Прыбужжа № 4, красавік
|
Там-сям прыемна ўражваюць коштамі, але ці гэта надоўга?
На рынку "Будаўнічы рай" у Берасьці сустракаюцца аазісы нізкіх коштаў. У чым справа? Іншыя рынкі і асабліва дзяржаўныя крамы просяць за будматэрыялы ды спадарожныя тавары на 15-50 адсоткаў болей. А на харчовых кірмашах усё дарагоўля. Не адкрываючы імёнаў прадаўцоў, скажу: энэргазьберагальныя лямпкі там-сям у "Будаўнічым раі" каштуюць казачныя сем зь нечым тысячаў, дыскі да "балгарак" некалькі тысячаў. Таньней у паўтара-два разы і шурупы, плястыкавыя падшурупнікі, цьвікі ды разэткі. Малады ўладальнік у адказ на пытаньне, чаму так нядорага, кажа: – Проста мы вытрымліваем мэханізм цэнаўтварэньня. У іншых, асабліва ў горадзе, гэта ўсё да першай праверкі. Тут сама ў прадавачкі электратавараў энэргазьберагалкі з такімі сама характарыстыкамі каштуюць на 3 тысячы даражэй. Тавар з Расеі. – Дык гэта ж нядорага, – кажа яна. – Мае пастаянныя кліенты ня крыўдзяцца. І – гляньце ў горадзе. Там даражэй. Сапраўды, у Цэнтральным унівэрмагу такія лямпкі цягнуць на 15-20 тысячаў. Не кажу ўжо пра фірмовыя "філіпсаўскія" па 30 і болей тысяч. Адно ва ўнівэрсальнай краме гаспадарчых тавараў мікрараёну "Ўсход" прадаваліся 11-24-ватныя энэргаашчадныя лямпачкі па 10-12 тысяч за штуку. – Старая партыя, заканчваецца, – кажа прадавачка. – Новыя будуць, мабыць, даражэй. На цэнтральным кірмашы харчовых тавараў прадавачкі яек зазываюць: – Купіце ў мяне! У мяне карычневыя! Цяпер дзейнічае забарона прадаваць яйкі па-за спэцыяльна абсталяванымі кропкамі, і прадавачак паменела. Але і раней, і цяпер іншых аргумэнтаў, акрамя колеру яек, у іх не было і няма. Кошты паныла аднолькавыя, і нават нецікава, колькі. У галаву адразу цісьнецца другое: вось назаўтра падвысяць адразу ў два разы – і што, ня купіш? Такія самыя паныла аднолькавыя кошты тут на ўсё: мяса, рыбу, трапічную садавіну, каву, макароны, муку…. Пытаю ў прадаўца мяса, чаму ён не прадае таньней. Той глядзіць на мяне, як на марсыяніна. Паказваю пасьведчаньне журналіста. Ён крыху лагоднее, аднак тлумачыць коратка: – Таму што мне будзе кердык. Іншыя ж ня хочуць скідваць. І ніжэй за "Белавескі" (дзяржаўная мясагадоўля – П.В.) не паставіш. У іх вунь і так ляжыць, паабветрылася. Пару месяцаў таму ў два разы падвысіліся кошты на алей. Цікаўлюся ў дробнаоптавага гандляра адной з базаў, ці паўплывала гэта на попыт. – Спачатку была паўза, – кажа ён. – Але потым усё вярнулася да ранейшага стану. Купляюць адно што менш скрынямі негандляры, хто купляў для сябе. Як вядома, чатыры вершнікі Апакаліпсісу былі Чума, Вайна, Голад і Дарагоўля. Вось гэтага апошняга, паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, найбольш баяцца на сёньня беларусы – 80 адсоткаў насельніцтва. Як бы захаваць існыя аазісы правільнага цэнаўтварэньня? Пётра Васілеўскі 29.04.2008
Деньги нуворишей побеждают здравый смысл
Брестская областная библиотека имени Горького оказалась на задворках современной псевдоархитектуры. Уже вырыты котлованы под элитный многоэтажный новострой, который через два года полукольцом отрежет библиотеку от центральной улицы. С тыла ее уже теперь подпирают две девятиэтажные "хрущобы". В управлении по архитектуре и градостроительству Бреста сказали, что здание изначально было расположено неудачно, и нет иного выхода, как повернуть его фасадом к узкой улочке Кирова (это над которой возвышаются девятиэтажки). Дамоклов меч строительства висел над книгохранилищем несколько лет. – Мы обращались во всевозможные инстанции, чтобы предотвратить это. Читатели собирали подписи, – говорит директор библиотеки Тамара Данилюк. – Как можно, чтобы культурный центр оказался во дворах, зажатый высотными домами. Неужели земли мало? Не было денег на освоение участка, думали, что минует нас чаша сия – но процесс пошел. На месте сквера перед фасадом гигантская яма. Здесь будет подземный гараж на 75 авто. За ним впритык к бульвару встанет жилая шестиэтажка. Она примкнет к 8-этажному дому, который закроет каре. Подойти к библиотеке теперь можно по узкому проходу сбоку и с тыла. Сотрудники в унынии. Думали, что не может осуществиться заведомая глупость, а теперь опустили руки. Говорят, нам ответили недвусмысленно: решают деньги, а они вложены и начали работать. Журналист местной газеты поделился информацией, что председатель Брестского облисполкома Константин Сумар на одном из заседаний привел эту коллизию в пример. Де, так нужно работать городским властям: привлекать частные деньги для освоения участков на условиях взаимной выгоды, если своих денег не хватает. Частные деньги – это известная здешняя строительная фирма "Облик". Обликовские квартиры даже без отделки зашкалили уже за сто тысяч долларов – и продаются. В риэлтерских конторах просачивается информация, что жилье скупают россияне – через подставных лиц. А в одной из них меня приняли за москвича и пробовали убедить, что есть вполне легальная схема. Приток средств от ажиотажного спроса на рынке нового жилья позволяет "Облику" проводить над Брестом пластическую операцию. С разным, надо сказать, дизайнерским успехом. В "горьком" случае библиотеки мне показались убедительными два мнения. Одно из них на блоге "brest-online". Под фото макета застройки hida написала: – Вот бы в эти обликовские терема да и вселить библиотеку – а жилой сектор разместить сзади. Второе мнение принадлежит пенсионерам окрестных домов. Они вступили в борьбу против новостройки позже всех. "Позднее зажигание", – сказал один мой знакомый, недолюбливающий этот слой общества по электоральным мотивам. Но только они продолжают бороться, собирают подписи, бомбят власти письмами, ходят на прием. – Центр города и так весь в автомобильных пробках. Дышать нечем, – говорит пенсионерка Анна Ивановна Мороз. – Ну построят они гараж этим нуворишам – так они к нему не подъедут. Похоже, опыт Европы с ее пустыми центрами городов нам нипочем. Петр Василевский 14.04.2008 |