Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 2, люты
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыбужжа № 2, люты

Берасьцейцы сьвяткуюць угодкі БНР

90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі дэмакраты вырашылі адзначаць ня толькі 25 сакавіка. У працы аргкамітэта бяруць удзел больш за 10 арганізацый.

Мяркуецца прапанаваць удзел і ўладам.

– Яны ж таксама за незалежнасьць, – абгрунтаваў сваю ідэю актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сьцяпан Навасяльчан.

Праграма сьвяткаваньня прадугледжвае поруч са звыклымі мітынгам ды раздачай улётак спартовыя спаборніцтвы, круглы стол навукоўцаў, стварэньне кампутарнага дыску "Берасьце і БНР" для школьнікаў і шмат чаго яшчэ, пра што памаўчым, каб не сурочыць.

 – Берасьцейскі рэгіён даў Беларусі трох кіраўнікоў БНР – Рамана Скірмунта, Пётру Крэчаўскага і Аляксандра Цьвікевіча. Мяркуем шырока і падрабязна  праінфармаваць пра гэта берасьцейцаў, – сказаў сябра ПБНФ Яўген Бяласін.

– У ліпені спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэньня берасьцейскага адваката, навукоўца  і палітычнага дзеяча Аляксандра Цьвікевіча. Сярод іншага будзем прапаноўваць устанавіць на будынку гімназіі, дзе ён вучыўся, мэмарыяльную дошку, ­ –  кажа краязнавец  і рэдактар газэты "Царква" Ігар Бараноўскі. – Сьвяткаваньне угодкаў БНР ні ў якім разе нельга абмяжоўваць сакавіком. Пад знакам гэтай даты павінен быць увесь 2008 год.

Футбольныя матчы на Кубак Незалежнасьці пачнуцца ўжо 15 сакавіка. 23 сакавіка мяркуецца ўшанаваньне пераможцаў. Асабліва заангажаваныя ў гэтую частку праграмы дэмакратычныя прафсаюзы. І ня толькі з-за цягі да здаровага ладу жыцьця.

– БНР давала нам эўрапейскі выбар, а гэта і абароненасьць працы, і высокія матэрыяльныя і культуровыя стандарты жыцьця, – кажа кіраўнік абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў. 

Аргкамітэт па сьвяткаваньні 90-х угодкаў БНР адкрыты для далучэньня.  Паседжаньні  праходзяць кожны панядзелак. На кантакт можна выйсьці праз сябраў згаданых раней арганізацый, а таксама берасьцейскіх актывістаў Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада", ініцыятыўных груп па рэгістрацыі арганізацый "Малады фронт" і Рух "За Свабоду".

Пятро Васілеўскі

27.02.2008

Донары ствараюць прафсаюзную арганізацыю

Дзеля гэтага сёньня ў Берасьці сустрэчу з калегамі правёў старшыня ініцыятыўнай групы магіляўчанін Ігар Каваленка.

– Берасьцейскія донары самі адшукалі мае каардынаты і запрасілі на сустрэчу. Паведамілі, што больш як 20 чалавек зьбіраюцца далучыцца да нашай арганізацыі, – паведаміў карэспандэнту Bulletinonline.org Ігар Каваленка.

Ігару – 37 гадоў. Ён – ганаровы донар СССР. Жыве і працуе ў Магілёве. Цяпер узначальвае арганізацыйны камітэт у стварэньні грамадзкага аб'яднаньня "Кропля жыцьця" і яго прафсаюзнай арганізацыі. Донары разьлічваюць на сяброўства зь Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).

– 20 лютага я наведаў управу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму. Афіцыйна перадаў дакумэнты для юрыдычнай рэгістрацыі суполкі. Заяўнікаў – 10 чалавек. Усе – паважаныя людзі, якія актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы статуту і праграмы будучых дзеяньняў нашай арганізацыі.

Са словаў Ігара Каваленкі, цяпер таксама ў Гомелі і Гродна ўтвораныя арганізацыйныя камітэты і вядзецца падрыхтоўка да рэгістрацыі рэгіянальных арганізацый донараў.

Для чаго яны аб'ядноўваюцца?

Ад 16 сьнежня 2007 года, у адпаведнасьці з законам "Аб упарадкаваньні льгот асобным катэгорыям грамадзян", у Беларусі адмененыя 50-працэнтная зьніжка на зубапратэзаваньне і 50-працэнтная аплата кошту лекаў. Скасаваныя таксама льготы на санаторна-курортнае лячэньне.

Ігар Каваленка кажа: перадусім маральную і матэрыяльную крыўду зазналі ганаровыя донары, якіх у Беларусі 119 тысяч. Бальшыня зь іх ужо неактыўныя донары. Раней кожны здаў ня менш як 40 дозаў крыві па 400 грамаў і 60 дозаў плязмы па 600 мілілітраў. Увогуле, існуе статыстыка – запасы крыві ў  Беларусі ствараюць больш як два мільёны донараў. Таксама афіцыйная статыстыка сьведчыць, што кожнаму трэцяму жыхару Беларусі  хаця б раз у жыцьці  спатрэбілася донарская кроў.

– Калі донары здаюць кроў, то яны ахвяруюць і сваім жыцьцём, – перакананы Ігар Каваленка, – таму ў іх мусяць быць ільготы. І мы дамагаемся гэтага.

З 20 па 27 чэрвеня 2007 года ў Беларусі адбыўся першы донарскі страйк. У ім удзельнічалі больш як 200 чалавек з Магілёву. У выніку тутэйшым улада захавала 40-працэнтную надбаўку да пэнсіі. Адстаялі донары і бясплатны праезд у грамадзкім транспарце ў межах Магілёву.

Паводле кіраўніка гомельскай абласной станцыі пераліваньня крыві Яўгена Лінкевіча, скасаваньне льготаў для донараў абарочваецца скарачэньнем іх колькасьці. У Гомелі, напрыклад, ад 2004 году штогод адсейваецца на 8 працэнтаў.

У Беларусі 20 станцыяў і 41 аддзяленьне пераліваньня крыві. Стабільны запас у многіх пачынае зьмяншацца. Да прыкладу, у мінулую сераду, 20 лютага, галоўны ўрач станцыі пераліваньня крыві Міністэрства аховы здароўя Беларусі Збышак Пабяржын заявіў, што "склалася праблемная сытуацыя ў наяўнасьці запасаў крыві 3-й і 4-й групы з адмоўнымі рэзусам".

Яшчэ раней пра скарачэньне запасаў донарскай крыві заявілі ўрачы ў Маладзечна, Драгічыне, Полацку.

Галіна Баравая

20.02.2008

"Нячэсныя" журналісты зусім не анёлы

Карэспандэнты недзяржаўных выданьняў ня хочуць ведаць ні тэматычных чаканьняў чытачоў, ні самой чытацкай аўдыторыі.

Гэта вынікае з дасьледаваньня  культуроляга сп.Жбанкова і філёзафа сп.Анціпенкі.

Дасьледаваньне выкананае імі на замову Беларускай асацыяцыі журналістаў. Былі апытаныя журналісты, чытачы і экспэрты. Кароценькая прэзэнтацыя вынікаў адбылася ў Берасьці на сходзе сябраў БАЖу.

Расказвае спадар Анціпенка:

– Ёсьць значнае разыходжаньне паміж чаканьнямі чытачоў недзяржаўнай прэсы, што да тэматыкі, і ўяўленьнямі журналістаў гэтых выданьняў пра тое, якія тэмы ад іх чакаюць. Скажам, чытачам-экспертам не стае найперш аналітычных матэрыялаў, а журналісты незалежных газэт мяркуюць, што не хапае "вітаміна" забаўляльнасьці.

Паводле Максіма Жбанкова, які сам вядомы як палемічны журналіст, "нячэсныя" журналісты  зусім не анёлы, бо ня ведаюць свайго чытача, – больш за тое, ня хочуць ведаць.

– Часткова ў гэтым вінаватая завядзёнка ісьці па лініі найменшага супраціву, – зазначыў дасьледчык. – Але галоўным чынам вінаваты перакошаны рынак, створаны дзейснай уладай. Матывацыя працаваць больш эфэктыўна зводзіцца на нішто пратэкцыянісцкай палітыкай улады ў дачыненьні да "сваіх" у гэтым сэгменце рынку і санкцыямі да "нячэсных" выданьняў.

Беларусы ўсё больш чытаюць у Інтэрнэце, кажа спадар Анціпенка і спасылаецца на лічбы з сайту Радыё Свабода, паводле якіх сусьветнай павуцінай карыстаюцца 52 адсоткі беларусаў і толькі 12 адсоткаў расейцаў ды 18 адсоткаў украінцаў.

Неўзабаве ўвесь матэрыял мае быць абнародаваны  на сайце БАЖу.

Адпаведнае дасьледаваньне інтэрнэт-выданьняў пакуль не плянуецца.

Пятро Васілеўскі

11.02.2008

У Белавежжы стварылі зубрыны статак для паляваньня

Дазвол на паляваньне каштуе 2-8 тысяч эўра. Кошт вызначаюць даўжыня правага і левага рагоў, абхват рога ў аснове, велічыня капытоў і г.д.

Адміністрацыя Нацыянальнага парку "Белавеская пушча" другі год запар адмаўляе на просьбу абласной ўправы "Валыньлесу" Ўкраіны перадаць ёй некалькі племянных зуброў. Суседзі прызнаюцца, што не валодаюць цяпер грашовым капіталам для куплі самцоў. Прапануюць іншыя ўмовы. Згодныя нават вярнуць у Беларусь цялятак з будучага прыплоду . Мажліва, дзьве галаву за адну.

– Мы ўжо стаміліся ад бясплодных перамоваў зь беларусамі, – скардзіцца галоўны лясьнічы абласной управы "Валыньлес" Анатолій Гетманчук. – На жаль, кіраўніцтва Белавескай пушчы патрабуе толькі грошы – 25 тысяч эўра за аднаго самца.

Між тым, для Ўкраіны не сакрэт, што цяпер у Беларусі зубры гінуць на паляваньнях, таксама ад браканьерства і з-за недагляду, калі зьвяры труцяцца на калгасных палетках ці топяцца ў мэліярацыйных каналах.

Некаторая факты прыводзяцца ў калектыўным звароце эколягаў Украіны да Аляксандра Лукашэнкі.

Дырэктар Кіеўскага эколяга-культурнага цэнтра (КЭКЦ) Уладзімер Барэйка патлумачыў, што ён асабіста і калегі просяць прэзыдэнта Беларусі перагледзяць пастанову Саўміна Беларусі ад 22.08.2007 года №1408 "Аб некаторых пытаньнях аховы і рацыянальнага выкарыстаньня зуброў".

–Чамусьці ў пастанове №1408 пашыраныя маштабы трафэйнага паляваньня на зуброў, – зьдзіўляецца Ўладзімер Барэйка. – Робіцца гэта за кошт падзелу колькасьці жывёлы на так званыя "асноўны" і "рэзэрвовы" фонды. У выніку вялікая колькасьць зуброў (нібыта зьнясіленыя, хворыя і састарэлыя, пакалечаныя і г.д.) выводзяцца з-пад абароны Чырвонай кнігі і аддаюцца на патрэбы камэрцыйнага паляваньня.

Са словаў суразмоўцы, "рэзэрвовы" фонд у Беларусі складае некалькі дзясяткаў зуброў.

У адміністрацыі НП "Белавеская пушча" паведамілі, што сапраўды створаны "статак для паляваньня", які папаўняецца ў адмысловым загоне. Гэта своеасаблівае  беларускае ранча памерам 30 тысяч гектараў, агароджанае двухмэтровай мэталічнай сеткай. Дазвол на паляваньне на зубра тут каштуе 2 – 8 тысяч эўра. Канкрэтную суму вызначаюць характарыстыкі трафэю: даўжыня правага і левага рагоў, абхват рога ў аснове, велічыня капытоў і г.д. Па замове кліента яму прадаюць яшчэ шкуру і галаву забітага зубра.

Паводле афіцыйнага падліку, у Белавескай пушчы на сёньня больш як 730 зуброў. Аднак многія эколягі лічаць гэтую лічбу завышанай. У прыватнасьці, былы намесьнік дырэктара парка па навуцы Георгій Казулька кажа, што цяпер кіраўнікі лесагаспадарак атрымалі так званы "эфэкт зацікаўленасьці". Гэта значыць, што калі колькасьць зуброў большая, то начальнікі атрымліваюць больш дазволаў "на практычнае выкарыстаньне рэсурсаў гэтай жывёлы". Таму паляваньне на зуброў арганізуюць ужо ня толькі ў Белавескай пушчы, але і ў Прыпяцкім нацыянальным парку і ў Бярэзінскім біясфэрным запаведніку...

Галіна Баравая

08.02.2008

"Подайте на хлебушек, люди добрые!"

Потеплело, и полку просящих подаяние на улицах Бреста прибавилось. Сегодня появился и Стасик.

Оливер Твист

Вот что сразу пришло на ум, когда увидел его в первый раз. Было это с полгода тому назад. Худенький мальчик скрючился в немыслимой позе на каком-то коврике, постеленном прямо на тротуар около бетонной стены. Малокровное лицо, светлые волосы сплелись в горестный  какой-то вихор.  Глаза потупил, глядит в одну точку перед собой, в руках обрывок картонной упаковки, на нем от руки написано: "Люди добрые подайте Христа ради на хлебушек".

– Ты не ходишь в школу? – спрашиваю мальца.

Он может говорить. Речь от холода – видно, давно сидит, – несколько невнятная, но грамотная. Говорит, что закончил 9 классов, а дальше учиться не получается. Мои мелкие деньги сначала положил в картонную коробку, потом засунул в карман. Чтобы не портили подсказку подающим:  в коробке тысячи сверху.

Стасик живет на этажах в одном из микрорайонов. У него мать, семеро братьев и сестер. Все меньше него, кроме старшего брата. Мать работает дворником. Зарплата около 300. Еще одной сестре, только что окончившей школу, платят 180 тысяч – пособие на ребенка. Ребенок, ясно, Помидорович.

Выглядит Стасик как восьмиклассник, но теперь я знаю, что реально он старше. Даю парню 18 лет и не отгадываю – ему уже за двадцать. Просто  физически слабый. Не удивительно при таких обстоятельствах...

Половина сбора, говорит Стасик, идет на семью, половину оставляет себе.

Спрашиваю, не пробовал ли он устроиться на работу. Не берут, говорит Стасик. В Центре занятости на учёте он стоял, но сам снялся – помочь с устройством реально не могут, а ходить отмечаться надо. И работать на социальных работах заставляют, потому что выдают пособие, на которое выжить нельзя. Ведь оно в два раза ниже официального прожиточного минимума.

Весной Стасик собирается пойти работать у частников на стройке. Тоже в черной сфере нашей зоны выживания.

Спрашиваю, интересовались ли им социальные работники. Он оживляется. А как же, подходят часто,  кричат, чтобы не валял дурака, шел на работу. Натравливают милицию. Те приходят, забирают деньги, колотят по почкам. Мол, чтобы больше тебя не видели.

Чиновник Расич

Алексей Константинович Расич, начальник отдела социальной защиты населения Ленинского района Бреста, сразу открещивается от всех побирушек на лестнице перехода  к железнодорожному вокзалу и около автовокзала, около обеих церквей в центре и возле рынка.

– Не наши! Все приезжие, из Малоритского, Кобринского, Брестского района. Проверено. Ведь центр, всё начальство тут, и чуть что – "Расич, в чем дело"! Даже из-под Каменца едут бомжи.

Далее господин Расич говорит, что лет двадцать тому назад, когда он еще назывался "товарищем", было проще. Пиши заявление – и двадцать пять настоящих рублей помощи тебе хоть теперь достать мог бы из сейфа. Теперь денег не хватает, а пенсии усохли, помощь между тем нужна много кому. Говорит, раза в три увеличилось количество людей, нуждающихся даже в психотерапевтической помощи. Последствия стресса – люди не вписываются в новые условия. А  мест для таких в спецучреждениях не хватает.

Спрашиваю про Стасика.

– Что, опять сидит? Да, это наш.  

Помолчав какое-то время, Алексей Константинович высказывается в том духе, что этот Стасик валяет дурака и не хочет работать. "Но артист, артист"!

И опять переводит разговор на непонятное наше время, говорит про свою семейную трагедию на заре перестройки и про недавнее потрясение для местной номенклатуры: сын бывшего заместителя начальника облисполкома Гуринчука застрелил из пистолета пенсионерку мать, ушел из дому, прихватив свою любимую таксу. Через пару дней их обоих нашли в околицах Бреста. Собака застреленная, и у него пуля в голове.  

"И чего ему не хватало, – горестно говорит Расич. – Дом облисполкомовский в центре, компьютер целыми днями и ночами, собака своя".

Что ж, на хлебушек очевидно не просил...  

Но какие же тогда шансы у Стасиковых посиделок на бетоне в плане перспективы выживания?

Петр Василевский

05.02.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: