Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 6, ліпень Два дэмакраты патрапілі ў акруговыя выбарчыя камісіі
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Два дэмакраты патрапілі ў акруговыя выбарчыя камісіі

НаташаПоследнее изменение: 2008-07-15 07:26

Сумеснае паседжанне прэзідыума Магілёўскага аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама, на якім быў зацверджаны спіс сябраў акруговых выбарчых камісій, цягнулася не больш 30 хвілін і праходзіла з грубымі парушэннямі.

На паседжанне ў якасці назіральнікаў былі дапушчаны праваабаронца Барыс Бухель, сябра РПА "Беларускі Хельсенккскі камітэт" Наталля Самахвалава, лідэры абласных арганізацый БНФ і ПКБ Рыгор Кастусёў і Валеры Беразіенка.

З 240 пададзеных заяваў сябрамі акруговых камісій сталі 169 чалавек, сярод іх ёсць і два прадстаўніка ад дэмакратычных сілаў – Пётр Мігурскі, сябра Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і Валеры Беразіенка, абласны лідэр Партыі камуністаў Беларускай.

Да паседжання не было дапушчана каля 15 чалавек, якія выявілі жаданне прыняць у ім удзел. Пераважна гэта былі вылучэнцы ў склад выбарчых камісій ад дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што сумеснае пасяджэнне прэзідыума аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама цягнулася не больш 30 хвілін і праходзіла з грубымі парушэннямі.

– Па-першае, – гаворыць праваабаронца, – адсутнічала працэдура галасавання пры зацвярджэнні складу камісій. Па-другое – не былі прадстаўлены ўсе прысутныя прадстаўнікі прэзідыума аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама, ў выніку чаго не магчыма казаць аб наяўнасці кворуму пад час паседжання, альбо аб яго адсутнасці.

Барыс Бухель адзначае, што быў прынцып, адпаведна якому не ўключалі ў склад выбарчых камісій – гэта асобы якія старэй за 75 год і часова беспрацоўныя.  

Трэба адзначыць, што першапачаткова лідэра абласной партыі ПКБ Валеры Беразіенка спачатку не ўключылі ў склад акруговай выбарчай камісіі. Тады ён устаў і запытаў чаму яго не ўключылі ў склад камісіі, маўляў: "Я прафесар, доктар навук і мне яшчэ далёка да 75!" На яго выказванне старшыня аблвыканкама Барыс Батура даў загад аб тым каб спадара Беразіенку ўключылі ў склад акруговай выбарчай камісіі.   

Пасля паседжання Барыс Бухель запытаў куды падаваць пратаколы паседжанняў, на якіх вылучаны незалежныя назіральнікі ад МГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтар", Беларускага Народнага Фронту "Адраджэння", Партыі камуністаў Беларускай і магілёўскай гарадской дабрачынай арганізацыі "Отклик", і як патрапіць на першыя паседжанні акруговых выбарчых камісій.

На яго пытанне быў адказ, што на сумесным паседжанні прэзідыума аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама толькі ствараюцца акруговыя выбарчыя камісіі і неабходна звяртацца непасрэдна да ўжо ўтвораных камісій, то бок у адміністрацыі раёнаў дзе яны ўтвораны.

– Я хадзіў у адміністрацыю Ленінскага раёна, – гаворыць праваабаронца, але там мяне адправілі назад у аблвыканкам!

Праваабаронца адзначае, што ён раздаў пратаколы паседжанняў гэтых арганізацый сябрам розных дэмакратычных арганаізацый, каб яны караўлілі месца і час правядзення паседжанняў гэтых камісій у адміністрацыях Ленінскага, Кастрычніцкага, Магілёўскага раёна і аблвыканкаме.

– Адпаведна закону, – гаворыць Барыс Бухель, – арганізацыйныя паседжанні камісій мусяць адбыцца на працягу трох дзён з моманту іх стварэння. Хаця тэрмін мусіць пачынацца 15 ліпеня, ёсць  вельмі вялікая верагоднасць таго, што першыя паседжанні пройдуць ужо 14 ліпеня – з трох да пяці гадзінаў.

Вітольд Няўрыда

15.07.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: