Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 6, ліпень Магілёў жыве ў Савецкім Саюзе?
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Магілёў жыве ў Савецкім Саюзе?

НаташаПоследнее изменение: 2008-07-20 22:59

На будынку Дома саветаў да гэтага часу красуецца герб БССР. Гараджане альбо не заўважаюць, альбо проста лічаць Беларусь дагэтуль савецкай дзяржавай.

Гэты "помнік гісторыі" доўгі час чамусці не заўважаў і я. Можа таму, што не вельмі ўважліва прыглядваўся. Увагу да герба прыцягнуў сябра, з якім мы міналі будынак. Усё як "трэба" – серп і молат, і знізу надпіс "БССР".

Такі ж герб быў на будынку Беларуска-расейскагауўніверсітэта, які знаходзіцца насупраць і дзе раней месьціўся КДБ. Аднак год восем таму стары герб адтуль зьнялі, а ягонае месца зафарбавалі.

Мой знаёмец  гербавую недарэчнасьць заўважыў даўно, а на маё пытаньне "Чаму ж нікуды не звяртаўся, каб выправіць недарэчную сітуацыю", адказаў: "Таму што сённяшняя Беларусь насамрэч застаецца  ранейшай, яшчэ той – савецкай Беларуссю. Тым больш, напэўна, ва ўлады няма грошаў на замену дзяржаўнага сімвала”.

Саша Заяц

21.07.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: