Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 1, студзень Манах-дамініканец напісаў кнігу пра Беларусь
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Манах-дамініканец напісаў кнігу пра Беларусь

НаташаПоследнее изменение: 2008-01-26 05:47

І прадставіў яе чытачам у Берасьці. Твор называецца "Паўстаньне Беларусі". Аўтара завуць Пётр Рудкоўскі.

Рудкоўскі малады яшчэ чалавек сьціплага целаскладу, з прыемнымі рысамі твару, русявай бародкай і акулярамі, празь якія пазіраюць на сьвет  бясспрэчна разумныя вочы. Манера трымацца сьціплая да сарамлівасьці. Але можа быць цьвёрдым і нават хірургічна цьвёрдым. Гэта адчуваеш, калі ён абгрунтоўвае сваю пазыцыю ў размове. Яшчэ лепш прачытаць адзін зь ягоных палемічных артыкулаў.

Ён апрануты ў белую манаскую рызу. На цяпер Пётр Рудкоўскі каталіцкі дзьякан. А яшчэ ён выкладчык – чытае курс лёгікі і філязофіі для студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту ў Вільні.

Рудкоўскі не баяўся ўвязвацца ў бойку, яшчэ калі сам быў студэнтам. У часопісе "Архэ" колькі гадоў таму напісаў пра апалячваньне і антыбеларускую пазыцыю касьцёлу на Гарадзеншчыне. Як мы бачым, гэта не прывяло да злому ягонай кар’еры ў касьцёле. А ў галіне пісьменьніцкай плёнам інтэлекту стала кніжка на 250 старонак.

На прэзэнтацыі " Паўстаньне Беларусі" ў Берасьці было колькі дзясяткаў цікаўных. Паколькі кніга выйшла ў бібліятэчцы "Нашай Нівы", то ўступнае слова трымаў рэдактар газэты Андрэй Скурко.

Відавочна, што з часоў палемікі ў "Архэ" пагляд аўтара забраў больш углыб і ўшыркі. Як філёзаф ён аналізуе шматканфэсыйнасьць Беларусі і беларушчыну, супадзеньне нацыянальнага нігілізму і нацыяналізму  як крайнасьцяў, небясьпекі і станоўчы патэнцыял розных варыянтаў разьвіцьця краіны. Вянчаюць твор тры пропаведзі "За Беларусь" брата Рудкоўскага.

Мяркуючы па тым, як разыходзіцца кніга, неўзабаве будуць, дзе да месца, водгукі на яе. Прывезеныя ў Берасьце томікі разышліся ўжо на першай сустрэчы, а позна ўвечары была і яшчэ адна. Там пісалі сьпісы жадаючых набыць твор.

Пятро Васілеўскі

26.01.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: