Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 2, люты "Нячэсныя" журналісты зусім не анёлы
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

"Нячэсныя" журналісты зусім не анёлы

НаташаПоследнее изменение: 2008-02-11 09:49

Карэспандэнты недзяржаўных выданьняў ня хочуць ведаць ні тэматычных чаканьняў чытачоў, ні самой чытацкай аўдыторыі.

Гэта вынікае з дасьледаваньня  культуроляга сп.Жбанкова і філёзафа сп.Анціпенкі.

Дасьледаваньне выкананае імі на замову Беларускай асацыяцыі журналістаў. Былі апытаныя журналісты, чытачы і экспэрты. Кароценькая прэзэнтацыя вынікаў адбылася ў Берасьці на сходзе сябраў БАЖу.

Расказвае спадар Анціпенка:

– Ёсьць значнае разыходжаньне паміж чаканьнямі чытачоў недзяржаўнай прэсы, што да тэматыкі, і ўяўленьнямі журналістаў гэтых выданьняў пра тое, якія тэмы ад іх чакаюць. Скажам, чытачам-экспертам не стае найперш аналітычных матэрыялаў, а журналісты незалежных газэт мяркуюць, што не хапае "вітаміна" забаўляльнасьці.

Паводле Максіма Жбанкова, які сам вядомы як палемічны журналіст, "нячэсныя" журналісты  зусім не анёлы, бо ня ведаюць свайго чытача, – больш за тое, ня хочуць ведаць.

– Часткова ў гэтым вінаватая завядзёнка ісьці па лініі найменшага супраціву, – зазначыў дасьледчык. – Але галоўным чынам вінаваты перакошаны рынак, створаны дзейснай уладай. Матывацыя працаваць больш эфэктыўна зводзіцца на нішто пратэкцыянісцкай палітыкай улады ў дачыненьні да "сваіх" у гэтым сэгменце рынку і санкцыямі да "нячэсных" выданьняў.

Беларусы ўсё больш чытаюць у Інтэрнэце, кажа спадар Анціпенка і спасылаецца на лічбы з сайту Радыё Свабода, паводле якіх сусьветнай павуцінай карыстаюцца 52 адсоткі беларусаў і толькі 12 адсоткаў расейцаў ды 18 адсоткаў украінцаў.

Неўзабаве ўвесь матэрыял мае быць абнародаваны  на сайце БАЖу.

Адпаведнае дасьледаваньне інтэрнэт-выданьняў пакуль не плянуецца.

Пятро Васілеўскі

11.02.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: