Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 8, верасень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 8, верасень

Загадана "сядзець і нічога не бачыць"

Горкі: назіральнік па 8-му ўчастку Горацкай выбарчай акругі № 81 заўважыў як выбаршчыца атрымала два бюлетэні, а старшыня камісіі сказала яму: "Сядзі ціха!"

– У парушэнне артыкула 52, часткі 1 Выбарчага Кодэкса РБ адна з выбаршчыц узяла два бюлетэні. Другі, па яе словах, атрымала па пашпарту мужа, – гаворыць давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Андрэя Юркова Ілля Заранок.

– Я ўказаў на гэта парушэнне старшыні камісіі спадару Іосіфу Балашу, які загадам звярнуўся да выбаршчыцы і сказаў ёй апускаць бюлетэні ў урну для галасавання. А мне заявіў: "Нічога не бачу!"

Пасля гэтага сакратарка камісіі Людміла Цітова падыйшла да мяне і загадала "сядзець ціха!"

Ілля Заранок склаў акт аб парушэнні выбарчага кодэкса і перадаў у камісію. Праз пэўны час камісія прыйшла да высновы, што такі факт не меў месца падчас галасавання.

Вітольд Няўрыда

29.09.2008

Магілёў: тром дэмакратычным кандыдатам – тры папярэджанні

Акруговыя выбарчыя камісіі Цэнтральнай акругі №85 і Ленінскай №84 "разабраліся" з  дэмакратычнымі кандыдатамі  Алесем Сілковым, Сяргеем Гваем і Ігарам Каваленкам.

Нагодай для папярэджвання Алесю Сілкову стала, нібыта, вывешванне агітацыйнага матэрыяла не ў вызначаным месцы.

– Сябры выбарчай камісіі №85, нібыта, знайшлі на вуліцы Ленінскай каля крамы мой плакат, які быў прыбіты цвікамі ў недазволеным для агітацыі месцы, – кажа Алесь Сілкоў. – Акрамя гэтага, на плакаце не было выходных дадзеных. Да яго вывешвання мая ініцыятыўная група не мае ніякага дачынення.

У камісіі, – працягвае Алесь, – мне паказалі фотаздымак – у якім месцы вывешаны мой плакат. На што я дастаў фотаапарат і паказаў наклеены на маю агітку прадукцыю прадзяржаўнага кандыдата спадара Юшкевіча. Камісія на гэта ніяк не адрэгавала.

Другі дэмакратычны кандыдат Сяргей Гвай, які таксама вылучаецца па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85, атрымаў папярэджанне ад акруговай выбарчай камісіі за змест улёткі, у якім камісія ўгледзела паклёп і абразу дзеючых дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацянальнага Сходу РБ трэцяга склікання.

– Спачатку акруговая выбарчая камісія хацела ўвогуле зняць маю кандыдатуру з выбараў, – гаворыць Сяргей, – але я ім сказаў, што яны не маюць права выносіць такое рашэнне, бо ў іх няма прававой ацэнкі зместу маёй ўлёткі пракуратурай. Толькі на падставе апошняй і рашэння суда можа прымацца такая мера. Калі ж будзе даказана, што ў сваіх улётках я дапускаў нейкія абразы ў адрас дэпутатаў, то тады кожны дэпутат, як фізічная асоба, мае права падаць на мяне ў суд аб абароне свайго гонару і годнасці.

Пасля гэтага, – працягвае Сяргей Гвай, –  камісія вырашыла вынесці мне папярэджванне, а матэрыялы, змешчаныя ва ўлётцы, перадаць для прававой ацэнкі ў пракуратуру вобласці.

Трэці дэмакратычны кандыдат Ігар Каваленка, які вылучаецца па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84, атрымаў папярэджанне за недакладна пададзеныя аўтабіяграфічныя звесткі.

– Там я пазначыў, што ў 1997 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, а павінен быў напісаць, што я скончыў курсы пры Магілёўскім політэхнічным тэхнікуме. Спачатку ўвогуле хацелі зняць маю кандыдатуру з выбараў і паставілі пытанне на галасаванне, – працягвае Ігар Каваленка. – Але ў выніку галасавання з дзесяці чалавек шэсць прагаласавала супраць. Пасля гэтага камісія вырашыла папярэдзіць мяне і ўнесці змяненні ў дадзеныя, якія вывешваюцца на выбарчых участках.

Абскарджваць папярэджанні акруговых выбарчых камісій кандыдаты ў дэпутаты не збіраюцца, спасылаючыся на недахоп часу і неабходнасць актыўнага ўдзелу ў апошнія дні выбарчай кампаніі.

Вітольд Няўрыда

19.09.08

Лекарка Фядора стала спонсарам сельсавету

За грошы 80-гадовай бабулі бялыніцкая ўлада нарэшце пабудуе агароджу на вясковым пагосьце. Ён – на тэрыторыі "аграгарадку"…

Фядора Канюхова – самая вядомая ў Беларусі народная лекарка. Жыве яна ў вёсцы Пільшычы Бялыніцкага раёну.

Тэлефаную старшыні Цяхнінскага сельсавету Мікалаю Шакуру, цікаўлюся, ці не спраўдзіў ён сваю задуму добраўпарадкаваць Пільшычы. Нагадваю пра даўнія праблемы. Кажу, памятаю, як асабліва прыкра выглядалі тамтэйшыя могілкі. Яны яшчэ даваеннага веку. Помнікі ўрасьлі ў траву. Ад вясны між магіламі бадзяюцца козы да каровы. Вецер абломвае зь вялізных дрэў галіны. Яны гніюць у кучах.

На пытаньні Мікалай Шакура адказвае не адразу. Перадусім інфармуе, што ўсе ягоныя сілы і фінансы былога калгаса, а цяпер ААТ "Новая Друць" высмоктвае будаўніцтва аграгарадку ў Цяхніне.

– У нас цяпер, як у райцэнтры, – кажа Мікалай Шакура, – школа-сад, урачэбная амбуляторыя, бібліятэка, гандлёвы цэнтар, аўтаматычная тэлефонная станцыя. Пачаў працаваць новы жывёлагадоўчы комплекс на 800 кароў. Агульны кошт аб’екту – 6,3 мільярда рублёў.

Ля аграгарадку Цяхнін месьцяцца амаль закінутыя вёскі Прыбар, Асмолаўка, Асман-Касаева, Вугольшчына і Пільшычы. Запытваю ў старшыні ці нельга было адшпіліць ад мільярдных выдаткаў хоць нейкія капейкі на паляпшэньне дабрабыту ў ваколіцах?

– На гэта скарыстоўваем добраахвотныя сродкі. Вось, дзякуй, бабуля Фядора ахвяравала паўтара мільёна. Будзем ставіць агароджу на вясковых могілках у вёсцы Пільшчыцы...

Фядора Данілаўна не падтрымлівае мае закіды пра бедны сельсавет. Яна крыўдуе на савецкую ўладу, кажа, тая пераважна і зрабіла амаль бязьлюднымі Пільшычы, дзе, па яе словах, было раней удзячнае для людзей "царкоўнае месца".

– Тут мой дзед працаваў ваенным хірургам, а бабуля лячыла тутэйшых насельнікаў і прыежджых пад гіпнозам у лякарні тутэйшага пана. Я патраціла практычна ўсё жыцьцё, каб даказаць, што ля дзедавага дому струменяць лекавыя крыніцы. Таму тут гліна і вада – гаючыя. Я імі шмат хворых вылечыла. А ўлады мне толькі перашкаджалі...

Спонсарам сельсавету лекарка Фядора стала паводле аднаго са сваіх запаветаў: "Менш гаварыце, а больш рабіце. Не давайце голых абяцаньняў, не пушчайце язык свой у хаду куды ня трэба".

Галіна Баравая

12.09.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: