Прыдняпроўе № 6, ліпень
|
Чорны піяр + адмена сацыяльных льготаў = нежаданне падпісвацца за кандыдата ў дэпутаты
Людзі адмаўляюцца падпісвацца за незалежнага кандыдата ў дэпутаты Аляксея Паўлоўскага з-за чорнага піяра, які распаўсюджвае супраць яго ўлада і з-за адмены сацыяльных льготаў. Падчас збору подпісаў незалежны кандыдат ў дэпутаты Аляксей Паўлоўскі сутыкнуўся з неардынарнай сітуацыяй, якая пазней паўтарылася шмат разоў. Справа ў тым, што некаторыя жыхары дамоў адмовіліся даваць за яго свае подпісы, матывуючы гэта тым, што дырэктар сярэдняй школы № 33 спадар Нікіфарэнка склікаў паседжанні бацькоў, на якіх паведамляў ім і школьнікам, што спадар Аляксей Паўлоўскі дармаед, два гады нідзе не працаваў і жыў за кошт дзіцячых дапамог і што за яго не варта ні падпісвацца, ні галасаваць. Аляксей Паўлоўскі адзначае, што спадар Нікіфарэнка зрабіў гэта наўмысна, каб у людзей да яго асобы было адмоўнае стаўденне. – З падобным выпадкам, – гаворыць кандыдат у дэпутаты, – я сутыкнуўся і ў раёне сярэдняй школы №26 па вуліцы Будаўнікоў, дзе дырэктар школы спадар Макарчыкаў хадзіў разам з настаўніцай рускай мовы па класах і паведамляў вучням старэйшых класаў, каб іх бацькі не галасавалі за мяне. З гэтай нагоды спадар Паўлоўскі падаваў скаргу ў Пракуратуру, якую падпісала дзесяць бацькоў гэтых дзяцей. І суд, і пракуратура адмовіліся разглядаць справу з-за таго, што факты не пацвердзіліся, бо супрацоўнікі Пракуратуры выклікалі на размову дырэктара школы, які сказаў, што нічога такога не рабіў, а тых, хто быў сведкам ягоных выказванняў Пракуратура чамусці не выклікалі. – Мне вельмі крыўдна, – гаворыць Аляксей, – сапраўды факт беспрацоўя меў месца. Мяне незаконна звальнілі з працы па артыкулу. Аднак я ні ў якім разе не жыў за сацыяльную дапамогу дзяцей. Я выйграў 10 судоў па справе свайго незаконнага звальнення і будаўнічы трэст №12, месца маёй былой працы, на працягу двух год выплочваў мне грашовую кампенсацыю. Акрамя гэтага ў мяне ёсць кавалак зямлі, на якім я пастаянна працую. Негледзячы на ўсё гэта, Аляксей поўны аптымізма. За два дні яго ініцыятыўная група сабрала ўжо 140 подпісаў. Супрацьдзеянне ўладаў у гэтым працэсе, на яго думку добры знак – улада глядзіць на яго з небяспекай як на патэнцыйнага дэпутата. А здавацца ён пакуль яшчэ не збіраецца. Акрамя гэтай праблемы кандыдат у дэпутаты сутыкнуўся з нежаданнем людзей падпісвацца і галасаваць яшчэ і па другой прычыне. – Жыхары розных дамоў патлумачылі сваё нежаданне падпісвацца і хадзіць на галасаванне яшчэ і таму, што ўлада адмяніла сацыяльныя льготы. Яны ўжо нікому і ні ў што не вераць, таму і становяцца абыякавымі да выбарчай кампаніі, – адзначыў Аляксей Паўлоўскі. Вітольд Няўрыда 28.07.2008
Помог застеклить окна и подключить радио
Могилёвский активист Алексей Павловский заставил чиновников навести порядок ещё в одном общежитии города. В апреле этого года к Алексею Павловскому обратились жильцы общежития по улице Строителей, которое находится в ведомстве ЖКХ Стройтреста 12. Зная Алексея как активного человека ещё со времён президентских выборов и выборов в местные советы, они попросили его составить жалобу в местные органы власти. Причиной обращения послужило отсутствие детской площадки возле дома, выбитые стёкла в коридорах и на кухнях. Жильцов также обязывали платить за услуги радио точек, которые в доме давно "заглушены". Жалобу подписали два десятка человек. Реакция на неё со стороны властей была негативная. Представители ЖКХ строительного управления устроили собрание, на котором пригрозили выселить из общежития всех недовольных. Понятно, что многие из подписантов испугались. Но только не Алексей Павловский. – Не в моих правилах отступать, тем более, когда начинают запугивать людей, – говорит неугодный властям, но признанный людьми народный представитель. Алексей написал письмо в Прокуратуру Ленинского района, приложив необходимые документы. Главными аргументами стали факты, что люди в виду отсутствия радиоточек, не имеют полной информации о происходящих в мире событиях, ну, а выбитые окна идут вразрез с президентской директивой об энергосбережении. Как бы кому ни показалось странным, но в ответ он получил два положительных ответа из районной прокуратуры и администрации. Из них следует, что виновные должностные лица ЖКК Стройтреста 12 привлечены к административной ответственности за допущенные нарушения. Кроме того, были удовлетворены все требования, указанные в жалобе: была оборудована детская площадка. До конца июля обещают восстановить радиоточки, а вставить стёкла – к началу отопительного сезона. – Мы очень благодарны Алексею Семёновичу за его настойчивость и теперь понимаем, что если не бояться и требовать своего, то обязательно можно чего-то добиться, – резюмирует один из жильцов общежития Андрей Иванов. Грядут парламентские выборы. Алексей Павловский собирается баллотироваться в округе, где постоянно помогает людям. Какой выбор могут сделать простые люди, в общем очевидно. Ну, а "пропустят" ли Алексея в депутаты согласно поданным за него голосам, покажет время. Алекс Вольный 23.07.2008
Магілёў жыве ў Савецкім Саюзе?
На будынку Дома саветаў да гэтага часу красуецца герб БССР. Гараджане альбо не заўважаюць, альбо проста лічаць Беларусь дагэтуль савецкай дзяржавай. Гэты "помнік гісторыі" доўгі час чамусці не заўважаў і я. Можа таму, што не вельмі ўважліва прыглядваўся. Увагу да герба прыцягнуў сябра, з якім мы міналі будынак. Усё як "трэба" – серп і молат, і знізу надпіс "БССР". Такі ж герб быў на будынку Беларуска-расейскагауўніверсітэта, які знаходзіцца насупраць і дзе раней месьціўся КДБ. Аднак год восем таму стары герб адтуль зьнялі, а ягонае месца зафарбавалі. Мой знаёмец гербавую недарэчнасьць заўважыў даўно, а на маё пытаньне "Чаму ж нікуды не звяртаўся, каб выправіць недарэчную сітуацыю", адказаў: "Таму што сённяшняя Беларусь насамрэч застаецца ранейшай, яшчэ той – савецкай Беларуссю. Тым больш, напэўна, ва ўлады няма грошаў на замену дзяржаўнага сімвала”. Саша Заяц 21.07.2008
Два дэмакраты патрапілі ў акруговыя выбарчыя камісіі
Сумеснае паседжанне прэзідыума Магілёўскага аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама, на якім быў зацверджаны спіс сябраў акруговых выбарчых камісій, цягнулася не больш 30 хвілін і праходзіла з грубымі парушэннямі. На паседжанне ў якасці назіральнікаў былі дапушчаны праваабаронца Барыс Бухель, сябра РПА "Беларускі Хельсенккскі камітэт" Наталля Самахвалава, лідэры абласных арганізацый БНФ і ПКБ Рыгор Кастусёў і Валеры Беразіенка. З 240 пададзеных заяваў сябрамі акруговых камісій сталі 169 чалавек, сярод іх ёсць і два прадстаўніка ад дэмакратычных сілаў – Пётр Мігурскі, сябра Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і Валеры Беразіенка, абласны лідэр Партыі камуністаў Беларускай. Да паседжання не было дапушчана каля 15 чалавек, якія выявілі жаданне прыняць у ім удзел. Пераважна гэта былі вылучэнцы ў склад выбарчых камісій ад дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што сумеснае пасяджэнне прэзідыума аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама цягнулася не больш 30 хвілін і праходзіла з грубымі парушэннямі. – Па-першае, – гаворыць праваабаронца, – адсутнічала працэдура галасавання пры зацвярджэнні складу камісій. Па-другое – не былі прадстаўлены ўсе прысутныя прадстаўнікі прэзідыума аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама, ў выніку чаго не магчыма казаць аб наяўнасці кворуму пад час паседжання, альбо аб яго адсутнасці. Барыс Бухель адзначае, што быў прынцып, адпаведна якому не ўключалі ў склад выбарчых камісій – гэта асобы якія старэй за 75 год і часова беспрацоўныя. Трэба адзначыць, што першапачаткова лідэра абласной партыі ПКБ Валеры Беразіенка спачатку не ўключылі ў склад акруговай выбарчай камісіі. Тады ён устаў і запытаў чаму яго не ўключылі ў склад камісіі, маўляў: "Я прафесар, доктар навук і мне яшчэ далёка да 75!" На яго выказванне старшыня аблвыканкама Барыс Батура даў загад аб тым каб спадара Беразіенку ўключылі ў склад акруговай выбарчай камісіі. Пасля паседжання Барыс Бухель запытаў куды падаваць пратаколы паседжанняў, на якіх вылучаны незалежныя назіральнікі ад МГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтар", Беларускага Народнага Фронту "Адраджэння", Партыі камуністаў Беларускай і магілёўскай гарадской дабрачынай арганізацыі "Отклик", і як патрапіць на першыя паседжанні акруговых выбарчых камісій. На яго пытанне быў адказ, што на сумесным паседжанні прэзідыума аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама толькі ствараюцца акруговыя выбарчыя камісіі і неабходна звяртацца непасрэдна да ўжо ўтвораных камісій, то бок у адміністрацыі раёнаў дзе яны ўтвораны. – Я хадзіў у адміністрацыю Ленінскага раёна, – гаворыць праваабаронца, але там мяне адправілі назад у аблвыканкам! Праваабаронца адзначае, што ён раздаў пратаколы паседжанняў гэтых арганізацый сябрам розных дэмакратычных арганаізацый, каб яны караўлілі месца і час правядзення паседжанняў гэтых камісій у адміністрацыях Ленінскага, Кастрычніцкага, Магілёўскага раёна і аблвыканкаме. – Адпаведна закону, – гаворыць Барыс Бухель, – арганізацыйныя паседжанні камісій мусяць адбыцца на працягу трох дзён з моманту іх стварэння. Хаця тэрмін мусіць пачынацца 15 ліпеня, ёсць вельмі вялікая верагоднасць таго, што першыя паседжанні пройдуць ужо 14 ліпеня – з трох да пяці гадзінаў. Вітольд Няўрыда 15.07.2008
Ці па карману магілёўцам таун-хаўз?
Скончваецца будоўля першага ў Магілёве таун-хаўза. Навінка гарадскога жыллёвага будаўніцтва ўжо прыцягвае ўвагу не толькі магілёўцаў, але і жыхароў Расіі. Таун-хаўз уяўляе сабой сем аб’яднаных у адно цэлае трохпавярховых катэджаў, якія маюць самастойную сістэму атаплення, гараж і паўтары соткі зямлі. У дамах незвычайная планіроўка, шмат падсобных памяшканняў, якія можна прыстасаваць пад гардэроб, альбо нават і саўну. У адпаведнасці з генеральным планам развіцця горада ў новы квартал горада павінна ўвайсці ў агульнай колькасці 52 сблакіраваных катэджа. Ужо закладзены фундамент пад другі такі ж самы комплекс. Усе домікі будуць размешчаны паўздоўж Мінскай шашы. Кошт квадратнага метра складае каля 800 даляраў. Пяць сярэдніх дамоў маюць плошчу 189 квадратных метраў, а два крайнія – па 289 кожны. Можна падлічыць, што жыллё (без рамонту) каштуе ад 151 да да 231 тысячы даляраў. У Заходняй Еўропе, такія дамы вельмі папулярныя. З аднаго боку жывеш у экалагічна чыстай загараднай зоне, з другага – катэдж такога кшталту значна танней, чым індывідуальны асабняк за кошт адзіных камунікацый – вады, газа, электраэнэргіі, тэлефоннай лініі. Са словаў Івана Канапліцкага, дырэктара Магілёўскага філіала ААТ "Мінсервіс", навінка гарадскога жыллёвага будаўніцтва ўжо пачынае прыцягваць увагу не толькі магілёўцаў, але і жыхароў Расіі. Беларусы, якія калісці з’ехалі ў Маскву, ці Санкт-Пецярбург не супраць выйшаўшы на пенсію, вярнуцца на радзіму. Тым больш што грошай, ад продажу звычайнай трохпакаёвай кватэры ў сталіцы Расіі ў шматпавярховым доме хопіць на ўтульны трохпавярховы катэдж магілёўскага таўн-хаўза. Для шэраговых магілёўцаў таун-хаўз дарагое задавальненне. Сярэдні кошт на аднапакаёвую кватэру ў горадзе складае каля 40-45 тысяч даляраў, 60 тысяч каштуе двухпакаёўка, 70-80 тысяч каштуюць "трошкі". Нават пры продажы сваёй уласнай кватэры ніхто з магілёўцаў не зможа дазволіць сабе такое жыллё. Магілёўцы сапраўды згаджаюцца з тым, што такі катэдж можа дазволіць сабе толькі маскоўскі беларус, у іншым выпадку стаць уласнікам такога катэджу можна толькі выпадковы выйграш яго ў латэрэю. Вітольд Няўрыда 14.07.2008
У Магілёве бяздомныя знішчаюць будынак 1910 года
Пасля адсялення ў новыя кватэры жыхароў з дамоў па вуліцы Лазарэнкі 13 і 15, старыя будынкі засталіся без нагляду мясцовай улады і паціху развароўваюцца бамжамі ды п’яніцамі. – Калі адсялялі жыхароў, – гаворыць жыхарка суседняга дома №17 Наталья Самахвалава, – то ім забаранялі забіраць з сабой дзверы, вокны, сантэхніку і г.д. Але адселены дом застаўся без аховы і пачаўся паступова развароўвацца. Кожную ноч шум з дома №15 не дае нам спаць жыхарам. Кожную ноч з яго нешта вынасяць: ванны,унітазы, вокны, металічныя дзверы і пакінутую былымі жыхарамі мэблю. У гэтым доме тры разы ўжо быў пажар. Столькі ж разоў сюды прыязджалі яго тушыць пажарныя і міліцыя. Але пакуль так усё і застаецца – ніякіх мер не прынята. – Гэты дом адносіцца да пачатку ХХ стагоддзя і прадстаўляе архітэктурную каштоўнасць, – гаворыць дырэктар магілёўскага праваабарончага цэнтра Ўладзімір Краўчанка. – Не так шмат дамоў гэтага перыяда захавалася ў Магілёве. Гэты будынак, па дадзеным мясцовай газеты "Магілёўскія ведамасці", здаецца альбо ў арэнду, альбо выстаўляецца на продаж. Дзякуючы такому стаўленню мясцовых уладаў да праблемы, дом з кожным месяцам губляе свой рэальны кошт. Міліцыя, хоць і затрымлівала злодзееў, якія раскрадалі і падпальвалі дом, ніякіх мераў не прадпрыняла. Яны спасылаюцца на тое, што дом "бесхозный". Адзінае тлумачэнне таму, што адбываецца – гэта альбо давесці дом да такога становішча, каб потым яго прадаць па вельмі таннаму кошту, альбо паставіць пытанне аб яго зносе і пабудове на яго месцы новага дома, бо гэта вельмі добрае месца, якое знаходзіцца ў самым цэнтры горада. – Будынак знаходзіцца на балансе домакіравання, – працягвае праваабаронца, – якое таксама бездзейнічае. У начальніка ЖЭУ не хапае розуму паставіць у пад’езд дзверы і зачыніць іх на ключ, каб туды ніхто не трапіў. Службовыя асобы, якія павінны сачыць за парадкам і рэагаваць на скаргі жыльцоў суседняга дома, што неаднаразова звярталіся з просьбай прыняць меры, не звяртаюць на іх аніякай увагі. Уладзімір Краўчанка падкрэслівае, што ідзе знішчэнне аб’екта, якому спрыяюць не толькі злодзеі і мясцовыя бамжы, але і кіраўніцтва горада. Ён лічыць, што па гэтаму факту неабходна ўзбудзіць крымінальную справу і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, работнікаў мясцовага домаўпраўлення і гарвыканкама, якія адмаўляюцца выконваць свае абавязкі. Вітольд Няўрыда 11.07.2008
"Жылкамунгас" абкрадвае жыхароў?
"Жылкамунгас" у Краснапольскім раёне зьбіраў адлічэньні на капітальны рамонт з жыхароў прыватнага дома. Развязкай сталася судовая справа. Заяўляльнікам зыску выступілі зусім не жыхары, а самі камунальнікі. У сям’і, якая пражывае ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці ў прыватным аднакватэрным доме, накапілася запазычанасьць па камунальным адлічэньням. За перыяд з сакавіка па кастрычнік мінулага года яны павінныя 247 910 рублёў. У сваёй заяве Краснапольскаму суду УПКП "Жылкамунгас" пазначае, што гэтая запазычанасьць утварылася па квартплаце за ацяпленьне, водазабесьпячэньне і адлічэньні на капітальны рамонт. Аднак суд задаволіў зыск толькі часткова – на суму 158 510 рублёў, выкрэсліўшы з першапачтаковай адлічэньні на "капрамонт". Аднак камунальнікі з рашэньнем суда не згадзіліся і направілі скаргу ў Магілёўскі абласны суд. У выніку праверкі справы, абласны суд прызнаў рашэньне раённага правільным. Падставай для такой высновы стаў артыкул 51 Жыльлёвага кодэксу, які пазначае, што адлічэньні сродак на капітальны рамонт мае месца толькі жыхарамі шматкватэрных дамоў. А што датычыцца аднакватэрнага дома, парадак і наяўнасьць такіх адлічэньняў павінны быць адлюстраваны ў дамаўленьні найма жыльлёвага памяшканьня. А такога дамаўленьня з адказчыкамі падпісана не было. Зьдзіўляе той фатк, што "Жылкамунгас" не ведае Жыльлёвага кодэксу. Таму ёсьць верагоднасьць, што кожнага з нас камунальнікі адкрыта могуць абкрадаць. Будзьце пільнымі, юрыдычна граматнымі і правярайце свае адлічэньні! Саша Заяц 11.07.2008
Магілёўскае КДБ дапытала актывіста БНФ
Магілёўскае КДБ выклікала Зміцера Салаўёва з нагоды выбуха ў Менску 4 ліпеня падчас святочнага канцэрту. Зміцер распавёў, што ён атрымаў позву па якой і прыйшоў у прызначанае месца і час. Допыт праводзіў супрацоўнік КДБ маёр Грыбайла. Ён распытваў Зміцера пра тое ў якім месцы ён знаходзіўся падчас выбуху, з кім быў у гэты момант і хто можа гэта пацьвердзіць. Размова доўжылася каля 40 хвілін. – 3 ліпеня, – гаворыць Зміцер Салаўёў, – я сапраўды быў у Менску. Але не зразумела, чаму з больш чым паўмільёна прысутных звярнулі ўвагу на мяне ды іншых актывістаў апазіцыі? Быць незадаволеным – не азначае быць тэрарыстам. Акрамя Салаўёва, супрацоўнікі КДБ тэлефанавалі дамоў старшыні абласной арганізацыі БНФ Рыгору Кастусёву і таксама жадалі з ім сустрэцца. Але не засталі яго дома. Спадар Кастусёў паведаміў Bulletinonline.org, што падчас выбуху ён знаходзіўся ў Магілёве. Можна прагназаваць што і ён у бліжэйшы час будзе дапытаны супрацоўнікамі КДБ. Вітольд Няўрыда 09.07.2008
Актывіста "Маладога Фронта" выключаюць з магілёўскага ўніверсітэта
Аб гэтым паведаміў студэнт першага курса Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова Расціслаў Панкратаў, пасля адбыўшайся размовы з дэканам факультэта. – Ціск на мяне пачаўся яшчэ з восені 2007 года, калі мяне пачалі выклікаць на размовы супрацоўнікі КДБ, – гаворыць Расціслаў. З красавіка гэтага года на мяне пачалі ціснуць праз дэканат. Мне неаднаразова прапаноўвалі забраць дакументы з ўніверсітэта па свайму асабістаму жаданню, але я адмаўляўся. Трэба адзначыць, што першую сесію я здаў паспяхова, без пераздач. На другой жа мяне проста завалілі. Да першага іспыта мяне не дапусцілі, а яшчэ на двух мне паставілі дрэнныя адзнакі. Сёмага ліпеня, дэкан факультэта, сказаў, што я буду адлічаны з ўніверсітэта за непаспяховасць. Сваё адлічэнне Расціслаў бачыць вынікам сваёй палітычнай актыўнасці ў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт". Вітольд Няўрыда 08.07.2008 |