Персональные инструменты
Вы здесь: Главная Members nexio Брэст Прыбужжа № 5, травень На новую праграму Вольскага ахвотных малавата
Bulletin Online Menu
Главная Брестская область Витебская область Гомельская область Гродненская область Могилёвская область Минская область Минск Зарубежье Народная школка Пишите нам
 
Действия с Документом

На новую праграму Вольскага ахвотных малавата

НаташаПоследнее изменение: 2008-05-26 07:20

Вядомы праект "Крамбамбуля" выступіў у Берасьці з канцэртам. Афішы абяцалі "хвалі пазытыву". Аднак людзей спакусілася няшмат.  

Зала Палаца культуры прафсаюзаў (600 месцаў) была запоўненая… Ну як з той шклянкай вады – альбо ты аптыміст, альбо пэсыміст. Хоць два месяцы таму на Н.Р.М. вольных месцаў амаль не назіралася.

– Людзей было менш і ў Гомлі, Магілёве, Менску ды Гародні, – кажа Паша, малады сымпатычны хлапец, які пастаянна на пару зь сястрой суправаджае беларускіх музыкаў і прадае дыскі ды атрыбутыку. – Проста гэты праект, відаць, крыху спэцыфічны.

Усё адно хай ня так пасьпяхова як з Н.Р.М., але Пашка не пагаджаецца езьдзіць зь якімі-небудзь стоксамі: ён "патрыёт" Лявона Вольскага.

"Крамбамбуля" – другі праект шоўмэна Вольскага; ёсьць яшчэ і трэці, "ZET", зь якім ён быццам бы выступае толькі на Басовішчы. І там ён быццам грае ня рок альбо крыху папсу, як у "Крамбамбуле", а гранж. Так з выглядам экспэрта казаў сваім таварышам хлопец школьнага веку.

Гэтым школьнікам параілі схадзіць на канцэрт знаёмцы. Музыкай хлопцы задаволеныя, і гэта таму, што "такая там мешаніна – і рок, і фоўк, і шансон".

Пра помесь стыляў кажуць і дзьве стыльныя дзяўчынкі.

У залі чалавек сто таньчаць. Драйву ня надта, можа  гэта таму што я не люблю трубу. Ну не хапае мне сакса, і ўсё.

Цёпла і нават на "біс" успрымаюць гледачы новую песьню праекту "Дольчэ віта", нават лепш за заразьлівую, бы семкі, "Маму дарагую", вясельную такую папсу на матыў полечкі. Ня ведаю, як успрынялі яшчэ адну новую песьню – "Хіцяра". Даганяў якраз аднаго мэна, пайшоў з залі сумны такі, у чорнай куртцы з флікерам на самым карку. Не дагнаў, дык адно здагадвацца застаецца, чаму пайшоў.

Пайшлі празь якія паўгадзіны і міліцыянты, якіх было больш, чым звычайна. Пэўна, нехта дастаў за сьцягі на Н.Р.М. у сакавіку. Таму не было каму заткнуць назад правакацыйнае "Жыве!", якое выпаўзла-ткі зь берасьцейскай публікі.

А яна ў чаканьні новага беларускага канцэрту. Празь месяц сюды наведаецца "Стары Ольса",  гурт таксама з шынкарскімі матывамі, але больш з тэатральнымі амбіцыямі ў духу reality. Таму і выступіць ён у неблагой залі тутэйшага тэатра драмы. І хоць гэта ўжо не праект Вольскага, але Пашка прывязе беларускія дыскі. "Ольсу" ён паважае.

Пётра Васілеўскі

26.05.2008

Banner
 

Powered by Plone CMS, the Open Source Content Management System

Этот сайт соответствует следующим стандартам: