Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Магілёў Прыдняпроўе № 9, кастрычнік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыдняпроўе № 9, кастрычнік

Адкапаў-адрамантаваў-асэнсаваў-здаў у КДБ

Пошук зброі часоў мінулай вайны на Магілёўшчные ператвараецца ў бізнэс. Ён небяспечны: можна і падарвацца, і трапіць у турму.

Дваццацігадовы жыхар вёскі Новы Кучын Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці выкапаў агнястрэльную зброю часоў другой сусветнай вайны ў адным з лясных масіваў. Прывёў яе ў спраўнае становішча і нават удасканаліў канструкцыю спецыяльна набытым аптычным прыцэлам.

Але своечасова асэнсаваў усю небяспеку захоўвання сваёй зброі, бо адпаведна Крымінальнага кодэкса гэта караецца і добраахвотна здаў вінтоўку-карабін канструкцыі "Маўзер" і патроны да яе супрацоўнікам Упраўлення КДБ.

Ва ўпраўленні КДБ па Магілёўскай вобласці адзначаюць, што апошнім часам пошук і продаж зброі часоў другой сусветнай вайны пераўтварыўся ў своеасаблівы бізнес, да якога спрачыняюцца розныя катэгорыі грамадзян. Адрамантаваную зброю не толькі захоўваюць і прадаюць – яе часам выкарыстоўваюць і ў крымінальных мэтах.

Вітольд Няўрыда

24.10.2008

На Магілёўшчыне больш за шэсць тысяч пустуючых дамоў

Такія лічбы агучыў намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сесіі абласнога Савета дэпутатаў, дзе абмяркоўвалася праблема па навядзенню парадка ў вёсках.

З шасці тысяч пустуючых дамоў 4648 прызнаны трухлявымі. Знесці на сучасны момант атрымалася толькі 2 700.

– Большасць былых гаспадароў такіх дамоў ужо памерлі, але ў іх засталіся спадчыннікі, якія не спяшаюцца пераафармляць свае правы альбо адмову ад спачыны з перадачай забудоў мясцовым уладам. Аднак пры гэтым парадак на сядзібах яны таксама не падтрымліваюць, – адзнычыў старшыня Быхаўскага райвыканкама Мікалай Кароцін.

Спадар Кароцін таксама канстатаваў, што прыкладна з 80 населеных пунктаў Быхаўскага раёна пустуе ў кожным з іх ад адной да дзесяці хат.

Акрамя гэтага, існуе праблема зноса фундамента, якая больш затратная, чым знос самаго дома і выкарчоўка садоў, што растуць на ўчастку.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Барыс Батура прапанаваў уносіць выдаткі на рэкультывацыю ўчасткаў у раённы бюджэт і загадзя праводзіць працу з роднымі састарэлых сяльчан, каб больш паспяхова выконваць Указ прэзідэнта №70 "Аб мерах па ўпарадакаванні колькасці пустуючых і трухлявых дамоў з гаспадарчымі і іншымі забудовамі ў сельскай мясцовасці".

Вітольд Няўрыда

24.10.2008

У Магілёве пачаўся распродаж ААТ

У бліжэйшы час з малатка пойдзе 48,75 адсоткаў акцый магілёўскага ўнівермага "Цэнтральны". Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Ліценкоў.

– 132 748 акцый (48,75 адсоткаў) універмага "Цэнтральны" будуць выстаўлены на аўкцыён 10 лістапада гэтага года, – адзначыў спадар Ліценкоў. – Акрамя гэтага, выстаўляюцца на аўкцыён акцыі АТ "Шклотара" і "Фокус".

Па ў мовах конкурса, пакет акцый буйной гандлёвай кропкі мусіць быць набыты не менш чым за 6,015 млрд рублёў. Аплата павінна здзейсніцца за 30 дзён з моманту заключэння дамовы куплі-продажу акцый. Апроч гэтага, пасля прыватызацыі на працягу пяці год уласнікі не здолеюць мяняць тып гандлёвага аб’екта без згоды гарвыканкама, а таксама змяншаць колькасць працоўных, долю беларускіх тавараў у асарціменце ніжэй 70 адсоткаў. Пакупнік павінен унесці ў развіццё ААТ грашовыя сродкі ў суме 15,5 млрд рублёў, пры тым, што першы плацёж павінен паступіць да 1 студзеня 2009 года ў памеры не менш 5 млрд рублёў, другі – не пазней 1 студзеня 2010 года, а застаўшаяся частка – да 1 студзеня 2011 года.

– Гэтыя грашовыя сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю будынка ўнівермага, пашырэнне гандлёвых плошчаў, папаўненне ўласных абаротных сродкаў, а таксама на будаўніцтва шматузроўневага паркінга на 100 машынаў, – удакладніў Алег Ліценкоў.

Першы намеснік старшыні гарвыканкама таксама паведаміў, што з аўкцыёна ўжо прададзены будынак Цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва "Бізнес-сервіс-цэнтр" (былы Цэнтральны Дом быту). Пераможцам аўкцыёну стала даччынае замежнае ўнітарнае прадпрыемства "Вікас-прадукты харчавання" таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вікас-Нарунгсміттэль".

Пры першапачатковым кошце 4,5 млрд рублёў будынак быў прададзены за 6,027 млрд рублёў. Па ўмовах продажа будынка новы ўласнік у 2008-2009 гадах мусіць правесці ягонаю рэканструкцыю. Акрамя гэтага, ён абавязаны прадаставіць суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці, якія арэндуюць памяшканні для аказання платных паслуг насельніцтву, пасля рэканструкцыі  неабходныя плошчы. Умовамі продажу будынка таксама прадугледжаны і іншыя меры, якія накіраваны на захаванне профіля і паляпшэння функцыявання арганізацыі па аказанню паслуг жыхарам горада.

Вітольд Няўрыда

23.10.2008

Праверыла балон запалкай – не абралася бяды

У вёсцы Баканава Круглянскага раёна 69-гадовая гаспадыня вырашыла самастойна замяніць газавы балон. Самадзейнасць сталай жанчыны абярнулася бядой.

Падлучыўшы балон, які быў напоўнены газам, сяльчанка паспрабавала праверыць герметычнасць злучэння з дапамогай запалкі. У выніку газавая воблака выбухнула, добра яшчэ, што згарэла толькі веранда.

У Цэнтры прапаганды МА УМЧС, каментуючы самадзейнасць бабулі, нагадалі аб катэгарычнай забароне падобных дзеянняў правіламі эксплуатацыі газавага абсталявання.

Вітольд Няўрыда

22.10.2008

Яйкавая ліхарадка на "Магілёўхлебапрадукце"

Куды дзець нікому не патрэбныя маленькія яйкі Д2 вырашылі хутка – прымусілі набываць іх супрацоўнікаў ААТ, што займаецца іх нарыхтоўкай.

Прыкладна тыдзень таму супрацоўнікам ААТ "Магілёўхлебапрадукт" абвясьцілі – трэба набыць яйкі, у лік заробку. А каб ня ўзьнікла ніякіх пярэчаньняў, нават загад выдалі за подпісам намесьніка дырэктара сп.Сігаева. У ім значыцца: "забясьпечыць кожнага супрацоўніка мелкім яйкам у колькасьці 18 дзясяткаў (6 латкоў) па цане 1 460 рублёў, 10% НДС".

Людзі, дарэчы, і самі супраціўляцца не сталі – ня тое прызвычаіліся да загадаў і жывуць яшчэ савецкім часам, ня тое яйкі ім дужа спатрэбіліся. 180 на кожнага. Прычым вельмі маленькія… Тым ня менш, чэргі ў завадскім буфеце ўзніклі адразу. Па дзясятку-два пачалі браць.

На пытаньне, чаму супрацоўнікі гэтак ахвотна набываюць нікому не патрэбную прадукцыю, адзін з супрацоўнікаў адказвае:

– А нашым што ні дай у лік заробку, яны будуць браць. Народ бедны – грошай на ўсё не хапае, а тут – і яйкі дома ёсьць заўжды, і плаціць ня трэба – проста сьпішуць з заробку.

Тыя, дарэчы, хто пабагацей – супрацоўнікі бугальтэрыі, аддзелу кадраў і іншых структураў упраўленчага апарату – набываць яйкі не сьпяшаюцца. Таму для іх распрацавалі асобны мэтад "упіхваньня" – прывезьлі адразу на кожнага ягоную норму прама ў кабінэты. Хто адмовіцца набываць, сказалі, будуць пазбаўляць прэміі.

Саша Заяц

20.10.2008

Ці пераможа віцэ-губернатар "змагароў за савецкую ўладу"?

Магілёўскі гісторык Ігар Марзалюк выступае за аднаўленне ансамбля цяперашняй Савецкай –  былой Гандлёвай плошчы

Гэты ансамбль складаўся з Ратушы, палаца губернатара, палаца віцэ-губернатара і будынка суда. З іх да нашага часу захаваўся былы будынак суда (цяперашні абласны краязнаўчы музей) і Ратуша, якая сёлета адбудавана.

– Месца, дзе раней знаходзіўся палац губернатара, –- гаворыць гісторык, – зараз вольнае, а вось зямля, дзе стаяў палац віцэ-губернатара, занята помнікам "Змагарам за савецкую ўладу". Калі першы ў сучасных умовах аднавіць цалкам магчыма, то на аднаўленне другога сучасная ўлада пакуль не пойдзе.

Ёсць былыя планы будынкаў, – працягвае Ігар Марзалюк, – захаваліся цудоўныя акварэлі і фотаздымкі тых часоў. Палац губернатара мог бы стаць каласальным турыстычны аб’ектам, у якім можна цалкам аднавіць інтэр’ер пачатку ХХ стагоддзя, калі там знаходзілася стаўка вярхоўнага галоўнакаманадаючага і дзе працаваў апошні імператар Расіі Мікалай ІІ. Гэта падзея выключнай цікавасці. То бок мог з’явіцца музей часоў першай сусветнай вайны.

Гісторык адзначае: пастаўленае ім пытанне ўздымалася на самым высокім узроўні – на сустрэчах са старшынёй магілёўскага аблвыканкама Барысам Батурай і прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкай. У выніку знойдзена паразуменне, і ёсць вялікая верагоднасць таго, што магчыма адбудова палаца губернатара на працягу двух год, але гэта пакуль, на жаль, не зафіксавана ні ў якіх дакументах.

Трэба, каб да аднаўлення спрычыніліся ўсе магілёўцы, як гэта было з аднаўленнем Ратушы, якая стала кансалідацыйным помнікам, які хацелі аднавіць усе – ад партакратаў да дэмакратаў. Гэта адзіная рэальная будоўля, якая аб’ядноўвала ўсіх жыхароў горада незалежна ад іх палітычнай ангажаванасці.

Вітольд Няўрыда

10.10.2008

Каким будет новый парламент?

Могилёвская область в нынешнем парламенте представлена далеко не в самом лучшем виде – более трети депутатов занимают руководящие посты в госаппарате.

Всего по региону избрано 13 депутатов. Из них 38,5 прцентов составляют госслужащие – это зампред Могилёвского облисполкома А.Т. Глаз, председатели Кличевского, Шкловского, Могилёвского районных исполкомов и даже начальник отдела по идеологической работе Управления делами президента Е.А. Белкина.

В день выборов 28 сентября в интервью с журналистами президент Лукашенко чётко обозначил, каким он желает видеть новый парламент. Желание его выражалось таким образом: треть должна состоять из бывших депутатов (для сохранения преемственности) и треть из представителей женского пола – дабы "парламент должен быть с женским лицом". Кто же станет перечить желанию президента?

Однако среди представителей области нового парламента всего 23 процента бывших депутатов, что чуть-чуть не дотягивает до предпологаемой президентом отметки. Зато эти недостоющие 7 процентов, вероятно, компенсируются "женским лицом", которого избрано 38,5 процента. А водбавок – такое же количество госслужащих. Какой в Беларуси проницательный президент – предположил состав парламента в день выборов почти точно.

Остальные же 38,5 процента из Могилёвской области – начальники отдела по идеологии, отдела по мобилизации ОАО "Химволокно", главный инженер завода ОАО "Белшина", зам. главного врача Бобруйской центральной больницы и председатель областного объединения профсоюзов.

Какой прок от такого парлмента – вопрос времени. Однако остаётся непонятным, как депутаты смогут представлять интересы граждан в парламенте, если они работают в аппарате управления и непосредственно подчиняются исполнительной власти. В итоге – иполнительная власть начала частично интегрироваться с законодательной. Сами себе законы принимаем – сами себе их и исполняем. И всё для народа. Только вот зачем белорусскому народу такой идеологически правильный парламент?

Многие из моих знакомых выразили одно и тоже мнение – зачем в стране проводить выборы, тратить на них время граждан и деньги из казны? Назначили – и было бы проще. Да и результат никак бы не отличался.

Саша Заяц

06.10.2008

Літоўцы зьбягаюць зь Беларусі

Некалі ад нястачы суседзі імкнуліся да нас, а цяпер – наадварот.

Непадалёку ад Магілёва месьціцца вёска Сафійск. Раней яна была знакамітая літоўскімі кухарамі. Мужчыны і жанчыны прывозілі на рынак у абласны цэнтар найлепшыя прысмакі з парсючка. Не магу ўстрымацца, каб не нагадаць адзін з рэцэптаў прыгатаваньня вяндліны. Яго я запісала са словаў 80-гадовай жыхаркі Сафійска Веры Палякус.

– Мяса, як яно ўжо адляжала свой тэрмін у прыправах, мы вэндзілі на лёгкім дыме па дзьве гадзіны. Пасьля дым у вяндлярні перапынялі на гадзіну. Так паўтаралі тры ці чатыры разы ў дзень. Праз тры дні льга ўжо даўжэй вэндзіць і перапынак рабіць толькі на ноч. Вельмі гарачага дыму пазьбягалі. Таму спальвалі пераважна ядлаўцовыя ды яловыя галінкі, – гаворыць Вера Палякус і падкрэсьлівае, што пачыналі вэндзіць мяса ў добрае надвор’е, бераглі сьвініну ад усялякай вільгаці.

Бабуля Палякус нагадвае, што ў Магілёў прысмакі адвозілі па старым мсьціслаўскім паштовым тракце. Для выезду трымалі на падворку каня.

Літоўцы заснавалі ў Сафійску і вялікія сады. У 1960-я свае яблыкі вазілі нават у Маскву. Для дастаўкі наймалі грузавік. А галоўным набыткам тады стаў тэлевізар "Рэкорд". Усе тутэйшыя літоўцы зьбіраліся ля экрану, калі даведваліся, што будзе перадача пра іх радзіму. Між сабой літоўцы размаўлялі "па-свойму". Трымаліся яны і каталіцкай веры. У нядзелю не працавалі і не спазьняліся на сьвятую імшу ў магілёўскі касьцёл.

– Літоўцы сьвяткавалі Каляды і Вялікдзень па каталіцкім календары, крыху раней, чым мясцовыя праваслаўныя. Сьвяты яны адзначалі талакой, елі і весяліліся, але пілі ня шмат. Дабрабыт выклікаў зайздрасьць, – адзначае старшыня тутэйшага Сухараўскага сельсавету Мікалай Валюжэвіч.

Ад яго я пачула, што літоўцы яшчэ напрыканцы XIX стагодзьдзя купілі гэтую зямлю і перавезьлі свае сем’і. Спадзяваліся такім чынам вырвацца зь нястачы ў сябе на радзіме.

– Усе літоўцы – людзі культурныя. Старэйшыя зь іх атрымлівалі першую адукацыю у літоўскай 4-кляснай школе. У пэрыяд прымусовай калектывізацыі, каб менш залежаць ад бальшавікоў, яны нават стварылі свой нацыянальны калгас "Ноўяс гівенімас". Зьвесткі пра гэта захаваліся ў школьным музэі ў суседняй вёсцы Сухары. Уласна ў вёсцы Сафійск цяпер засталося толькі 20 чалавек, зь іх 16 – пэнсіянэры.

Былая літоўская вёска цалкам вымелася ў апошнія гады. Моладзь вярнулася на радзіму сваіх бацькоў, пераважна ў Вільнюс, Панявежыс і Клайпеду.

Наша даведка.

У 1870 – пачатку 1890-х гадоў адзначана перасяленьне літоўцаў у Беларусь. У 1897 годзе кампактныя групы літоўцаў жылі ў Лідзкім (17 285 чалавек), Ашмянскім (8754), Гарадзенскім (2874), Аршанскім (каля 500) і іншых паветах.

У 1970 літоўцаў на Беларусі заставалася 8092 чалавекі. У 1979 – 6993. Цяпер – менш як дзьве тысячы.

Галіна Баравая

01.10.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: