Прыбужжа № 5, травень
|
На новую праграму Вольскага ахвотных малавата
Вядомы праект "Крамбамбуля" выступіў у Берасьці з канцэртам. Афішы абяцалі "хвалі пазытыву". Аднак людзей спакусілася няшмат. Зала Палаца культуры прафсаюзаў (600 месцаў) была запоўненая… Ну як з той шклянкай вады – альбо ты аптыміст, альбо пэсыміст. Хоць два месяцы таму на Н.Р.М. вольных месцаў амаль не назіралася. – Людзей было менш і ў Гомлі, Магілёве, Менску ды Гародні, – кажа Паша, малады сымпатычны хлапец, які пастаянна на пару зь сястрой суправаджае беларускіх музыкаў і прадае дыскі ды атрыбутыку. – Проста гэты праект, відаць, крыху спэцыфічны. Усё адно хай ня так пасьпяхова як з Н.Р.М., але Пашка не пагаджаецца езьдзіць зь якімі-небудзь стоксамі: ён "патрыёт" Лявона Вольскага. "Крамбамбуля" – другі праект шоўмэна Вольскага; ёсьць яшчэ і трэці, "ZET", зь якім ён быццам бы выступае толькі на Басовішчы. І там ён быццам грае ня рок альбо крыху папсу, як у "Крамбамбуле", а гранж. Так з выглядам экспэрта казаў сваім таварышам хлопец школьнага веку. Гэтым школьнікам параілі схадзіць на канцэрт знаёмцы. Музыкай хлопцы задаволеныя, і гэта таму, што "такая там мешаніна – і рок, і фоўк, і шансон". Пра помесь стыляў кажуць і дзьве стыльныя дзяўчынкі. У залі чалавек сто таньчаць. Драйву ня надта, можа гэта таму што я не люблю трубу. Ну не хапае мне сакса, і ўсё. Цёпла і нават на "біс" успрымаюць гледачы новую песьню праекту "Дольчэ віта", нават лепш за заразьлівую, бы семкі, "Маму дарагую", вясельную такую папсу на матыў полечкі. Ня ведаю, як успрынялі яшчэ адну новую песьню – "Хіцяра". Даганяў якраз аднаго мэна, пайшоў з залі сумны такі, у чорнай куртцы з флікерам на самым карку. Не дагнаў, дык адно здагадвацца застаецца, чаму пайшоў. Пайшлі празь якія паўгадзіны і міліцыянты, якіх было больш, чым звычайна. Пэўна, нехта дастаў за сьцягі на Н.Р.М. у сакавіку. Таму не было каму заткнуць назад правакацыйнае "Жыве!", якое выпаўзла-ткі зь берасьцейскай публікі. А яна ў чаканьні новага беларускага канцэрту. Празь месяц сюды наведаецца "Стары Ольса", гурт таксама з шынкарскімі матывамі, але больш з тэатральнымі амбіцыямі ў духу reality. Таму і выступіць ён у неблагой залі тутэйшага тэатра драмы. І хоць гэта ўжо не праект Вольскага, але Пашка прывязе беларускія дыскі. "Ольсу" ён паважае. Пётра Васілеўскі 26.05.2008
Безработный демократ отправился на велосипеде во Львов
Член БСДП(Г) из Бреста Георгий Руцкий уже совершал агитационные турне в Пружаны и Микашевичи, а теперь – в ближнее зарубежье. – Мой тур проходит под девизом "Дружба без границ", – говорит Георгий. – Расстояние в 600 километров думаю преодолеть за неделю. Три дня туда, день во Львове и три дня обратно. Агроном по образованию, Руцкий в возрасте 50 лет был уволен во время одной из выборных кампаний за то, что отказался сняться с выборов. Занимал руководящую должность в агрослужбе Брестского района. В Белорусской социал-демократической партии (Грамада) Георгий был руководителем городской, областной организации. Являлся соучредителем Брестского Союза Солидарности уволенных Режимом (БССР), в который власть имущие, выходит, нечаянно для себя "згуртавалі" сначала практически всех "зачищенных" руководителей демпартий Бреста, а потом и рядовых оппозиционеров. Спрашиваю, не опирается ли на какую-нибудь солидарную помощь, направляясь так далеко. – Нет. Еду, как всегда, на свои. Мне много не надо. Велосипед отечественный, без наворотов, но простой и надежный. Что вырастил на грядках – беру с собой. Колючий факт: при всех воплях и стенаниях в "цивилизованных" странах о горьких судьбах белорусской демократии, невероятных суммах, якобы направленных ей на помощь, именно так и приходится жить конкретному демократу Георгию Руцкому. Системной помощи не дождались даже авангардные бойцы с тоталитарным наследием, даже руководители, не говоря уже о рядовых солдатах. Летом прошлого года 200-километровый велопробег в Пружаны был посвящен юбилею Александра Цвикевича, последнего премьера Белорусской Народной Республики. 2 дня с ночевкой у поэта-пчаляра Миколы Папеки в Линово, визит в сам город Пружаны, где Цвикевич год работал адвокатом. Лук, картошка со своего огорода, свойское сало, небольшие финансы из складчины БээСэСэРа – и к вечеру второго дня вместе с солнцем и утомительной жарой вожделенный отпад в родной Брест с противоположного стартовому направления. Спрашиваю, почему к таким молодым и дерзким по замыслу проектам не присоединяется местная демократическая молодежь. – Это вопрос сложный, – отвечает Руцкий. – Отчасти, может, и потому, что пиво пить проще. В унисон ответу я думаю про точное прозвище "грантовые комсомольцы", закрепившееся за ладной такой частью позиционирующей себя как демократы молодежи. А несгибаемый агроном Руцкий еще раз проверяет свои сало, хлеб, ножик, палатку и поднимается в седло. В следующем году он планирует поехать в Париж. Петр Василевский 23.05.2008
Нямецкія пісьменьніцкія чытаньні ў Берасьці
Беларусь пачала практыкаваць замежны інтэлектуальны досьвед. Іншаземцы пачуваюцца ў нас добра. Адно толькі ў Эўропе неактуальная Эзопава мова… Хайкэ Забэль журналістка, пісьменьніца і проста неабыякавы чалавек. У Брэсцкую абласную бібліятэку яе запрасілі на традыцыйныя літаратурныя чытаньні ў рамках праекту "Дыялёг культураў". Але асноўная мэта яе вандроўкі – Брагін у Гомельскай вобласьці. – Мая прывязанасьць да Беларусі выпадковая, – кажа Хайкэ. – Газэта "Зэксышэ цайтунг", дзе я загадваю рубрыкай "Цукерка на ўікэнд", у свой час шмат пісала пра Чарнобыль. Я ўцягнулася ў абмеркаваньне тэмы, у людзкія кантакты. Я неафіцыйны чалавек, але гады праз два падумала: для карысьці справы латвей за ўсё будзе зарэгістраваць нашу стыхійную ініцыятыўную групу, стварыць фонд. Так паўстала арганізацыя "Разам у будучыню", якой я кірую. Хайкэ Забэль езьдзіць у Беларусь два разы на год. Галоўны накірунак працы – клопат пра беларускіх дзяцей, іх аздараўленьне. Тут прамая лучнасьць з пакліканьнем Хайкэ, бо поруч з працай у газэце яна піша дзіцячыя кніжкі. Паездкі ў Беларусь магчымыя толькі на свае грошы і ў вольны ад афіцыйнай працы час. Аўдыторыя ў Берасьці сякая-такая ёсьць. Значная заслуга ў гэтым Карын Краўс, тутэйшай гасьцявой выкладчыцы нямецкай мовы. Некаторыя дзеці спэцшколы зь нямецкай мовай, дзе працуе спадарыня Краўс, задавалі Хайкэ Забэль зусім асэнсаваныя пытаньні. – Я добра ведаю Хайкэ, – кажа Карын Краўс. – гэта мая зямлячка. Яе дзіцячыя кніжкі вельмі папулярныя. Як прызналася сама Хайкэ Забэль, яе стыль ляжыць у рэчышчы вядомага класіка нямецкай мовы Курта Тухольскі і роднасны агрэсіўнаму ды гіранічнаму стылю гульца словамі Бастыяна Зыка, які летась сабраў у Нямеччыне цэлую калекцыю літаратурных прэмій і, як і Хайкэ, працуе калумністам у папулярнай газэце. – Напрыканцы траўня мае адбыцца яшчэ адно літаратурнае чытаньне, – паведаміла намесьнік дырэктара бібліятэкі Галіна Бурына. – Запрошанага пісьменьніка пакуль не называем, бо ідуць перамовы. Заўважу, што і ў Нямеччыне адбываюцца чытаньні беларускіх пісьменьнікаў. Летась там выступалі Алесь Разанаў, Уладзімер Арлоў, Алесь Пашкевіч. Пісьменьніцкія чытаньні – гэта добры маркетынгавы сродак, рэсурс у барацьбе за кнігу. Нямеччына тут мае цудоўныя рынкавыя стратэгіі, традыцыі, досьвед. Адно што ў Эўропе неактуальная Эзопава мова. Пётра Васілеўскі 19.05.2008
Каб адчыніць бізнэс – даволі пяці хвілін
Менавіта гэта лічыць галоўным дасягненьнем эстонскіх рэфарматараў, а значыць, і сваім Эркі Аавік, былы мэр сталіцы Эстоніі. Гутарка з ім адбывалася ў раёне чыгуначнага вакзалу. Экс-мэр у Берасьці праездам. Мае пару гадзінаў, і мы, вэтэраны бітваў за дэмакратычнае самакіраваньне паводле канцлера Сапегі ды іншыя "нячэсныя", паказваем яму тое-сёе ў горадзе. Спадар Аавік быў бурмістрам Таліну ў першыя гады самастойнасьці Эстоніі. – Гэта быў адказны перыяд, – згадвае Эркі. – Давялося ў справе самакіраваньня ад фармальшчыны пераходзіць да сапраўднага прыняцьця рашэньняў. Наноў перагледзець сфэру кампетэнцыі выканаўчай улады і прадстаўнічай, г.зн. народных дэпутатаў. Спадар Аавік – высокі, мажны інтэлігентны мужчына сярэдняга ўзросту, па-прыбалцку спакойны. Уважлівы слухач. Але можа раптам даць ход эмоцыям. Тады робіцца ўсьмешлівым і нечакана шмат гаворыць. Цяпер у былога бурмістра Таліну больш вольнага часу – ужо больш за дзесяць гадоў, як ён склаў паўнамоцтвы і не балятаваўся наноў, вырашыў займацца сваімі справамі. Пытаю, ці яго справы, калі не сакрэт, не зьвязаныя часам з даволі пасьпяховым эстонскім праектам пад умоўным назовам "Каляровыя мэталі". Эркі стрымана ўсьміхаецца. – Ды не. Гэты праект сапраўды быў нягоршы, дапамог некаторым эстонцам стаць на ногі ў бізнэсе. Але цяпер іншая каньюнктура. У мяне ахоўны бізнэс. Ды й каляровыя мэталі – толькі адна даволі сьціплая старонка 1990-х гадоў. Пакуль ён гаворыць, тужу галаву: а ці не пра ягоную ахоўную фірму ў Таліне распавядалася ў гадзінным рэпартажы "Нямецкай хвалі" пра новых эстонцаў. Думкі перабівае мая спадарожніца. Яна цікавіцца, чаму Эркі не пайшоў на новы тэрмін. Бо ж там-сям задушыць за ўладу гатовыя. І ці згадзіўся б ён вярнуцца на пасаду цяпер? Не, не згадзіўся б, кажа спадар Аавік. Цяпер другая сытуацыя. У Эстоніі настаў час прафэсійных мэнэджараў. А я, кажа Эркі, паводле адукацыі музыкант. У першыя гады карэнных пераменаў запатрабаваныя рамантыкі. Мне прапанавалі – і я згадзіўся. Мы зрабілі сваё. Не балятаваўся наноў, бо выканаў сваю місію. І выканаў цяжкай працай. Спадар Аавік называе блізу дзесяці асноўных сыстэмных крокаў, якія ён і каманда мусілі зрабіць, каб памяняць сытуацыю ў грамадзтве. Запомніліся такія, як разьдзяленьне функцый у гарадзкой Радзе Таліну і паміж выканаўчай ды дэпутацкай уладамі, якое прайшло паралельна са зьменамі ў бюджэце гораду, зьмены ў бюджэце на карысьць ухваленых талінцамі праграмаў разьвіцьця, зьмена адміністратыўнага дзяленьня (гэта вельмі актуальна для Беларусі – П.В.) і зямельная рэформа. Аднаму нашаму маладзёну той аповяд падаецца крыху нудным, ён хоча простай такой канкрэтыкі і пытае пра найвялікшы посьпех і правал мэра Аавіка. – Правалаў вялікіх, дзякуй Богу, не было. А посьпех – калі ласка. Эркі мацае па кішэнях пінжака, потым лезе рукой глыбока ў кішэню штаноў і вымае плястыкавую інтэрнэт-картку. – Мне, як любому эстонцу, даволі такой вось карткі доступу да інтэрнэту – і праз пяць хвілін я адкрыю свой бізнэс. Пётра Васілеўскі Пісана 08.05.2008 ў Берасьці (Брэст-Літоўску) напярэдадні Дня Еўропы 9 травеня. Са сьвятам вас, паважаныя чытачы! |