Прыбужжа № 19, снежань
|
Берасьцейцам далі ўстаноўку на аптымізм
Справаздача старшыні Брэсцкага аблвыканкама за 2007 год: амаль усе паказчыкі выкананыя! На апошнім у гэтым годзе паседжаньні аблвыканкаму ў пятніцу 21 сьнежня старшыня гэтай структуры Канстанцін Сумар даклаў праект бюджэту вобласьці на 2008 год, які ў наступны панядзелак без аніякага быў зацьверджаны дэпутатамі Брэсцкага абласнога савету. Там спадар Сумар агучыў таксама справаздачу за 2007 год. Паводле яго, практычна аніводзін паказчык разьвіцьця вобласьці ня ёсьць фактам дэградацыі: у разьліку на 11 месяцаў 2007 году прамысловай прадукцыі прырасло ў вале на 10 працэнтаў у параўнаньні зь мінулым годам, колькасьць стратных прадпрыемстваў паменшылася на 18 працэнтаў, і нават экспарт, нягледзечы на неспрыяльную энэргетычную каньюнктуру, вырас на 15 працэнтаў. Нават у рызыкоўным аграрным сэктары – рост валавай вытворчасьці на 10 працэнтаў! Яшчэ больш узважана выглядаў бюджэт на наступны год на фоне рознага роду крытыкі, выказанай спадаром Сумарам. Так, ён адзначыў, што ў аграрным сэктары рэзка ўпалі зборы мяса і малака з індывідуальных падвор’яў (адзін мой знаёмы родам зь вёскі пераклаў гэта на пабытовую мову: вёска старэе і вымірае, а канцэптуальнага рашэньня няма). У 5-6 раёнах вобласьці і ў Брэсьце была ацэненая як дрэнная праца па складаньні і абгрунтаваньні інвэстыцыйных праектаў. Адзначаная была і неапраўдана нізкая доля ў жыльлёвым будаўніцтве жыльля для тых, хто стаіць у чэргах на паляпшэньне жыльлёвых умоваў. У праекце на 2008 год запісанае заданьне давесьці колькасьць жыльля для "паляпшэнцаў" да 80 працэнтаў. І нарэшце – о мае вушы і вочы! – старшыня аблвыканкама пакрытыкаваў… беларускі ўрад за веснавую забарону ўвозу мяса (!!!) Абласная структура, так спадар Сумар, зьвярталася ва ўрад з прапановай імпартаваць мяса з тых сама краінаў, адкуль яго ўвозіла Расея, але марна. Страты, у асноўным у Свабоднай эканамічнай зоне "Брэст", склалі 200 мільярдаў рублёў, зь іх па экспарту 150 мільярдаў. Бюджэт на 2008 год прыняты з дэфіцытам у адзін працэнт. Бюджэт большы за папярэдні год і чарпаецца зь яшчэ большага росту валавай вытворчасьці – 111 праэнтаў, а ў аграсэктары 107 – 108, прычым экспарт мае прырасьці на 80 мільёнаў даляраў і дасягне 270 мільёнаў. Жыльля будзе пабудавана амаль на 10 працэнтаў больш. Праўда, тут К. Сумар выказаў апасеньне: не хапае рабочых-будаўнікоў! (мой знаёмы з горада растлумачыў: масава едуць у Расею, Польшчу і Эстонію, дзе заробкі ў паўтара-два разы большыя). Гляджу сайт Брэсцкага аблвыканкаму – як вялікія дасягненьні сьвяткуюцца там лядовы палац у Пружанах (з коштам раз пакатацца ў 10 тысяч руб.), веславальны канал ды стадыён "Дынама" ў абласным цэнтры і аграгарадкі, працэс стварэньня якіх нібыта "наполнился реальным содержанием". У апублікаваных справаздачах і праектах ні паўслова не было пра лёсы прадпрымальніцтва. Я пацікавіўся ў Ніны Карпінчык, намесьніка старшыні Брэсцкага абласнога Саюзу прадпрымальнікаў, ці не зьвязаная асьцярожная і ня вельмі крытыка Канстанцінам Сумарам розных "тармазоў", у тым ліку і беларускага ўраду, з магчымымі стратамі, зьвязанымі з гвалтоўным пераводам індывідуальных прадпрымальнікаў у ЧУПы, а па-беларуску ПУПы (Прыватныя Ўнітарныя Прадпрыемствы), г.зн. з аПУПеньнем дробнага бізнэсу. Спадарыня Карпінчык адно пасьмяялася: – Каб чыноўнік такога рангу і рыхтаваў сабе крытыкай спакойную гавань у забурэньнях – гэта мая мара. А калі ўсур’ёз, дык на адным рынку "Юбілейны" 100 прадпрымальнікаў мусяць з Новага году звольніць 150 прадаўцоў. Уявіце, колькі беспрацоўных дабавіцца па вобласьці! З Новым годам Вас, дарагія чытачы! І выбачайце, калі мая інфармацыя пра сёньня і заўтра Берасьцейшчыны была ня надта дакладнай: здабываў яе, як мог. А мог не заўсёды. Прыкладам, у ведамстве здольнага да крытыкі спадара Сумара 29-га зраньня яшчэ не было ніякай інфармацыі для распаўсюду пра гэтыя важныя выступы старшыні аблвыканкама. Бліжэй да абеду мне сказалі, што будзе прэс-рэліз, і паабяцалі выслаць. Але потым надвор’е памянялася. Кіраўнік ідэалагічнага адзьдзела Аляксандр Сьцяпанавіч Рагачук адмовіў ва ўсялякай інфармацыі. Сёньня, сказаў ён, вы разумееце, не зусім той дзень, пярэдадзень Новага года, давайце трэцяга, ды і тое, хто вы такі! Дык, кажу, давайце я зайду, і пазнаёмімся, а заадно вазьму падрыхтаваны ўжо прэс-рэліз. У такім разе, кажа Рагачук, Вы ў гэтым доме (г.зн. у аблвыканкаме) аніякай інфармацыі ні ад кога зусім не атрымаеце. Так што, калі якія ёсьць недакладнасьці, Вы ведаеце, хто ў іх вінаваты. Хацелася ж з першых рук. З павагай Пятро Васілеўскі 30.12.2007
Адымаюць магчымасьць баставаць
У Берасьці падатковая інспекцыя рассылае "ўказіўкі" па рынках, каб не дапусьціць масавага нявыхаду на працу індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага ўказу № 760. Першы намесьнік начальніка інспэкцыі па падатках і зборах Маскоўскага раёну Берасьця Г.Нагорны накіраваў дырэктару рынка "Юбілейны" і старшыні Савету прадпрымальнікаў ліст: паводле праэзыдэнцкага ўказу №760 ІП абавязаныя сплаціць адзіны падатак за першы месяц 2008 году яшчэ да 28 сьнежня. "В случае не уплаты в установленный срок единого налога на январь месяц настоятельно рекомендуем рассмотреть вопрос об прекращении договора аренды на 2008 год торговых мест с индивидуальными предпринимателями, осуществляющими торговлю на Вашем торговом центре," – перадаем тэкст люстэркава, з захаваньнем памылак. – Гэта ўсё нейкая суцэльная памылка, – кажа Віктар Чайкоўскі, старшыня Берасьцейскага аддзяленьня аб’яднаньня прадпрымальнікаў "Пэрспэктыва". – А калі я іду ў адпачынак? А калі я хачу перапыніць працу не на месяц, а, скажам, на дзесяць дзён? Спадар Чайкоўскі пацьвярджае, што гэты цыркуляр няйначай рэакцыя на мяркуемыя пратэсты індывідуальных прадпрымальнікаў у новым годзе. "Ня хочуць дапусьціць забастоўкі, нават у форме масавага сыходу ў адпачынак, " – кажа ён. – Падатковая інспэкцыя ў нас ператварылася ў чортмаведама што, – цьвердзіць адзін з прадпрымальнікаў. – Гэта апрычнікі. Летась зімой мы думалі баставаць, дык яны выклікалі і дыктавалі, каму ісьці ў адпачынак, а каму не. – У Канстытуцыі ёсьць права на забастоўку, але адна рука дае, а другая, фактычна, забірае, – кажа юрыст Берасьцейскага аддзяленьня прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Уладзімір Малей і расказвае, што адзін з берасьцейскіх ІП, каб упісацца ў жалезныя рамкі ўказу, які забараняе індывідуалам наймаць работнікаў іншых, акрамя блізкіх родзічаў, разьвёўся з жонкай і ажаніўся з прадавачкай сваёй "кропкі". – Развод фіктыўны: жонка сядзіць з малым, і прадавачку звальняць нельга, бо хто тады будзе езьдзіць па тавар, калі станавіцца за прылавак самому? Пятро Васілеўскі 26.12.2007
Нашаніваўцы наведалі Берасьце
Прэзэнтацыя кнігі Наталкі Бабінай "Рыбін горад" адбылася без разгону і затрыманняў. Нагадаем, у жніўні на прэзэнтацыі кніжкі Павала Севярынца агулам "павязалі" больш за трыццаць чалавек. Штрафы за жнівень акурат як пачалі плаціць. Не забыліся і шматлікія пасадкі, але людзей гэтым разам прыйшло яшчэ больш. "Рыбін горад" – кніжка пра Берасьце, дзе аўтарка пражыла дзіцячыя і юнацкія гады, пра беларусаў ды ўкраінцаў, палешукоў, як нейкае вытворнае, – гэта са словаў аўтаркі, якая ёсьць на цяперашні час журналісткай зь Менску, мацерай трох дзяцей. Натальля Бабіна працуе ў "Нашай Ніве", адзінай чыста беларускамоўнай газэце краіны пад назовам Беларусь. Раман Бабінай, як і зборнік Севярынца, выйшаў у бібліятэчцы "НН". Таму чаканьні сілавога ўмяшальніцтва былі высокія. Іх разам з Бабінай падзяляла і каманда, якая прыехала ў Берасьце – галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Скурко, рэдактар аналітычнага філасофска-літаратурна-публіцыстычнага часопіса "АРХЭ" Валерка Булгакаў і фотакамэраман, які разумна не засьвяціўся ў абмеркаваньнях, а толькі здымаў, здымаў і здымаў… . Госьці прэзэнтацыі даведаліся, што газэта выдала ў сваёй бібліятэчцы ўжо дзясяткі розных кніжак. Некаторыя зь іх былі пасьпяховымі камэрцыйнымі праектамі і перавыдаваліся. Са словаў галоўнага рэдактара, газэта па-ранейшаму ня можа прыходзіць па падпісцы (забаранілі ўносіць у падпісны каталог) і распаўсюджваецца поштай. Затое часопіс "АРХЭ" ў каталогах ёсьць. Спэцыфіку сустрэчы задалі самі арганізатары: Скурко напрыканцы дык і наогул перайшоў на ўкраінскую мову, а Бабіна настойвала на тым, што думае па-ўкраінску на бацькоўскай кухні ў Берасьці. Тут ня вытрымаў беларускі шляхціц у дзясятым мо’ калене Вячаслаў Вашэйка, журналіст "Брестского курьера". – Чалавек думае ня мовай, а вобразамі, – зазначыў паэт. – Мова адно падпірае гэтыя вобразы, і няма чаго на ёй засякацца. Ухвальна, пане Вінцусю. Адчуваецца школа. Ну, і каманду зь Менску не праміну пахваліць: ахвярна цяпер езьдзіць з кніжкамі, асабліва з такімі. Пятро Васілеўскі 23.12.2007
Официальные профсоюзы выворачивают карманы учащихся
В Бресте студентов заставляют подписываться на газету официальных профсоюзов "Беларускі час" и покупать билеты на Колдуна без уточнения имени певца. Недавно в Брестском медицинском колледже будущих медсестер заставили приобрести билеты на концерт Колдуна. Те, кто туда пришёл, к своему удивлению обнаружили, что вместо Дмитрия Колдуна в Брест приехал его брат Георгий. Анна Романова, заместитель директора колледжа по идеологической работе откровенно призналась: – Идеологический отдел Московского района Бреста обязал нас распространить столько и столько билетов на Колдуна – попробуй не выполни. Всегда так было. Михаил Леонов, начальник упомянутого идеологического отдела Московского района в своих ответах был более дипломатичен: – Если я не люблю Колдуна, никакая сила не сможет заставить меня купить билет на его концерт. Вообще распространением билетов занимается филармония. А что брат приехал – так это и на афишах было написано. Читать нужно внимательнее. Но ничего – народу много было. В общем, в этом никакого сомнения и нет. Во-первых, студентам предоставили недостоверную информацию (подумаешь, имя певца перепутали – афиши читать нужно). Во-вторых, у студентов на носу сессия, и неизвестно, чем потом для студента обернётся его строптивость. Поэтому приблизительно такая же ситуация в колледже и с подпиской студентов на газету официальных профсоюзов "Беларускі час". Нынешний тираж её более 55 тысяч. Подписка стоит 30 тысяч. Руководитель профсоюзной организации медработников колледжа Ольга Муца достала из стопки бумаг и показала соответствующий документ, а именно: Постановление областной структуры профсоюза от 26 ноября с разбивкой подписки количества экземпляров газеты по организациям. – Просили поменьше. Откуда у наших студентов деньги? Но приказали – и точка, – сказала Ольга Муца. Людмила Пискур из областного управления профсоюза медработников информацию подтвердила и сослалась на Постановление Федерации профсоюзов Беларуси. На следующий год они должны "подписать" 625 человек. А ведь профсоюз медработников не самый большой в области. Кстати, на первой странице последнего ноябрьского номера "Беларускага часу" фотоснимок Леонида Козика, главы официальных профсоюзов и статья под красноречивым заголовком "С миру по нитке". Пётр Василевский 18.12.2007
Замрайотдела милиции получил срок
Жабинковский районный суд приговорил бывшего заместителя начальника Малоритского РОВД майора Вандича к трём годам и трём месяцам. Заметим: прокурор просил четыре года, судья скосил три квартала. Летом в Хотиславе Малоритского района произошел инцидент: было разбито автомобильное стекло. Виновный не отпирался, написал в письменном объяснении, что разбил стекло случайно, возместил ущерб. Но его вызвали в Малориту, где майор Вандич, произнося сакраментальную фразу "Не верю", стал выбивать из него правильные показания прямо в кабинете. Наносил удары по ушам, лицу, заехал в зубы. "Глава 426, часть 3 Уголовного Кодекса", – комментирует правозащитник Владимир Малей. – Превышение служебных полномочий. Порог – три года, потолок – 10 лет". Господин Малей считает приговор адекватным. – Добились компенсации за моральные страдания, – с удовлетворением отмечает он. – С этим у нас ой как трудно. – "Цо задужэ ест нездров", – сказал житель Малориты Степан Пригодич. – За Вандичем замечено было давно, что поколачивал, кто приглянется. Вину надо доказывать иными способами. Еще один источник, пожелавший сохранить инкогнито, объяснил катастрофу служебной каръеры офицера тем, что у него сложились неприязненные отношения с кем-то из местной номенклатуры. Не нравились-де самостоятельность и принципиальность Вандича, и вот съели. Но ведь бил беззащитного человека. А тот вдруг нашел средства защититься. Пётр Василевский 10.12.2007
Спроба ўрэзаць дуплетам і накрыць шмат цэляў
Пасьмяротны зборнік прозы Міколы Купрэева "Палеская элегія" прадставілі ў Берасьці. У маі Міколу Купрэеву споўнілася б 70 гадоў. Купрэеў гэта, пасьля Язэпа Драздовіча, яшчэ адзін нястомны беларускі вандроўнік, дзесьці нават і бадзяга. Нарадзіўся на Гомельшчыне, абмераў нагамі ўсё Палесьсе, у тым ліку і ўкраінскае, засяродзіўся на Берасьцейшчыне, тут – у Пружанах – і спачывае. Асоба. Асобы Пра гэта казалі шматлікія наведнікі вечарыны-прэзэнтацыі, што прайшла ў абласной бібліятэцы. Прыйшлі таварышы па вучобе ў Берасьцейскім пэдінстытуце, калегі па пісьменьніцкай дзейнасьці. Натуральна, прыехалі выдаўцы кнігі¬ – цяперашні склад "ответработников" газэты "ЛіМ" і аднайменнага выдавецтва, якое называецца ўжо "Литература и искусство". Прынамсі, так напісана на тытульным лісьце кнігі Купрэева. Кіраўнік выдавецтва спадар Алесь Карлюкевіч доўга раздаваў падзякі чыноўнікам, якія далі, дазволілі, паспрыялі. Больш кароткі быў укладальнік кнігі Леанід Галубовіч. Прынамсі, зь ягонага выступу было хаця б зразумела: цэніцца яшчэ сярод літаратараў безграшовасьць і аскеза як нейкі пропуск на Парнас. Тэмы алькагалізацыі ды багемнасьці як творчага мэтаду луналі ў паветры, і ў гэтым кантэксьце адразу ўсплылі імёны Анатоля Сыса, Уладзімера Караткевіча. Па ўмаўчаньні альбо намёку прымаліся ў гэтае грона прысутныя на прэзэнтацыі той самы Галубовіч, Аляксей Філатаў, адсутныя Алесь Каско і Міхась Рудкоўскі, нялёгкі сябра Купрэева, таксама ўжо нябожчык. Зрэдку выступоўцы вярталіся ўласна да творчасьці Купрэева. Дацэнт Генадзь Праневіч сказаў вобразна: "Літаратуру, як і ежу, трэба спажываць збольшага сваю. Замежныя прадукты можна спажываць толькі як даважак, базава трэба жыць з пладоў сваёй зямлі. Дык вось Купрэеў і ёсьць чорны хлеб для духоўнага кармленьня нас, хто жыве тут". Тварам аб глебу Чаму пра творчасьць Купрэева гаварылі зрэдку? Падсапсавала прэзэнтацыю кнігі шматтэм’е. Брыгада зь Менску спрабавала паралельна падняць рэйтынг часопісу "Маладосць". З гэтай мэтай прыехалі паэтка Раіса Баравікова і таксама не маладзён болей празаік Андрэй Федарэнка. Раіса Баравікова актыўна спрабавала завабіць аўтараў. Вінавата і шматкроць згадвала яна заслугі на Берасьцейшчыне бунтоўнай пісьменьніцкай каманды зь Нінай Мацяш на чале. А тэма зьмяінае раздвоенасьці пісьменьнікаў і так прысутнічала па ўмаўчаньні, бо сядзелі ў залі і тыя, і другія ў прапорцыі пакуль што не на карысьць фаварытам улады. Але ж трэба чытаць гісторыю…. Андрэй Федарэнка шчыра сказаў, што рыхтаваўся гаварыць пра часопіс "Маладосць", а з Купрэевым толькі раз выпіваў, Купрэева ня ведае добра ды дзесьці і ведаць ня хоча. Лад жыцьця быў падазроны, а па-другое, калі аўтар піша і прозу, і вершы, дык, маўляў, дабра не чакай – узаемныя страты. Вядоўца вечарыны спадар Праневіч, падбіты доўгім і нудным выступам Карлюкевіча, гэтымі двума сьпічамі быў канчаткова зламаны і пакінуў залю. Крыху паправіў сытуацыю мясцовы паэт і журналіст Вячаслаў Вашэйка (у літаратуры Вашэка). Ён сказаў, што не належыць ні да аднаго Саюзу і нікуды ўступаць не зьбіраецца, а што да кніжкі, то яму там не хапае праграмнага апавяданьня Купрэева "Пастухі ў космасе". Далей Вашэка выводзіў з Купрэеўскіх тэкстаў, што ў мастацтве ёсьць толькі Творца і Бог, і цытаваў з гэтай сама кнігі "Палескія элегіі", якую купіў раней. І гэта нягледзечы на кошт – каля 15 тысячаў… . Так што тут выдавец Карлюкевіч не памыліўся: імя на рынку працуе. Непакоіць іншае, сказаў адзін тамтэйшы, які пажадаў застацца неназваным. Улады відавочна спрабуюць падмяць пад сябе майстроў слова і скарыстацца зь іхняга аўтарытэту. Берасьцейскі аблвыканкам заснаваў прэмію імя Ўладзіміра Калесьніка, і яна была ададдзеная якраз гэтай кнізе Купрэева. Так што тут спроба ўрэзаць дуплетам і накрыць шмат цэляў. Вось і Карлюкевіч туды: "У нас цывілізаваная краіна…" З гэтым, але і з кнігай Купрэева наўзважку наваЛіМаўцы едуць у Пружаны, дзе шостага сьнежня адбудзецца яшчэ адна прэзэнтацыя. Пятро Васілеўскі 06.12.2007
Грэка- і рыма-каталікі правялі супольныя літургіі
Урачыстыя набажэнствы адбыліся пад кіраўніцтвам біскупа Казіміра Вялікасельца разам з архімандрытам Сяргеем Гаекам. Апосталы Пётр і Андрэй, паводле паданьня, пайшлі прапаведаваць у сьвет – адзін на Захад, другі на Ўсход. Яны сымбалізуюць заходнюю і ўсходнюю галіны хрысьціянства, а таксама адзінства. Іх імя носіць грэка-каталіцкая царква (з усходнім, візантыйскім абрадам, але пад юрысдыкцыяй Папы Рымскага) ў Берасьці. Урачыстае набажэнства 1-га сьнежня адбылося пад кіраўніцтвам каталіцкага біскупа Казіміра Вялікасельца разам з грэка-каталіцкім архімандрытам Сяргеем Гаекам. На сьвяце сабраўся шматлікі клер з Полацку, Пінску, Берасьця, манахі і манашкі ордэну кармэлітаў. Як госьці былі і пратэстанты, якіх у Берасьці і рэгіёне багата. Натуральна, хапала парафіян і гасьцей зь Івацэвічаў, Пінску – усіх агулам да 200 чалавек. У нядзелю ў касьцёле ўпершыню будзе прасьпяваны па-беларуску акафіст у гонар іконы Божай маці Берасьцейскай, якой ужо каля 500 гадоў. Шмат з гэтых гадоў ікона правяла ў выгнаньні і спратах. Мала каму вядома, што старажытны горад Берасьце быў разбураны ў ХІХ стагодзьдзі дзеля пабудовы крэпасьці. Ікона перажыла разбурэньне ўсіх храмаў гістарычнага цэнтру горада, – а іх было 16 толькі на цяперашняй Цытадэлі крэпасьці. Пасьля руйнаваньня храмаў Ікона Божай маці Берасьцейскай знаходзілася ў навакольных касьцёлах, у перыяд войн і ваяўнічага атэізму яе перахоўвалі па хатах вернікі. Нядаўна ікона вярнулася на сваё належнае месца. Пятро Васілеўскі 03.12.2007 |