Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 3, сакавік
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

Прыбужжа № 3, сакавік

У Берасьці сыйшліся дзьве рэспублікі – БНР ды Н.Р.М.

"Незалежная Рэспубліка Мроя" дала канцэрт у Берасьці. Канцэрт супаў зь 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Заля Палацу культуры прафсаюзаў на 650 месцаў была поўная. Лішніх кьвіткоў не пыталі, але і "халявы" на ўваходзе не заўважалася. Нават бедны журналіст адной тутэйшай багатай газэты, назваўшыся супрацоўнікам філярмоніі, бясплатна на канцэрт ня трапіў.  

Спадарыня Сьвятлана, галоўны адміністратар тутэйшай філармоніі, якая ладзіла канцэрт, сказала, што большы збор быў толькі перад Новым годам на гурце "Slade" – мэгазорцы з Англіі ды месяц таму на рок-оперы "Юнона і Авось" (выканаўцы з Расеі). Слэйды выступалі ў Лядовым палацы, і ня ўсе з дзьвюх з паловай тысячаў кьвіткоў тады разыйшліся.

Сёньня публіка была маладзёвая і вельмі беларускамоўная. Але назіраў таксама і некалькі бацькоў, якія прывялі дзяцей. Сярод іх адзін знаёмы чыноўнік сярэдняга рангу. "У нас у кожнага канцэрта свая публіка. Вось сёньня няйначай БэНээФаўцаў найшло", –  утрапёна тлумачыла згаданая Сьвятлана.

Пачалося з скандаваньня: "Н.Р.М.! Н.Р.М.!" Гурт заграў рок-вэрсію "Радзіма мая дарагая" Бачылы ды Алоўнікава, а потым прайшоўся па хітах з розных альбомаў, улучна з "Паветраным шарам", якога асабліва чакала берасьцейская  публіка. Упадабаў народ  і "Бел-чырвана-белую падлодку", амаль рымэйк бітлоўскай "Yellow submarine", дзе ў ёй – гэтай падлодцы – "сядзім мы ўсе,  і дзяўчаты і хлопцы". Песьня яўна бярэ замах на хіта.

Драйву была поўная заля; шчытнасьць гуку адчувалася фізычна, нізы бы ў бочку білі ў вушы, што цалкам задавальняла моладзь і выклікала ўтрапеньне й скруху больш узроставых кантралёрак на дзьвярох.

У вестыбюлі ўвесь вечар ішоў продаж дыскаў, тэкстаў ды іншага. Мяне зацікавілі афішы. Яны таксама ішлі на продаж – па тысячы за штуку. Купіць такое і пачапіць на сьцяну можа толькі заўзятар. Малады прадавач сказаў – у Горадні  куплялі ахвотней – раскупілі ўсе 40. Найбольш папулярныя CD  гэта апошні альбом – таму што новы, і самы першы, распавёў ён. Мне дык дзіўна – вялікіх хітоў там няма, адно што "Гадзючнік" ды "Мінск і Менск" з апошняга ўваходзілі ў  папулярны рэйтынг "Тузін гітоў".

Міліцыя сьцярожка сядзела ў вестыбюлі. Аднойчы па рацыі далі свае з залі алярм – ускінуліся,  пабеглі. Не абыйшлося без "Жыве Беларусь"! ды нацыянальных сьцягоў. Але нікога не затрымалі.

Піт Паўлаў, "міністр прапаганды Рэспублікі Мроя", па сумяшчэньні гітарыст гурта, сказаў пра шматгадовы перапынак у канцэртах:

– Застаяліся. Але затое цяпер драйв і пасьля адзінаццатае гадзіны. Поўныя залі – значыць, чакалі.

Выйшаў берасьцейцам годны падарунак да 25 Сакавіка!

Пётра Васілеўскі

24.03.2008

Свободный профсоюз молодеет

В Бресте создано молодёжное подразделение СПБ. А еще ранее такие же группы вычленились в Барановичах и Белоозерске.

В Бресте объединились молодые люди до 25 лет. Их 16 человек. 50 процентов – учащиеся и студенты, остальные – рабочие, служащие и инженерно-технические работники.

– Цель создания молодёжного крыла профсоюза, прежде всего более полное соответствие структуре профсоюзов за рубежом, – объяснил председатель Брестской областной организации свободного профсоюза Валентин Лазаренков. – Аналогично в профсоюзе созданы и женские подструктуры.

– Такая структуризация позволяет улучшить качество общения внутри организации, ее управляемость и эффективнее сотрудничать с профильными общественными организациями в Беларуси, – комментирует Маргарита Величкина, активистка СПБ и глава Брестского отделения Белорусской организации трудящихся женщин.

Руководитель Белорусского конгресса демократических профсоюзов Александр Ярошук сообщил, что по стране в молодежные структуры профсоюзов входят 320 человек.

– В основном активность такого рода проявилась в Свободном профсоюзе Белорусском и Профсоюзе металлистов, – сказал господин Ярошук. – Но неожиданным образом это привлекает внимание силовых структур. Так, 9 марта в офис БКДП, где собрались молодые люди с разных регионов Беларуси, чтобы организационно оформиться как молодежное подразделение профсоюза, ворвались милиционеры. Без санкции прокурора, как надлежит. Якобы из окон летели бутылки. Пришлось вмешиваться моему заместителю Николаю Канаху и мне.

Петр Василевский

14.03.2008

Талент ірвуць на кавалкі

У Берасьці прайшла прэзэнтацыі кнігі  "Графіці на сэрцы". Аўтар – маладая паэтка Ярына Дашына. За яе змагаюцца адразу два Саюзы пісьменьнікаў.

Дашына выдала кніжку летась у дзяржаўным выдавецтве "Литература и Искусство". Кіраўнік яго Алесь Карлюкевіч быў на прэзэнтацыі і ў сваім выступе два разы напірыста згадваў пра плённае супрацоўніцтва паміж ягоным выдавецтвам і "правільным" СПБ, на чале Берасьцейскай галіны якога стаіць спадар Крэйдзіч.

Анатоль Крэйдзіч ужо даўно абходжвае Ярыну Дашыну. Яно і зразумела: ягоная структура  колькасна і якасна ня йдзе ні ў якае параўнаньне зь непраўладным Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Тутэйшая сябрына СБП грунтуецца на традыцыях, закладзеных яшчэ слынным літаратарам і пэдагогам Уладзімерам Калесьнікам. Нават пільнуюцца неафіцыйнага свайго мянва з часоў Калесьніка "Берасьцейскае вогнішча".  Кіруе ёю аўтарытэтная паэтка і перакладніца Ніна Мацяш, тут прапісаныя такія вядомыя паэты, як Алесь Каско і Мікола Пракаповіч.

Умацавацца за кошт Дашынай адразу спадару Крэйдзічу  не ўдалося, і цяпер вядуцца манэўры. Увосень Дашына намінавалася ім на прэмію імя У.Калесьніка.  Цяпер Крэйдзіч задуменна кажа: а дзе вось Ярына апублікуе чарговую кніжку…

Вось фрагмэнты зь ягонага выступу на прэзэнтацыі: "Чытаеш Ярыну Дашыну – і думаеш пра паэзію Разанава", "Шукае хто – той вымушан блудзіць" –  для цытаты з "Фаўста" кантэкст, згадзіцеся,  няўдалы… А далей празаік прачытаў свой самапальны верш, дзе назваў Дашыну "пароднай і геніяпадобнай".

Больш шчыра выглядалі менш адказныя таварышы. Пагодка і сяброўка Ярыны Аляксандра Красько, якая зарабляе хлеб на тэлебачаньні:

– Жудліва назіраць, як бялявы анёлак ператварыўся ў трагічную цёмную птушку… Паэзія Ярыны  набрынялая крывёю душы.

Паэт Сяргей Прылуцкі адгукаецца на Дашыну як камэртон:

– … бо рэчаіснасьць гэта нягода бля, \\ Шчыпцы, якімі выцягваюць немаўля.

Літаратуразнавец Генадзь Праневіч сказаў мне, што скразная і загалоўная  тэма Дашынай – гэта каханьне, і прывёў верш з кніжкі "Графіці на сэрцы", які яму найбольш даспадобы:

Мяне пераходзяць уброд
Глухія, сьляпыя, кульгавыя…
Любімыя і ласкавыя –
Ідуць у абход.

Кніжка Дашынай спавядальная і шчырая. Дзяўчына "жыве як можа, ідзе, абрынаецца,\\ каб потым запозьнена маме пакаяцца". Ці пажаліцца? Але ў гэтым сьвеце мужчын яна не сэнтымэнтальная патойбочніца: "тут усе мы паціху \\ адзін аднаго забіваем".

Гэты радок  з кнігі ключавы. Бо ён гэта скарга Творцу на створаны ім сьвет, дзе Дашынай няўтульна.

Як у тэлебачаньні – забойствы і кроў без канца. Уся гісторыя  ланцуг забойстваў і войнаў. А жаночае сэрца прагне іншага. Прагне каханьня, лучнасьці і стварэньня.

Бадай што, так і ў гэтым супрацьстаяньні за аўтарку абедзьвюх пісьменьніцкіх арганізацый, накінутым дзяржавай –  творцу ляжыць зусім не на гэтым… .

Кніжыца Дашынай  невялікая, фармату "нашаніўскае" літаратурнай сэрыі, але "недзяржаўныя" кніжкі амаль на траціну таньнейшыя. Аблегчыць шлях да чытача ёй могуць наяўная рэч – таленавіты зьмест – і нястомная маркетынгавая праца – сустрэчы з чытачамі, рэцэнзіі.

Выдавецтва "Литература и Искусство" сярод  трох кніг намінавала   на годнасьць лепшай кнігі 2006 года і  "Графіці на сэрцы" Ярыны Дашынай. У  сучасным беларускім кантэксьце гэта ці ня знак перасьцярогі. Бо ж нават пры таталітарнай савецкай уладзе газэта, ад якой пайшло названае выдавецтва, называлася "Літаратура і Мастацтва". Чым больш таталітарная дзяржава, тым болей рызыкуе творца прайсьці шлях Фаўста.

Пятро Васілеўскі

05.03.2008

Милинкевич встретился с жителями Брестчины

Политик говорил о неподотчетности  власти,  бесконтрольности выборов, рабском характере контрактной системы найма, дискриминации молодежи.

В Бресте встреча прошла при назойливом внимании милиции. После нее политик был отвезен в Московский районный отдел внутренних дел, но вскоре его отпустили

– Брестская область это экстрим, – сказал Александр Милинкевич, объясняя небольшое опоздание. –  Нигде такого не было:  ни в Витебске, ни в Гомеле, ни в Могилеве. Дорожная милиция задержала в Ивацевичах, потом недалеко от Бреста. Откуда такая паника, непонятно.

Около ста человек ждали экс-кандидата в президенты в пятницу вечером на ступеньках торгового комплекса "Юбилейный", что в одном из микрорайонов Бреста. Были и несколько милиционеров. По ходу разговора количество людей увеличилось примерно вдвое, а вот от стражей порядка стало рябить в глазах.

Не прошло пяти минут встречи, а один из офицеров предложил Милинкевичу прекратить, как он сказал, "несанкционированное  мероприятие". Ответ был: "Никто не может запретить мне как общественному деятелю встречаться с людьми, выслушивать их вопросы и объяснять свое понимание того, что происходит".

Политик говорил о неподотчетности  власти,  бесконтрольности выборов, рабском характере контрактной системы найма, дискриминации молодежи из-за все более платного характера обучения, трудностей с устройством на работу, недоступности жилья.

Вопросы задавали в основном пенсионеры и люди среднего возраста. Просили разобраться в жилищных коллизиях, интересовались, полетят ли головы, если Милинкевич придет ко власти, протестовали против попыток милиции остановить встречу. Один седой ветеран спросил, какие изменения господин Козулин собирается вносить в пенсионное законодательство. Народ дружно рассмеялся, включая силовые структуры.

Кто-то более осведомленный спросил, как там на самом деле Козулин? Милинкевич кратко рассказал о своей позавчерашней встрече с ним, заметил, что его бывший конкурент выглядит  уставшим, потому что тюрьма не сахар, и смерть жены сильный удар, но "Козулин не сломлен. Решили вместе добиваться перемен, а конкурировать будем потом, на свободных выборах".

Опросил соседей – люди узнали о встрече, в основном, от знакомых активистов демократического движения или из листовок. Впечатление от разговора положительное. Молоденькая девушка рядом сказала:  "Убедительно. Никакого сравнения с  теперешними рулевыми". Мало кто уходил, не дослушав до конца.

Встречу подытожило дружное  "Жыве Беларусь!". Милиция молча согласилась. После того, как основная часть людей  разошлась, Александр Милинкевич был задержан, но через час  его отпустили без составления протокола.

1 марта Милинкевич встретился с жителями Кобрина. По дороге его автомобиль вновь остановили сотрудники ГАИ. Проехать в отделение милиции политик отказался. Туда поехал водитель, а на встречу с жителями райцентра Милинкевич с соратниками пошел пешком. Несмотря на дождь, его ждало несколько десятков человек, с которыми и состоялся открытый разговор про ситуацию в городе и стране.  После встречи политика задержали в седьмой раз за два дня. Спустя некоторое время, взяв объяснения, его отпустили.

Петр Василевский

03.03.2008

комментировать
Уважаемые коллеги, напоминаем вам, что использование материалов сайта разрешается только при условии гиперссылки на
BulletinOnline.org
Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: