Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 6, ліпень Ці па карману магілёўцам таун-хаўз?
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Ці па карману магілёўцам таун-хаўз?

НаташаПоследнее изменение: 2008-07-13 22:52

Скончваецца будоўля першага ў Магілёве таун-хаўза. Навінка гарадскога жыллёвага будаўніцтва ўжо прыцягвае ўвагу не толькі магілёўцаў, але і жыхароў Расіі.

Таун-хаўз уяўляе сабой сем аб’яднаных у адно цэлае трохпавярховых катэджаў, якія маюць самастойную сістэму атаплення, гараж і паўтары соткі зямлі. У дамах незвычайная планіроўка, шмат падсобных памяшканняў, якія можна прыстасаваць пад гардэроб, альбо нават і саўну.

У адпаведнасці з генеральным планам развіцця горада ў новы квартал горада павінна ўвайсці ў агульнай колькасці 52 сблакіраваных катэджа. Ужо закладзены фундамент пад другі такі ж самы комплекс. Усе домікі будуць размешчаны паўздоўж Мінскай шашы. Кошт квадратнага метра складае каля 800 даляраў. Пяць сярэдніх дамоў маюць плошчу 189 квадратных метраў, а два крайнія – па 289 кожны. Можна падлічыць, што жыллё (без рамонту) каштуе ад 151 да да 231 тысячы даляраў.

У Заходняй Еўропе, такія дамы вельмі папулярныя. З аднаго боку жывеш у экалагічна чыстай загараднай зоне, з другага – катэдж такога кшталту значна танней, чым індывідуальны асабняк за кошт адзіных камунікацый – вады, газа, электраэнэргіі, тэлефоннай лініі.

Са словаў Івана Канапліцкага, дырэктара Магілёўскага філіала ААТ "Мінсервіс", навінка гарадскога жыллёвага будаўніцтва ўжо пачынае прыцягваць увагу не толькі магілёўцаў, але і жыхароў Расіі. Беларусы, якія калісці з’ехалі ў Маскву, ці Санкт-Пецярбург не супраць выйшаўшы на пенсію, вярнуцца на радзіму. Тым больш што грошай, ад продажу звычайнай трохпакаёвай кватэры ў сталіцы Расіі ў шматпавярховым доме хопіць на ўтульны трохпавярховы катэдж магілёўскага таўн-хаўза.

Для шэраговых магілёўцаў таун-хаўз дарагое задавальненне. Сярэдні кошт на аднапакаёвую кватэру ў горадзе складае каля 40-45 тысяч даляраў, 60 тысяч каштуе двухпакаёўка, 70-80 тысяч каштуюць "трошкі". Нават пры продажы сваёй уласнай кватэры ніхто з магілёўцаў не зможа дазволіць сабе такое жыллё.

Магілёўцы сапраўды згаджаюцца з тым, што такі катэдж можа дазволіць сабе толькі маскоўскі беларус, у іншым выпадку стаць уласнікам такога катэджу можна толькі выпадковы выйграш яго ў латэрэю.

Вітольд Няўрыда

14.07.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: