Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 6, ліпень Чорны піяр + адмена сацыяльных льготаў = нежаданне падпісвацца за кандыдата ў дэпутаты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Чорны піяр + адмена сацыяльных льготаў = нежаданне падпісвацца за кандыдата ў дэпутаты

НаташаПоследнее изменение: 2008-07-28 09:03

Людзі адмаўляюцца падпісвацца за незалежнага кандыдата ў дэпутаты Аляксея Паўлоўскага з-за чорнага піяра, які распаўсюджвае супраць яго ўлада і з-за адмены сацыяльных льготаў.

Падчас збору подпісаў незалежны кандыдат ў дэпутаты Аляксей Паўлоўскі сутыкнуўся з неардынарнай сітуацыяй, якая пазней паўтарылася шмат разоў. Справа ў тым, што некаторыя жыхары дамоў адмовіліся даваць за яго свае подпісы, матывуючы гэта тым, што дырэктар сярэдняй школы № 33 спадар Нікіфарэнка склікаў паседжанні бацькоў, на якіх паведамляў ім і школьнікам, што спадар Аляксей Паўлоўскі дармаед, два гады нідзе не працаваў і жыў за кошт дзіцячых дапамог і што за яго не варта ні падпісвацца, ні галасаваць.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што спадар Нікіфарэнка зрабіў гэта наўмысна, каб у людзей да яго асобы было адмоўнае стаўденне.

– З падобным выпадкам, – гаворыць кандыдат у дэпутаты, – я сутыкнуўся і ў раёне сярэдняй школы №26 па вуліцы Будаўнікоў, дзе дырэктар школы спадар Макарчыкаў хадзіў разам з настаўніцай рускай мовы па класах і паведамляў вучням старэйшых класаў, каб іх бацькі не галасавалі за мяне.

З гэтай нагоды спадар Паўлоўскі падаваў скаргу ў Пракуратуру, якую падпісала дзесяць бацькоў гэтых дзяцей. І суд, і пракуратура адмовіліся разглядаць справу з-за таго, што факты не пацвердзіліся, бо супрацоўнікі Пракуратуры выклікалі на размову дырэктара школы, які сказаў, што нічога такога не рабіў, а тых, хто быў сведкам ягоных выказванняў Пракуратура чамусці не выклікалі.

– Мне вельмі крыўдна, – гаворыць Аляксей, – сапраўды факт беспрацоўя меў месца. Мяне незаконна звальнілі з працы па артыкулу. Аднак я ні ў якім разе не жыў за сацыяльную дапамогу дзяцей. Я выйграў 10 судоў па справе свайго незаконнага звальнення і будаўнічы трэст №12, месца маёй былой працы, на працягу двух год выплочваў мне грашовую кампенсацыю. Акрамя гэтага ў мяне ёсць кавалак зямлі, на якім я пастаянна працую.

Негледзячы на ўсё гэта, Аляксей поўны аптымізма. За два дні яго ініцыятыўная група  сабрала ўжо 140 подпісаў. Супрацьдзеянне ўладаў у гэтым працэсе, на яго думку добры знак – улада глядзіць на яго з небяспекай як на патэнцыйнага дэпутата. А здавацца ён пакуль яшчэ не збіраецца.

Акрамя гэтай праблемы кандыдат у дэпутаты сутыкнуўся з нежаданнем людзей падпісвацца і галасаваць яшчэ і па другой прычыне.

– Жыхары розных дамоў патлумачылі сваё нежаданне падпісвацца і хадзіць на галасаванне яшчэ і таму, што ўлада адмяніла сацыяльныя льготы. Яны ўжо нікому і ні ў што не вераць, таму і становяцца абыякавымі да выбарчай кампаніі, – адзначыў Аляксей Паўлоўскі.

Вітольд Няўрыда

28.07.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: