Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 1, студзень
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыбужжа № 1, студзень

Манах-дамініканец напісаў кнігу пра Беларусь

І прадставіў яе чытачам у Берасьці. Твор называецца "Паўстаньне Беларусі". Аўтара завуць Пётр Рудкоўскі.

Рудкоўскі малады яшчэ чалавек сьціплага целаскладу, з прыемнымі рысамі твару, русявай бародкай і акулярамі, празь якія пазіраюць на сьвет  бясспрэчна разумныя вочы. Манера трымацца сьціплая да сарамлівасьці. Але можа быць цьвёрдым і нават хірургічна цьвёрдым. Гэта адчуваеш, калі ён абгрунтоўвае сваю пазыцыю ў размове. Яшчэ лепш прачытаць адзін зь ягоных палемічных артыкулаў.

Ён апрануты ў белую манаскую рызу. На цяпер Пётр Рудкоўскі каталіцкі дзьякан. А яшчэ ён выкладчык – чытае курс лёгікі і філязофіі для студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту ў Вільні.

Рудкоўскі не баяўся ўвязвацца ў бойку, яшчэ калі сам быў студэнтам. У часопісе "Архэ" колькі гадоў таму напісаў пра апалячваньне і антыбеларускую пазыцыю касьцёлу на Гарадзеншчыне. Як мы бачым, гэта не прывяло да злому ягонай кар’еры ў касьцёле. А ў галіне пісьменьніцкай плёнам інтэлекту стала кніжка на 250 старонак.

На прэзэнтацыі " Паўстаньне Беларусі" ў Берасьці было колькі дзясяткаў цікаўных. Паколькі кніга выйшла ў бібліятэчцы "Нашай Нівы", то ўступнае слова трымаў рэдактар газэты Андрэй Скурко.

Відавочна, што з часоў палемікі ў "Архэ" пагляд аўтара забраў больш углыб і ўшыркі. Як філёзаф ён аналізуе шматканфэсыйнасьць Беларусі і беларушчыну, супадзеньне нацыянальнага нігілізму і нацыяналізму  як крайнасьцяў, небясьпекі і станоўчы патэнцыял розных варыянтаў разьвіцьця краіны. Вянчаюць твор тры пропаведзі "За Беларусь" брата Рудкоўскага.

Мяркуючы па тым, як разыходзіцца кніга, неўзабаве будуць, дзе да месца, водгукі на яе. Прывезеныя ў Берасьце томікі разышліся ўжо на першай сустрэчы, а позна ўвечары была і яшчэ адна. Там пісалі сьпісы жадаючых набыць твор.

Пятро Васілеўскі

26.01.2008

Дробная помста, ды яшчэ й на замову?

Кіраўнічка "афіцыйнага" прафсаюзу Берасьцейскага ўнівэрсытэту ў газэце ФПБ "Беларускі час" ганіць калегаў са Свабоднага прафсаюзу.

Справа ў тым, што ня так даўно Свабодны прафсаюз Берасьцейскага ўнівэрсытэту зьвярнуўся з запытам  да кіраўнікоў галіны і вэртыкалі.

Орган  Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай у нумары  за 18 студзеня зьмясьціў  нататку "Альянса не получилось". Над артыкулам уверсе фота і подпіс:   Галіна Вароніна, старшыня прафкаму супрацоўнікаў Берасьцейскага дзяржаўнага  ўнівэрсытэту імя Пушкіна.

Аўтарка, старшы выкладчык матэматыкі, ганіць "так называемый" Свабодны прафсаюз, шэрагі якога  нібыта ў 1992 годзе былі прадстаўнічымі, а цяпер не, бо многа хто яго пакінуў і нават перайшоў у афіцыйны прафсаюз. Хваліцца, што можа матэрыяльна падтрымаць "сваіх". Пярэсьціць кіраўніка Свабоднага прафсаюза ўнівэрсітэта спадара Лазарэнкава. Маўляў,  запрасіў тры гады таму назад да супрацы, але свой варыянт калектыўнай дамовы не прапаноўваў. Не працуе ва ўнівэрсытэце, але называе сябе старшынём прафкаму. І, нарэшце, яна называе Валянціна Лазарэнкава Віталем.

Адкуль дуэль паміж Лазарэнкавым ды Варонінай

–  Віталь дык Віталь. Як-ніяк значыць "жывучы". Заадно і бачна, якая супраца ёй на розуме, калі нават як завуць ня помніць. А вось імя рэктара нябось не паблытае Вароніна. Такі іхні прафсаюз. Па азначэньні мусіць служыць – у яго ж адміністрацыя, наймальнікі ўваходзяць. `

Валянцін Лазарэнкаў тлумачыць, што восеньню накіраваў міністру адукацыі са.Радзькову і тагачаснай намесьніцы кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта спн.Пяткевіч адкрыты ліст. У ім  прасіў праліць сьвятло, ці сапраўды паводле распараджэньня міністра рэктарат Берасьцейскага ўнівэрсытэту апрацоўваў  дацэнтаў і прафэсараў – чальцоў Свабоднага прафсаюза, палохаў іх непадпісаньнем кантракту, калі ня выйдуць з СПБ.

– А вось і сказ, які наўпрост вылазіць у артыкуле Варонінай, – кажа спадар Лазарэнкаў. –  Вось тэкст майго звароту: “Попытки диалога [с ректором] за четыре года не увенчались успехом”. Дык гэта ж яна пазычыла ў загаловак!

Беспакараны крымінал у Берасьцейскім унівэрсітэце

Чытаю адкрыты ліст В. Лазарэнкава і адказ за подпісам  першага намміністра  адукацыі А. Жука (прыйшоў у лістападзе) і пагаджаюся з спадаром Валянцінам: усё шмат глыбей за блытаніну імёнаў і плагіят зьместаў.

Самае бяскрыўднае ў лісьце: аўтар просіць растлумачыць, чаму ў Берасьцейскім унівэрсытэце самы нізкі заробак сярод роднасных  навучальных установаў.

Аўтар просіць таксама адказаць, чаму не даюць юрыдычнай адрэсы Свабоднаму прафсаюзу па месцы працы чальцоў суполкі, як гэта прадугледжана ўнутраным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі. Апісвае факты  хабарніцтва і масавага парушэньня законаў чальцамі афіцыйнага прафсаюзу і адміністрацыяй ўнівэрсытэту,  пасьпяхова "замазаныя" на розных узроўнях.

Так, сын аднаго з прарэктараў цэлы год вучыўся ў ЗША і… на падвышаную стыпендыю здаў дзьве сэсіі ў Берасьці – нават фізычна не зьяўляючыся  ва аўдыторыю! Бацька "самародка" атрымаў ад новага рэктара сп.Часноўскага падзяку на ўнівэрсытэцкай Радзе. Выкладчыкі-чальцы афіцыйнага прафсаюза, якія афармлялі такую "пасьпяховую" здачу іспытаў, не панесьлі аніякага пакараньня.

Такі самы "член" прапанаваў студэнтам адкупіцца ад яго на эіспыце. Яго прыбралі, пакуль ня сьціхне ўзрушаньне, а праз год аднавілі на працы.

Студэнтцы-сваячцы рэктара сп.Часноўскага паставілі нізкую адзнаку. Дэкан факультэта прылюдна ў грубай форме запатрабаваў, каб выкладчык выправіў  сваю хібу.

Рэктар шмат разоў адмаўляў чальцам Свабоднага прафсаюза ў матэрыяльнай дапамозе, накладваючы рэзалюцыю "Пусть вступит в ФПБ".

Адказ спадара Жука – гэта пазычаныя са справаздачы рэктарата БрДУ дзяжурныя табліцы, дзе ўсё o’key, канстатацыі банальных фактаў замест адказаў па сутнасьці. Маўляў, ніякіх наездаў на ваш Свабодны прафсаюз. Нічога не пацьвердзілася! (Хоць з прафсаюзу выйсьці-такі змусілі і пра здачу экзамэнаў адначасова на двух кантынентах пісаў нават  мясцовы аналяг “СБ” газэта “Заря”, прычым падпісаў артыкул супрацоўнік КДБ).

Чаго ня бачыць Жук, пра тое напіша Вароніна!

– Дык жа вось, я пісаў, што рэктар дае дапамогу не калектыву, а тым, хто ўваходзіць у афіцыйны прафсаюз, – кажа Валянцін Лазарэнкаў. – І Галіна Вароніна піша: "Профком не делит людей на своих и чужих, но материальную … поддержку могут получить  всё же  те, кто является членом нашей организации – Федерации профсоюзов Беларуси". Альбо  вэрсія, што не заганяюць у афіцыйны прафсаюз. Дык вось жа Вароніна піша, што прырасьлі  за апошнія гады на 469 чалавек. І заставалася ж колькі сот. Дык нават пры таталітарным камунізме было там менш людзей, чым цяпер. Можна было быць па-за прафсаюзам.

А што яна скажа?

Спадарыня Вароніна адмяжоўваецца ад артыкула.

– Гэта журналіст, які рыхтаваў паласу, напартачыў. Подпіс унізе падборкі. Ён браў у мяне вялікае інтэрвію, а зрабіў малы і ня мой матэрыял. Вычытаць мне не прыслаў.  І загаловак таксама належыць яму.

Паводле Галіны Мікалаеўны, яна ўжо зьвярталася ў рэдакцыю "Беларускага часу" наконт апошняга абзацу. Не выказвалася, маўляў, у такім духу пра разьмеркаваньне матэрыяльнай падтрымкі.

Спадарыня Вароніна ведае, як завуць калегу з незалежнага прафсаюзу па імені. Стараецца гаварыць юрыдычна ўзважана і найчасьцей гаворыць дастаткова пераканаўча. Хоць і ня ведае, у якой з ВНУ падобнага профілю ў Беларусі зарплата самая нізкая (калі ўжо не ў Берасьцейскім універсітэце), але як матэматык адразу падказала методыку: можна лёгка палічыць па прафсаюзных складках. Дзе яны ў сярэднім найменшыя – там і зарплата самая малая.

Чакаем рымэйк!

Дык што, Свабодны прафсаюз замовілі афіцыйным журналістам? І з больш высокага ўзроўню, чым абласны? Версія мае права на жыцьцё.

Няхай бы для пачатку спадарыня Вароніна афіцыйна папрасіла абвергнуць свой альянс з  недабрасумленным сталічным журналістам.
Чакаем "Альянса не получилось-2"!

Пятро Васілеўскі  

21.01.2008

Как доить лохов по телефону

В Бресте исчезли из пользования обычные и компьютерные телефонные книги. Вместе с тем платная телефонная справка "Белтелекома" расширяется.

В Бресте этим "нехваткам" уже несколько лет. Время от времени появляются нелегальные компьютерные базы данных. Они неполные и устаревшие. Якобы их первоисточник – работники областного "Белтелекома".

В этой государственной конторе, куда и на кривой козе протиснуться большой труд,  после долгих "кто", "зачем" и "почему" только восьмой собеседник по телефону рассказал о службе телефонной же справки. Надо понимать, именно она призвана компенсировать отсутствие справочных книг.

Имя сотрудника я благодарно сохраню неназванным, чтобы ему не перепало за выполнение служебных обязанностей в нашей законопослушной стране. Итак, я узнал следующее.

В круглосуточно работающей службе платной телефонной справки 28 рабочих мест. Работа признана вредной, поэтому рабочий день длится 7 часов. Если кто болеет, его заменяют. Стоимость справки около 140 рублей, на одну отводится 20 секунд, но рекордное время оказания этой услуги 16 секунд. Обслуживается вся Брестская область, предоставляются справки о номерах по всей стране.

Не будем спешить, признавая это все бонусами. И не потому, что в последнем случае, скажем,  большинство наверняка испрашивает местные номера.

Память настойчиво подсказывает вещи поконкретнее, а именно образ: абсолютно бесплатные толстенные телефонные книги, лежащие в каждой европейской телефонной будке. И еще слова знакомого перегонщика авто:

– Да я в Интернете телефон любого немца по службе "Telephonauskunft" пробью. А их 83 миллиона. И любой фирмы.

Служба платной телефонной справки ответвилась от бесплатной несколько лет тому назад. Именно тогда устарела последняя телефонная книга. С тех пор служба успешно росла.

Несложная арифметика показывает, что за день 28 сотрудниц могут заработать около 9 900 000 руб. Пренебрегаем тем измотанным одним дежурным, который отдувается с 22.00 до 8.00, и делаем скидку на тех абонентов, которые тянут кота за хвост – даем на одну справку королевские 60 секунд. Для этого делим 9 900 000 на 3, но и умножим на 24, переведя расчет на календарный месяц: 79 миллионов 200 тысяч белорусских наших с вами рублей.  Не удивлюсь, если чистая прибыль виртуозов справки составит не менее 10 тысяч евро в месяц.

Спрашиваю мою добросовестную собеседницу из этой  добросовестной ли фирмы, почему нет в продаже баз данных, бумажных телефонных книг  и будут ли.

Ответ, как и полгода назад:

– Планировали издать, но минская фирма рассыпалась. Теперь ищем другую.

Спрашиваю, почему не печатают в своей Брестской областной типографии.

–  А она не выиграла тендер.

Нет ли у Вас, читатель, стойкого такого впечатления, что выигрывает в этом деле кто угодно, только не мы? Что из нас, как и при угадывании слов по телевизору и супердорогих "дозвонах", делают лохов?

Пётр Василевский

22.01.2008

В прямом доступе к справедливости отказано

В Брестской областной прокуратуре на входе повесили ящик для заявлений. Отныне гражданам нельзя регистрировать их в канцелярии самим.

Что говорят по этому поводу заинтересованные стороны?

Их две – народ и чиновники.

– Без меня народ неполный, – говорит Сергей Вакуленко. Он активист профсоюзного движения и потому безработный. По существу подмеченного им Сергей поясняет: – Налицо нарушение Закона об обращениях граждан. Я должен иметь возможность беспрепятственно отдать заявление в канцелярию и на месте узнать номер регистрации документа.  Это пробный шар для того, чтобы отделить граждан от власти еще больше, опустить их еще ниже.

– Вы получите от меня телефонный номер канцелярии и сможете завтра узнать номер регистрации вашего обращения по телефону, – говорит старший лейтенант милиции на входе в прокуратуру.

– Почему отменили прежний непосредственный порядок регистрации напрямую? – спрашиваю в канцелярии.

– Это потому что канцелярию перевели с первого этажа на третий, – говорит молодая и симпатичная, судя по голосу, сотрудница канцелярии некто Ленартович. – Нас никто и не спрашивал.

Однако канцелярии нигде не находятся на первом этаже: ни в областном суде, ни в районных прокуратурах и судах.

Многим прохожим все равно, как отдавать документы. Но один мужчина средних лет вспомнил, что еще не так давно и милиции-то не было на входе в государственные учреждения, не говоря уже о  вахтерах  в самых безобидных конторах и пропускном режиме в университетах.

Вспомнил и я, как год тому беспрепятственно посетил ректорский корпус Варшавского университета, а два года назад в городе-партнере Бреста Равенсбурге (это юго-запад Германии) зашел в девственно пустынную городскую мэрию, поднялся на второй этаж и узнал у секретаря в приемной, будет ли сегодня принимать бургомистр.

Вот уж воистину проверка – кто для кого:  народ для власти или власть для народа!

Пётр Василевский

18.01.2008

Маршрутки стали роскошью

Две трети маршрутных такси в Бресте приостановили работу. Теперь нужно мёрзнуть на остановке от сорока минут и больше. 

В цифрах ситуация выглядит так: из 370 "официальных" маршруток нынче перевозками занимаются 230. По словам начальника отдела транспорта, связи и бытового обслуживания горисполкома Игоря Жминько, уменьшение количества маршрутных такси в городе – явление временное и связано с оформлением документов на переход в ЧУП.

Сами предприниматели признаются, что работу прекратили около половины маршрутных такси. Владелица маршрутного такси Любовь Резанович с 1-го января уволила водителей. Будучи инвалидом, осталась без работы и сама. А за руль посадить некого – сыновья ещё слишком малы.

Предпринимательница без труда перечисляла имена знакомых ей владельцев маршруток, которым пришлось уволить работников. У некоторых из них по четыре микроавтобуса. Машины стоят без действия, а водители и их семьи остались без заработной платы.   

Все эти баталии ежедневно ощущают на себе горожане, добирающиеся на работу и обратно из "спальных" районов, а также близлежащих деревень. Маршрутку приходится ждать от 40 минут и до 1,5 часа.

Например, из д. Большая Курница в областной центр стала ходить только одна маршрутка на 7.10 утра. Как можно выбраться всем односельчанам и жителям соседних деревень на работу в одной машине? А следующий частный извоз – через два часа.

– В случае, если ничего не изменится, с 1 февраля большинство намерено приостановить свою деятельность на неопределённый срок, – комментирует председатель Брестского отделения общественного объединения "Перспектива" Виктор Чайковский.   

Фёдор Агафьев

15.01.2008

Берасьце: з рынкаў зьніклі чэргі. Цяпер яны ў выканкамах

На Цэнтральным прадуктовым, дзе звычайна прадаюць мяса і рыбу, звыш сотні кропак. Восьмага каля іх было: тры цётухны на мясе  і сямёра на рыбе, 9-га нешта каля гэтага.

Вэрсія Чайкоўскага

Віктар Чайкоўскі, старшыня  Берасьцейскага адзьдзяленьня Грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў "Пэрспэктыва", патлумачыў незапоўненыя рабочыя месцы забастоўкай, якую ладзяць індывідуальныя прадпрымальнікі  пад выглядам  каляднага адпачынку.

– Бастуюць ад 50 да 98 адсоткаў ад агульнай колькасьці 35 000 ІП Берасьцейскай вобласьці – у залежнасьці ад горада і рынка. Мы супраць сістэмнага зьнішчэньня індывідуальных прадпрымальнікаў. Прынамсі, абсалютна абсурдная норма Ўказа №760 п.1.1., згодна зь якім ІП нельга наймаць няродзічаў. Гэты ўказ дыскрымінацыйны, і народ ужо даў яму імя –  "Антысіроцкі". Таксама мы супраць аПУПеньня (ператварэньня ў Прыватныя Ўнітарныя Прадпрыемствы). Ёсьць сегменты рынка, дзе рэнтабельнымі могуць быць толькі ІП!

Страты для дзяржбюджэта, калі забастоўка працягнецца да канца месяца, складуць па вобласьці 7 з паловай мільёна даляраў, падсумаваў спадар Чайкоўскі і праз параўнаньне даў дакладны адказ,  чаго хоча прадпрымальніцкі люд:

– У Чэхіі, дзе мы былі ў азнаямляльнай паездцы, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць наймаць да 10 працаўнікоў. Яны плацяць адзін падаходны падатак ад прыбытку раз у год. І калі іх правяраюць, то папярэджваюць аб праверцы за два тыдні, а калі што ня так, дык падатковы інспэктар вучыць, як паправіць памылку і пазьбегнуць яе надалей. У нас усё трымаецца на тэроры і пагрозах. І вось зьнішчаюць дарэшты.

Вэрсія Лазарэнкава

Валянцін Лазарэнкаў, старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага, мае такое бачаньне:

– Пасьля "аПУПеньня" ўсіх індывідуальных прадпрымальнікаў, у загадным парадку будуць створаныя суполкі афіцыйных прафсаюзаў. Такім чынам і будзе ажыцьцяўляцца татальны кантроль. Больш за тое, паводле новай рэдакцыі, прафсаюзы зьведаюць яшчэ большую таталітарызацыю, чым пры Сталіне – адменяць галіновыя прафсаюзы, і будзе адзін вялікі рэспубліканскі прафсаюз як інструмэнт кіраваньня працоўнымі калектывамі.  

Вэрсія Ліпскай

У абласным Саюзе прадпрымальнікаў падказалі, дзе цяпер шукаць тысячы найманых індывідуаламі працаўнікоў і саміх ІП: сядзяць на прыёме ў выканкамах.

У Маскоўскім райвыканкаме Берасьця ля адзьдзелу эканомікі чалавек семдзясят. Людзі незадаволеныя:

– Учора вялі сьпісы на прыём, сёньня сядзім ужо паўдня.

У чарзе тры катэгорыі: звольненыя найманыя работнікі (ім трэба штамп у працоўную кніжку), ІП, якія прынесьлі пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю Унітарнага Прадпрыемства, зрэдку Таварыства з абмежаванай\дадатковай  адказнасьцю, і новая зьява шэрага бадай што  колеру – найманыя працаўнікі, якія з дапамогай сваіх наймальнікаў-індывідуалаў афармляюцца як ІП, каб працаваць як і раней – галоўным чынам прадаўцамі тавараў. Задаволеных у чарзе, зразумела, аніводнага. Многія чулі пра намер прадпрымальнікаў выйсьці 10-га ў сталіцы на Кастрычніцкі пляц. Аднак выказваюцца асьцярожна, у словах рэдка пасоўваюцца далей за салідарнасьць, хоць бачна, што людзям набрыдла.

Больш рашучыя тыя, каго няма ў калідорах улады, і такіх многа. Але пра іх пакуль памаўчым.

Ларыса Ліпская, супрацоўніца гарадзкога Цэнтра занятасьці, інфармуе, што з Новага года ў Цэнтры зарэгістраваліся як беспрацоўныя толькі 11 звольненых ад ІП найманых работнікаў. І ніводнага індывідуальнага прадпрымальніка. Паводле чутак, разьвёўся з жонкай і ажаніўся з прадавачкай, каб адпавядаць Указу №760, толькі адзін.

У Берасьці 4 000 ІП і 6 000 нанятых імі работнікаў.

Відавочна, сьціснутая вось як магутная спружына. Як яна разьвінецца?

Пятро Васілеўскі

10.01.2008

Согнули одних, но выпрямились другие

Свободный профсоюз в Бресте прирос за счёт "ипэшников". Это перекрыло потери, вызванные разборками властей с  педагогами местного университета.

Год тому назад в первичке Свободного профсоюза Белорусского  числилось 58 человек. В основном, педагоги и сотрудники Брестского государственного университета имени Пушкина. Традиционную новогоднюю "ялинку"  нынче провели в одном из кафе города при полном зале: только некоторые не смогли поучаствовать в совместном празднике. И это при том, что под угрозой непродления контракта приостановили своё членство в профсоюзе 10 "сеятелей" разумного, доброго, вечного.

– В 1990-е годы в условиях неущемленной демократии в университетской суполке СПБ было около 100 человек, а оставшаяся часть коллектива посматривала, не податься ли и им сюда, – говорит доцент С. в доверительной беседе за новогодним столом. – Но потом уволили политически активных членов профсоюза. А вот теперь взялись и за рядовых. Мне здешние заправилы сказали: или пиши заявление в официальный профсоюз, или контракт не будет продлен. Это почти фашизм!

Валентин Лазаренков, председатель областной организации СПБ, который возглавляет на сегодня и Брестскую первичку, хорошо знает заправил – сам более двадцати лет проработал в университете:

– Осеннее "Дзікае паляваньне" на наш профсоюз в университете возглавляла проректор Анна Сендер. Участвовал в нем и проректор Станислав Рачевский. И конечно, все происходило с ведома ректора Мечислава Чесновского, который в свое время, заступая на ректорство, ратовал за "европейскую планку" для университета.

– В старом году в Свободный профсоюз вступили восемь новых членов, в основном индивидуальные предприниматели.  Так что "пульсируем", а значит, живём, – продолжает Валентин. –  А наезды на профсоюзников в университете отнюдь не добавили авторитета и силы ректорату и официальному профсоюзу. Все понимают, что происходит. И – всё фиксируется.

Пётр Василевский

10.01.2007

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: