бясплатны праезд у гарадзкім транспарце.

Што вымушае мэдыкаў змагацца за донарскія льготы? Адказвае кіраўнік донарскай няўрадавай арганізацыі "Кропля жыцьця" Ігар Каваленка:

– Па-першае, яны самі донары. Па-другое, толькі мэдыкам вядома, чаго вартая праца донараў.

Дык чаму мэдыкам проста не казаць пра гэта? Працягвае спадар Каваленка:

– Яны баяцца за сваю працу, за сваю сям’ю й таму ухіляюцца ад шчырага адказу.

Ігар Каваленка, кажа, што калі б не ўдалося адстаяць бясплатнага праезду ў грамадзкім транспарце для донараў у Магілёве, наўрад ці бабруйскія й горацкія мэдыкі наважыліся б патрабаваць таго ж для сваіх донараў.

У Магілёве донары пачалі бараніць свае льготы яшчэ леташнім траўнем. У чэрвені група іх праводзіла тыднёвы папераджальны страйк.

Донарам удалося захаваць саракапрацэнтную надбаўку да пэнсіі, магчымасьць сыходзіць у адпачынак у любы зручны час. Акрамя таго, толькі магілёўскія донары адстаялі бясплатны праезд у грамадзкім транспарце ў межах гораду.

Донараў усё ж пазбавілі дзьвюх важных кампэнсацыяў: пяцідзесяціпрацэнтнай зьніжкі на набыцьцё мэдычных прэпаратаў і бясплатнага пратэзаваньня зубоў.

Алесь Асіпцоў

07.05.2008

Улады дазволілі будаваць "парахавую бочку"

За 50 мэтраў ад жылых дамоў будуюць аўтазапраўку. Жыхары супраць. Яны не жадаюць увесь час дыхаць выпарваньнямі нафтапрадуктаў і чакаць патэнцыйных непрыемнасьцяў.

Ня так даўно жыхароў дамоў 65 і 69 на вуліцы Сіманава ў Магілёве напужаў забор, які хутка ўзрос побач з дамамі. Праз пару дзён паставілі будаўнічую будку. Аб’ект будоўлі – аўтазапраўка. Дарэчы, аб гэтым жыхары даведаліся самі, патэлефанаваўшы ў дзяржбуддагляд. Як заўжды анікога іхны пункт погляду не цікавіў.

– Канечне, мы супраць гэтай будоўлі, – адзначае Ларыса, жыхарка дому №69. – Гэта ж з вакна ня высунуцца – увесь час дыхаць выпарваньнямі бэнзіну проста немагчыма. Тым больш, поле на якім плянуецца будоўля, вялікае. Аб'ект можна было перанесьці далей – на сярэдзіну, аднак чамусьці заказчыкам дазволілі "ляпіцца" бліжэй да жылых дамоў. Аб якім здароўі нашых дзяцей цяпер казаць?!

Аднак грамадзяне здавацца не зьбіраюцца. Згодна зь Інструкцыяй аб парадку правядзеньня адзнакі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе заплянаванай гаспадарчай і іншай дзейнасьцю ў Рэспубліцы Беларусь, зацьверджанай пастановай Міністэрства прыроды ад 17.06.2005г. №30, заказчык павінен правесьці грамадзкія слуханьні і ўсебаковае вывучэньне прапаноў аб рэалізацыі заплянаванай дзейнасьці, павінен арганізаваць удзел грамадзянаў у працэсе правядзеньня падобных экспэртыз. Аднак яны ізноў у баку.

– Мы будзем зьбіраць подпісы і пісаць лісты, – заяўляе ўзрушаны жыхар суседняга з будоўляй дому №69, – здавацца не зьбіраемся. Мы не жадаем увесь час жыць на "парахавой бочцы".

Дагэтуль з вокнаў адкрываўся вельмі прыгожы краявід на Сьвятое возера, якое знаходзіцца за 200 мэтраў. Хто не прыходзіў у  госьці, усе захапляліся. А цяпер краявід спаскуджаны "парахавой бочкай", якая ў любы момант ураз можа зьнішчыць як мінімум 260 кватэр.

Саша Заяц

05.05.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: