Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 3, сакавік У Берасьці сыйшліся дзьве рэспублікі – БНР ды Н.Р.М.
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

У Берасьці сыйшліся дзьве рэспублікі – БНР ды Н.Р.М.

НаташаПоследнее изменение: 2008-03-24 11:31

"Незалежная Рэспубліка Мроя" дала канцэрт у Берасьці. Канцэрт супаў зь 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Заля Палацу культуры прафсаюзаў на 650 месцаў была поўная. Лішніх кьвіткоў не пыталі, але і "халявы" на ўваходзе не заўважалася. Нават бедны журналіст адной тутэйшай багатай газэты, назваўшыся супрацоўнікам філярмоніі, бясплатна на канцэрт ня трапіў.  

Спадарыня Сьвятлана, галоўны адміністратар тутэйшай філармоніі, якая ладзіла канцэрт, сказала, што большы збор быў толькі перад Новым годам на гурце "Slade" – мэгазорцы з Англіі ды месяц таму на рок-оперы "Юнона і Авось" (выканаўцы з Расеі). Слэйды выступалі ў Лядовым палацы, і ня ўсе з дзьвюх з паловай тысячаў кьвіткоў тады разыйшліся.

Сёньня публіка была маладзёвая і вельмі беларускамоўная. Але назіраў таксама і некалькі бацькоў, якія прывялі дзяцей. Сярод іх адзін знаёмы чыноўнік сярэдняга рангу. "У нас у кожнага канцэрта свая публіка. Вось сёньня няйначай БэНээФаўцаў найшло", –  утрапёна тлумачыла згаданая Сьвятлана.

Пачалося з скандаваньня: "Н.Р.М.! Н.Р.М.!" Гурт заграў рок-вэрсію "Радзіма мая дарагая" Бачылы ды Алоўнікава, а потым прайшоўся па хітах з розных альбомаў, улучна з "Паветраным шарам", якога асабліва чакала берасьцейская  публіка. Упадабаў народ  і "Бел-чырвана-белую падлодку", амаль рымэйк бітлоўскай "Yellow submarine", дзе ў ёй – гэтай падлодцы – "сядзім мы ўсе,  і дзяўчаты і хлопцы". Песьня яўна бярэ замах на хіта.

Драйву была поўная заля; шчытнасьць гуку адчувалася фізычна, нізы бы ў бочку білі ў вушы, што цалкам задавальняла моладзь і выклікала ўтрапеньне й скруху больш узроставых кантралёрак на дзьвярох.

У вестыбюлі ўвесь вечар ішоў продаж дыскаў, тэкстаў ды іншага. Мяне зацікавілі афішы. Яны таксама ішлі на продаж – па тысячы за штуку. Купіць такое і пачапіць на сьцяну можа толькі заўзятар. Малады прадавач сказаў – у Горадні  куплялі ахвотней – раскупілі ўсе 40. Найбольш папулярныя CD  гэта апошні альбом – таму што новы, і самы першы, распавёў ён. Мне дык дзіўна – вялікіх хітоў там няма, адно што "Гадзючнік" ды "Мінск і Менск" з апошняга ўваходзілі ў  папулярны рэйтынг "Тузін гітоў".

Міліцыя сьцярожка сядзела ў вестыбюлі. Аднойчы па рацыі далі свае з залі алярм – ускінуліся,  пабеглі. Не абыйшлося без "Жыве Беларусь"! ды нацыянальных сьцягоў. Але нікога не затрымалі.

Піт Паўлаў, "міністр прапаганды Рэспублікі Мроя", па сумяшчэньні гітарыст гурта, сказаў пра шматгадовы перапынак у канцэртах:

– Застаяліся. Але затое цяпер драйв і пасьля адзінаццатае гадзіны. Поўныя залі – значыць, чакалі.

Выйшаў берасьцейцам годны падарунак да 25 Сакавіка!

Пётра Васілеўскі

24.03.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: